Аляксандар Алелькавіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам EmausBot (гутаркі | унёсак) у 04:09, 8 верасьня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Аляксандар Алелькавіч
А. Алелькавіч. Невядомы мастак, XVII ст.
А. Алелькавіч. Невядомы мастак, XVII ст.

Герб «Пагоня Літоўская»
Асабістыя зьвесткі
Памёр 26 чэрвеня 1591(1591-06-26)
Пахаваны
Род Алелькавічы
Бацькі Юры Юр’евіч Алелькавіч
Кацярына Тэнчынская[d]

Аляксандар Алелькавіч (? — 26 чэрвеня 1591) — грамадзкі дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Прадстаўнік княскага роду Алелькавічаў, сын Юрыя і Кацярыны з Тэньчынскіх. Меў братоў Юрыя і Яна Сямёна, разам зь якімі падарожнічаў па эўрапейскіх унівэрсытэтах[1]. Наведаў Інгальштат, дзе перайшоў у каталіцтва, а таксама Страсбур, Базэль, Італію.

У 1582 пры падзеле спадчыны з братамі атрымаў Востраў у Слуцку, маёнткі на Случчыне, Петрыкаўскую воласьць у Мазырскім павеце, Ваўкалату ў Ашмянскім павеце, Сямёнавічы ў Менскім павеце.

Памёр у Кракаве, пахавалі князя ў Слуцку[2].

Крыніцы

Літаратура