Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Герб рэжыму Лукашэнкі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Выява пад назвай “Герб Беларусі” не зьяўляецца дзяржаўным гербам Беларусі. Больш падрабязна чытаць тутака --Ліцьвін 15:40, 2 красавіка 2008 (UTC)

Толькі зараз заўважыў. А тое, што герб, які «обрамлен венком из золотых колосьев, переплетенных слева цветками клевера, справа – цветками турецкого подснежника», прысутнічае нават на пашпартах РБ, — гэта, увогуле, мэгатрэш. Шкада, тут нямашака рагочушых смайлікаў)). --Казімер Ляхновіч 00:20, 6 траўня 2009 (UTC)
Яшчэ адно абмеркаваньне. Праблема большая, пяці- і шасьціпялёсткавы, колькасьць кветак. Усё парушэньні. Атрымліваецца, што з 1996 па 2007 год быў адзін герб, а пасьля 2007 году ўжо другі, без рэфэрэндума, відавочнае парушэньне канстытуцыі, нават той якую ўжо нельга і канстытуцыяй назваць. Магчыма калі ўся гэтая савецкая сымболіка апынецца на звалцы гісторыі, вось тады і зьявіцца артыкул пра ўсе гэтыя недарэчнасьці і парушэньні. --Ліцьвін 11:47, 6 траўня 2009 (UTC)

Неабгрунтаваны шаблён

[рэдагаваць крыніцу]

Растлумачце, калі ласка, дзе менавіта ў сэкцыі «Парушэньне заканадаўства пры адлюстраваньні гербу» прысутнічае арыгінальнае дасьледаваньне? --Казімер Ляхновіч 22:25, 6 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]

Не пададзена ніводнай крыніцы. Даваць прававую ацэнку нейкай зьяве — гэта мець зусім не відавочны вынік. А ў тэксьце менавіта прававая ацэнка і даецца. Wizardist г 22:28, 6 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Зь якога часу вытрымкі з заканадаўства зьяўляюцца прававой ацэнкай? --Казімер Ляхновіч 22:29, 6 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Вытрымкі ёсьць вытрымкі. А вы, калі не памыляюся, ці іншы аўтар, зрабілі прававую ацэнку. Вікіпэдыя мусіць апісваць дыскусію, а ня ўдзельнічаць у ёй. Канкрэтна гэтыя вытрымкі з заканадаўства толькі ўсталёўваюць пэўныя нормы. А факт адпавяданьня чагосьці ім яны не прыводзяць. Гэта мусяць зрабіць ВП:АК. Wizardist г 22:33, 6 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Каб ня бачылася нейкіх прававых ацэнак, зьмяніў назву разьдзелу. Мяркую, гэтага цалкам дастаткова. --Казімер Ляхновіч 22:39, 6 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Накот запыту крыніцы на сьцьвярджэньне — гл. Commons ці ўласным вачам ужо веры няма? --Казімер Ляхновіч 22:40, 6 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Сутнасьць ня ў гэтым. Сам факт неадпаведнасьці — цалкам вашае дасьледваньне. Гэта тое самае, што прыйдзе нейкі студэнт філфаку прыйдзе і скажа, што разьмернасьць вершаў Быкава не адпавядае эталёну. Вікіпэдыя ня можа публікаваць першасныя дасьледваньні. Ёсьць нейкія артыкулы пра гэта ў СМІ ці ў іншых працах? Калі ласка, артыкул ад гэтага толькі лепей будзе. Wizardist г 22:45, 6 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Так, згодны. Сэнс арыгінальнага дасьледваньня не ў памылковым раскрыцьці сутнасьці падзеі\зьявы, а ў самастойным яе раскрыцьці (памылковым альбо не). --Jauhienij 22:50, 6 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Выглядае на давядзеньне правілаў да абсурду. Крыніцы не патрэбныя для пацьвярджэньня вдавочнага, т.б. таго, што можна пабачыць на ўласныя вочы. --Казімер Ляхновіч 22:58, 6 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Тады буду казаць канкрэтна пра артыкул, а не пра абстракцыі. Прывядзіце крыніцу, што да 2007 году не выкарыстоўваўся эталён, адрозны ад бягучага; калі выкарыстоўваўся і выявы адпавядалі эталёну, то наяўнасьць гэтага разьдзелу бессэнсоўная. Выява з сайту http://geraldyka.com таксама даволі сумнеўная. Адкуль яна? Ці гэта скан/макет сапраўднага эталёну, ці гэта проста вэктарызацыя «з галавы»? Крыніцы, крыніцы і яшчэ раз крыніцы. Wizardist г 23:13, 6 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Пачнем з таго, што параўнаньне зь «вершамі Быкава» абсалютна некарэтнае. У гэтай сфэры няма ані заканадаўчага рэгуляваньня, ані дакладных (графічных) «эталёнаў». Нагадаю, што кветкі лёну (а паводле апісаньня менавіта яны зьмяшчаюцца на гербе) маюць вылучна 5 пялёстак — гэта пацьверджаны АК факт. На эталёне дзяржаўнага гербу гэтыя ж кветкі таксама маюць толькі 5 пялёсткаў — гэта таксама факт. Аднак у шэрагу дакумэнтаў узору 1996—2007 кветкі на гербе маюць 6 пялёстак, што таксама відавочна кожнаму, хто мае вочы. Дык на якой тады падставе адмаўляецца відавочнае адрозьненьне паміж гербам з дакумэнтаў узору 1996—2007 і «эталёнам»? --Казімер Ляхновіч 23:19, 6 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Што датычыцца выгляду эталёну, то гэта з вас варта пытацца крыніцаў на факт яго зьмяненьня. Калі эталён не зьмяняўся (а ён, вядома ж, не зьмяняўся), то ніякіх крыніцаў на гэта пагатоў ня можа існаваць. --Казімер Ляхновіч 23:23, 6 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Што да самой выявы эталёну, то пра ейную аўтэнтычнасьць можна меркаваць з дакумэнтаў, вядадзеных пасьля 2007. Зноў такі ў мяне складаецца трывалае ўражаньне, што вы даводзіце правілы да абсурду. --Казімер Ляхновіч 23:27, 6 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Вось заданьне: напішы на Нашу Ніву, каб даведаліся, чаму выкарыстоўваецца адзін герб, а ў законе заяўлены іншы. І вось яшчэ. Я ўсё разумею, не сьляпы. З павагай, Wizardist г 23:40, 6 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Напісаў на іхны е-мэйл ліст з падрабязным апісаньнем праблемы. Пабачым, што будзе. --Казімер Ляхновіч 00:32, 7 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]

Неадназначнасьць

[рэдагаваць крыніцу]

Мяркую, што ў адпаведнасьці з Вікіпэдыя:Нэўтральны пункт гледжаньня з улікам сумнеўнага праўнага статусу рэфэрэндуму (і, з усяго відаць, першай масавай фальсыфікацыяй падліку галасоў), а таксама ўласнага вызнаньня аўтара новага гербу — Справа ж не ў геральдыцы. Таму што калі прыгадаць, навошта ўвогуле трэба было мяняць сымболіку, дык зразумела, што чым яна горш атрымалася, тым лепей. Бо яе замена была толькі правакуючым выпадам, прычым толькі адным – у камбінацыі зь некалькіх удараў — гэтая старонка (як і Сьцяг Беларусі) мае быць старонкай-неадназначнасьцю зь пералічэньнем законнай нацыянальнай гістарычнай сымболікі і цяперашняй дэ-факта афіцыйнай. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:36, 18 чэрвеня 2020 (+03)[адказаць]

Сьцягу, здаецца, далі рады паводле крыніцаў. Што будзем рабіць з назвай гербу, які паводле яго стравальніка, маляваўся згодна з прынцыпам чым яна горш атрымалася, тым лепей як правакуючы выпад? --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:08, 21 сьнежня 2020 (+03)[адказаць]

Асабіста я ня маю нічога супраць назвы Герб Беларусі (афіцыйны). Народную назву лепш не выкарыстоўваць :-) --Ліцьвін (гутаркі) 15:05, 21 сьнежня 2020 (+03)[адказаць]
Добра. Тады пакідаем як ёсьць да зьяўленьня крыніцаў на іншую назву. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:00, 21 сьнежня 2020 (+03)[адказаць]

Перанос назвы артыкула

[рэдагаваць крыніцу]

Прыніжальная для беларусаў расейская акупацыйная эмблема, якая ёсьць элемэнтам расейскага этнацыду беларусаў, ня мусіць сьцьвярджацца «гербам Беларусі» = «беларускім гербам». Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:26, 11 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]

Вітаю! Як маецеся? Вялікі дзякуй за ўнёсак наконт нацыянальных сымбаляў Беларусі. Буду ўдзячны за ўлік наступнай параўнальнай крыніцы наконт гімна як аднаго зь дзяржаўных сымбаляў Беларусі, бо самі пішаце пра акупацыйнасьць: «Дзяржаўны і нацыянальны гімны не супадаюць толькі ў паняволеных народаў. ... нацыянальны і дзяржаўны гімны не супадалі ўва ўсіх эўрапейскіх народаў пад уладаю савецкай імпэрыі. ... І як толькі абрынуўся СССР, нацыянальныя гімны былых паняволеных народаў вярнулі сабе статус дзяржаўных» (Вінцук Вячорка. Чаму дзяржаўным гімнам БНР стаў ваяцкі марш «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» // Беларуская служба Радыё «Свабода», 23 сакавіка 2019 г.). З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 20:22, 12 чэрвеня 2023 (UTC+3)
Канкрэтна пра гэтую эмблему маем крыніцы на яе прыніжальную для беларусаў ролю — закладзеную рашыстамі-«стваральнікамі», гібрыдны (у рэчышчы расейскага нацызму) афіцыйны надпіс «Рэспубліка Беларусі» ня мусіць уводзіць у зман. Гэта расейскі акупацыйны, а не беларускі дзяржаўны герб. Гэта элемэнт не Беларускай дзяржаўнасьці, а расейскага этнацыду беларусаў. Крыніцы пра расейскую акупацыю і яе існасьць — у артыкуле Расейская акупацыя Беларусі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:46, 12 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
Тыя азначэньні, якія лічыліся прымальнымі і адэкватнымі ў 2019 годзе, ужо ня ёсьць такімі ў 2023 годзе, калі расейская акупацыя (пры ўсёй яе падступнасьці і гібрыднасьці — як і гібрыдная акупацыя ўсходу Ўкраіны ў 2014 годзе) і этнацыд беларусаў сталі абсалютна відавочнымі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:54, 12 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
Хутчэй наадварот прыведзеная крыніца 2019 году набыла большую дарэчнасьць якраз у сувязі са згадкай паняволеных народаў. Калі ласка, не выдаляйце крыніцы з артыкула адпаведна Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу, як і запыт адсутнай крыніцы праз Вікіпэдыя:Недапушчальнасьць арыгінальных дасьледаваньняў.--Удзельнік:W 21:52, 12 чэрвеня 2023 (UTC+3)
У назьве артыкула выкарыстоўваецца апісальная назва — паводле крыніцаў, пададзеных у артыкуле Расейская акупацыя Беларусі. Чакаю ад вас спасылак на актуальныя сапраўды вартыя даверу крыніцы (па Расейскім уварваньні ва Ўкраіну, якое пэўнымі г.зв. «вартымі даверу» крыніцамі азначаецца як «специальная военная операция»), дзе падрабязна тлумачыцца, чаму прыніжальную для беларусаў расейскую акупацыйную эмблему трэба азначаць як «беларускі герб». Пакуль што відавочным ёсьць спрыяньне расейскаму этнацыду беларусаў праз падобныя азначэньні. Калі хтосьці хоча пазьней панесьці адказнасьць за падобныя дзеяньня (этнацыд ня мае тэрміну даўнасьці), то няхай робіць гэта ў іншым месцы. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:50, 12 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
Буду ўдзячны за прывядзеньне хоць бы адной крыніцы, што зьмяшчае такую апісальную назву. Таксама бестэрміновая забарона ўдзельнікам пераносіць і рэдагаваць дадзены артыкул супярэчыць самой ліцэнзіі зьместу ў Вікіпэдыі. Таму паўторна заклікаю да адмовы ад чарговага парушэньня духу правілаў Вікіпэдыі, які закладзены ў Вікіпэдыя:Заява Джымі Ўэйлза пра асновы Вікіпэдыі: «Ты можаш рэдагаваць гэтую старонку зараз» — галоўная праверка ўсяго, што мы робім. Мусім лічыць гэтую аснову сьвятыняй. Зноў спадзяюся на Вашую разважнасьць насуперак папярэднім пасьлядоўным і беспакараным дагэтуль парушэньням. У адваротным выпадку буду вымушаны распачаць галасаваньне ў Вікіпэдыя:Адміністрацыя#Пазбаўленьне статусу, каб спыніць рэгулярнае цемрашальства з Вашага боку ў дадзеным разьдзеле праз устойлівае і шматгадовае злоўжываньне паўнамоцтвамі адміністратара, што стварае істотныя перашкоды для даданьня карыснага зьместу іншымі ўдзельнікамі Вікісупольнасьці. Магу зь лёгкасьцю пацьвердзіць адпаведнае цьверджаньне праз выдатна задакумэнтаваныя рэдагаваньні з Вашага боку, што ўвасабляюць Вікіпэдыя:Вандалізм і парушэньне ўсіх 5 слупоў Вікіпэдыі разам з вышэйзгаданай заявай заснавальніка Вікіпэдыі. Спадарожна нагадваю, што паводле Вікіпэдыя:Адміністрацыя: «Адміністратары ня маюць прывілей у кіраваньні праектам і ня маюць правоў выкарыстоўваць свае магчымасьці для навязваньня іншым удзельнікам свайго пункту гледжаньня».--Удзельнік:W 9:25, 12 чэрвеня 2023 (UTC+3)
Вартыя даверу крыніцы — з адпаведнай належным спосабам не аспрэчанай нікім аргумэнтацыяй — на апісаньне «расейская акупацыйная адміністрацыя» даюцца ў артыкулах Расейская акупацыя Беларусі і Рэжым Лукашэнкі. Артыкул могуць рэдагаваць адміністратары, таму ніякіх прынцыпаў не парушаецца. Падавайце актуальныя крыніцы, чаму прыніжальную для беларусаў расейскую акупацыйную эмблему трэба азначаць як «беларускі герб». Можаце патлумачыць сваімі словамі, але бяз гэтага навязаць свой пункт гледжаньня — зрабіць гэты разьдзел інструмэнтам спрыяньня расейскаму этнацыду беларусаў (крымінальнае злачынства, якое ня мае тэрміну даўнасьці) — у вам не атрымаецца. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 11:43, 13 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
І папярэджваю, што за тролінг (калі будзеце дэманстрацыйна ігнараваць паўторна пададзены вышэй запыт) можна атрымаць блякаваньне. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 11:44, 13 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
Вялікі дзякуй, што адмовіліся ад паўтору парушэньня самой заявы заснавальніка Вікіпэдыі і скасавалі бестэрміновую забарону рэдагаваньня. Засталося вярнуцца да абмеркаваньня пераносу назвы пад абгрунтаваную крыніцамі. Калі перафразаваць вышэйапісаны вамі цырк, або як самі кажаце тролінг, толькі ваш жа тролінг супраць правілаў Вікіпэдыі, што працягваецца, вартыя даверу крыніцы з адпаведнай належным спосабам не аспрэчанай нікім аргумэнтацыяй на апісаньне «расейская акупацыйная адміністрацыя» не даюцца ў гэтым артыкуле. Больш за тое, дагэтуль працягваеце дыскрэдытаваць ідэю Беларускай дзяржаўнасьці адсутнасьцю такой крыніцы, хоць атрымалі такі запыт яе падаць ужо двойчы і больш за тое, працягваеце выдаляць сам запыт у выглядзе Шаблён:Перанесьці, чым падрываеце ўсялякі давер да вышэйазначанай ідэі. --Удзельнік:W 22:01, 13 чэрвеня 2023 (UTC+3)
Бачу, што вы ня ў стане адказаць на зададзенае пытаньне. Тады, можа, ня варта і лезьці ў тэму, а пагатоў займацца тролінгам. Карацей, я вас папярэдзіў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:15, 13 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
  • Падсумую: з улікам таго, што за апошнія тры гады расейская акупацыя Беларусі стала відавочнай — як і гібрыдная (падступная) тэрарыстычная існасьць расейскіх спэцслужбаў, назва «Сьцяг Беларусі» да гэтай гвалтоўна навязанай беларусам расейскай эмблемы ня ёсьць нэўтральнай, а ранейшыя крыніцы састарэлі (пагатоў, у іншых мовах паняцьце «дзяржаўнай сымболікі» цалкам атаясамлівацца з паняцьцем «нацыянальнай сымболікі», гл. ангельскамоўны разьдзел). З улікам браку хоць якіх сур'ёзных актуальных крыніцаў на тэму сымболікі (праз расейскі тэрор супраць беларусаў), у назьве артыкула выкарыстоўваецца апісальная назва: «Герб + назва яго носьбіта згодна з актуальнымі вартымі даверу крыніцамі». Калі хтосьці знойдзе вартыя даверу крыніцы зь не апісальнай назвай, якая будзе выглядаць неяк больш нэўтральна (прыклад — чырвона-зялёны сьцяг), то калі ласка — можна будзе яе абмеркаваць і ўрэшце зрабіць перанос. Да той пары, каб пазьбегнуць дыскрэдытацыі паняцьця «Беларускі» і «Беларуская дзяржаўнасьць» (а такая дыскрэдытацыя цалкам адпавядае інтарэсам ідэолягаў расейскага нацызму і, такім спосабам, беспасярэдне спрыяе расейскаму этнацыду беларусаў), артыкул мае насіць апісальную назву. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:28, 13 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
Ня жаль, я гляджу, што нейкія дыктарскія замашкі і рэвалюцыйныя пагрозы асобных адмінаў ўсіх заблочыць пачалі зьяўляцца тут замест дыскусій. Бачыў такое раней толькі ў расейскай вікі. Можа варта пашырыць колькасьць адміністратараў у нас? Каб мець, прынамсі, больш дэмакратычных магчымасьцяў для усіх ўдзельнікаў. --Stary Jolup (гутаркі) 23:01, 13 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
«Можа варта пашырыць колькасьць адміністратараў у нас» — ніхто ня супраць. «дыктарарскія замашкі і рэвалюцыйныя пагрозы асобных адмінаў усіх заблочыць» — падайце канкрэтныя прыклады, бо выглядае на паклёп. Увогуле, я сваю пазыцыю ў азначаным пытаньні выклаў і нейкай контр-аргумэнтацыі ня бачу, апроч тролінгу (перакручваньня пытаньня замест адказу на яго). Магчыма, вам ёсьць што адказаць, то калі ласка. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:09, 13 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
На жаль, на мой погляд, у гэтым выпадку тролінгам займаецеся тут вы, карыстаючыся нададзенымі вам правамі. Перачытайце свае пагрозы іншым ўдзельнікам вышэй. Як мне падаецца, гэта сама меней - перавышэньне правоў адміністратара. Вы самі гэта разумееце, бо на заўвагі аб неправамерных дзеяньнях скасавалі бестэрміновую забарону рэдагаваньня артыкула? Аднак пасьля пачалі папярэджваць іншых удзельнікаў, пагражаючы блякаваньнем. Я лічыў, што вікіпэдыя будуецца, як і праца нармальных СМІ, на непрадузятасьці.
Аднак вашы словы "навязаць свой пункт гледжаньня — зрабіць гэты разьдзел інструмэнтам спрыяньня расейскаму этнацыду беларусаў (крымінальнае злачынства, якое ня мае тэрміну даўнасьці) — у вам не атрымаецца." - выклікалі ў мяне вялікі сумнеў у тым, што яны супадаюць з правіламі, сама мала вікіпэдыі. На жаль тут прысмак прапаганды, дыктатуры і перавышэньня паўнамоцтваў. Калі ласка, перачытайце свае словы і падумайце над іх сэнсам. Магчыма варта і папрасіць прабачэньня перад іншымі ўдзельнікамі. Stary Jolup (гутаркі) 23:26, 13 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
Вы напісалі, што я пагражаю ўсіх заблякаваць, але не падалі цытатаў на гэта. Магчыма, камусьці варта выбачыцца за паклёп? Таксама хацеў бы ўдакладніць вашу пазыцыю: 1) ці адмаўляеце вы расейскі этнацыд беларусаў? 2) ці адмаўляеце вы расейскую акупацыю Беларусі? 3) ці адмаўляцеце прыніжальнае для беларусаў значэньне эмблемы, назва якой тут абмяркоўваецца? --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:33, 13 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
Проста пашырыць колькасьць адміністратараў ужо не дапаможа. Варта пазбаўляць статусу адміністратараў злосных парушальнікаў усемагчымых правілаў, пачынаючы ад слупоў Вікіпэдыі. Калі хто-небудзь гатовы арганізаваць галасаваньне, я далучуся. --Taravyvan Adijene (гутаркі) 00:10, 14 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
Калі большасьць супольнасьці абярэ дзейнае спрыяньне расейскаму этнацыду беларусаў і адмаўленьне відавочных рэчаў на нейкіх фармальных падставах, то калі ласка. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:21, 14 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
  • Паўтару ўласнае пытаньне: чаму прыніжальную для беларусаў расейскую акупацыйную эмблему трэба азначаць «беларускім гербам», ці не дыскрэдытуе гэта ідэю Беларускай дзяржаўнасьці і ці не спрыяе гэта расейскаму этнацыду беларусаў? І раз ужо мае апанэнты, з усяго відаць, маюць пэўныя праблемы з аргумэнтацыяй уласнай пазыцыі і спрабуюць гэта прыхаваць за нейкімі фармальнымі адгаворкамі, то дадам наступнае пытаньне: як такое відавочна ненэўтральнае азначэньне адпавядае слупам Вікіпэдыі? --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:59, 14 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
  • Дадам яшчэ наконт тэрміну «паняволеныя народы»: 1) гэты тэрмін паходзіць з другой паловы XX стагодзьдзя і найперш датычыцца тагачаных «сацыялістычных» краінаў Эўропы — пратэктаратаў, але не калёніяў савецкай расеі, пагатоў урады гэтых краінах ніколі не праводзілі этнацыду ўласных народаў і нацыянальную/дзяржаўную сымболіку з рэдкіх выняткам не зьмянялі (апроч памянёных гімнаў, але гімн — гэта аб'ектыўна менш важны сымбаль за сьцяг і герб); 2) у краінах Балтыі гэты ж пэрыяд азначаецца як савецкая акупацыя, што больш адпавядае як іхнаму становішчу, так і становішчу Беларусі. 3) насельніцтва акупаванай расеяй часткі Ўкраіны (у тым ліку Крыму) агунальнапрынята азначаць жыхарамі акупаванай Расеяй тэрыторыі Ўкраіны, а не «паняволеным народам», а гвалтоўна ўведзеную там расеяй сымболіку — акупацыйнай, а ня «гербамі і сьцягамі Херсонскай/Запароскай/... вобласьцяў (аспрэчваецца)» ці нейкім падобным спосабам. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 11:44, 14 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]

Рашэньне наконт назвы паводле галасаваньня

[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю! Як маецеся? Паводле Вікіпэдыя:Галасаваньні/Зьмена назвы Герб Беларусі (афіцыйны) на Герб расейскай акупацыйнай адміністрацыі ў Беларусі, прынята рашэньне супраць зьмены назвы Герб Беларусі (афіцыйны). З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 10:15, 3 ліпеня 2023 (UTC+3)

Пастановы прымаюцца на падставе пададзенай аргумэнтацыі, а ня колькасьці галасоў. Адпаведна, пры прыняцьці пастановы тая аргумэнтацыя мусіць як мінімум пералічвацца. Па-другое, галасаваньне (заўчаснае, бо створанае ў час пошуку кансэсусу праз абмеркаваньне) было супраць зьмены назвы на Герб расейскай акупацыйнай адміністрацыі ў Беларусі, а ня супраць зьмены назвы ўвогуле. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 11:08, 3 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]
Зьвяртаю ўвагу на мае паведамленьне вышэй. У якасьці ілюстрацыі згубнасьці раскрытыкаванага вышэй падыходу напомню адно вядомае галасаваньне, «вынікі» якога падвялі мэханічна, без пераліку аргумэнтацыі бакоў: en:Talk:Pahonia#RFC:_Pahonia. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:08, 14 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]
  • Дзеля кансэнсусу, можна перанесьці наяўныя інтэрвікі ў артыкул Герб Беларусі (вядома, пакінуўшы той артыкул у яго цяперашнім стане). Сымболіка расейскага этнацыду беларусаў мае дастатковую значнасьць для асобных пра яе артыкулаў, няхай і без інтэрвікаў («дзякуй» за міжнародную «падтрымку» беларусаў нават на сымбалічным узроўні, зрэшты падобныя прынцыпы працуюць у абодва бакі). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 10:30, 15 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]
  • Наконт маёй аргумэнтацыі і яе ацэнкі экспэртамі. Сёньня праз Фэйсбук скантактаваўся з Сяргеем Навумчыкам, адным з дзеячоў Беларускага нацыянальнага адраджэньня і колішнім сябрам Канстытуцыйнай Камісіі парлямэнту Беларусі, які прысьвяціў некалькі артыкулаў і кнігаў праўным аспэктам сымболікі Беларусі. На выказаныя мной аргумэнты, што «русіфікатарускую (то бок антыбеларускую) сымболіку ні ў якім разе нельга называць „(дзяржаўным) гербам/сьцягам Беларусі“, што ёсьць тоесным „беларускаму гербу/сьцягу“, бо гэта дыскрэдытуе саму ідэю Беларускай дзяржаўнасьці, і такім спосабам спрыяе расейскаму этнацыду беларусаў. Мне падаецца, што цалкам адпаведным і нэўтральным азначэньнем на гэты момант ёсьць „герб/сьцяг рэжыму Лукашэнкі“» сп. Навумчык адказаў: «Цалкам з Вамі згодны, і я звычайна альбо пішу „г. зв. дзяржаўная сімволіка“, альбо гэтыя словы бяру ў двукосьці, ці — „лукашысцкая сімволіка“» і зазначыў, што «так, на гэтым важна сканцэнтраваць увагу асобна». Калі ў гэтым ёсьць патрэба, то магу падаць скрыны ліставаньня. Зрэшты, маю спадзеў, што праз пэўны час зьявіцца артыкул сп. Навумчыка, дзе ён дадаткова зьверне ўвагу на гэтую праблему. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:21, 22 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]

Неэнцыкляпэдычнасьць артыкулу

[рэдагаваць крыніцу]

Зноў артыкул пачынаецца зь неэнцыкляпэдычнага трэша: "прыніжальны для беларусаў" - суб'ектыўная ацэнка, "расейскі каляніяльны" - факталягічна няправільна, таксама эмацыйная ацэнка. Гэта энцыкляпэдыя, а не балаган :( --Czalex (гутаркі) 10:24, 1 жніўня 2023 (+03)[адказаць]

Вартыя даверу крыніцы на ўсё даюцца. Пагатоў прыніжальнасьць гэтага гербу пацьвердзіў яго рашыст-аўтар: «Справа ж не ў геральдыцы. Таму што калі прыгадаць, навошта ўвогуле трэба было мяняць сымболіку, дык зразумела, што чым яна горш атрымалася, тым лепей. Бо яе замена была толькі правакуючым выпадам, прычым толькі адным — у камбінацыі зь некалькіх удараў». Азначэньне «расейскі каляніяльны» — цалкам аб'ектыўная характарыстыка для аднаго з ключавых элемэнтаў («ня толькі зьняважыў нацыю, ён пераламаў ёй хрыбет») расейскага этнацыду беларусаў. Пра ненэўтральнасьць можна казаць вынятковы пры наяўнасьці вартых даверу крыніцаў (вядома, не афіляваных з рашыстамі) на карысьць іншага меркаваньня. Падавайце іх, будзем шукаць «залатую сярэдзіну», а калі такіх крыніцаў ня маеце, то ня варта спрабаваць навязваць уласныя ўяўленьні. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 11:08, 1 жніўня 2023 (+03)[адказаць]

Лён і канюшына

[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю! Як маецеся? Як згадваў 28 ліпеня пры абраньні адмінам (Вікіпэдыя:Адміністрацыя#Удзельнік:W), нас чакае выпрацоўка кампрамісу наконт назвы дадзенага артыкула. Таму амаль праз 4 месяцы прапаную назву, якая спадзяюся можа задаволіць абодва бакі, бо замест адсыланьня да той або іншай прыналежнасьці прызнае за гербам уласнае найменьне. Такім чынам, яна адпавядае пасьлядоўнасьці ўласных найменьняў для гімна «Мы, беларусы» і чырвона-зялёнага сьцяга. Агучваў тую назву некалькі гадоў таму ўдзельніку, што зьвярнуў маю ўвагу на дадзены артыкул тады і сёлета рабіў першы адкат пераносу. Сустракаў яе ў друку 1990-х гадоў якраз пад выглядам вяртаньня да «льну і канюшыны», як у гербе Беларускай ССР ад 1938 году. Удзячны абодвум бакам за падтрымку як пры галасаваньнях, так і за перасоўваньне назвы на маю прапанову, хоць і без надзейнай крыніцы, якую так сам і не знайшоў (толькі што ў сацсетках). Кіраваўся ў мінулай прапанове, у сувязі з увядзеньнем у 1995 годзе, здаровым сэнсам паводле 5-га слупа Вікіпэдыя:Ігнаруйце ўсе правілы, які аднак ня мае перавагі перад 2-м, выкладзеным у Вікіпэдыя:Нэўтральны пункт гледжаньня: «Усе яе артыкулы і іншы энцыкляпэдычны зьмест павінны стварацца з нэўтральнага пункту гледжаньня, аб’ектыўна і непрадузята прадстаўляючы ўсе значныя меркаваньні, наколькі магчыма, без прыняцьця аднаго зь іх, надрукаваныя ў вартых даверу крыніцах. Паводле Джымі Ўэйлза, гэты прынцып зьяўляецца абсалютным і безапэляцыйным» (тым больш з улікам выніка Вікіпэдыя:Галасаваньні/Зьмена назвы Герб Беларусі (афіцыйны) на Герб расейскай акупацыйнай адміністрацыі ў Беларусі). Дадзеная ж прапанова можа таксама зрабіць назву больш дарэчнай з навуковага пункту гледжаньня гербазнаўства, калі ўдасца адшукаць адпаведныя крыніцы ў тагачасным друку 1990-х, бо анлайн ёсьць толькі апісаньне: «Герб абрамлены вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, зьлева – кветкамі лёну» (Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь // Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь, 2023 г.). Буду ўдзячны за перанос артыкула пад згаданую назву толькі ў выпадку прывядзеньня адпаведнай надзейнай крыніцы, каб пазьбегнуць паўтору вайны правак. Таксама вітаецца ўсялякая канструктыўная крытыка, бо мабыць гэтая спроба знайсьці кампраміс толькі першая і не апошняя. З найлепшымі пажаданьнямі,—Удзельнік:W 13:28, 25 лістапада 2023 (UTC+3)