Тартумаа
| Тартумаа | |
| Tartu maakond | |
Сьцяг | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Эстонія |
| Статус | акруга |
| Адміністрацыйны цэнтар | Тарту |
| Найбольшы горад | Тарту |
| Насельніцтва (2009) | 149,605 |
| Шчыльнасьць | 50 чал./км² |
| Плошча | 2993 км² |
| Месцазнаходжаньне Тартумаа | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC+2 |
| Код ISO 3166-2 | EE-79 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Акруга Тарту, таксама Тартумаа (па-эстонску: Tartu maakond) — адна з 15 акругаў Эстонскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтар — горад Тарту (насельніцтва 100 000). Плошча 2993 км², насельніцтва — 149 605 (2009). Складаецца з 22 мясцовых самакіраваньняў (3 гарады, 19 воласьцяў).
Геграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Праз Тартускую акругу працякае рака Эмайыгі, якая злучае Чудзкае возера і возера Выртс'ярв і дзеліць акругу на дзьве часткі. Для прыроды Тартумаа характэрныя балоцістыя нізіны і ўзгоркавыя раўніны, якія перасякаюцца далінамі. Запаведнікі (забалочаныя землі і некранутыя лясы) займаюць больш за 10% часткі тэрыторыі акругі.
Прамысловасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Тыповая прадукцыя Тартускай акругі — харчовыя прадукты, мэбля, адзеньне, вырабы з плястмасы й будаўнічыя матэрыялы.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Для акругі, як і ў цэлым для Эстоніі, характэрнае натуральнае змяншэньне насельніцтва. На 2009 год у ёй пражывалі 149 605 чалавек. У акрузе пераважае эстонскае насельніцтва. Эстонцы тут складаюць 82,7% насельніцтва (у тым ліку ў горадзе Тарту — 79%), расейцы — 13,8%, украінцы — 1%, фіны — 1%, і іншыя — 4,2% (беларусы, немцы, татары, армяне і іншыя). Гэта трэці па колькасьці насельніцтва рэгіён Эстоніі пасьля Іда-Вірумаа і сталічнай акругі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Тартумаа — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

