Перайсьці да зьместу

Аладкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Алашка»)
Аладкі
2015 год
2015 год
Іншыя назвыалашкі, алябышы
Тыпбліны
Нацыянальная страваславянская
ПаходжаньнеБеларусь, Расея, Украіна
РэгіёнЭўропа
Асноўны складнікмука
Распаўсюджаныя складнікікефір, яйка, сода
Энэргетычная каштоўнасьць (у 100 г)203 ккал (850 кДж)
Харчовая каштоўнасьць (у 100 г)
Падобныя стравытварожнікі

Ала́дкі — пышныя бліны з пшанічнай мукі.

Даўней муку замешвалі на заквасцы, разьведзенай малаком, сыраквашай і сыроваткай. Выпякалі ў гарачым духу печы на папярэдне змазанай тлушчам патэльні. На сьвята аладкі гатуюць з пшанічнай мукі найвышэйшага гатунку, а ў цеста дадаюць яйка, масла, соду або дрожджы. На Каляды гатовыя аладкі паліваюць цёртым макам, змазваюць маслам і мачаюць у варэньне або сьмятану. На Беларускім Палесьсі аладкі таксама гатуюць з таркаванай бульбы памерам «па лыжцы» і на ўсю патэльню[1]. Адмысловая чыгунная патэльня называецца аладніцай. Да аладак могуць падаваць таксама джэм, мёд і іншыя ласункі. У цеста часам дадаюць гарэхі, павідла і садавіну. Таксама існуюць аўсяныя і тварожныя аладкі (тварожнікі)[2].

Для прыгатаваньня аладак выкарыстоўваюць 150 грамаў мукі і 200 мілілітраў кефіру, яйка і 2 сталовыя лыжкі цукру або яго замяняльніка, а таксама 0,5 гарбатнай лыжкі соды[2].

У падцеплены кефір дадаюць соду і зьмешваюць да ўзьнікненьня рэакцыі. Затым дадаюць яйка, цукар і муку, пасьля чаго замешваюць густое і цягучае цеста. Аладкі фармуюць сталовай лыжкай. Патэльню папярэдне разаграюць. Смажуць на алеі пад вечкам на сярэднім агні з абодвух бакоў[2].

  1. ^ Іван Корзун. Аладкі // Этнаграфія Беларусі: энцыкляпэдыя / гал.рэд. Іван Шамякін. — Менск: Беларуская савецкая энцыкляпэдыя, 1989. — С. 29. — 575 с. — 20 000 ас. — ISBN 5-85700-014-9
  2. ^ а б в Вікторыя Аскера-Дубовік, Настасься Мясаедава. Аладкі на сьняданак // Партал «Слушна», 29 красавіка 2022 г. Праверана 11 чэрвеня 2022 г.