Акцябарскі сельсавет (Крупскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Акця́барскі сельсавет[1] (таксама Кастры́чніцкі сельсавет[2]) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крупскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Калодніца.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

20 жніўня 1924 году створаны Заборскі сельсавет у складзе Чарэйскага раёну Барысаўскай акругі9 чэрвеня 1927 году — Аршанскай). 8 ліпеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Крупскага раёну. 12 лютага 1935 году сельсавет перададзены адноўленаму Халопеніцкаму раёну. 20 студзеня 1960 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Крупскага раёну.

5 траўня 1962 году сельсавет перайменаваны ў Акцябарскі. З 28 жніўня 1966 году цэнтар сельсавету знаходзіўся ў вёсцы Прошыка.

9 красавіка 2013 году цэнтар сельсавету перанесены зь вёскі Прошыка ў вёску Калодніца[3].

28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — вёскі Абчуга, Асечана, Астроўкі, Бобрык, Дзяньгубка, Журавы, Забор’е, Калыбанава, Кастрычнік, Касянічы, Кіявец, Клубынічы, Краснавінка, Кутавец, Лагі, Ламское, Луцішча, Прудзіны, Слабада, Смародзінка, Хватынка, Шарнева, Шарпілаўка, Шкорнеўка і пасёлкі Кірава, Шарнева — ліквідаванага Абчускага сельсавету[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 49
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 2 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11-0554-6. С. 333
  3. ^ «О переносе административного центра Октябрьского сельсовета в агрогородок Колодница». Решение Крупского районного Совета депутатов от 9 апреля 2013 г. № 143(рас.)
  4. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234(рас.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]