Байкавыя могілкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Байкавыя могілкі — нэкропаль у Кіеве, помнік гісторыі й культуры. Адзін з найстарэйшых некропаляў, які захаваўся ў горадзе, першыя пахаваньні на могілках датуюцца 1834 годам. Плошча — 72,47 га. Закрыты для масавых пахаваньняў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сваю назву могілкі атрымалі ад прозьвішча генэрал-маёра Сяргея Васільевіча Байкава, героя дзьвюх войнаў — француска-рускай 1812 году й маскальска-турэцкай 1828-1829 гадоў, на набытай зямлі якога часткова разьмешчана (насуперак распаўсюджанаму меркаваньню, цела самога генэрала пахавана не тут, а ў Санкт-Пецярбургу).

Першапачатковая назва — Навастроенскае. Першыя пахаваньні былі праведзены лютэранскай абшчынай Кіева. Гэта было зьвязана з тым, што старыя лютэранскія нямецкія могілкі, адкрытыя ў XVІІ стагодзьдзі, якія знаходзіліся ў нізіне, рэгулярна падвяргаліся паводкам, з-за чаго надмагільныя пліты размываліся, а труны выходзілі на паверхню з-пад зямлі, паводле сьведчаньняў сучасьнікаў, у некаторых месцах нават рэшткі пахаваных, таму лютэране пачалі пераносіць магілы зь нізін на больш высокае месца. У 1831 г. лютэранскай і каталіцкай абшчынам афіцыйна была выдзелена зямля для пахаваньняў на высокім правым беразе ракі Лыбедзь, але канчаткова працэс пераносу магіл сюды завяршыўся ў 1839 г., калі былі зачынены старыя лютэранскія могілкі.

Сярод вядомых украінцаў, пахаваных на могілках: Міхайла Грушэўскі, Мікалай Лысенка, Максым Рыльскі, Уладзімір Сасюра, Леся Ўкраінка. Сярод вядомых беларусаў, пахаваных на могілках: Сяргей Палуян [1]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]