Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Галоўная старонка/Архіў 2

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сумесная праца тыдню

[рэдагаваць крыніцу]

Прапаную зрабіць такую рэч, якая йснуе ў расейскае вікіпэдыі.. нешта кшалту сумеснага арктыкула тыдню.. ну каб шмат хто далучаўся да пэўнае працы...

ну й калі вам такая прапанова падабаецца то адразу прапаную зрабіць першай працай тыдня "самотнікі depeche mode" Ісуне такая байда — Шаблён:Depeche Mode.. Я яе пераклаў з ангельскае але проста я фізычна не змагу ўсё перакласьці.. я адмыслова стварыў шаблёны "музыычны альбом" і "самотнік" таму прапаную каб вы мне дапамагалі ў гэтае справе.. а рэзультат будзе — ля 50 новых зьмястоўных артыкулаў на нашае вікіпэдыі.. дзякуй

ЗЫ калі будуць якіясь пытаньні то зьвяртайцеся да мяне на мыла (у інфе ёсьць) --Tony Iommer 22:20, 16 чэрвеня 2007 (UTC)

Вельмі добрая ідэя! З напісаньнем артыкулаў наўрад ці дапамагу, але з тэхнічнымі пытаньнямі — зьвяртайцеся. --EugeneZelenko 14:19, 17 чэрвеня 2007 (UTC)
Značyć dla pačatku tre pa prykładu rasiejskaje vikipedyi stvaryć niejkuju "ramačku" na hetuju temu na hałoŭnaje staroncy. --Tony Iommer 15:46, 29 чэрвеня 2007 (UTC)
Зрабіў, але, варта яшчэ дапрацаваць з пункту гледжаньня дызайну. --EugeneZelenko 14:42, 30 чэрвеня 2007 (UTC)
Прапаную абнаўленьне шаблёну Праектам Гісторыя Беларусі -- Jarash 19:17, 18 верасьня 2009 (UTC)
Можна, але на маю думку, варта гэты праект крыху аформіць, напрыклад, прывесьці сьпісы артыкулаў для стварэньня, бо зараз там толькі вонкавыя спасылкі і пустыя плашкі... —zedlik 01:47, 21 верасьня 2009 (UTC)

Добрая ідэя. Трэ толькі выбраць артыкул на стварэньне (ці дапаўненьне). Удзельнікі:

  • DKorybut

Запісвайцеся калі ласка!

Можна зьвярнуць увагу на Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы. --Red_Winged_Duck 09:14, 10 чэрвеня 2010 (UTC)
Дык я ж і зьвяртаю ўвагу туды =) Проста дапаўняю артыкулы адзін (як напрыклад нядаўна артыкул Атэны), але было б вельмі добра, калі мы групоўкай з 3 ці болей чалавек напачатку тыдня выбралі артыкул зь істотных на паляпшэньне й дамовіліся хто якой сэкцыяй займаецца, дапамагалі адзін аднаму і г.д. І працавалася весялей і праца б добра рабілася =)

Хто падтрымлівае гэтую думку? DKorybut 16:44, 10 чэрвеня 2010 (UTC)

А яшчэ з нагоды футбольнага чэмпіянату можна, напрыклад, узяцца за артыкулы Чэмпіянат сьвету па футболе 2010 году або Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка. --Red_Winged_Duck 20:06, 10 чэрвеня 2010 (UTC)

А вы б яшчэ і тут не напісалі б, ніхто й не заўважыў бы. :) Прапаную некалькі тэматык: Галакост на Беларусі, Другая сусьветная вайна, Літаратура (асноўным чынам сэкцыя артыкулаў у ВП:ІА. Ну і на канец: Рэлігія. Думаю, пакуль гэтыя тэмы не асьветленыя болей глябальна, чым яны зараз, нам няма куды рухацца. Яшэ можна пра хімію :) Wizardist г 22:12, 19 чэрвеня 2010 (UTC)

Sorry to write in english, but I have a poem, that I want some translations to "soviet" languages. Can anyone help me, translating a verse to belorrussian? Thank you. Sergii-rachmonov

On be-x-old.wikipedia.org there's NO SOVIET language. you may go to "be.wikipedia.org" i think they will help you. bye. --Tony Iommer 15:48, 29 чэрвеня 2007 (UTC)

In English there is correct: Belarusan = Belarusian language. Sic! «belorussian» is wrong at present time. (Adash)

Ok, no soviet. Belorussian it's ok for you? Sergii-rachmonov
Anyway I found help. When I saw "soviet" I wish to say "old soviet", "CIS" languages. If you don't understand, I'm sorry. Sergii-rachmonov

Пра музычныя артыкулы

[рэдагаваць крыніцу]

Разам з сумеснай работай тыдню па Дэпешмоду з'явіліся шаблёны для альбомаў і самотнікаў. Ці пераводзіць на іх існуючыя артыкулы? Мабыць трэба ў іх нешта зьмяніць? У прыватнасьці, ня ведаю ці патрэбна ў шаблёну самотніку поле "Альбом". Другое: калі ўжо з'явіцца шаблён для музычнага гурту, мабыць таксама абмяркуем? Можна, канешне, проста перакласьці чый-небудзь.. --Zap 16:05, 16 ліпеня 2007 (UTC)

Канешне, варта выкарыстоўваць шаблёны ў існуючых артыкулах.
Пра поле Альбом ў Шаблён:Самотнік — наколькі разумею, звычайна пасьні з самотніка зьмяшчаюцца і ў паўнавартасным альбоме. Магу і памыляцца.
За прыклад шаблёну пра музычны гурт можна ўзяць en:Template:Infobox musical artist.
EugeneZelenko 14:43, 17 ліпеня 2007 (UTC)
Ну ўзяць той жа самотнік ОЕ апошні, у альбом ён не увайшоў.. Самотнік не абавязкова зьяўляецца часткай альбому. --Zap 23:27, 29 ліпеня 2007 (UTC)

У шаблёнах Шаблён:Музычны альбом і Шаблён:Самотнік ёсьць парамэтр "Колер". Але незразумела, якія колеры трэба выкарыстоўваць. Можа трэба зрабіць як у ангельскай вікіпэдыі? Там колер шаблёну залежыць ад "Тыпу" альбома (задаецца з дапамогай гэтага шаблёну: en:Template:Infobox_Album/color ). -- аляксей 20:00, 29 ліпеня 2007 (UTC)

Зрабіў Шаблён:Музычны гурт. — аляксей 01:38, 31 ліпеня 2007 (UTC)

Мне шаблён падабаецца! Выкарыстаў ужо для артыкулу Interpol (гурт). — Slaver 10:09, 31 ліпеня 2007 (UTC)

У межах Сумеснага праекту тыдня "Depeche mode" я стварыў артыкул Ultra. Прапаную дамовіцца пра назвы артыкулаў, прысьвечаных альбомам гуртоў. Можа, у дужках пісаць кірыліцаю "альбом"? Тады трэба перанесьці гэную Ультру і зьмяніць шаблён "Depeche mode". -- Jarash 12:25, 15 верасьня 2007 (UTC)

На мой погляд, гэта варта рабіць, калі ёсьць неадназначнасьць. Напрыклад, калі ёсьць кампанія, кампутарная гульня альбо гурт з падобнай назвай. --EugeneZelenko 14:36, 15 верасьня 2007 (UTC)

Інфармацыйнае паведамленьне

[рэдагаваць крыніцу]

17-18 кастрычніка ў г. Санкт-Пецярбурзе адбудзецца ВікіКанферэнцыя, прысьвечаная праблемам разьвіцьця Вікіпэдыі. На канферэнцыю запрашаюцца ўсі ўдзельнікі расейскамоўнага разьдзелу, іншых разьдзелаў і братэрскіх праектаў. Плянуецца выступ удзельнікаў з дакладамі, правядзенне круглых сталоў і іншыя мерапрыемствы. Больш поўную інфармацыю вы можаце атрымаць на старонцы Расейскае Вікіпедыі [1], альбо ў удзельніка Кандрацьеў, альбо па электроннай пошце ancondratyev__peterlink.ru.

Вызначыцца з удзелам і інфармаваць аб гэтым аргкамітэт (па любым з паказаных варыянтаў сувязі) пажадана да 4 верасьня. Просьба распаўсюдзіць гэтую інфармацыю сярод удзельнікаў гэтага разьдзелу.

--86.57.141.114 11:23, 30 жніўня 2007 (UTC)--86.57.141.114 11:23, 30 жніўня 2007 (UTC)

Вялікі дзякуй за запрашэньне. Дадаў спасылку ў Вікіпэдыя:Форум#ВікіКанфэрэнцыя ў Санкт-Пецярбурзе (17-18 кастрычніка). --EugeneZelenko 14:35, 30 жніўня 2007 (UTC)
Шаноўнае спадарства! Я, напэўна, буду ўдзельнiчаць ў гэтым спатканьню. Плянуецца круглы стол "Вікіпэдыя і Беларусь", але ў ім, падобна, будзе не больш, як 1-2 удзельніка. Зрэшты, магу ад iмя беларускае грамадскасьці што-небудзь агучыць! Iльля Марчанка 21:51, 7 кастрычніка 2007 (UTC)

Скараціць назвы інструмэнтаў

[рэдагаваць крыніцу]

Прапаную скараціць назвы інструмэнтаў на левай панэлі (каб не было пераносаў):

Адкуль спасылкі (Adash)

Асобыя бачыны (“старонка” -- хібна). (Adash)

Напісаць (Adash)

А ў падказках (MediaWiki:tooltip-t-recentchangeslinked, MediaWiki:tooltip-t-specialpages, MediaWiki:tooltip-t-upload, MediaWiki:tooltip-t-whatlinkshere, MediaWiki:tooltip-t-contributions) напісаць падрабязьней.

аляксей 08:06, 20 верасьня 2007 (UTC)

Слушна.
Для MediaWiki:whatlinkshere лепшым перакладам, на мой погляд, будзе «Спасылкі на старонку» (бо ёсьць спасылкі ня толькі на артыкул, але на катэгорыі, шаблёны і г.д.). Як варыянт можна разгледзіць «Спасылкі сюды» (ru:MediaWiki:Whatlinkshere).
У MediaWiki:specialpages выкарыстоўваць скарачэньне ня вельмі бы хацелася.
Для MediaWiki:emailuser я бы выбраў варыянт «Даслаць ліст».
EugeneZelenko 14:11, 20 верасьня 2007 (UTC)
Зьмяніў MediaWiki:whatlinkshere, MediaWiki:emailuser, MediaWiki:contributions. Можа яшчэ падумаць пра варыянт MediaWiki:specialpages без скарачэньня? --EugeneZelenko 14:24, 21 верасьня 2007 (UTC)
Нічога карацей акрамя "Спэцстаронкі" не прыходзіць у галаву. Таксама яшчэ можна скараціць «Цытаваць гэты артыкул» → «Цытаваць артыкул» — аляксей 15:06, 25 верасьня 2007 (UTC)
Зьмяніў MediaWiki:Cite article link. Спэцыяльныя старонкі сустракаецца ў MediaWiki:qbspecialpages і MediaWiki:specialpages. Зьмена MediaWiki:qbspecialpages на гэтую ні на панэль, ні на Спэцыяльныя:Спэцыяльныя старонкі не паўплывала. Трэба будзе паэкспэрэмэнтаваць з лякальная копіяй MediaWiki. --EugeneZelenko 15:34, 25 верасьня 2007 (UTC)
Вось у расейскай вікі: ru:MediaWiki:specialpagesаляксей 16:24, 25 верасьня 2007 (UTC)

Спасылка на "наркамаўскую" вікіпэдыю

[рэдагаваць крыніцу]

Паважаныя адміністратары, згодна за вынікамі апытаньня праведзенага на старонцы Вікіпэдыі ў ЖЖ: http://community.livejournal.com/vikipedyja/25355.html?view=174603#t174603 прапаную на першай старонцы нашай вікі зьмясьціць спасылку на be.wikipedia.org. Jim 13:11, 29 лістапада 2007 (UTC)

Дадаў interwiki. Калі ласка, прапануйце іншыя варыянты. --EugeneZelenko 15:13, 29 лістапада 2007 (UTC)
Чаму б не зрабіць спасылкі на рускамоўную, украінамоўную, і англамоўную Вікіпедыю? Даволі часта прыходзіцца звяртацца да іх. --Васіль Бабіч 21:35, 16 сакавіка 2008 (UTC)
Падтрымліваю прапанову Васіля.Jim 06:06, 17 сакавіка 2008 (UTC)
Навошта дадаваць інтэрвікі на галоўную старонку, калі спасылкі на іншамоўныя Вікіпэдыі ўжо падлучаныя на яе праз {{WikipediaLang}}? І які прынцып адбору інтэрвікі? --Red_Winged_Duck 17:07, 17 сакавіка 2008 (UTC)
Нават слупок мае назву: "на іншых мовах". Трэба тады ўвогуле яго выдаліць.Jim 06:09, 18 сакавіка 2008 (UTC)
Я за тое, каб прыбраць слупок «на іншых мовах» з галоўнай старонкі. Цалкам хапае {{WikipediaLang}}. --Red_Winged_Duck 13:31, 18 сакавіка 2008 (UTC)
Згодзен з Red_Winged_Duck! --Ліцьвін 21:35, 17 сакавіка 2008 (UTC)
На мой погляд, калонка злева старонкі больш звыклая. Дарэчы, у абсалютнай большасці Вікіпедый, з вялікай колькасцю старонак, менавіта так і ёсць. --Васіль Бабіч 19:06, 17 сакавіка 2008 (UTC)
Гаворка пра крытэры адбору і пра тое, што інфармацыя дублюецца двойчы на галоўнай старонцы. --Red_Winged_Duck 13:31, 18 сакавіка 2008 (UTC)

У Беларускай ужо болей за 10 тыс. артыкулаў, калі ласка, дадайце ў табліцу. Дзякуй. --MaximLitvin 20:38, 15 сакавіка 2008 (UTC)

Шаблён:WikipediaLang не абаронены ад рэдагаваньняў. --EugeneZelenko 14:19, 16 сакавіка 2008 (UTC)
Мяркую, што на гэтым бітва за колькасьць скончаная. Цяпер час напаўняць беларускую вікіпэдыю якасным матэрыялам. У разьдзеле тарашкевіцы больш за 1300 дэкляраваных накідаў. Калі так будзе працягвацца, то праз пэўны час накідамі можа застацца добрая палова артыкулаў. Мяркую, што большасьць артыкулаў, створаных у разьдзеле акадэмічнай беларускай мовы з дапамогай механічных перакладчыкаў, вартая не вікіпэдыі, а вікіслоўніка. З гэтай нагоды хачу заклікаць усіх удзельнікаў беларускай вікіпэдыі сканцэнтравацца на тэмах, зь якімі яны знаёмыя прафэсійна. --Jarash 16:25, 19 сакавіка 2008 (UTC)
У нарматыўнай вікіпедыі артыкулаў створаных з дапамогай механічных перакладчыкаў лічаныя адзінкі і тыя закінутыя неведама кім ды праўленыя пасля гэтага кімсьці з актыўных удзельнікаў. Так, у пачатковы перыяд была створана значная колькасць пачаткаў артыкулаў, але ўжо працяглы час пачаткі не ствараюцца, пішуцца толькі поўныя артыкулы і па магчымасці дапаўняюцца пачатковыя. Можаце паглядзець мой ўлад ці уклад Тарасевіча, Сідорскага ці каго з іншых актыўных удзелькаў або статыстыку новых артыкулаў, каб у гэтым упэўніцца. Таму, калі ласка, не распаўсюджвайце непраўдзівую інфармацыю, а калі ёсць пытанні пра стан нарматыўнай Вікі, то звярніцеся напрыклад да мяне і я Вам распавяду як яно папраўдзе ёсць. Дзякуй. --MaximLitvin 16:45, 19 сакавіка 2008 (UTC)

“старонка”? ці ўсё-ж «бачына»?

[рэдагаваць крыніцу]

«старонка» -- пямяншальнае ад «старана». У Беларускай мове выкарыстаньне назоўніка «старонка» з сэнсам «адзін з двух бакоў аркуша» ёсьць сэнсавы барбарызм, малпунак з маскальскага “страница“ (“одна из сторон листа бумаги”). Бо такой сэмы ў Беларускай мове слова «старана» ня мае. Да прыкладу, слоўнік д-ра Яна Станкевіча [1,1076] падае: старана -- 1. страна света. Стараны сьвету: поўнач, паўдня, усход, захад. 2. страна. На чужой старане ня тое, што дома. _ Умеьш. старонка Люблю наш край, старонку гэту, дзе я радзілася, ўзрасла. 3. при указывании направления по странам света: сторона. паўночная сторона -- северная сторона. паўднявая старана -- южная сторона. 4. в гумне пазуха, где складывается хлеб в снопах. 5. юрист. -- сторона.

«бачына». [1,105] ёсьць уласна-беларускім адпаведнікам для “page” (анг.) = “страница” (маск.). Яно, між іншым, мае празрыстую падвойную этымалёгію: і як адзін з двух бакоў аркуша», і як тая частка аркуша, якую зараз бачна.

Прапаную адмовіцца ад выкарыстаньня слова «старонка» як адпаведніка ангельскаму “page” на карысьць «бачына».

1. Др. Я. Станкевіч. БЕЛОРУССКО — РУССКИЙ (Великолитовско — русский) СЛОВАРЬ БЕЛАРУСКА - РАСІЙСКІ (Вялікалітоўска - расійскі) СЛОЎНІК BYELORUSSIAN — RUSSIAN (Greatlitvan — Russian)DICTIONARY by Dr. J. Stankevich Published by: Lew Sapieha Greatlitvan (Byelorussian) Foundation, New York. LIBRARY OF CONGRESS CATALOG CARD NO. 89-092248

(Аўтар тэмы: Adash)

Не памятаю слова бачына ў кнігах якія чытаў. Магчыма чытаў ня тыя кнігі :-) --EugeneZelenko 14:04, 9 красавіка 2008 (UTC)
Пэўна так. :-) Побач з «бачына» таксама ёсьць «балонка» (у адным са сваіх значэньняў), але яно мне бачыцца меньш удалым. Гэтыя словы былі ва ўжытку, пакуль Беларускую Мову не скалечыла рэформа 30-х гадоў. (Adash)

10000. Ці плянуецца нейкі прэс-рэліз?

[рэдагаваць крыніцу]

Уласна, пытаньне... :-)

Вось-вось будзе напісаны дзесяцітысячны артыкул... --Васіль Бабіч 21:34, 24 траўня 2008 (UTC)
Нафіг трэба. Папса і нецікава. --zedlik 22:01, 24 траўня 2008 (UTC)
А як жа рэкляма? Можа, хто-небудзь зацікавіцца, і штосьці напіша ў Вікіпедыю? --Васіль Бабіч 22:10, 24 траўня 2008 (UTC)

Папса ці не, але прэсавы рэліз конча патрэбны дзеля папулярызацыі! Я відаць і так, і так напішу артыкул у Нашу Ніву, але тое артыкул і толькі туды, а прэсавы рэліз варта было б заслаць на Белапан, тут.бай і Свабоду. Гэта асабліва істотна ў сьвятле апошняга закону супраць нас (моўнага я маю на ўвазе). Я гатовы ўзяць удзел у складаньні рэлізу, але пісаць цалкам не бяруся.--Siarhei Bohdan 23:03, 24 траўня 2008 (UTC)

Віншую ўсіх з 10000-ым артыкулам! Калі чакаць павышэньня нашай Вікіпэдыі ў агульным моўным сьпісе?


Аўтаматычна створаныя рахункі ўдзельнікаў

[рэдагаваць крыніцу]

Узьнікла некалькі аўтаматычны створаных рахункаў. што б гэта значыла. Мо варта іх адразу заблякаваць? я заблякаваў бы. Хто гэта можа зрабіць?--Siarhei Bohdan 20:00, 27 траўня 2008 (UTC)

Справа ў тым, што ад сёньня магчымасьць карыстаньня адзіным рахункам ва ўсіх Вікіпэдыях даступная для ўсіх удзельнікаў (а ня толькі для адміністратараў), адсюль і такая колькасьць новаствораных рахункаў. --Red_Winged_Duck 20:57, 27 траўня 2008 (UTC)

Новыя артыкулы

[рэдагаваць крыніцу]

Прапаную выдаліць гэты разьдзел. Рукамі яго падтрымліваць ня вельмі цікава, дый ён дублюе Спэцыяльныя:Новыя старонкі. Пры цяперашняй актыўнасьці спэцыяльная старонка відавочна лепей. --EugeneZelenko 02:55, 3 чэрвеня 2008 (UTC)

Я ня супраць, калі ня знойдзецца ахвотных падтрымліваць гэты разьдзел. Адзінае, трэба прыдумаць тады, чым запоўніць месца, бо адной спасылкі на журнал новых артыкулаў, відавочна, будзе мала. --zedlik 10:20, 3 чэрвеня 2008 (UTC)
Можа сумеснай працай тыдня і спасылкай на Спэцыяльныя:Новыя старонкі? --EugeneZelenko 13:40, 3 чэрвеня 2008 (UTC)
Можна, але па дызайне туды ўпісваецца толькі адзін загаловак, таму трэба, каб яшчэ ўсё лягічна было...
А можа існуе магчымасьць напісаць адмысловы скрыпт, які б браў, скажам, 20 апошніх новых артыкулаў з журналу стварэньня і абнаўляўся ў аўтаматычным рэжыме? zedlik 16:11, 3 чэрвеня 2008 (UTC)
Гэта і я падумаў. Варта. Bocianski 16:46, 3 чэрвеня 2008 (UTC)
Вартасьць разьдзелу "Новыя старонкі" можна захаваць, калі зьмяшчаць у ім толькі самыя грунтоўныя артыкулы тыдня (перадусім унікальныя, аўтарскія, цалкам вікіфікаваныя ці проста важныя з агульнакультурнага гледзішча). Не абавязкова, каб яны былі вялікія па аб'ёму, але варта, каб у іх быў зьмешчаны мінімум патрэбных энцыкляпэдычных зьвестак. Думаю, што такіх артыкулаў багата не назьбіраецца, асабліва калі ўлічыць вялікую хвалю перацяганых "твораў", якая зараз накрыла праект. Зноў жа такі, гэтую справу мусім рабць рукамі. Я мог бы мадэраваць новыя артыкулы й зьмяшчаць іх да шаблёну, калі дазволіце. --Kažemaks 18:01, 3 чэрвеня 2008 (UTC)
асабліва калі ўлічыць вялікую хвалю перацяганых "твораў", якая зараз накрыла праект Што вы маеце супраць "твораў" з расейскай Вікіпэдыі? Вельмі дзіўна, што тамака гэтыя з вашых слоў "творы" такімі ня лічацца. І, калі ласка, распавядзіце як трэба пісаць сапраўдныя творы. --Ліцьвін 18:29, 3 чэрвеня 2008 (UTC)
Далібог, супраць саміх артыкулаў я не выступаю. Але для нашай Вікі яны валодаюць другасным статусам. Гэта не ўнікальны кантэнт для Сеціва, таму, калі ёсьць такая магчымасьць, лепей зьмяшчаць уласнаруч набітыя тэксты. Пагадзіцеся, беларусы мала ствараюць такога матэрыялу, які б сваёй значнасьцю пераўзыходзіў альтэрнатыўныя артыкулы зь іншых энцыкляпэдый. Але калі справа ў хуткасьці - то, канешне, ніякая сумленная кампіляцыя ня здолее цягацца з добра выкананым перакладам. І ўжо тут Вам асабіста варта дбайна пераглядаць перакладзеныя кампутарам артыкулы, бо яны далёкія ад дасканаласьці.--Kažemaks 10:29, 4 чэрвеня 2008 (UTC)
Падтрымліваю прапанову Kažemaks. Сьпіс можна абнаўляць аўтаматычна, але якія магчымая крытэры акрамя памеру? Можа адразу падумаць пра фармат Ці ведаеце Вы...? Было бы цудоўна, каб над праектам працавалі некалькі ўдзельнікаў...
Што датычыцца крытэру арыгінальнасьці... Мяркую, што па складанасьці стварэньня:
  1. Самастойна напісаны артыкул (паход у бібліятэку, вывучэньне літаратуры і г.д.)
  2. Пераклад з іншай мовы (нават у законе аб аўтарскім праве пераклад лічыцца вытворным творам, а не самастойным)
  3. Канвэртацыя з афіцыйнага правапісу
  4. Генэрацыя робатам па базе зьвестак
Канешне, для Вікіпэдыі важныя ўсе мэтады стварэньня артыкулаў, але разумею жаданьне падтрымаць тых, хто ідзе самым складаным шляхам.
EugeneZelenko 13:36, 4 чэрвеня 2008 (UTC)
Можна яшчэ на ўзор некаторых Вікі замяніць "Новыя артыкулы" на "Добрыя артыкулы" (за тыдзень ці месяц), на якія варта раўняцца.--Kažemaks 10:29, 4 чэрвеня 2008 (UTC)

Блёк "выбраны артыкул"

[рэдагаваць крыніцу]

А что здарылася з блёкам "Выбраны артыкул"?--BluScorpio 06:02, 1 ліпеня 2008 (UTC)

Пачаўся новы месяц... Jim 06:41, 1 ліпеня 2008 (UTC)
:) неяк з нянацку! --BluScorpio 09:58, 1 ліпеня 2008 (UTC)

Прапаную перакласці

[рэдагаваць крыніцу]

Рекомендую для использования мой шаблон в рувики Шаблон справочника «Хто ёсць хто ў Беларусі», 2007. Для работы над статьями о персоналиях очень удобно. Пример использования здесь --Pessimist2006 17:09, 24 ліпеня 2008 (UTC)

Бягучая дата

[рэдагаваць крыніцу]

Сябри якщо зараз 11 серпня то я дивуюсь з вашої розторопності брати білоруси

Гэта нейкі крывы кэш (прычым ня ў браўзэры, а на сэрвэры), такое ўжо было раней — дата адстае на дзень-два-тры ад сапраўднай. Можа варта закінуць баг? --zedlik 22:03, 12 жніўня 2008 (UTC)
Не перашкодзіла бы. Але варта ўпэўніцца, што праблема існуе, а не была выпадковай. --EugeneZelenko 13:50, 13 жніўня 2008 (UTC)

Ці магчыма выдаліць гэтую нахабную рэкляму зверху старонкі? --Vasyl` Babych 11:48, 6 лістапада 2008 (UTC)

Так. Каб адключыць рэкляму, можна зрабіць адно з двух дзеяньняў:
  • Адключыць JavaScript
  • Ахвяраваць $4 мільёны
Выбірайце спосаб, які вам падыходзіць больш :D
zedlik 12:23, 6 лістапада 2008 (UTC)
Пра іншыя спосабы можна прачытаць у ru:Википедия:Форум/Новости#Fundraising 2008. --EugeneZelenko 14:46, 6 лістапада 2008 (UTC)

Адключэньне банэра

[рэдагаваць крыніцу]

Адключыць банэр пра ахвяраваньні зараз можна ў сябе ў наладах на ўкладцы гаджэтаў. —zedlik 01:21, 22 лістапада 2008 (UTC)

Добрыя артыкулы

[рэдагаваць крыніцу]

Спадарства, як мяркуеце, магчыма варта выдаліць з галоўнай старонкі "новыя артыкулы" і паставіць туды добрыя артыкулы? --Vasyl` Babych 19:03, 6 лістапада 2008 (UTC)

Ня ведаю, ці будзе ад гэтага лепей. Дагэтуль незразумела па якіх крытэрах адрозьніваць выбраныя ад добрых. Дый, наколькі ведаю, нават выбраныя артыкулы ня вельмі дапрацоўваюцца ў працэсе... --EugeneZelenko 14:49, 7 лістапада 2008 (UTC)
Але ўсё роўна, магчыма было б лепей, чым незваротна састарэлыя новыя артыкулы, якія трэба рэгулярна абнаўляць, ды зараз і ня ўсочыш за імі. Думаю, трэба запоўніць гэтае месца на галоўнай старонцы чым іншым, толькі вось чым? —zedlik 15:27, 7 лістапада 2008 (UTC)
Як варыянт — выбраная выява з Commons. --EugeneZelenko 15:38, 7 лістапада 2008 (UTC)
Дарэчы, можна. Толькі трэба для гэтага перакласьці апісаньні. Хаця па радку на кожны дзень — не такая і валікая работа. Можна паспрабаваць. —zedlik 15:43, 7 лістапада 2008 (UTC)
Я б паставіў і добрыя артыкулы і выяву) Замест напрыклад блёку пра вікі на іншых мовах, які, па-мойму, зусім неяк недарэчны. --Zap 16:16, 7 лістапада 2008 (UTC)
Ну, наконт адрозьніваньня добрых ад выбраных ёсьць гэта: http://ru.wikipedia.org/wiki/Википедия:Кандидаты_в_хорошие_статьи#.D0.9F.D1.80.D0.B0.D0.B2.D0.B8.D0.BB.D0.B0 Варта перакласьці. --Vasyl` Babych 16:32, 7 лістапада 2008 (UTC)
Праблема не ў перакладзе :-) Артыкулы ж трэба камусьці паляпшаць... --EugeneZelenko 16:36, 7 лістапада 2008 (UTC)
Тады, магчыма, варта перанесьці "Выбраныя" у "Добрыя"? А наступныя артыкулы ацэньваць ужо больш строга? Бо, дзейсна, нашы выбраныя артыкулы, у параўнаньні з расейскімі, такімі ў сваёй масе не зьяўляюцца. --Vasyl` Babych 17:33, 7 лістапада 2008 (UTC)

Блёк "Выбраны артыкул"

[рэдагаваць крыніцу]

Прапаную дадаць на галоўнай старонцы спасылку на Вікіпэдыя:Кандыдаты ў выбраныя артыкулы, з тэкстам напрыклад "Ацаніць іншых кандыдатаў у Выбраныя артыкулы". На маю думку, гэта дапаможыць ажывіць працу над добрымі атрыкуламі.

Добрая прапанова! Што датычыцца тэксту, то можа проста Кандыдаты ў выбраныя артыкулы, каб спасылкі займалі адзін радок? --EugeneZelenko 15:08, 26 лістапада 2008 (UTC)
Падтрымліваю, лепей карацейшую назву — у адзін радок будзе лепей. —zedlik 00:31, 29 лістапада 2008 (UTC)

Объективность

[рэдагаваць крыніцу]

Эх, люди-люди, насколько же стыдно становиться перед всем сообществом вики, когда смотрю на нашу by-википедию. Она стала ещё одним способом оппозиционных спекуляций. Прекратите политизировать википедию своими грязными провокациями, перестаньте позорить нашу страну в глазах мировой интеллектуальной элиты!

Калі ласка, прывядзіце такія выпадкі і дайце спасылкі на артыкулы з апазыцыйнымі спэкуляцыямі, палітызаваныя артыкулы альбо артыкулы з бруднымі правакацыямі. У адваротным выпадку вашыя словы таксама ня могуць лічыцца аб’ектыўнымі. —zedlik 21:57, 15 студзеня 2009 (UTC)
Та же про А. Г. Лукашенко если почитать обсуждения - можно понять о чём я говорю (всё пытаются вставить в статью слова типа "последний европейский диктатор" и прочую выдаленая абраза, которая является лючным мнением). Я не помню какие конкретно статьи, но наугад открыл 4 статьи, которые имели отношение к политике - везде обсуждения выдаленая абраза, пытающимися загадить статью выдаленая абраза.
Я думаю, вы заўважылі, што ў тым артыкуле стаіць пазнака пра неаб’ектыўнасьць (то бок аб’ектыўнасьць таго артыкула была пастаўленая пад сумненьне раней). Калі вы валодаеце пытаньнем, калі ласка, перапішыце артыкул так, каб ён быў больш аб’ектыўным. Што тычыцца іншых артыкулаў: калі ласка, дайце канкрэтныя выразы і канкрэтныя спасылкі адносна неаб’ектыўнасьці. Гэтым менавіта вы зможаце дапамагчы зрабіць Вікіпэдыю лепшай. Што тычыцца гутарак, то там знаходзяцца асабістыя меркаваньні людзей, якія адлюстроўваюць іхную прыватную думку, і якія па правілах Вікіпэдыі іншым асобам можна рэдагаваць толькі ў скрайніх выпадках. —zedlik 19:54, 2 лютага 2009 (UTC)
Удзельнік, які паспрабаваў выправіць гэтыя артыкулы, быў двойчы заблякаваны за "вандалізм" і пакінуў гэтую Вікіпедыю, таму што яго тут самымі кепскімі словамі называлі. "Гэты ўдзельнік нікому не патрэбны", "колькі мы яшчэ будзем цярпець яго вандалізм і нянавісць да гэтай Вікіпедыі"...--93.84.45.191 11:10, 18 верасьня 2009 (UTC)
За вандалізм удзельнік быў заблякаваны толькі аднойчы тэрмінам на 1 дзень, пасьля папярэджаньня і тлумачэньня, як варта адрэдагаваць артыкул, бо ўдзельнік адрэдагаваў артыкул шляхам выдаленьня адтуль чвэрці зьместу і ня выказаў жаданьня пасьлядоўна абмяркоўваць спрэчныя моманты. Другое блякаваньне было за вядзеньне вайны рэдагаваньняў. —zedlik 12:25, 18 верасьня 2009 (UTC)
Просто это не правильно, когда в белорусской википедии такая важная статья имеет пометку "необъективность", в русской вики такие статьи живут не более месяца, в английской - пару дней. Могу посоветовать взять за шаблон статью в русской википедии + добавить собственные разделы, главное - смотреть со стороны, да я думаю - это всем понятно. Если буду находить в вікі проблемные участки - буду помогать, но времени на это у меня не так много. ЗЫ. Вот опять открыл статью про АГЛ, и сразу вам замечание: Страта рэпутацыі Беларусі ў сьвеце, не может быть такого раздела, это уже необъективность, назвать это надо "Отношения/напряжение отношений с западом" (ну название храмает, но надо подумать), там даже несоответствие содержания названию. ДАЛЬШЕ! Дзяржаўны пераварот 1996 году - полный бред, такими словами как госпереворот вообще историки раскидываются нехотя, а у вас тут такое. Нельзя говорить "Правы чалавека ў Беларусі", надо делать отдельный от истории раздел: Критика и в нём подпункты - авторитаризм, права человека и пр плюс, нельзя просто так это сказать, надо указать, правительства каких стран критично выражалось по этому поводу (в конце немного этого есть, но это должно быть раньше, нельзя просто написать, что нарушаются права человека, это неэнциклопедично). Короч всё, закругляюсь, подводя итог говорю - статья АГЛ - неэнциклопедична, антиисторична, выдержана в плохом стиле и блещет субъективизмом. Ладно, ещё чуть-чуть поясню, что значит аргументизация. Вот плохая аргументизация: Я терминатор, никто меня не может убить, однажды мне делали ренген и это было доказано. И теперь: В 1984 году во всеря перестрелки на автозапрвочной станции в меня попало 6 пуль [5], но я абсолютно не почувствовал боли. После детального обследования врачей было выявлено, что я на 100% состою из жидких металлов [4]. В следствии этого можно заключить, что я терминатор. - вот так писать в википедии правильно. Причём ссылки должны быть не на бульварные оппозиционные газетёнки, а на серьёзные источники желательно на официальные пресс-центры.
Украінец: Калі ты так борешся за павагу і прэстыж Беларусі, то хоць бы па-беларуску сваё паведамленьне напісаў. Я вось беларускай мовы не ведаю, ў Беларусі ніколі не быў, і то спрабую пісаць па-беларускаму, таму што гэта беларуская Вікіпедыя. На сябе спачатку глядзі, а потым іншых павучай.
У нас не аб тым гутарка зараз ідзе, и мне безразлично, на каком языке я разговариваю, таму што даволе добра ведаю абедзве мовы, но для меня проще писать на русском, вот я и пишу, ці хосць з вас, паважаныя, мяне не зразумеу?


Украінец: "...и мне безразлично, на каком языке я разговариваю...", "...для меня проще писать на русском..." І пасля гэтага ты яшчэ пішаш пра "...стыдно становиться перед всем сообществом вики...", "...позорить нашу страну..."? Ні аднаму ангельцу, немцу, французу і іншым народам гэта не абыякава, і гэта не палітыка а проста самапавага. А наконт тэмы дыскусіі, то твае каментары ("газетёнки", "грязные провокации")яшчэ больш заполітызаваны, таму што эмацыйныя і вульгарныя, ты не аб'ектыўны і таму дзіўна чуць ад цябе заклік да аб'ектыўнасьці.

Я говорю на том языке, на котором говорят мои родители и это правильно, а если кто-то будет ссылаться на то, что так говорили наши предки - то я скажу что наши предки ещё и верили в языческих богов. Так русский у нас гос язык и все говорят на русском я не вижу никаких моральных барьеров к использованию его как разговорного. Скажу больше, со своей бабушкой я общаюсь на довольно чисто белорусском, считаю его очень важным языком, особенно в силу лексического многообразия, но... но... но...

Украінец: "...но...но...но..." — гэта відавочна тваё крэда, вельмі красамоўна аб табе кажа.

Шаноўная спадарства! Прашу Вас спыніць пераходы на асобы і абразы (як асабістыя, так і ў адрас Вікпэдыі). Гэта аніяк не спрыяе разьвіцьцю Вікіпэдыі. --EugeneZelenko 15:02, 3 лютага 2009 (UTC)

Дадайце, калі ласка, да Вікіпэдыі артыкул пра актора Аляксандра Дзядзюшку.

Калі хто-небудзь напіша такі артыкул, то ён зьявіцца абавязкова. Але вы самі таксама можаце ўзяць удзел і напісаць артыкул пра гэтага актора, каб паскорыць працэс. —zedlik 21:18, 27 студзеня 2009 (UTC)

Я напісаў артыкул аб Дзядзюшке, а яго няма. Што, выдалілі, чаму?

Як няма? Усё ёсьць, глядзіце тут — Аляксандар Дзядзюшка. —zedlik 19:53, 28 студзеня 2009 (UTC)

Ой, выбачыце. А ў мяне чамусьці не знайшлася ў пошукавіку. Вялікае дзякуй!

Цешуся за вас

Украінец: Цешуся за вас, беларусы, што вы маеце магчымасьць выкарыстаць у Вікіпедыі "клясічны" правапіс. Я бы таксама жадаў мець магчымасьць пісаць у нашай Вікіпедыі нашым "несавецкім" правапісам. Але ў нас тамака вяршэнствуюць "наркомаўцы".

Адлюстраваньне назвы артыкула

[рэдагаваць крыніцу]

Напэўна, варта было б таксама схаваць назву «Галоўная старонка» з галоўнай старонкі, бо яна там яўна лішняя. Але пакуль гэтага не рабіў, бо вельмі радыкальная зьмена. Калі ідэя добрая, то можна і схаваць.

Таксама адключыў адлюстраваньне паведамленьня пра час апошняй мадыфікацыі артыкула для галоўнай старонкі.

zedlik 00:27, 14 лютага 2009 (UTC)

Мяркую можна прыбраць. --Ліцьвін 00:43, 14 лютага 2009 (UTC)
Калі гэта не складана, можна замяніць закладку старонка на галоўная старонка па прыкладу ангельскай і расейскай Вікіпэдый. --EugeneZelenko 15:05, 14 лютага 2009 (UTC)
Паспрабую таксама, думаю, мусіць атрымацца. —zedlik 19:13, 14 лютага 2009 (UTC)

Абедзьве рэчы зробленыя. —zedlik 20:36, 14 лютага 2009 (UTC)

Увага зарэгістраваным vkontakte.ru!

[рэдагаваць крыніцу]

На сайце vkontakte.ru зьявілася суполка прысьвечаная Беларускім Вікіпэдыям, якая мае назву "Вiкiпедыя_Вiкiпэдыя_Wikipedyja". Калі Вы там зарэгістарваны, то ласкава запрашаем прыняць у ёй удзел! --80.94.174.135 14:53, 17 лютага 2009 (UTC)

Можа хто спасылку выправіць. --Ліцьвін 12:45, 1 траўня 2009 (UTC)

Зьмяніў на палітыкаў, можа быць? Bocianski 12:56, 1 траўня 2009 (UTC)
Сапраўды, так нават лепш. Дзякуй. --Ліцьвін 12:57, 1 траўня 2009 (UTC)

Не магу паменшыць выяву File:Budslaufeast.JPG у Рымска-Каталіцкі Касьцёл на Беларусі. — Удзельнік:Karybut

Трэба дадаць парамэтар вялікасьці, напрыклад 300px. Bocianski 20:51, 3 ліпеня 2009 (UTC)
у тым та й справа, што я дадаваў у перадпраглядзе, але ўсё адно малюнак быў на ўсю старонку. Дзякуй. - Удзельнік:Karybut

Зрабіце спасылку на Альдона Гедзімінаўна. — Удзельнік:Karybut

Зрабіў. Лепш аднак у такіх выпадках пісаць на старонцы абмеркаваньня артыкулу, на форуме або ў гутарках карыстальнікаў, а тут пісаць толькі пра галоўнай старонцы. Bocianski 17:35, 28 ліпеня 2009 (UTC)

Галоўная старонка

[рэдагаваць крыніцу]

На маю думку, не хапае спасылак на іншыя вікіпэдыі, перш за ўсё на балцкія й славянскія, а таксама на больш за 100000. — Удзельнік:Karybut

Дык ёсьць усе Вікіпэдыі, якія маюць звыш як 100.000 артыкулаў. Што тычыцца прынцыпу, якія Вікіпэдыі можна дадаваць, а якія не, то я з існуючым прынцыпам ня згодны. Лічу, што лепш зрабіць як у Ангельскай. --Ліцьвін 14:50, 31 ліпеня 2009 (UTC)
Пакуль няма ніякага прынцыпу. Я самавольна зьмяніў стары неактуальны шаблён, калі мяне здавалася што ў абмеркаваньні вырашылі, што варта пакінуць толькі Вікіпэдыі, якія маюць больш за 50 тысяч артыкулаў. Ад сябе дадаў наркамаўскую. І як прачытаў, толькі да апошняга былі заўвагі. Пазьней у шаблён быў толькі абнаўлены сьпіс гэтых разьдзелаў. Гэта была аднак толькі прапанова. Прапаную можа вырашыць на старонцы абмеркаваньня шаблёну, што б пазьней была гэта лепш знайсьці. Bocianski 17:03, 31 ліпеня 2009 (UTC)
Зараз я думаю няма сэнсу гэта абмяркоўваць. Мяжа па колькасьці (зараз у нас 100 000) ці па нумары (што я прапаноўваў) — усё добра. Хай застаецца 100 000, а там паглядзім. --Ліцьвін 17:38, 31 ліпеня 2009 (UTC)

Дызайн галоўнай старонкі

[рэдагаваць крыніцу]

Дызайн нашай галоўнай старонкі, ў параўнаньні з іншымі, неяк зусім не глядзіцца. Відавочна, што не хапае малюнкаў, ды і шэравата-руды колер мне зусім не падабаецца. Я прапаную як-небудзь зьмяніць, абнавіць старонку. Аляксей К. 22:22, 17 жніўня 2009 (UTC)

Такія справы трэба рабіць праз праект ці на асабістых падстаронках. Нехта, калі ёсьць жаданьне і магчымасьці, робіць там нейкі варыянт, пры неабходнасьці абмяркоўвае нейкія пытаньні з іншымі ўдзельнікамі, і потым выстаўляе на шырокае абмеркаваньне/галасаваньне. Аднаго разуменьня недасканаласьці мала, трэба каб нехта ўзяўся і зрабіў. «Уэлкам» так бы мовіць. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 20:06, 17 жніўня 2009 (UTC)
Я б таксама выказаўся за паляпшэньне дызайну галоўнай старонкі, але сапраўды, трэба, каб былі хоць якія варыянты, бо, калі не памыляюся, апошнія значныя абмеркаваньні ў гэтым кірунку рабіліся больш за два з паловай гады таму. —zedlik 20:17, 17 жніўня 2009 (UTC)
А я вось толькі сёньня (ці нават пазаўчора) ішоў і думаў, мабыць што зрабіць з галоўнай старонкай)) —Wizardist 22:03, 27 жніўня 2009 (UTC)
Ну, вось, мабыць, нешта такое. Як вам? --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 21:55, 25 верасьня 2009 (UTC)
Дзякуй, добры пачатак! Дарэчы, варта трошкі звузіць блёкі, бо на маніторы 15-цы яны не ўмяшчаюцца на старонку. --Казімер Ляхновіч 22:18, 25 верасьня 2009 (UTC)
Дзякуй за заўвагу. Выправіў, мусіць зараз павінна быць усё добра на любым маніторы. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 06:43, 26 верасьня 2009 (UTC)
Сапраўды, цяпер усё добра адлюстроўваецца. Мяркую, што ў сьпісе катэгорыяў варта было б асобна вылучыць катэгорыі, зьвязаныя зь Беларусьсю. --Казімер Ляхновіч 10:04, 26 верасьня 2009 (UTC)
Я гэтую вашу заўвагу/рэпліку перанясу ў адпаведнае абмеркаваньне на форуме, таму што асноўная дыскусія разьвярнулася там, каб не разрываць абмеркаваньне. І папрашу ў далейшым усіх пісаць туды. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 19:49, 26 верасьня 2009 (UTC)

Перманэнты выбраны артыкул

[рэдагаваць крыніцу]

Выбраны артыкул на галоўнай старонцы калі-небудзь мусіць зьмяніцца? --Jauhienij 19:48, 5 лістапада 2009 (UTC)

25 чысла кожнага месяца выбіраецца новы выбраны артыкул для галоўнай старонкі зь ліку прыведзеных на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў выбраныя артыкулы па правілах, згаданых там жа. На жаль апошнія 2 месяцы ніводны новы выбраны артыкул ня быў выбраны, таму ў такіх выпадках проста працягваецца тэрмін папярэдняга. Калі ў гэтым месяцы выбраны артыкул зьявіцца, то 1 сьнежня ён будзе разьмешчаны і на галоўнай старонцы. —zedlik 22:10, 5 лістапада 2009 (UTC)

Дык ужо некалькі артыкулау магчыма была абраць

Kali łaska, kažycie mi jak u hetaj Vikipedyi tvaryć userboksy --Comp1089 08:50, 21 лістапада 2009 (UTC)

Dla hetaha na staroncy Шаблён:Удзельнік treba vybrać luby šablon, jaki bolš daspadoby, zajści ŭ redagavańnie hetaha šablonu, paśla analagična tamu, jak stvarajucca staronki (ВП:Як стварыць новы артыкул) stvaryć novy šablon (dla hetaha treba prosta kab nazva pačynałasia z Удзельнік/ i paśla nazva novaha šablonu). Ustavić tudy skapijavany źmiest i adredagavać na ŭłasny gust i zachavać. Paśla hetaha šablon možna vykarystoŭvać. —zedlik 11:55, 21 лістапада 2009 (UTC)

Dziakuj! --Comp1089 15:46, 21 лістапада 2009 (UTC)

…што трэба было прывезьці з сабою каб засяліцца ў інтэрнаце Гарадзенскай Беларускай Гімназіі? — коска прапушчаная пасьля «сабою». --Taravyvan Adijene 07:48, 30 студзеня 2010 (UTC)

Выправіць трэба ў Шаблён:Ці ведаеце вы. Дарэчы, сталыя ўдзельнікі могуць гэта рабіць :-) --EugeneZelenko 15:19, 30 студзеня 2010 (UTC)

Лёга абранага артыкула

[рэдагаваць крыніцу]

Мо' ўжо варта зьмяніць на зорку? Wizardist г 10:04, 31 траўня 2010 (UTC)

Велізарны ўсім дзякуй за новыя блёкі на галоўнай старонцы і асабліва zedlik'у за апошні крок у гэтай працы! Ура! --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 08:42, 4 жніўня 2010 (UTC)

Дзякуй :) У ВП:Ф#Новыя блёкі галоўнай старонкі я зрабіў невялікую абвестку пра гэта, але насамрэч там яшчэ працаваць і працаваць, бо для датаў пакуль зроблены толькі 4 жніўня і крыху водступы зьехалі, трэба іх падправіць, каб аднолькавымі ў розных блёках былі. —zedlik 09:58, 4 жніўня 2010 (UTC)
  • Віншую! Гэта насамрэч новы маленбкі крок для Вікіпэдыі, але вялізарны для чалавецтва ўвогуле. --Azgar 10:01, 4 жніўня 2010 (UTC)
  • А чаму з галоўнай старонцы прыбралі рубрыкі "Добры артыкул" і "У гэты дзень"? --Бычкоў Мікіта 13:33, 3 кастрычніка 2010 (UTC)
Іх не прыбралі, але калі нейкі зь іх не запоўнены, то не адлюстроўваюцца абодва. У нашым выпадку не напоўнены блёк «Гэты дзень у гісторыі». --Taravyvan Adijene 18:03, 3 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]

Прапаную зрабіць у Вікіпедыі раздзел на лацінке, як напрыклад у сербскай або казахскай вікіпэдыі. --Aravall 19:27, 30 жніўня 2010 (UTC)

Посьпехаў. --Jauhienij 17:12, 31 жніўня 2010 (UTC)
Задума існуе даўно, але пакуль усё абмяжоўваецца тэхнічнай рэалізацыяй. —zedlik 17:32, 31 жніўня 2010 (UTC)
Зробіць асобны разьдзел? Хіба была ідэя зрабіць канвэртар алфавіту. Канвэртар па боку чытача-ўдзельніка, што б ён мог зьмяніць сябе алфавіт для зручнасьці. Менавіта так як у сэрбскай/srbskaj. Падзел (зьмест) быў б адзін, толькі яго паказваньне разное. Bocianski 17:42, 31 жніўня 2010 (UTC)
Так, натуральна, размова пра канвэртар, ды і meta ніколі не зацьвердзіць стварэньне такога асобнага разьдзелу (бо і сэнсу ў гэтым няма). —zedlik 18:20, 31 жніўня 2010 (UTC)
Ну вядома. А пачаць яшчэ й беларускаю Вікіпэдыю арабіцай часам хто не прапанаваў? :) Bocianski 18:41, 31 жніўня 2010 (UTC)
Тут жа рабілі канвэртар. Напрыклад, http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Удзельнік:Alexey/канвэртар
Гэта толькі пачатак. Да рэальнай тэхнічнай рэалізацыі яшчэ трэба зрабіць шмат працы, і таксама вырашыць шэраг пытаньняў. Напрыклад, у казаскім разьдзеле на першай старонцы лацінкай напісана «Faýrfoks 3.6». Вядома, замест яго мусіць быць Firefox. То бок трэба вырашыць праблему адлюстраваньня ў лацінцы ўласных імёнаў. Таксама патрэбны мэханізм, які ня будзе канвэртаваць тэкст, напісаны кірыліцай, але не па-беларуску (па-расейску, па-ўкраінску, і г. д.). Патрэбна высьветліць паводзіны шаблёнаў (асабліва ўкладзеных), зрабіць так, каб не канвэртаваліся старонкі абмеркаваньняў. Прынамсі, гэта тое, што прыйшло цяпер ў галаву, магчыма, рэальных праблемаў болей. Калі ў вас ёсьць жаданьне заняцца тэхнічнай часткай — то калі ласка, каб дадаць канчаткова зробленую рэч у праект, шмат часу, я мяркую, не спатрэбіцца. —zedlik 12:53, 1 верасьня 2010 (UTC)
Канвэртар рабіўся для папярэдняй вэрсіі MediaWiki. Адпаведна, трэба абнавіць код да сучаснай вэрсіі. Таксама (але пасьля канвэртара) трэба будзе зрабіць аўтаматычную канвэртацыю перакладаў сыстэмных паведамленьняў для http://translatewiki.net. --EugeneZelenko 13:51, 1 верасьня 2010 (UTC)
Арабіца не такая папулярная, як лацінка :) —zedlik 12:53, 1 верасьня 2010 (UTC)