Алена Апановіч
Алена Апановіч | |
укр. Олена Апанович | |
Дата нараджэньня | 9 лістапада 1919 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 21 лютага 2000 (80 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | Украіна |
Месца вучобы | Харкаўскі нацыянальны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Рыгора Скаварады |
Занятак | гісторык, архівістка |
Навуковая сфэра | Гісторыя, архівазнаўства |
Месца працы | Інстытут гісторыі Ўкраіны НАН Украіны |
Сябра ў | Нацыянальная акадэмія навук Украіны і Нацыянальны саюз пісьменьнікаў Украіны[d] |
Навуковая ступень | кандыдатка гістарычных навук (1950) |
Узнагароды |
Але́на Міха́йлаўна Апано́віч (па-ўкраінску: Олена Михайлівна Апанович; 9 лістапада 1919, Мелякес, Самарская губэрня — 21 лютага 2000, Кіеў, Украіна) — украінская гістарыца, архівістка, пісьменьніца, дысыдэнтка. Сябра Саюзу пісьменьнікаў Украіны з 1991 году[1].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася 9 лістапада 1919 году ў Мелякесе (цяпер — Дзімітраўград Ульянаўскай вобласьці). Ейны бацька Міхаіл Апановіч, беларус, чыгуначнік, маці Каміла — з польскага шляхецкага роду Бартноўскіх. З-за спэцыфікі працы бацькі сям’я пастаянна мяняла месца жыхарства: Белгарад, Сумы, Харкаў, Харбін (у 1929—1933 гадах бацька працаваў галоўным рэвізорам Кітайска-Усходняй чыгункі), зноў Харкаў[2].
У 1936 годзе скончыла сярэднюю школу ў Харкаве і паступіла ва Ўсесаюзны камуністычны інстытут журналістыкі ў Маскве. У сувязі з ягонай ліквідацыяй працягнула навучаньне на факультэце расейскай мовы і літаратурыў Харкаўскага пэдагагічнага інстытуту, які скончыла ў 1941 годзе[3].
Падчас Другой Сусьветнай вайны эвакуіравалася ў Паўднёвы Казахстан, затым пераехала ва Ўфу, дзе ў 1942—1944 гадах працавала карэспандэнткай і інструктаркай вузлавога радыёвяшчаньня Башкірскага радыёкамітэту[4].
У траўні 1944 году вярнулася ў Кіеў. У 1944—1950 гадах — навуковая супрацоўніца, старэйшая навуковая супрацоўніца, з чэрвеня 1946 году — начальніца адзьдзелу старажытных актаў Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва Ўкраінскай ССР. У 1945—1948 гадах — асьпірантка ў гэтым архіве. У студзені 1950 года абараніла кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Войска Запароскае, ягоная арганізацыя і баявыя дзеяньні ў складзе расейскага войску ў пэрыяд расейска-турэцкай вайны 1768—1774 гадоў»[5].
У 1950—1952 гадах — малодшая навуковая супрацоўніца, з 1956 году — старэйшая навуковая супрацоўніца ў Інстытуце гісторыі АН УССР[6].
У 1951 годзе прыняла ўдзел у археалягічных экспэдыцыях па мясьцінах былых Запароскіх сечаў напярэдадні будаўніцтва Кахоўскай ГЭС і пасьля затопленых Кахоўскім вадасховішчам. А. Апановіч была адным з апошніх гісторыкаў, якія засьпелі Вялікі Луг у ягоным першародным выглядзе[7].
12 верасьня 1972 году была звольненая за палітычныя погляды. Фармальна «па скарачэньні штатаў», а фактычна за дысыдэнцтва ў навуцы. У 1994 годзе была адноўленая на працы з-за звальненьня «па палітычных матывах»[8].
У 1972—1986 гадах працавала старэйшай навуковай супрацоўніцай адзьдзелу рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Акадэміі навук УССР, дзе займалася вывучэньнем украінскай рукапіснай гістарычнай кнігі XV—XVIII стагодзьдзяў. Паколькі ва Ўкраіне ейныя працы не друкавалі, публікавала іх у Маскве, Ленінградзе, Вільне, Таліне. Выявіўшы ў фондах бібліятэкі матэрыялы першага прэзыдэнта Ўсеўкраінскай акадэміі навук акадэміка У. Вярнадзкага, на іх аснове напісала і апублікавала 20 артыкулаў і манаграфію. У 1987—1991 гадах — намесьніца вучонага сакратара Камісіі АН УССР па распрацоўцы навуковай спадчыны Вярнадзкага[9].
З 1986 году на пэнсіі, але працягвала працаваць, прымала актыўны ўдзел у навуковым, грамадзкім і культурным жыцьці Украіны. У 1998 годзе выдала манаграфію — першую працу пра Чартамлыцкую Сеч, якая сёньня застаецца адзінай навуковай працай ва ўкраінскай гістарычнай навуцы пра гэтае казацкае ўтварэньне. Займалася дасьледаваньнямі па ваеннай гісторыі і гісторыі мастацтва («Узброеныя сілы Украіны 1-й паловы XVIII ст.», «Культура казацтва», «Апавяданьні пра запароскіх казакоў»)[10].
Сябра Саюзу пісьменьнікаў Украіны з 1991 году.
Памерла 21 лютага 2000 году. Пахаваная ў Кіеве на Байкавых могілках[11].
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]• Срэбрны мэдаль ВДНГ (1988) — за падрыхтоўку юбілейных экспазіцыяў выставаў Уладзімера Вярнадзкага ў Маскве і Кіеве;
• Дзяржаўная прэмія Ўкраіны імя Тараса Шаўчэнкі (1994) — за кнігу «Гетманы Ўкраіны і кашавыя атаманы Запароскай Сечы»;
• прэмія Антановічаў (1994) — за манаграфію «Узброеныя сілы Украіны ў першай палове XVIII ст.»[12].
Працы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]• Гуслистий К. Запорозька Січ та її прогресивна роль в історії українського народу / К. Гуслистий, О. Апанович. — Київ: Держполітвидав УРСР, 1954. — 86 с — (300 років возз'єднання України з Росією))
• Апанович Е. М. Исторические места событий освободительной войны украинского народа 1648—1654 гг. / Е. М. Апанович; АН УССР. Институт истории. — Киев: АН УССР, 1954. — 104 с.
• Переяслав-Хмельницкий и его исторические памятники / Апанович Е. М. — К., 1954. — 128 с.
• Запорозька Січ у боротьбі проти турецько-татарської агресії: 50-70-і роки XVIII ст. (К., 1961).
• Науковий реєстр пам’ятних місць запорозького козацтва, видрукуваний нею в «Українському історичному журналі» (1967, № 7) та часописі «Україна» (1967, № 5, 16, 42; 1968, № 9, 39, 51).
• Апанович О. М. Збройні сили України першої половини XVIII ст. / О. М. Апанович. — Київ: Наукова думка, 1969. — 224 с.
• Переяслав-Хмельницкий исторический музей / Апанович Е, М. — К., 1972. — 24 с. Апанович Е. М. Рукописная светская книга XVIII века на Украине / Е. М. Апанович. — Київ, 1983. — 122 с.
• Апанович О. М. Розповіді про запорозьких козаків / О. М. Апанович. — Київ: «Дніпро», 1991. — 335 с — ISBN 5-308-01371-3.
• Апанович О. М. Гетьмани України і кошові атамани Запорізької Січі / О. М. Апанович. — Київ: «Либідь», 1993. — 284 с — ISBN 5-325-00062-4.
• Апанович О. М. Українсько-російський договір 1654 року. Міфи і реальність / О. М. Апанович. — Київ: Варта, 1994. — 96 с.
• Апанович О. Конституція Пилипа Орлика // Хроніка — 2000 : український культурологічний альманах. — Київ, 1998. — Вип. 23/24 : Український парламентаризм: історія і сучасність. — С. 90 — 102.
• Апанович О. Чортомлицька Запорозька Січ: до 345 річниці заснування / Олена Апанович. — Київ: Українське козацтво, 1998. — 80 с.
• Апанович О. Федір Павлович Шевченко: Історик, архівіст, історіограф, джерелознавець, археограф, орган. науки, Людина. Спогади та історіограф. аналіз / О. Апанович; НАНУ; Ін-т історії України; Ін-т української археографії. — Київ, 2000. — 180 с.
• Апанович О. Острозька академія // Спеціальні історичні дисципліни: питання теорії та методики: збірка наукових праць та спогадів / Ін-т історії України НАНУ. — Київ, 2001. — № 6, ч. 2 : Пам’яті відомого вченого — історика, доктора історичних наук, професора В. О. Замлинського. — С. 378—382.
• Апанович О. М. Збройні сили України першої половини 18 ст. / О. М. Апанович. — Дніпропетровськ: Січ, 2004. — 230 с.
• Апанович О. Битва під Хотином: 40 діб козацької доблесті та звитяги // Військо України: центральний друкований орган М-ва оборони України / М-во оборони України. — Київ, 2011. — № 9 (135). — С. 40 — 43.
• Апанович О. Гетьман України емігрант Пилип Орлик // Хроніка — 2000 : український культурологічний альманах / Колектив ред. «Хроніка — 2000». — Київ, 2012. — Вип. 1 (91): Україна — Білорусь Книга 2. — С. 83 — 132.
• Олена Апанович. Господь за плугом іде…
• Олена Апанович. Козацька енциклопедія для юнацтва.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Білик І. Під знаком Діви, або Гороскоп для Олени Михайлівни // Літ. Україна, 13.10.1994.
- ^ Богачевська-Хом’як М. Людина повної посвяти науці // Неопалима купина, № 7/8, 1995.
- ^ Білик І. Під знаком Діви, або Гороскоп для Олени Михайлівни // Літ. Україна, 13.10.1994.
- ^ Богачевська-Хом’як М. Людина повної посвяти науці // Неопалима купина, № 7/8, 1995.
- ^ Під знаком Кліо: На пошану Олени Апанович. — Дніпропетровськ, 1995.
- ^ Дмитрієнко М. Ф. Апанович Олена Михайлівна // Енциклопедія історії України: у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін.; Інститут історії України НАН України. — К.: Наукова думка, 2003. — Т. 1: А — В. — С. 110. — 688 с.
- ^ Дмитрієнко М. Ф. Апанович Олена Михайлівна // Енциклопедія історії України: у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін.; Інститут історії України НАН України. — К.: Наукова думка, 2003. — Т. 1: А — В. — С. 110. — 688 с.
- ^ Овсієнко В. Апанович О. М. // Міжнародний біоґрафічний словник дисидентів країн Центральної та Східної Європи й колишнього СРСР. Т. 1. Україна. Частина І. — Харків: Харківська правозахисна група; «Права людини», 2006. — Т. 1. — С. 50-53.
- ^ Ясь О. Олена Апанович та Олена Компан у культурному просторі української радянської історіографії, або дві версії модернізації історичного наративу 1960-х — початку 1970-х років // Архіви України. — 2020. — № 3. — С. 32-52.
- ^ Савченко С. В. «Це — пісня моєї душі»: Олена Апанович у збереженні пам’яток Запорізької Січі в кінці 1980 — на початку 1990 років // Сумська старовина. — 2014. — № XLI-XLII. — С. 107—116.
- ^ Юрій Мицик. Козацька мати (до 90-річчя від дня народження О. М. Апанович), Чтиво, 2009, https://chtyvo.org.ua/authors/Mytsyk_Yurii/Kozatska_maty_do_90-richchia_vid_dnia_narodzhennia_O_M_Apanovych/
- ^ Апанович Олена Михайлівна // Музей дисидентського руху. Персоналії, 07.07.2005, https://museum.khpg.org/1120722646
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|
- Нарадзіліся 9 лістапада
- Нарадзіліся ў 1919 годзе
- Памерлі 21 лютага
- Памерлі ў 2000 годзе
- Памерлі ў Кіеве
- Пахаваныя на Байкавых могілках
- Узнагароджаныя срэбным мэдалём ВДНГ
- Ляўрэаты Нацыянальнай прэміі Ўкраіны імя Тараса Шаўчэнкі
- Украінскія навукоўцы
- Украінскія гісторыкі
- Украінскія літаратаркі
- Дысыдэнты
- Запароская Сеч