Акмянеі
| Акмянеі лац. Akmianiei | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Ашмянскі |
| Сельсавет | Кальчунскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°24′25″ пн. ш. 25°55′49″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 36 чал. (2009)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1593 |
| СААТА | 4249824121 |
| Нумарны знак | 4 |
| Акмянеі на мапе Беларусі ± Акмянеі | |
Акмяне́і[2] — вёска ў Беларусі, каля ракі Ашмянкі. Уваходзяць у склад Кальчунскага сельсавету Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Празь вёску праходзіць дарога Р48.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Егіман, пазьней Акман, Акеман або Экман (Egiman[3], Ackmann, Akemann, Eckmann) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова ег- (аг-, ек-) (імёны ліцьвінаў Ягвін, Ягінт, Ягоўд; германскія імёны Egwinus, Egind, Egold) паходзіць ад гоцкага agis 'страх' або agja 'вастрыё, меч'[5], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[6], германскага man 'чалавек'[7].
У канцы XVIII ст. на гістарычнай Полаччыне існавала шляхецкая ваколіца Якіманава (Якіманаўка)[8]. У сьпісе паселішкаў Вількамірскага павету Ковенскай губэрні, сярод іншага, адзначаўся засьценак Акманішкі (Окманишки)[9], а ў Шавельскім павеце існавалі вёска і засьценак Агмяны (Огмяны, Ogmiany)[10][11]. Апроч таго, на 1906 год існавала вёска Акманы ў Дзьвінскім павеце Віцебскай губэрні[12].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1999 год — 34 чалавекі
- 2009 год — 36 чалавек[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 97.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 23.
- ↑ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1954. S. 244.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 39.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 167.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ↑ Анішчанка Я. Шляхецкія ваколіцы ўсходнебеларускіх губерняў 1783—1785 і 1798—1799 // Годнасьць. № 1 (3), 1997. С. 30.
- ↑ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 128.
- ↑ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. S. 401.
- ↑ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 416.
- ↑ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 142.