Час

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Паток пяску ў пясочным гадзіньніку можа быць выкарыстаны для вымярэньня часу. Ён таксама канкрэтна ўяўляе сабой сувязь часу паміж мінулым і будучыняй.

Час вызначае і/ці характарызуе інтэрвал паміж падзеямі, або працягласьць падзеі. Час таксама можа азначацца, як вымярэньне, у якім кожная падзея мае канкрэтную (але не абавязкова адзіную) пазыцыю ў лінейнай пасьлядоўнасьці. Але час адрозьніваецца ад прасторавых вымярэньняў тым, што «рух» у часе мае строга аднабаковую накіраванасьць. Гэты погляд вельмі зручны й дастатковы для штодзённага ўжываньня і нават для дакладных вымераў. Аднак, навуковае разуменьне часу абумоўлена рэвалюцыяй у фізыцы, што адбылася на пачатку XX стагодзьдзя і разьвіцьцём агульнай тэорыі адноснасьці. Сучасная фізыка ўспрымае час як характарыстыку часапрасторы, што кідае выклік інтуітыўным уяўленьням аб адначасовасьці і лінейнаму ўспрыйманьню часу.

Час ужо даўно зьяўляецца важным прадметам дасьледаваньняў у галіне рэлігіі, філязофіі і навуцы, аднак вызначэньне часу такім чынам, каб яно было дастасавальным да ўсіх абласьцях пакуль не атрымліваецца ў навукоўцаў і мысьляроў[1][2]. Тым ня менш, у многіх сфэрах, як то бізнэс, прамысловасьць, спорт, навука і выканальніцкае мастацтва панятак часу ўключае некаторыя ўяўленьні пра час як адзінку вымяральнай сыстэмы[3].

Існуюць два кантрасныя пункты гледжаньня на час сярод выбітных філёзафаў. Да першай плыні адносяцца ўяўленьні часу як частцы фундамэнтальнай структуры Сусьвету, то бок памернасьці, якая не залежыць ад падзеяў, а наадварот, у якой падзеі адбываюцца ў паслядоўнасьці. Выбітным прадстаўніком гэтага лягеру зьяўляецца Ісак Ньютан, такім чынам час з такога пункту гледжаньня часам называюць ньютанаўскім часам[4]. Супрацьлеглая кропка гледжаньня абапіраецца на меркаваньне, што час не зьяўляецца якім-небудзь «кантэйнэрам» для падзеяў, або што падзеі і аб’екты не рухаюцца праз час. Замест гэтага час зьяўляецца часткай фундамэнтальнай інтэлектуальнай структуры, як то прастора і лік. Пасьлядоўнікі такога пункту гледжаньня лічаць, што час не зьяўляецца ані падзеяй, ані рэчу, і, такім чынам, само па сабе ён ня можа быць вымераны або пройдзены. Ментавіта, Готфрыд Ляйбніц і Імануіл Кант зьяўляюцца прадстаўнікамі другой плыні[5][6].

Неўважаючы на дасягненьні навукі, будзённае азначэньне часу залежыць ад яго сацыяльнай значнасьці, яго эканамічнай вартасьці і ўсьведамленьня яго абмежаванасьці.

Адзінкі вымярэньня часу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Le Poidevin, Robin (Winter 2004). «The Experience and Perception of Time». In Edward N. Zalta. The Stanford Encyclopedia of Philosophy.
  2. ^ Sean M Carroll (2009). «From Eternity to Here: The Quest for the Ultimate Theory of Time». Dutton. ISBN 978-0-525-95133-9.
  3. ^ Zeigler, Kenneth (2008). «Getting organized at work: 24 lessons to set goals, establish priorities, and manage your time». McGraw-Hill. ISBN 9780071591386.
  4. ^ «Newton's Views on Space, Time, and Motion». Stanford Encyclopedia of Philosophy.
  5. ^ «Gottfried Leibniz: Metaphysics». The Internet Encyclopedia of Philosophy.
  6. ^ «Critique of Pure Reason». University of California, Davis Campus.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Чассховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • Час. Internet Encyclopedia of Philosophy.
  • Час. BBC.
  • Час на праекце Open Directory