Перайсьці да зьместу

д’Артаньян і тры мушкетэры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
д’Артаньян і тры мушкетэры
Д’Артаньян и три мушкетёра
Жанр музычна-прыгодніцкая камэдыя
фільм плашчу і шпагі
Рэжысэр Георгі Юнгвальд-Хількевіч
Сцэнарыст Марк Разоўскі
Заснаваны на Тры мушкетэры
У ролях Міхаіл Баярскі
Веніямін Сьмехаў
Валянцін Сьмірніцкі
Ігар Старыгін
Алег Табакоў
Аліса Фрэйндліх
Кампазытар Максім Дунаеўскі
Апэратар Аляксандар Палыньнікаў
Вытворчасьць Адэская кінастудыя
Распаўсюд Усесаюзнае радыё Дзяржтэлерадыё СССР[d]
Дата выхаду 1978
Працягласьць 249 хв.
Краіна СССР
Мова расейская мова
Наступны «Мушкетэры праз дваццаць гадоў»
Старонка на IMDb

«д’Артанья́н і тры мушкетэ́ры» (па-расейску: Д’Артаньян и три мушкетёра) — папулярны савецкі трохсэрыйны музычна-прыгодніцкі тэлефільм па матывах раману «Тры мушкетэры» Аляксандра Дзюма-бацькі. Рэжысэр — Георгі Юнгвальд-Хількевіч.

Здымкі фільму адбываліся ў 1978 року ў Львове[1], Адэсе, Сьвірскім замку[2], замках у Падгорцах і Хоціне. Тэлепрэм’ера на ЦТ адбылася 25 сьнежня 1979.

У 1990—2000-х роках выйшлі на экраны 3 працягі фільму:

Бедны гасконскі шляхціч д’Артаньян выпраўляецца ў Парыж, каб трапіць у роту каралеўскіх мушкетэраў. У Мэнге ён натыкаецца на загадкавага чалавека, распачынае бойку і траціць рэкамэндацыйны ліст, адрасаваны графу дэ Трэвілю. У Парыжы ён заўважае таго таямнічага мужчыну і гоніцца за ім. Па дарозе ён штурхае параненага Атоса, выпадкова зьневажае Партоса і Араміса, і ўсе яны па чарзе выклікаюць д’Артаньяна на дуэль. На месцы прызначанай сустрэчы высьвятляецца, што тры мушкетэры — тры сардэчныя сябры, а Араміс і Партос робяцца сэкундантамі Атоса. Дуэль, аднак, перарваная зьяўленьнем нараду гвардзейцаў кардынала пад даводзтвам спадара дэ Жусака. Мушкетэры прымаюць рашэньне чацьвярох атакаваць гвардзейцаў і атрымліваюць перамогу. Пасьля гэтага д’Артаньян становіцца сябрам Атоса, Партоса і Араміса. Чацьвёра сяброў распачынаюць супрацьстаяньне з усемагутным кардыналам Рышэльё і падступнай Мілэдзі, уратоўваюць гонар каралевы Францыі і ўдзельнічаюць у вайне з Ангельшчынай і ў аблозе Ля-Рашэлі. Па сканчэньні аблогі Атос, Партос і Араміс зьбіраюцца пакінуць вайсковую службу, а д’Артаньян становіцца лейтэнантам каралеўскіх мушкетэраў. Сябры дамаўляюцца сустрэцца роўна праз дваццаць гадоў…

  • 1-я сэрыя — «Атос, Партос, Араміс і Д’Артаньян»;
  • 2-я сэрыя — «Падвескі каралевы»;
  • 3-я сэрыя — «Прыгоды працягваюцца».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Папярэджаньне: назва для адлюстраваньня «д’Артаньян і тры мушкетэры» перапісвае ранейшую назву для адлюстраваньня «<i>Д’Артаньян і тры мушкетэры</i>».