Гідралягічны рэжым
Выгляд
Гідралягі́чны рэжы́м — заканамерныя зьмены стану воднага аб’екту ў часе і прасторы, абумоўленыя галоўным чынам кліматычнымі асаблівасьцямі дадзенага басэйна.
Натуральны гідралягічны рэжым нярэдка істотна відазьмяняецца пад уздзеяньнем гаспадарчай дзейнасьці чалавека.
У гідралягічным рэжыме ўлічваюцца зьмены:
- узроўню й выдатку вады,
- лёдавых зьяваў,
- тэмпэратуры вады,
- колькасьці й складу пераносных струменем наносаў,
- зьмен рэчышча ракі (руславыя працэсы),
- складу й канцэнтрацыі раствораных рэчываў і г. д.