Ірына Вештард
| Ірына Зянонаўна Вештард | |
| Старшыня БСДП | |
|---|---|
| 5 чэрвеня 2011 — цяперашні час | |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзілася | 17 сакавіка 1952 (73 гады) Багушы |
| Партыя | Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) |
| Адукацыя | БДУ |
| Узнагароды | |
Ірына Зянонаўна Вештард (нарадзілася 17 сакавіка 1953 у в. Багушы Смаргонскага раёна) — беларускі палітык, з 5 чэрвеня 2011 году — старшыня БСДП.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Скончыла БДУ. Хімік. Апэратар ЭВМ. Працавала настаўніцай сярэдняй школы в. Камена Лагойскага раёну і СШ №3 г.Смаргонь. Была інспэктарам школ ў г. Смаргоні (была зволена па палітычных матывах). Незамужняя.
Палітычная дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У БСДП уступіла ў 1991 г. Выбіралася скарбнікам Гарадзенскай абласной партыйнай арганізацыі. Неаднаразова выбіралася сябрам Цэнтральнага Камітэта партыі. З 2009 г. старшыня Гарадзенскай абласной партыйнай арганізацыі і сябар Прэзыдыюма БСДП. З 10 кастрычніка 2010 г. намесьніца старшыні, з 5 чэрвеня 2011 г. – старшыня БСДП. У 1992–2007 гг. была дэпутатам Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў.
Узнагароды й прэміі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Узнагароджана Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за дасягнутыя посьпехі ў адукацыі і выхаваньні падрастаючага пакаленьня.