Алег Цывінскі
Алег Цывінскі | |
Дата нараджэньня | 17 лістапада 1977[1] (46 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт (1998) |
Занятак | эканаміст |
Навуковая сфэра | Эканоміка |
Месца працы | Ельскі ўнівэрсытэт (ЗША; з 2008 г.) |
Сябра ў | Эканаметрычнае таварыства[d][2] |
Навуковая ступень | доктар філязофіі ў эканоміцы[d][3] |
Навуковы кіраўнік | Narayana Kocherlakota[d] |
Узнагароды | «Маладыя лідэры плянэты» (2009) |
Сайт | economics.yale.edu/people/aleh-tsyvinski |
Алег Цывінскі (нар. 1977; Віцебск, цяпер Беларусь) — беларускі эканаміст, які стаў наймаладзейшым прафэсарам Ельскага ўнівэрсытэту (ЗША) за яго гісторыю ва ўзросьце 30 гадоў. Доктар эканамічных навук (2003), прафэсар (2008). Займаецца дасьледваньнямі ў галіне макраэканомікі, палітычнай эканомікі, фінансаў.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У чэрвені 1994 г. скончыў сярэднюю школу ў Віцебску (Беларусь). У верасьні 1994 г. паступіў у Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт (Менск, Беларусь), які скончыў у чэрвені 1998 г. з чырвоным дыплёмам па спэцыяльнасьці банкаўская справа. У верасьні 1998 г. паступіў у магістратуру Ўнівэрсытэту Мінэсоты(en) (Мінэапаліс, штат Мінэсота, ЗША), якую скончыў у чэрвені 2003 году. Увосень 2003 г., у 25 гадоў, тамсама атрымаў званьне доктара эканамічных навук. У 2000—2003 гг. адначасна працаваў памочнікам аналітыка ў дасьледчым аддзеле Фэдэральнага рэзэрвовага банка Мінэапаліса(en) (штат Мінэсота, ЗША). Улетку 2001 г. прайшоў практыку эканамістам у Міжнародным валютным фондзе (Вашынгтон, ЗША).
У 2003 г. стаў сябрам Нацыянальнага бюро гаспадарчых дасьледаваньняў(en) (НБГД; Кембрыдж, штат Масачусэтс, ЗША). У 2003—2005 гг. працаваў дацэнтам Каліфарнійскага ўнівэрсытэту (Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія, ЗША). У 2005—2008 гг. працаваў дацэнтам эканамічнага факультэту Гарвардзкага ўнівэрсытэту (Кембрыдж, штат Масачусэтс, ЗША). 15 лютага 2006 г. супольна з дацэнтам Масачусэцкага тэхналягічнага інстытуту Міхаілам Голасавым (нар. 1977, Віцебск) атрымаў ад Нацыянальнага навуковага фонда(en) (ННФ; Арлінгтан, штат Вірджынія, ЗША) $276,6 тыс. на дасьледаваньне «Найлепшая палітыка ў рухавых весткава абмежаваных гаспадарках», якое выканаў да студзеня 2008 году[4]. 15 студзеня 2007 г. атрымаў ад ННФ $500 тыс. на дасьледаваньне «Новыя рухавыя дзяржаўныя фінансы — ад тэорыі да палітыкі», якое выканаў да лістапада 2013 году[5]. У лютым 2007 г. атрымаў на дасьледаваньне $45 тыс. 2-гадовай стыпэндыі ад Фонда Альфрэда Слоўна(en) (Нью-Ёрк, ЗША).
Зь 2008 г., з 30 гадоў, прафэсар эканомікі на эканамічным факультэце Ельскага ўнівэрсытэту (Нью-Хэйвен, штат Канэктыкут, ЗША). Таксама ў 2008 г. стаў сукіраўніком праграмы макраэканамічных дасьледаваньняў у Фондзе дасьледаваньняў гаспадаркі імя Каўлза(en) (Нью-Хэйвен, штат Канэктыкут, ЗША). 25 лютага 2009 г. стаў 1-ым беларусам, якога «Сусьветны эканамічны форум» (Калёньні, кантон Жэнэва, Швайцарыя) улучыў у сьпіс «Маладыя лідэры плянэты»(en) 2009 году[6]. 11 красавіка 2011 г. атрымаў на гаспадарчае дасьледаваньне $43 тыс. стыпэндыі ад Фонда памяці Джона Гугэнхайма(en) (Нью-Ёрк, ЗША)[7].
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 2015 г. меў 32 навуковыя артыкулы па-ангельску, якія выдаў у суаўтарстве[8].
- Міхаіл Голасаў, Алег Цывінскі, Іван Вэрнінг(en). Новыя рухавыя дзяржаўныя фінансы: даведнік карыстальніка (анг.) / рэд. Дарон Аджэмоглу(en), Кенэт Рогаў(en), Майкл Вудфорд(en) = New Dynamic Public Finance: A User's Guide // Макраэканамічны штогоднік НБГД(de) : штогоднік. — Кембрыдж: Друкарня МТІ(en), 2006. — Т. 21. — С. 317-388. — ISBN 978-0-262-01239-3. — ISSN 0889-3365.
- Міхаіл Голасаў, Алег Цывінскі. Палітычныя вынікі рухавых дзяржаўных фінансаў (анг.) = Policy Implications of Dynamic Public Finance // Штогадовы агляд эканомікі(en) : штогоднік. — 2015. — Т. 7. — С. 147-171. — ISSN 1941-1383.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Davos 2014 Participant List
- ^ https://www.econometricsociety.org/society/news/congratulations-our-2021-fellows.html
- ^ https://news.nes.ru/news/izvestnyij-ekonomist-oleg-czyivinskij-stal-professorom-resh-po-sovmestitelstvu/
- ^ Найлепшая палітыка ў рухавых весткава абмежаваных гаспадарках (анг.) // Нацыянальны навуковы фонд, 11 студзеня 2008 г. Праверана 5 лістапада 2015 г.
- ^ Новыя рухавыя дзяржаўныя фінансы — ад тэорыі да палітыкі (анг.) // Нацыянальны навуковы фонд, 15 лістапада 2013 г. Праверана 5 лістапада 2015 г.
- ^ Марыя Мартысевіч. Беларускай эканоміцы неабходна лібэралізавацца // Газэта «Новы час», 1 сакавіка 2009 г. Праверана 5 лістапада 2015 г.
- ^ Алег Цывінскі (стыпэндыят) (анг.) // Фонд памяці Джона Гугэнхайма, 2012 г. Праверана 5 лістапада 2015 г.
- ^ Артыкулы Алега Цывінскага // Эканамічны факультэт Ельскага ўнівэрсытэту, 2015 г. Праверана 5 лістапада 2015 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Алег Цывінскі // Беларускі эканамічны дасьледча-адукацыйны цэнтар, 2015 г. Праверана 5 лістапада 2015 г.
- Натальля Ісаевіч, «Беларускія навіны». Правільная эканоміка працуе пры розных палітычных рэжымах // Газэта «Наша ніва», 3 сакавіка 2009 г. Праверана 5 лістапада 2015 г.
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |