Адкрытае акцыйнае таварыства
Адкры́тае акцы́йнае (акцыянэ́рнае) тавары́ства (ААТ) — арганізацыйна-прававая форма публічнае кампаніі — акцыянэрнага таварыства, акцыі якога могуць вольна распаўсюджвацца шляхам падпіскі або набыцьця-продажу на біржы. ААТ маюць права выпускаць любыя акцыі: імянныя або на прад’яўніка, простыя або прывілеяваныя. Акцыянэры ААТ маюць права адчужаць свае акцыі.
Галоўным кіроўным органам таварыства зьяўляецца сход акцыянэраў.
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На канец 2006 году ў Беларусі налічвалася 1664 адкрытыя акцыянэрныя таварыствы[1]. На канец 2010 году іх лік вырас да 1923-х[2]. 21 студзеня 2014 году Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Беларусі паведаміў пра пераўтварэньне 108 рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў у 83 ААТ цягам 2011—2013 гадоў згодна з адпаведным плянам. Пры гэтым, за 2013 год 57 РУПаў пераўтварылі ў 51 ААТ, сярод якіх былі: «Менскі трактарны завод», «Гомсельмаш», «Менскі электратэхнічны завод», «Белавія» і «Менск Крышталь». Таксама ў 2013 годзе ў ААТ пераўтварылі 49 камунальных прадпрыемстваў гарадоў і раёнаў Беларусі[3]. Пры канцы 2015 году налічвалася 2212 ААТ[4].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Справаздача аб дзейнасьці ААТ за 2006 год (рас.) // Міністэрства фінансаў Беларусі, 2007 г. Праверана 8 лістапада 2021 г.
- ^ Справаздача аб дзейнасьці ААТ за 2010 год (рас.) // Міністэрства фінансаў Беларусі, 2011 г. Праверана 8 лістапада 2021 г.
- ^ Сяргей Куркач. За тры гады рэфармавана 108 рэспубліканскіх прадпрыемстваў // Зьвязда : газэта. — 22 студзеня 2014. — № 11 (27621). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
- ^ Справаздача аб дзейнасьці ААТ за 2015 год (рас.) // Міністэрства фінансаў Беларусі, 2016 г. Праверана 8 лістапада 2021 г.
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |