Андрэй Парываеў
Андрэй Парываеў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 3 студзеня 1982[1][2][3] (42 гады) | |
Рост | 181 см | |
Вага | 73 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1999 | Маладэчна-2018 | 8 (2) |
2000 | Дынама-Юні[d] | 11 (0) |
2000 | → Дынама Менск | 6 (1) |
2001—2002 | Дынама Менск | 14 (3) |
2003—2005 | Шахцёр Салігорск | 15 (0) |
2006—2007 | СКА Хабараўск | 59 (11) |
2007 | Авангард Курск[d] | 13 (0) |
2008 | Дынама Менск | 14 (0) |
2008 | Віцязь Падольск[d] | 19 (2) |
2009 | Мікашэвічы | 22 (1) |
2010 | Дняпро Магілёў | 7 (0) |
2010 | Гарадзея | 14 (1) |
2011—2015 | Шахтар Караганда | 104 (3) |
2016 | Іслач | 7 (0) |
Зборныя | ||
2007 | Беларусь | 1 (0) |
Андрэй Парыва́еў (нарадзіўся 3 студзеня 1982 году) — беларускі футбаліст, абаронца. У 2007 годзе правёў 1 матч за нацыянальную зборную Беларусі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец менскіх школаў «Зьмена» і «Алімпія». Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе Беларусі ў 1999 годзе ў складзе «Маладэчна», пасьля чаго гуляў за менскае «Дынама» і салігорскі «Шахцёр», у складзе апошняга стаў чэмпіёнам Беларусі. У 2006 годзе перайшоў у расейскую «СКА-Энэргію», пазьней гуляў у Расеі за «Авангард» і «Віцязь». У 2008—2010 гадах зноў выступаў у Беларусі, у 2010 годзе дапамог «Гарадзеі» перамагчы ў Другой лізе.
У 2011 годзе перайшоў у карагандзінскі «Шахцёр», дзе здолеў замацавацца ў асноўным складзе на пазыцыі левага абаронцы. У тым жа годзе ўзяў грамадзянства Казахстана і перастаў лічыцца легіянэрам. У 2011 і 2012 гадах разам з «Шахцёрам» станавіўся чэмпіёнам Казахстану. У 2015 годзе, пасьля зацьвярджэньня новай пастанове аб легіянэрах, зноў пачаў лічыцца легіянэрам у Казахстане, і па заканчэньні сэзону пакінуў клюб. З студзеня 2016 году трэнаваўся разам з дэбютантам беларускай Найвышэйшай лігі «Іслаччу», зь якой у лютым падпісаў кантракт[4]. У ліпені 2016 году пакінуў «Іслач»[5], які пакінуў у ліпені 2016 году[6].
За ўдзел у дамоўленых гульнях спачатку аштрафаваны судом Першамайскага раёну Менску ў кастрычніку 2017 году[7], а ў лютым 2018 году пажыцьцёва дыскваліфікаваны Беларускай фэдэрацыяй футболу[8].
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Іслач | 2016 | Найвышэйшая ліга | 7 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Andrey Poryvaev // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Andrey Paryvayew // FBref (мн.)
- ^ а б в Andrey Poryvaev // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Андрей Порываев подписал контракт с "Ислочью" (рас.)
- ^ Андрей Порываев подписал контракт с «Ислочью» (рас.)
- ^ Андрей Порываев покинул «Ислочь» (рас.)
- ^ Вынесены приговоры фигурантам дела о договорных матчах: ограничение свободы и штрафы (рас.)
- ^ Дело о договорных матчах: КДК АБФФ пожизненно дисквалифицировал 11 футболистов и Владимира Маковского (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 3 студзеня
- Нарадзіліся ў 1982 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Футбалісты клюбу «Маладэчна-2013»
- Футбалісты клюбу «Дынама-Юні» Менск
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Шахцёр» Салігорск
- Футбалісты клюбу СКА Хабараўск
- Футбалісты клюбу «Граніт» Мікашэвічы
- Футбалісты клюбу «Дняпро» Магілёў
- Футбалісты клюбу «Гарадзея»
- Футбалісты клюбу «Шахтар» Караганда
- Футбалісты клюбу «Іслач» Менскі раён
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты