Алджэрнан Сўінбэрн
Aлджэрнан Чарлз Сўінбэрн | |
анг. Algernon Charles Swinburne | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 5 красавіка 1837[1][2][3][…] |
Памёр | 10 красавіка 1909[1][2][3][…] (72 гады)
|
Пахаваны | |
Бацькі | Charles Henry Swinburne[d][6] Jane Ashburnham[d][2][6] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, пісьменьнік, літаратурны крытык |
Кірунак | Дэкадэнства, сымбалізм |
Мова | ангельская мова[7] |
Дэбют | 1860 |
Значныя творы | Poems and Ballads 1866 |
Подпіс | |
Алджэрнан Ча́рлз Сўíнбэрн (па-ангельску: Algernon Charles Swinburne; 5 красавіка 1837, Лёндан — 10 красавіка 1909, Лёндан, Вялікабрытанія) — ангельскі паэт, драматург, празаік і крытык.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Aлджэрнан Сўінбэрн нарадзіўся ў арыстакратычнай сям’і, сын адмірала.
Правёў большую частку свайго дзяцінства на высьпе Ўайт, дзе ягоныя бабуля і дзядуля, і бацькі валодалі сядзібай. Ягоны дзед па матчынай лініі быў трэцім графам Эшбэрнэмам, у той час як ягоны дзед па лініі бацькі нарадзіўся і вырас у Францыі і працягваў апранацца і думаць як французскі арыстакрат Старога рэжыму. Дзякуючы сваякам і маці Алджэрнан вывучыў францускую і італійскую мовы. Выхаваны ў англіканскай рэлігіі, ён атрымаў вельмі салідную рэлігійную адукацыю[8].
Сўінбэрн вучыўся ў Ітанскім каледжы (1849-53), дзе пачаў пісаць вершы. У Ітане ён атрымаў першыя прызы па францускай і італійскіх мовах. Ён вучыўся ў Balliol College, Оксфард (1856-60) з кароткім перапынкам, калі ён быў выключаны з унівэрсытэту ў 1859 годзе за публічную падтрымку спробы забойства Напалеона III Фелічэ Арсіні. Ён вярнуўся ў Оксфард ў траўні 1860 г., хоць так і не атрымаў ступені[9].
Пасьля Оксфарду ў 1860 годзе, ён стаў блізкім сябрам сям’і Расэці, і пасьля сьмерці мадам Расэці ў 1862 годзе ён і мастак пераехалі ў Тудор Гаўс, Чэлсі[10].
Сўінбэрн, нізкарослы і дрэнна складзены, уяўляў сабой дзіўнае спалучэньне слабага здароўя і фізічнай сілы, але ён быў выдатным плыўцом[11].
Не хаваў сваёй гомасэксуальнасьці, якая лёгка чытался ў творах і ў ладзе жыцьця паэта[12].
Сўінбэрн пакутаваў на алькагалізм і алгалягнію, таксама ў яго быў вельмі лёгкаўзбудлівы характар. У выніку ў 1879 ва ўзросьце 42 гадоў у Сўінбэрна адбылося фізічнае і псыхічнае пагаршэньне здароўя. Пасьля гэтага яго ўзяў пад сваю апеку сябар Тэадор Уотс, які даглядаў яго да канца жыцьця ў прадмесьці Лёндану — Патні. Пазьней у яго зьнік юнацкі дух бунтарства, і ён ператварыўся ў рэспэктабельную асобу[13].
Сўінбэрн памёр на паўднёвым захадзе Лёндану ад грыпу 10 красавіка 1909 году ва ўзросьце 72 гадоў і быў пахаваны ў царкве сьвятога Баніфацыя ў Банчорчы на высьпе Ўайт, дзе прайшло ягонае дзяцінства[14].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сўінбэрн лічыцца дэкадэнтам і быў зьвязаны з прэрафаэлітызмам. Сваёй формай або спасылкамі многія зь ягоных вершаў выклікаюць віктарыянскае захапленне Сярэднявеччам: «The Leper», «Laus Veneris», «St Dorothy». У ягоных вершах шмат агульных матываў, такіх як акіян, час і сьмерць. Некалькі гістарычных людзей фігуруюць у ягоных паэмах, такіх як Сапфо, Анакторыя і Катул[15].
Ягоны слоўнікавы запас і прасодыя робяць яго адным з найлепшых ангельскіх паэтаў, але яго паэзію крытыкавалі як занадта квяцістую і часта бессэнсоўную[16].
Паэзія Сўінбэрна выклікала скандал у віктарыянскую эпоху з-за пэрыядычных спасылак на сада-мазахізм, лесьбіянізм, самагубства і антырэлігійныя настроі, якія яна перадавала. Гэта прывяла да таго, што ён стаў пэрсонай нон грата ў вышэйшым грамадзтве. Чуткі аб ягоных вычварэнствах часта цыркулявалі ў прэсе, і ён, па іроніі лёсу, падыгрываў, прызнаваўся ў тым, што быў, паводле тагачаснага азначэньня, «педэрастам» і займаўся сэксам з малпамі[17].
Ён вынайшаў на аснове ронда форму рандэль і ўнёс свой уклад у выданьне Брытанскай энцыкляпэдыі. Ён быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію па літаратуры кожны год з 1903 па 1907 год і ў 1909 годзе[18].
У Францыі Сўінбэрн атрымаў высокую ацэнку Стэфана Малярмэ і быў запрошаны ўнесьці свой уклад у кнігу ў гонар паэта Тэафіля Гат’е «Le tombeau de Théophile Gautier»: ён адказаў шасьцю вершамі на францускай, ангельскай, лацінскай і грэцкай мовах[19].
Г. П. Лаўкрафт лічыў Сўінбэрна «адзіным сапраўдным паэтам у Ангельшчыне і Амэрыцы пасьля сьмерці містэра Эдгара Алана По»[20].
Рэнэ Віўен, ангельская і француская паэтка, была моцна ўражаная Сўінбэрнам і часта ўключала ягоныя цытаты ў свае творы[21].
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вершаваная драма
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]• The Queen Mother (1860)
• Rosamond (1860)
• Chastelard (1865)
• Bothwell (1874)
• Mary Stuart (1881)
• Marino Faliero (1885)
• Locrine (1887)
• The Sisters (1892)
• Rosamund, Queen of the Lombards (1899).
Паэзія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]• Atalanta in Calydon (1865)
• Poems and Ballads (1866)
• Songs Before Sunrise (1871)
• Songs of Two Nations (1875)
• Erechtheus (1876)
• Poems and Ballads, Second Series (1878)
• Songs of the Springtides (1880)
• Studies in Song (1880)
• The Heptalogia, or the Seven against Sense. A Cap with Seven Bells (1880)
• Tristram of Lyonesse (1882)
• A Century of Roundels (1883)
• A Midsummer Holiday and Other Poems (1884)
• Poems and Ballads, Third Series (1889)
• Astrophel and Other Poems (1894)
• The Tale of Balen (1896)
• A Channel Passage and Other Poems (1904).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Algernon Charles Swinburne // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б в Lundy D. R. Algernon Charles Swinburne // The Peerage (анг.)
- ^ а б Algernon Charles Swinburne // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ а б Архіў гістарычных запісаў — 1808.
- ^ Swinburne, Algernon Charles, 1837-1909 // Olomouc City Library regional database (чэс.)
- ^ а б Kindred Britain
- ^ Swinburne, Algernon Charles // CONOR.SI
- ^ Walsh, John (2012), An Introduction to Algernon Charles Swinburne, Bloomington: The Algernon Charles Swinburne Project.
- ^ Walsh, John (2012), An Introduction to Algernon Charles Swinburne, Bloomington: The Algernon Charles Swinburne Project.
- ^ Rooksby, Rikky (1997) A C Swinburne: A Poet’s Life. Aldershot: Scolar Press.
- ^ Louis, Margot Kathleen (1990) Swinburne and His Gods: the Roots and Growth of an Agnostic Poetry. Mcgill-Queens University Press.
- ^ John O‘Connell (28 February 2008). «Sex and books: London’s most erotic writers». Time Out, https://web.archive.org/web/20190410145448/https://www.timeout.com/london/books/sex-and-books-londons-most-erotic-writers
- ^ McGann, Jerome (1972) Swinburne: An Experiment in Criticism. University of Chicago Press.
- ^ McGann, Jerome (1972) Swinburne: An Experiment in Criticism. University of Chicago Press.
- ^ Rooksby, Rikky. «Swinburne, Algernon Charles (1837—1909)». Oxford Dictionary of National Biography (online ed.). Oxford University Press, https://www.oxforddnb.com/display/10.1093/ref:odnb/9780198614128.001.0001/odnb-9780198614128-e-36389
- ^ Edmund Gosse, The Life of Algernon Swinburne, 1917 (The Macmillan Company), p. 258.
- ^ Alkalay-Gut, Karen (2000). «Aesthetic and Decadent Poetry», in The Cambridge Companion to Victorian Poetry, edited by Joseph Bristow. New York: Cambridge University Press. p. 228.
- ^ Maxwell, Catherine (2012), «Algernon Charles Swinburne (1837—1909)», The Cambridge Companion to the Pre-Raphaelites, Cambridge: Cambridge University Press, pp. 236—249.
- ^ Everett, Glenn (June 2000). «A. C. Swinburne: Biography». www.victorianweb.org.
- ^ H.P. Lovecraft, Selected Letters: Volume 1. Sauk City: WI: Arkham House, 1965, p. 73.
- ^ Everett, Glenn (June 2000). «A. C. Swinburne: Biography». www.victorianweb.org.