Канікулы ў Прастаквашыне
Канікулы ў Прастаквашыне | |
Каникулы в Простоквашино | |
Тып мультфільму | анімацыйны фільм |
---|---|
Жанр | сямейны фільм |
Рэжысэр | Уладзімер Папоў |
Аўтар сцэнару | Эдуард Усьпенскі |
Ролі агучвалі | Алег Табакоў, Валянціна Талызіна, Марыя Вінаградава, Барыс Новікаў, Леў Дураў, Герман Качын |
Кампазытар | Яўген Крылатаў |
Аніматары | Марына Васканьянц, Эльвіра Маслава, Уладзімер Вышагародцаў, Рэната Міранкова, Марына Рогава, Натальля Багамолава, Юры Кузюрын |
Апэратар | Кабул Расулаў |
Гукаапэратар | Барыс Фільчыкаў |
Студыя | Союзмультфильм |
Краіна | СССР |
Працягласьць | 17 хвілін 58 сэкундаў |
Прэм’ера | 1980 |
Папярэдні | Трое з Прастаквашына |
Наступны | Зіма ў Прастаквашыне |
«Канікулы ў Прастаква́шыне» (па-расейску: Каникулы в Простоквашино) — савецкі маляваны мультфільм, другая сэрыя сэрыялу «Прастаквашына». Створаны паводле аповесьці Эдуарда Ўсьпенскага «Дзядзька Фёдар, сабака і кот».
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мама патрабуе вакацыяў і паездкі на курорт, бо яна стамілася, і акрамя таго, ёй няма куды апрануць чатыры вячэрнія сукенкі. Дзядзька Фёдар і Тата спрабуюць угаварыць яе паехаць не на курорт, а ў Прастаквашына, але Мама дабіваецца свайго. Дзядзька Фёдар вырашае ўхіліцца ад паездкі на мора і правесьці летнія вакацыі з сваімі сябрамі — катом Матроскіным і сабакам Шарыкам. На вакзале ён заскоквае ў электрычку да Прастаквашына, якая стаяла на суседнім шляху, і высунуўшы галаву з вакна вагону, паведамляе пра гэта бацькам, што стаялі на пэроне. Тыя, спадзяючыся на найлепшае, выяжджаюць на курорт.
У Прастаквашыне Матроскін ніяк ня можа нарадавацца сваёй карове Мурцы і мноству малака, а таксама нечаканаму народжаньню цяля Гаўрушы. А Шарык, у сваю чаргу, захапіўся фотапаляваньнем.