Алег Табакоў
Алег Табакоў | |||||||
![]() Алег Табакоў | |||||||
Дата нараджэньня | 17 жніўня 1935[1][2][3][4] | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца нараджэньня | Саратаў, Расейская Савецкая Фэдэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка, СССР[5] | ||||||
Дата сьмерці | 12 сакавіка 2018[6][3][4] (82 гады) | ||||||
Месца сьмерці | Масква, Расея[7] | ||||||
Прычына сьмерці | сэпсіс[8] | ||||||
Месца пахаваньня | Новадзявочыя могілкі | ||||||
Грамадзянства | СССР[9][10] СССР | ||||||
Альма-матэр | Школа-студыя пры Маскоўскім мастацкім тэатры | ||||||
Занятак | тэатральны рэжысэр, тэатральны актор, актор кіно, прадусар, актор, настаўнік, кінапрадусар, пэдагог, тэатральны пэдагог, тэатральны прадусар і тэлеактор | ||||||
Дзеці | Антон Табакоў, Аляксандра Табакова, Павал Табакоў і Марыя Табакова | ||||||
Узнагароды |
| ||||||
IMDb | ID nm0845867 | ||||||
Алег Табакоў (па-расейску: Олег Табаков, 17 жніўня 1935, Саратаў, РСФСР, СССР — 12 сакавіка 2018, Масква, Расея) — савецкі і расейскі актор тэатру і кіно, рэжысэр. Народны артыст СССР (1988). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1967), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Расеі (1997).
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся 17 жніўня 1935 году ў Саратаве, у сям’і лекараў — Паўла Кандратавіча Табакова і Марыі Андрэеўны Беразоўскай. Раньняе дзяцінства правёў з бацькамі і бабулямі. Падчас навучаньня ў школе займаўся ў тэатральным гуртку «Маладая гвардыя», што аказала вырашальны ўплыў на выбар прафэсыі. Сувязь з малой радзімай падтрымліваў усё жыцьцё.
У 1953 годзе скончыў школу, паступіў у Школу-студыю МХАТ на курс Васіля Тапаркова. Падчас вучобы атрымаў першую ролю ў кіно. У 1957 годзе Алег Яфрэмаў стварыў у межах школы-студыі МХАТ Студыю маладога актора, якая пазьней ператварылася ў тэатар «Современник». У ім Алег Табакоў працаваў ад 1957 да 1983 году. У 1983 годзе перайшоў у МХАТ. Паралельна ад 1973 году займаўся выкладчыцкай дзейнасьцю. Ад 1987 году мастацкі кіраўнік тэатру пад уласным кіраўніцтвам («Табакерка»). У 2000 годзе ўзначаліў Маскоўскі Мастацкі тэатар імя Антона Чэхава. Адначасова здымаўся ў кіно (больш за 120 роляў). Памёр 12 сакавіка 2018 году ад сардэчнага прыступу[11].
Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ролі ў фільмах (выбарачна)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1956 — «Тугі вузел» — Саша Комелеў
- 1964 — «Жывыя і мёртвыя» — Круцікаў
- 1968 — «Вайна і мір» — Мікалай Растоў
- 1969 — «Штрыхі да партрэта У. І. Леніна» — Мікалай Бухарын
- 1973 — «Сямнаццаць імгненьняў вясны» — Шэленбэрг
- 1976 — «Марк Твэн супраць...» — Марк Твэн
- 1978 — «д’Артаньян і тры мушкетэры» — кароль Людовік XIII
- 1979 — «Масква сьлёзам ня верыць» — Валодзя
- 1983 — «Мэры Попінс, да пабачэньня!» — Міс Ютымія Эндру
- 1984 — «Аплядысмэнты, аплядысмэнты...» — Шаўцоў
- 1985 — «Пасьля дожджыку ў чацьвер» — Кашч Бесьсьмяротны
- 1987 — «Чалавек з бульвару Капуцынаў» — уладальнік салуну і бармэн Гары МакК’ю
- 1995 — «Шырлі-мырлі» — Сухадрышчаў
- 1999 — «Што сказаў нябожчык» — сьледчы Енсэн
- 2005 — «Стацкі саветнік» — Уладзімер Андрэевіч Далгарукі
- 2006 — «Андэрсэн. Жыцьцё без каханьня» — Сыман Мэйсьлінг
- 2007 — «Дывэрсант. Канец вайны» — Арцёменка
- 2014 — «Кухня ў Парыжы» — Пётар Аркадзевіч Барынаў
- 2017 — «Кухня. Апошняя бітва» — Пётар Аркадзевіч Барынаў
Рэжысэрскія працы (выбарачна)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1978 — «Дванаццатая ноч» (разам з В. Храмавым і П. Джэймзам)
- 1990 — «Дах» (разам з С.Газаравым)
- 1997 — «Матроская цішыня» (разам з А. Еўлахішвілі)
Агучка мультфільмаў (выбарачна)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1965 — «Гунан-Батар» — Гунан
- 1973 — «Па сьлядах Брэмэнскіх музыкаў» — тэкст ад аўтара (у выданьні на грамкружэлцы ў 1969 годзе)
- 1977 — «Бобік у гасьцях у Барбоса» — Барбос/дзядуля
- 1978 — «Трое з Прастаквашына» — кот Матроскін
- 1980 — «Канікулы ў Прастаквашыне» — кот Матроскін
- 1984 — «Зіма ў Прастаквашыне» — кот Матроскін
- 1984 — «Воўк і цялё» — Воўк
- 2002 — «Пра рыбака і рыбку» — усе пэрсанажы
- 2007 — «Ільля Мурамец і Салавей-разбойнік» — Васілеўс
- 2013 — «Вяртаньне Бураціны» — пан Баскара
Агучка фільмаў (выбарачна)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1968 — «Чараўнік Смарагдавага гораду» — імя пэрсанажу не паказана
- 1971 — «Ехалі ў трамваі Ільф і Пятроў» — голас за кадрам
- 1984 — «Піпі Доўгаяпанчоха» — паліцыянт (роля Баадура Цуладзэ)
- 2004 — «Гарфілд» — Гарфілд
- 2006 — «Гарфілд 2» — Гарфілд
Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1967) — за выкананьне ролі Аляксандра Фёдаравіча Адуева ў спэктаклі «Звычайная гісторыя» паводле Івана Ганчарова
- Заслужаны артыст РСФСР (1969)
- Народны артыст РСФСР (1977) — за заслугі ў вобласьці савецкага кінамастацтва
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР (1982) — за заслугі ў вытворчасьці савецкіх тэлефільмаў і актыўны ўдзел ў стварэньні фільма «Сямнаццаць імгненьняў вясны»
- Залатая маска (1996, 2017)
- ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Расеі (1997)
- Мэдаль «У памяць 850-годзьдзя Масквы» (1997)
- Ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступені (2005) — за выбітны ўнёсак у разьвіцьцё тэатральнага мастацтва і шматгадовую творчую дзейнасьць
- Ордэн Крыжа зямлі Марыі 3 ступені (Эстонія, 2005)
- Афіцэр Ордэна Ганаровага легіёну (Францыя, 2013)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122868234 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ SNAC — 2010.
- ^ а б filmportal.de — 2005.
- ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ http://www.theatre.ru/chekhov_fest/emudrec.html
- ^ Умер Олег Табаков // (untranslated) — 2018.
- ^ http://www.interfax.ru/culture/603231
- ^ Умер Олег Табаков
- ^ Internet Movie Firearms Database — 2007.
- ^ As Sanctions Loom, U.S. 'Mistake' Vulnerable to Russian Attack // The Moscow Times / M. Fishman — 2014.
- ^ Памёр расейскі актор і тэатральны рэжысёр Алег Табакоў. belsat (12 сакавіка 2018).
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Алег Табакоў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Алег Табакоў(анг.) на сайце IMDb
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 17 жніўня
- Нарадзіліся ў 1935 годзе
- Нарадзіліся ў Саратаве
- Памерлі 12 сакавіка
- Памерлі ў 2018 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выпускнікі Школы-студыі МХАТ
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай»
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Кавалеры ордэна «Дружбы Народаў»
- Узнагароджаныя мэдалём «У памяць 850-годзьдзя Масквы»
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёну
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты РСФСР
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Ляўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Савецкія акторы
- Расейскія акторы
- Акторы XX стагодзьдзя
- Акторы XXI стагодзьдзя