Перайсьці да зьместу

Ябланец (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Баўміт Ябланец»)
Ябланец
Поўная назва Fotbalový Klub Jablonec, a.s.
Заснаваны 1945
Горад Ябланец, Чэхія
Стадыён Стршэльніцы
Умяшчальнасьць: 6108
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2023—2024 11 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fkjablonec.cz (чэс.)

«Ябланец» (па-чэску: Jablonec) — чэскі футбольны клюб з гораду Ябланцу. Заснаваны ў 1945 годзе. Двухразовы ўладальнік Кубка Чэхіі (1998, 2013). Хатнія матчы ладзіць на стадыёне Стршэльніцы.

Не зважаючы на тое, што «Ябланец» быў створаны адразу па Другой сусьветнай вайне, але свой першы сэзон у найвышэйшай лізе Чэхаславаччыны клюб правёў толькі ў сэзоне 1974—1975 гадоў. Тым ня менш, дружына здолела пратрымацца ў элітным дывізіёне толькі два гады, пакінуўшы Першую лігу ў 1976 годзе. Ужо пасьля падзелу краіны на Чэхію і Славаччыну, «Ябланец» перамог у першынстве Другой лігі Чэхіі сэзону 1993—1994 гадоў, чым забясьпечыў прасоўваньне ў Першую лігу[2]. Ужо ў 1996 і 1997 гадах гульцы здабылі бронзавыя мэдалі айчыннага першынства.

У 1997 годзе «Ябланец» дэбютаваў у Кубку УЭФА, дзе ў першым кваліфікацыйным раўндзе двойчы з буйным лікам перагулялі азэрбайджанскі «Карабах», але ў двубоі саступілі швэдзкаму «Эрэбру», пры гэтым два разы згуляўшы зь імі ўнічыю. У тым жа сэзоне клюб стаў пераможцам Кубка Чэхіі, забясьпечыўшы сабе яшчэ адзін сэзон эўрапейскага футболу, але гэтым разам у Кубку ўладальнікаў кубкаў, дзе саступілі кіпрскаму «Апалёну». У 2007 годзе «Ябланец» прасунуўся да фіналу айчыннага кубка, але саступіў у ім праскай «Спарце». У чэмпіянаце ж посьпехам можна лічыць срэбныя мэдалі сэзону 2009—2010 гадоў і бронзавыя ў сэзоне 2010—2011 гадоў. Пры гэтым у апошнім з памянёных сэзонах нападнік «Ябланцу» Давід Лафата з 19 галамі стаў найлепшым бамбардзірам чэскага першынства. У наступным сэзоне Лафата пераўзышоў свой паказьнік, здабыўшы 25 галоў, зноў стаўшы найлепшым у сьпісе галеадораў. У сэзоне 2012—2013 гадоў нападнік зноў стаў найлепшым, але другую палову сэзону ўжо скончыў у праскай «Спарце». У 2015 годзе клюб быў пераназваны ў «Ябланец», пазбавіўшыся ад колішняй назвы «Баўміт». У сэзоне 2017—2018 гадоў клюб ў восьмы раз дакрочыў да фіналу Кубка Чэхіі, але зьведаў паразу ад праскай «Славіі», прагуляўшы зь лікам 1:3. У тым жа сэзоне каманда заняла 3-е месца ў айчынным чэмпіянаце і чарговы раз трапіла ў эўракубкі.

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Чэхіі Бр Ян Гануш 1988
2 Сьцяг Калюмбіі Аб Айдэрсан Уртада 1995
4 Сьцяг Сэрбіі Аб Неманья Тэкіяшкі (капітан) 1997
5 Сьцяг Чэхіі Аб Давід Штэпанэк 1997
6 Сьцяг Чэхіі ПА Міхал Бэран 2000
7 Сьцяг Грузіі ПА Вахтанг Чантурышвілі 1993
8 Сьцяг Бразыліі ПА Дуду Нардыні 1997
11 Сьцяг Чэхіі ПА Ян Фортэлны 1999
14 Сьцяг Чэхіі Аб Даніел Соўчак 1998
18 Сьцяг Чэхіі Аб Марцін Цэдыдла 2001
19 Сьцяг Чэхіі Нап Ян Храмаста 1990
20 Сьцяг Бурундзі Нап Б’янвэню Канакімана 1999
21 Сьцяг Чэхіі ПА Мацей Полідар (ар. Спарта) 1999
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Чэхіі Аб Якуб Мартынэц 1998
24 Сьцяг Чэхіі Нап Давід Пушкач 1993
25 Сьцяг Славаччыны ПА Сэбастыян Нэбыла 2002
26 Сьцяг Славаччыны ПА Домінік Голі 2003
32 Сьцяг Чэхіі Нап Олівэр Вэліх 2001
33 Сьцяг Чэхіі Бр Альбэрт Котлін 2005
36 Сьцяг Чэхіі Нап Томаш Сханэлец (ар. Спарта) 2002
37 Сьцяг Чэхіі Нап Матаўш Круліх 2005
77 Сьцяг Камэруну ПА Алексіс Алеге 1996
95 Сьцяг Чэхіі Нап Міхал Чэрняк 2003
99 Сьцяг Славеніі Бр Клемэн Міхэлак 2001
Сьцяг Чэхіі ПА Ян Сухан 1996
  1. ^ https://www.transfermarkt.com/fk-jablonec/mitarbeiterhistorie/verein/1322
  2. ^ Jeřábek, Luboš (2007). «Český a československý fotbal — lexikon osobností a klubů». Prague, Czech Republic: Grada Publishing. — С. 74. — ISBN 978-80-247-1656-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]