Зіма ў Прастаквашыне
Зіма ў Прастаквашыне | |
Зима в Простоквашино | |
Тып мультфільму | анімацыйны фільм |
---|---|
Жанр | сямейны фільм |
Рэжысэр | Уладзімер Папоў |
Аўтар сцэнару | Эдуард Усьпенскі |
Ролі агучвалі | Алег Табакоў, Валянціна Талызіна, Марыя Вінаградава, Барыс Новікаў, Леў Дураў, Герман Качын |
Кампазытар | Яўген Крылатаў |
Аніматары | Эльвіра Маслава, Уладзімер Вышагародцаў, Галіна Зяброва, Марына Рогава, Юры Мешчаракоў |
Апэратар | Кабул Расулаў |
Гукаапэратар | Барыс Фільчыкаў |
Студыя | Союзмультфильм |
Краіна | Росiя |
Працягласьць | 15 хвілін 48 сэкундаў |
Прэм’ера | 1994 |
Папярэдні | Канікулы ў Прастаквашыне |
Наступны | Spring in Prostokvashino |
«Зіма ў Прастаква́шыне» (па-расейску: Зима в Простоквашино) — російскі маляваны мультфільм, трэцяя сэрыя сэрыялу (першапачаткова — трылёгіі) «Прастаквашына», аднак не грунтуецца на аповесьці «Дзядзька Фёдар, сабака і кот»: Эдуард Усьпенскі напісаў сцэнар да яго з нуля, і толькі ў 2007 годзе навэлізаваў яго ў аднайменную аповесьць з пашыраным сюжэтам.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Шарык і Матроскін пасварыліся і перасталі размаўляць адно з адным з прычыны таго, што Шарык набыў сабе на зіму модныя кеды, замест валёнкаў, і цяпер яны з катом дзеляць адну пару валёнкаў на двух. Камунікаваць ім дапамагае паштальён Печкін, які дасылае тэлеграмы з аднаго боку хаты ў іншы.
На Новы год у Прастаквашына прыяжджаюць Дзядзька Фёдар з татам, але бяз мамы, бо тая мусіць сьпяваць на навагоднім Блакітным Агеньчыку. Іх стары «Запарожац» застрануў у яме, і ўсе жыхары хаты ў Прастаквашына былі вымушаныя выцягваць машыну зь сьнегу. У працэсе выцягваньня Шарык з Матроскіным памірыліся, бо супольная праца, на карысьць Матроскіна, аб’ядноўвае. Паштальён Печкін лічыць тэлевізар «галоўным упрыгожваньнем стала», але той не працуе, і таму Печкін вырашае сустракаць Новы год у сябе дома. Але Дзядзька Фёдар і ягоны тата абяцаюць, што тэлевізар яны абавязкова адрэмантуюць. Тэлевізар адрэмантавалі, і па ім павінны былі хутка паказваць выступленьне мамы. Але тут высьветлілася, што гук у тэлевізары не працуе. Героі глядзяць бязгучнае выступленьне і раптам чуюць як ззаду сьпявае мама. Выявілася, што канцэрт быў запісаны на стужку, а мама сама дайшла да Прастаквашына на лыжах.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Не надо бояться быть глупым, смешным, нелепым». Сяргей Капкоў. Інтэрвію з Алегам Табаковым, газэта «Газета», 15.08.2005. (рас.)