Аляксандар Лебедзеў
| Аляксандар Лебедзеў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 14 красавіка 1985[1] (41 год) | |
| Рост | 196 см | |
| Вага | 86 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2003—2006 | БАТЭ | 60 (12) |
| 2007 | Кубань Краснадар | 4 (0) |
| 2008—2010 | Дынама Менск | 30 (9) |
| 2010 | → Белшына | 23 (1) |
| 2011 | Дынама Берасьце | 14 (1) |
| 2011 | Шахцёр Салігорск | 13 (0) |
| 2012 | Гарадзея | 10 (5) |
| 2012 | Відзэў Лодзь | 3 (0) |
| 2013—2014 | Гарадзея | 14 (1) |
| 2014—2016 | Іслач | 50 (20) |
| Зборныя | ||
| 2005 | Беларусь (да 21) | 3 (2) |
Алякса́ндар Ле́бедзеў (нар. 14 красавіка 1985 году) — беларускі футбаліст, нападнік. Малодшы брат Аляксандра, Дзьмітры, таксама футбаліст.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец СДЮШАР гораду Салігорску, але кар’еру пачаў у барысаўскім БАТЭ. Добра згуляў сэзон 2006 году, калі забіў 7 галоў у чэмпіянаце і дапамог барысаўчанам стаць чэмпіёнамі і ўладальнікамі Кубка Беларусі. Пасьля гэтага сэзону далучыўся да клюбу расейскай Прэм’ер-лігі «Кубані», але не здолеў замацавацца ў складзе і праз год вярнуўся ў Беларусь. На радзіме прыяднаўся да менскага «Дынама», але праз траўмы гульцу бракавала гульнявой практыкі. Пазьней выступаў у Найвышэйшай лізе за «Белшыну», берасьцейскае «Дынама» і салігорскі «Шахцёр».
У першай палове 2012 году гуляў у Першай лізе за «Гарадзею», а пасьля перабраўся ў клюб польскай Экстраклясы «Відзэў». Футбаліст неўзабаве атрымаў траўму і, згуляўшы толькі тры матчы, узімку пакінуў Польшчу. У першай палове 2013 году заставаўся бяз клюбу, аднаўляючыся ад траўмы, а потым вярнуўся ў «Гарадзею».
У жніўні 2014 году, пакінуўшы «Гарадзею», падпісаў кантракт зь «Іслаччу»[2]. У наступным годзе дапамог «Іслачы» здабыць перамогу ў Першай лізе і ўпершыню ў гісторыі каманды прасунуцца ў Найвышэйшую лігу. У жніўні 2016 году быў адлічаны з клюбу за ўдзел у дамоўных матчах[3]. За ўдзел у такіх гульнях спачатку быў аштрафаваны судом Першамайскага раёну Менску ў кастрычніку 2017 году[4], а ў лютым 2018 году пажыцьцёва дыскваліфікаваны Беларускай фэдэрацыяй футболу[5].
Пасьля зыходу зь «Іслачы» пачаў працаваць дзіцячым трэнэрам[6].
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Іслач | 2016 | Найвышэйшая ліга | 12 | 4 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Aleksandr Lebedev // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Сокол, Лебедев и еще 3 игрока перешли в «Ислочь» (рас.)
- ↑ Лебедев, Тишкевич и Владимир Маковский уволены из "Ислочи" за организацию "договорняка" (рас.)
- ↑ Вынесены приговоры фигурантам дела о договорных матчах: ограничение свободы и штрафы{{}}
- ↑ Дело о договорных матчах: КДК АБФФ пожизненно дисквалифицировал 11 футболистов и Владимира Маковского (рас.)
- ↑ Дело о “договорняках”. “Друзья-однополчане”, где же вы теперь? (рас.) Архіўная копія ад 2021-12-13 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 14 красавіка
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Салігорскім раёне
- Футбалісты клюбу БАТЭ Барысаў
- Футбалісты клюбу «Кубань» Краснадар
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Белшына» Бабруйск
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Шахцёр» Салігорск
- Футбалісты клюбу «Гарадзея»
- Футбалісты клюбу «Відзэў» Лодзь
- Футбалісты клюбу «Іслач» Менскі раён
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты