Перайсьці да зьместу

Аглонь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Аглана»)
Аглонь
лац. Agłoń
лат. Aglona
Населены пункт
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў
Краіна Латвія
Край Аглонскі
Дата заснаваньня 1775
Геаграфія
Плошча 72,48 км²
Вышыня НУМ 145 м
Часавы пас
Каардынаты 56°07′24″ пн. ш. 27°01′00″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 964 чал. (2015)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс LV-5304
Сайт aglona.lv
Аглонь на мапе Латвіі
Аглонь
Аглонь
Аглонь

Аглонь, Аглона (лат. Aglona) — вёска ў Латвіі, на возеры Цырышы. Адміністрацыйны цэнтар Аглонскага краю. Насельніцтва на 2015 год — 964 чалавекі. Знаходзіцца за 234 км ад Рыгі, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Аглонь (лінія Рэжыца — Дзьвінск). Аўтамабільныя дарогі на Дагду, Краслаўку, Мадану.

Аглонь[1][2] — даўняе мястэчка гістарычных Інфлянтаў (Латгаліі). Да нашага часу тут захаваўся комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XVIII ст.

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Упершыню Аглонь упамінаецца ў XVII ст. У 1694 годзе Юстына Шастовіцкая (зь Сяліцкіх) фундавала тут кляштар дамініканаў. У 1700 годзе ў вёсцы збудавалі першы драўляны касьцёл (асьвечаны ў 10 верасьня 1751 году, згарэў у 1766 годзе). У 1768—1789 гадох на месцы драўлянага збудавалі новы мураваны касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Аглонь апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дзьвінскім павеце Віцебскай губэрні[3]. У 1860 годзе каля мястэчка адкрылася чыгуначная станцыя Варшаўска-Пецярбурскай чыгункі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Аглонь занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Аглонь увайшла ў склад Беларускай ССР[4]. У 1920 годзе бальшавікі перадалі мястэчка Латвіі.

У 1980 годзе Папа рымскі Ян Павал II надаў касьцёлу ў Аглоні статус базылікі. 8 верасьня 1993 году ён наведаў вёску.

  • XX стагодзьдзе: 2000 год — 2655 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2015 год — 964 чал.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў (1768—1789)
  1. Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2. — Мінск, 2013. С. 62.
  2. Бубала А. Верхнядзвінскія вернікі пабывалі ў Аглоне // Дзвінская праўда. 20 лістапада 2018 г.
  3. Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 24.
  4. Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 20.