Карлё Гальдоні
Карлё Гальдоні | |
па-італьянску: Carlo Goldoni | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 25 лютага 1707[1][2][3][4][5][6][7][8][9][10][11] Вэнэцыя, Вэнэцыянская рэспубліка[12][13][10][10] |
Памёр | 6 лютага 1793[14][15][10][11] (85 гадоў) Парыж[12][10] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | драматург |
Жанр | камэдыя |
Мова | вэнэцкая мова, італьянская мова[1] і француская мова |
Значныя творы | Servant of Two Masters, The Mistress of the Inn |
Карлё Гальдоні (па-італьянску: Carlo Goldoni; 25 лютага 1707, Вэнэцыя — 6 лютага 1793, Парыж) — выбітны вэнэцыянскі драматург.
Карлё Гальдоні пазнаёміўся з мастацтвам яшчэ дзіцем у доме свайго дзеда — вялікага аматара тэатра. Вывучаючы па загаду бацькі мэдыцыну, ён больш чытаў Пляўта, Тэрэнцыюса, Арыстафана, Мэнандра, а разам з тым і старанна наведваў тэатар, вадзіў кампаніі амаль выключна з акторамі і акторкамі. Саступаючы ягонай просьбе, бацька дазволіў яму зьмяніць факультэт. Спачатку ў Вэнэцыі, затым у Павіі Гальдоні займаўся юрыдычнымі навукамі, але значна больш старанна знаёміўся з драматычнай літаратурай наогул і італьянскай у прыватнасьці, прычым з жалем заўважаў у апошняй адсутнасьць чаго-небудзь вартага ўвагі й, нягледзячы на свае 16 гадоў, задумаў рэформу ў гэтай галіне.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Carlo Goldoni
- ^ Encyclopædia Britannica
- ^ SNAC — 2010.
- ^ Internet Broadway Database — 2000.
- ^ Itaú Cultural Энцыкляпэдыя Ітау Культурал — São Paulo: Itaú Cultural, 1987. — ISBN 978-85-7979-060-7
- ^ International Music Score Library Project — 2006.
- ^ filmportal.de — 2005.
- ^ Discogs — 2000.
- ^ а б в г д Архіў гістарычных запісаў — 1808.
- ^ а б BeWeB
- ^ а б Гольдони Карло // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ Dr. Constant v. Wurzbach Goldoni, Karl // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 5. — S. 253.
- ^ Person Profile // IMDb — 1990.
- ^ AA.VV. Dizionario Biografico degli Italiani — 1960.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Карлё Гальдоні — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Біяграфія Гальдоні ў каталічнай энцыкляпэдыі