Абмеркаваньне:Галоўная старонка/Архіў 1

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Belarussian? Is it Belarus language?

Yes, Belarusian is Belarus language.


Belarus is country. Belarusian is language. EugeneZelenko 14:01, 26 Aug 2004 (UTC)


But I heard that official translation is Belarusan but not Belarusian. I was told about that by English teacher from The National Academy of Sciences of Belarus who is working as English-Belarusan-Russian translator. --217.21.45.26 11:00, 01.02.2006 (UTC)


Belarusan is mostly used in the USA and Canada. A form 'Belarusian' is normally used in Belarus (e.g. http://www.tvr.by/eng/) and by the Belarusian diaspora (e.g. http://belarusians.co.uk/eng/); it is the most popular form on the internet.

Хто тутака ёсць?[рэдагаваць крыніцу]

Хацелася б вельмі ведаць, хто тут зарэгістраваны ў беларускай версіі?

Глядзі(це) сьпіс вікіпэдыстаў/вікіпэдыстак і сьпіс зьмяненньняў. Найбольш актыйныя на бягучы момант W.V.-S. і я.

Таксама - хто галоўны тутака?

На мой погляд, Вікіпэдыя робіцца тымі, каму неабыякава, а не дзеля ўлады. Кожны(ая) дадае тое, што яму ці ёй здаецца істотным. Канешне, заўсёды знойдуцца спрэчныя пытаньні, але іх магчыма (і трэба) вырашаць сумесна. Галоўнае – паважаць працу і пункт гледжаньня іншых.

Агульныя рэкамэндацыі:

Каб не вынаходзіць ровар, някепска спачатку паглядзець, як выглядаюць Вікіпэдыі на іншых мовах. Калі няцяжка – лепей карыстацца клясычным правапісам.

EugeneZelenko 03:57, 28 Aug 2004 (UTC)

Было б вельмі няблага - калі б да кожнага паняцця дадаваўся малюнак, альбо фотаздымак. Міша BMW

Ніхто не забараняе :-) Напрыклад: Заслаўе.
Толькі трэба паважаць аўтарскія правы... Таму лепей за ўсё дадавць сваё ці пытаць дазволу аўтара/аўтаркі.
EugeneZelenko 18:28, 28 Aug 2004 (UTC)
Беспройгрышны варыянт - карыстацца выявамі зь іншамоўных Вікіпэдый

Бажаю вам успіхів :-)

Назва катэгорыі.[рэдагаваць крыніцу]

Трэба было-б глабальна ўсюды памяняць назву катэгорыі "Навука" на "Навука і тэхналёгіі". У.В.-Ш.

Мне здаецца, што сцяг на галоўнай старонцы не выглядае нейтральна (хоць бы і таму, што не з'яўляецца афіцыйным), што не адпавядае асноўным прынцыпам Вікіпедыі. -- Ігар

Тыя, хто ходзіць пад іншым сьцягам, ня будуць рабіць гэтую энцыкляпедыю, бо і нацыянальны сьцяг, і родная мова — гэта-ж не галоўнае… W.V.-S. 22:01, 18 Sep 2004 (UTC)

Калі я дакладна зразумеў, гэта была іронія пра "не галоўнае"? Але ж гэта на самой справе не галоўнае, што ні кажыце! Есць адукаваныя людзі, якія проста адданыя сваей прафесіі, і якія з задавальненнем напісалі б пра яе артыкул у энцыклапедыі -- і зусім не таму, што іх клапаціць у першую чаргу сцяг і мова. Такая вось памяркоўнасць. А гэтая радыкальнасць можа толькі адштурхнуць. -- Ігар

Спадар Ігар, калі ня цяжка, калі ласка, зарэгіструйцеся ў Вікіпэдыі. Подпісы рабіць будзе значна лягчэй :-)
Працаваць адукаваным людзям у Вікіпэдыі ніхто не перашкаджае - на тое ж яна і вольная энцыкляпэдыя. Толькі ня трэба асабістыя перавагі (сьцяг, правапіс, рэлігія, партыйнасьць і г.д.) ставіць вышэй за жаданьне працаваць...
EugeneZelenko 21:20, 19 Sep 2004 (UTC)

Дык пра што-й гамонка… Вось толькі — калі й адное не галоўнае, і другое — дык дзе крытэр? — W.V.-S. 20:28, 19 Sep 2004 (UTC)

Пры бясспрэчнай павазе да сьцягу, ён выглядае тут архібезгустоўна ІМГО--Czalex 23:22, 12 .01. 2005 (UTC)

Паўторна заклікаю прыбраць сьцяг зь першае старонкі. Ніхто сьцягі на першай старонцы Вікіпэдыі не вывешвае, дый выглядае безгустоўна.--Czalex 21:59, 23 .01. 2005 (UTC)

Калі ласка, зрабіце Ваш праект галоўнай старонцы і дадайце яго ў Вікіпэдыя:Праект галоўнай старонкі. Лёс сьцяга на галоўнай старонцы будзе вырашаны галасаваньнем. --EugeneZelenko 03:03, 24 .01. 2005 (UTC)

Лепш пазьбягаць у апісаньні артыкулаў слова "гэта". Пісаць тэрмін, потым працяжнік, потым тлумачэньне. W.V.-S. 22:50, 18 Sep 2004 (UTC)

Клясычны правапіс[рэдагаваць крыніцу]

Спадарства, нядобра пачынаць з дыскрымінацыі. Лепш прыбраць заўвагу пра класічны правапіс - хай людзі пішуць любым. Тым больш класічнага не існуе ў прыродзе. Людзі, якія яго робяць (Вячорка, Саўка і Со.), дакладней усюды рэкламуюць, што робяць, займаюцца проста самарэкламай і падманам неспецыялістаў. Ніякай нормы я не бачу і ў гэтым праекце (напрыклад, у назвах краін поўны вэрхал). Але я прашу не дыскутаваць, а проста зняць тую заўвагу пра мову, бо і так сярод беларусаў хапае разладу. Ўікіпедыя - ўсё-ткі вольная энцыклапедыя :):). Уладзь

Цалкам згодзен з тым, што зьмест павінен быць больш істотным за правапіс. Дарэчы, мне здаецца, што пакуль у Вікіпэдыі зьместу меней чым правапісаў :-)
Пытаньне пра правапіс сапраўды спрэчнае... Мне, напрыклад, новая літара ніяк не падабаецца :-)
З іншага боку ў межах адной старонкі лепей карыстацца адзіным правапісам. Мо гэта зрабіць патрабаваньнем?
EugeneZelenko 14:40, 22 Sep 2004 (UTC)
Растлумачце, чаму навогул Вікіпэдыя павінна быць на 'клясычным' правапісе? З(ь) якой нагоды? Чаму ТОЛЬКІ на 'клясычным'?

Вы, хлопцы, парушаеце галоўны прынцып Вікіпэдыі - прынцып аб'ектыўнас(ь)ці. Таму што аб'ектыўна на дадзены момант 'клясычны' варыянт правапісу не з(ь)'яўляецца афіцыйна прызнаным (тым болей, адзіна магчымым!!!) варыянтам, і вы гэта добра ведаеце.

Калі ласка, прачытайце Вікіпэдыя:Правапіс. --EugeneZelenko 00:52, 15.07.2005 (UTC)
Мяркую, што гэта добры падыход. У Сербіі і Чарнагорыі існуе некалькі варыянтаў напісання і таму ё патрабаванне ў межах аднаго тэкста трымацца аднаго варыянта. Аднак маюцца артыкулы (тыя ж назвы краін), дзе можна, і трэба, даваць усе магчымыя варыянты. Тады мабыць будзе згода. Уладзь
Так. Дый redirect-артыкулы таксама не перашкодзяць. EugeneZelenko 14:16, 23 Sep 2004 (UTC)
Па-першае, я лічу, што можна пачакаць пакуль у нас будзе болей артыкулаў. Скажам, тысяча. І тады паглядзець, якім правапісам напісаная большасьць зь іх. Калі клясычным, то можна зрабіць адмысловую заўвагу на першай старонцы, кшталту: у мэтах пасьлядоўнасьці й упарадкаванасьці калі ласка, калі магчыма, пішыце клясычным правапісам.
Наагул, я выступаю проста за граматнасьць (пісьменнасьць) - каб людзі пісалі правільна, прыгожа, без памылак, незважаючы на правапіс. Тая ж самая "Хроніка Белай Русі" Алеся Белага напісаная наркамаўкай, але напісана прыгожай літаратурнай, навуковай мовай, і для мяне ня ёсьць вялікай праблемай, што там "няма мяккіх знакаў". Але з другога боку, калі ў аповед якіх-небудзь лынькова-куляшова паўстаўляць мяккія знакі, ён ад гэтага ня стане лепш гучаць, бо застанецца іхная лексыка ды сынтаксыс. -- Rydel 14:30, 23 Sep 2004 (UTC)

Ня можа быць у адным мейсцы двух правапісаў. Гэта нонсэнс. Калі каму хочацца пісаць у сучасным правапісе, можна зрабіць іншы вырыянт энцыкляпэдыі, як напрыклад ёсьць у нарвэскіх Вікіпэдыях. А вырашыць канчаткова праблему правапісаў ня ўдасца, не адбылося гэта ані ў грэцкай, ані ў нарвэскай мовах. Я супраць мяшаньня. W.V.-S. 21:56, 23 Sep 2004 (UTC)

Спадар W.V.-S. вы проста не зусім дасведчаны. Нарвэскія варыянты - гэта розныя мовы, яны нават адносяцца да розных груп, адна - да ўсходнескандынаўскіх моў, а другая - да заходнескандынаўскіх. З грэцкімі яшчэ прасцей - вы не спрабавалі спалучыць старабеларускую з сучаснай? Калі вам гэта ўдасца, то буду рады. Лічу, што вашыя прыклады не зусім удалыя. Калі зноў хочацца падзяліць усіх па моўнаму пытанню, то калі ласка. Уладзь
Пытаньне было філязофскае - як суадносіцца воля з патрабаваньнем пісаць толькі адным «правільным» правапісам...
Мне здаецца, што ў межах беларускай Вікіпэдыі могуць мірна суіснаваць і клясычны правапіс, і łacinka, і «наркомаўка». Нават ангельская вэрсія не падзяляецца на амэрыканскую, вялікабрытанскую, аўстралійскую і г.д.
Да спадара Уладзя – калі ласка, зарэгіструйцеся ў Вікіпэдыі.
EugeneZelenko 14:09, 24 Sep 2004 (UTC)

Спадарства, я мо і не спецыяліст у тарашкевіцы, але не разумею чаму Сэ'ута пішацца Сэўта. Тамака ж націск на у. І знайшоў не адно слова з такой штукай. Можа ёсць правіла, якое я не ведаю :):):)

Справа не ў тарашкевіцы. Сэўта мае націск на "э". Гішпанскі дыфтонг eu перадаецца праз "эў" калі ня мае графічнага націску Ceuta-Сэўта, Reus-Рэўс, Teulada-Тэўляда--Andrei 23:04, 14.07.2005 (UTC)

Ці можа хто спытаць/атрымаць дазвол на выкарыстаньне ў вікіпэдыі матэрыялаў зь перадач на svaboda.org - прынамсі з цыклю "Каляндар Свабоды"? Напрыклад там сабраныя ўжо гатовыя дадзеныя пра канкрэтны дзень.--ŹmiŁa 18:00, 7 Oct 2004 (UTC)

Па сіякрэту ўсяму сьвету, каляндар робіць Сяргей Дубавец. А палітыка вельмі простая - можна выкарыстоўваць усё што заўгодна, пакідаючы спасылку, не абавязкова лінк, але прынамсі тэкст. З другога боку, тут я наагул ня бачу праблемы. Як можа Сяргей Дубавец мець копірайт на даты? :) --Rydel 00:25, 8 Oct 2004 (UTC)
Аўтарскія правы існуюць на тэкст, а не на даты :-) І належаць у гэтым выпадку. Radio Free Europe / Radio Liberty.
Праблема вельмі сур'ёўная. Уладальнік павінен даць згоду на выкарыстаньне тэксту згодна ўмоваў GNU Free Documentation License (падрабязнасьці ў en:Wikipedia:Copyrights). Дарэчы, ці ведае Уладзімір Арлоў пра артыкул Бітва пад Воршай?
EugeneZelenko 01:38, 8 Oct 2004 (UTC)
"Аўтарскія правы існуюць на тэкст, а не на даты :-) І належаць у гэтым выпадку. Radio Free Europe / Radio Liberty." Абсалютная праўда. Просьбы трэба дасылаць па гэтым адрасе - http://www.rferl.org/about/content/request.asp . Я перадрукоўваў некалькі англамоўных артыкулаў на pravapis.org і заўсёды пытаўся дазволу, і мне заўсёды адказвалі станоўча. Іншае пытаньне, ці дазвол азначае, што гэта будзе матэрыял "GNU Free Documentation License". Я зусім ня ўпэўнены. Што датычыць беларускамоўных матэрыялаў я ведаю, што дырэктар беларускай службы вельмі зацікаўлены ў больш шырокім распаўсюдзе інфармацыі. Ён ніколі не адмаўляе ў перадруку. Адзінае патрабаваньне - каб пазначался першакрыніца (подпісам "беларуская служба Радыё Свабода", svaboda.org або лінкам на svaboda.org).
Вядома, што людзі ня супраць, але лепей спытаць дырэктара яшчэ раз :-) З іншага боку, усе дзяржаўныя арганізацыі ЗША абавязаны рабіць інфармацыю даступнай у public domain. Мо гэта і датычыцца Radio Free Europe / Radio Liberty, бо частку фінансаваньня яны напэўна атрымліваюць ад дзяржаў.
Для першакрыніцы трэбы зрабіць шаблён накшталт en:Template:1911.
EugeneZelenko 14:32, 8 Oct 2004 (UTC)


Вынік: Радыё Свабода адказала, што можна выкарыстоўваць іх матэрыялы, трэба толькі пазначыць крыніцу і даць спасылку. Я стварыў шаблён {{Крыніца РадыёСвабода}} --ŹmiŁa 13:38, 22 Oct 2004 (UTC)
Прыемная навіна! --EugeneZelenko 13:58, 22 Oct 2004 (UTC)
Catholic.by таксама дазволіў выкарыстоўваць матэрыялы. Дарэчы, ці не завесьці старонку, дзе зьбіраць лісты з дазволамі? --EugeneZelenko 12:58, 10 Nov 2004 (UTC)

Назва артыкулу[рэдагаваць крыніцу]

Хачу стварыць старонку пра нашую футбольную зборную, але ня ведаю, як яго назваць. Варыянты: "Футбольная зборная", "Зборная па футболе", "Нацыянальная зборная па футболе". Можа, хто падкажа, як лепш? --Red_Winged_Duck 09:02, 12 Oct 2004 (UTC)

У ангельскай вэрсіі ўжо існуе en:Belarus national football team. Можна ўзяць за някепскі шаблён :-) --EugeneZelenko 14:25, 12 Oct 2004 (UTC)
Можа Зборная Беларусі па футболе? Тады будзе пасьлядоўна. Зборная Францыі па футболе, Зборная Італіі па футболе і г.д. --Rydel 14:52, 12 Oct 2004 (UTC)
Але ёсьць жа яшчэ і моладзевая зборная, таму мабыць лепшым варыянтам будзе: Нацыянальная зборная Беларусі па футболе --Red_Winged_Duck 18:32, 12 Oct 2004 (UTC)
Кампрамісам будзе Зборныя Беларусі па футболе (разам з моладзевай). Потым можна будзе падзяліць. Але зрабіць трэба абавязкова. --Miktam 03:41, 9 .01. 2005 (UTC)
Бачу, хацелі, але так і не зрабілі :). Я прапаноўваю нэўтральны варыянт Нацыянальная каманда Беларусі па футболе. І, думаю, такі і зраблю. --Monk 12:57, 27 .02. 2005 (UTC)
Дарэчы... узьнікла пытаньне. Вы ўжо прабачце :). Ці дакладна трэба "па футболе" а не "па футболу"? Каманда па футболе, Асацыяцыя па футболе? Адкажыце, калі ласка. --Monk 12:59, 27 .02. 2005 (UTC)

Абараніць ад зьменаў.[рэдагаваць крыніцу]

Спадары, адміны. Ці ня час абараніць галоўную старонку ад зьменаў? --Red_Winged_Duck 13:35, 17 Nov 2004 (UTC)

Пакуль прэцэдэнтаў не было... У мяне іншыя ідэя. Можа ўжо стварць які бокс, зь лінкамі на апошнія, цікавыя артыкулы. Кшталту рубрыкі "што новага зьвяілася".

Беларусызацыя інтэрфэйсу[рэдагаваць крыніцу]

Паважаныя адміны, калі будзе рэалізаваная 100% беларусызацыя інтэрфэйсу беларускае Вікіпэдыі? Белаангельская Трасянка сакс :(--Czalex 21:59, 23 .01. 2005 (UTC)

Калі Вы маеце час і жаданьне дапамагчы з перакладам, застаўляйце пераклад у размовах адпаведнага паведамленьня. Поўны сьпіс — у Спэцыяльныя:Allmessages. --EugeneZelenko 03:03, 24 .01. 2005 (UTC)
Дык яно неяк не рэдагуецца, толькі абмеркаваньні… --Gabix 09:54, 25.05.2005 (UTC)

Размовы і навіны[рэдагаваць крыніцу]

Нажаль, не знайшоў, дзе можна проста паразмаўляць паміж удзельнікамі ці дадаць нейкую навіну. Пішу тут, спадзяюся, што хоць хто заўважыць :). Пішу таму, што знайшоў вось гэта: meta:Wikimedia_meetup_Central_and_Eastern_Europe. Што думаеце з гэтай нагоды? --Monk 17:35, 27 .02. 2005 (UTC)

Былоб добра, каб і Беларусь там нехта прадставіў. Ці ёсьць сярод нас людзі, што жывуць дзесь там? --Czalex 18:25, 27 .02. 2005 (UTC)
Rydel жыве ў Празе. --Monk 19:45, 27 .02. 2005 (UTC)

Coordination with Ukrainian wikipedia[рэдагаваць крыніцу]

Look here Удзельнік:Ilya

Ilya 07:36, 28 .02. 2005 (UTC)

А що власне потрібно? --Gabix 09:47, 25.05.2005 (UTC)

Спасылкі на галоўнай старонцы[рэдагаваць крыніцу]

Даўно трэба перарабіць галоўную старонку (у сэнсе зьместу ў першую чаргу), каб яна больш дакладна выконвала функцыі партала. Мае сэнс заглянуць на іншыя Вікіпэдыі для прыкладу. А тое я гляджу, што нават іншыя ў пляне дызайну вэрсіі (кшталту Вікіпэдыя:Праект галоўнай старонкі (Forion)), выкарыстоўваюць той жа набор спасылак. Для пачатку прапаную:

  1. Прыбраць зусім падсэкцыю Дзяржава і грамадзтва. Там спасылкі на пустыя артыкулы, якія ў любым выпадку будуць выдаленыя (таму што назвы ў множным ліку - у энцыкляпэдыі назвы звычайна ў адзіночным ліку).
  2. Дадаць сэкцыю Чалавек і грамадзтва (спасылкі, напрыклад, Гісторыя, Катэгорыя:Выбітныя асобы, Філязофія).
  3. Наагул болей выкарыстоўваць наўпростых спасылак на катэгорыі.
    1. Нічога супраць ня маю. Гэтак жа зроблена ў en:. --EugeneZelenko 16:15, 26.03.2005 (UTC)
  4. Дадаць спасылку на каляндар.
    1. Яна ўжо ёсьць. Бягучы дзень і год. --EugeneZelenko 16:15, 26.03.2005 (UTC)
      1. Я меў на ўвазе спасылку на ўвесь каляндар (там дзе спасылкі на ўсе дні, не магу знайсьці назву старонкі). І на храналёгію (там, дзе спасылкі на стагодзьдзі, дзесяцігодзьдзі, гады). --Monk 17:59, 27.03.2005 (UTC)
  5. Дзе-небудзь у верхнім абзацы стварыць спасылку на Вікіпэдыя:Суполка.
    1. Спасылка на Вікіпэдыя:Суполка ёсьць на кожнай старонцы (у навігацыі). Навошта яшчэ асобная спасылка на галоўнай? --EugeneZelenko 16:15, 26.03.2005 (UTC)
      1. Там нешта незразумелае (ну суполка і суполка, я сам яе першыя тыдні не заўважаў). Патрэбная спасылка з тэкстам кшталту "Калі вам цікавы праект Вікіпэдыя, вы хочаце дапамагчы разьвіцьцю, заходзьце да нас на старонку Суполкі" --Monk 17:59, 27.03.2005 (UTC)

--Monk 15:54, 26.03.2005 (UTC)

Краіны й тэрыторыі, народы[рэдагаваць крыніцу]

прапаную ў сэкцыі Краіны й тэрыторыі, народы радок Азія - Акіянія - Антарктыда - Афрыка - Паўднёвая Амэрыка - Паўночная Амэрыка - Эўропа - Сьпіс краінаў і тэрыторыяў паводле альфабэту - Сьпіс этнасаў па сем’ях і групах разьдзяліць на два: "сьпіс кітпа" ды "сьпіс эпсіг" перанесьці на другі радок. спасылкі маюць розны сэнс і будзе лепш, калі іх адасобіць візуальна. --ŹmiŁa 16:16, 13.10.2005 (UTC)

Ня супраць. У праекце таксама. --EugeneZelenko 02:31, 14.10.2005 (UTC)

Досить "лацінкою" користуватися. У вас є кирилиця, і ще є трансліт. Ніяка "лацінка" не потрібна. Націоналісти, блін.

It is our right to use the alphabet we want in the Belarusian Wikipedia. It is up to you to write in translit in the Ukrainean Wiki.--Czalex 09:41, 10.05.2005 (UTC)

en:Wikipedia:Wikiportal/Belarus - вельмі раю наведаць!--Czalex 03:46, 24.05.2005 (UTC)

Please remove the 1991 flag of Belarus from the Wikipedia main page. As much as I dislike Lukashenko, using a former flag on the main page may be seen as pushing a POV, which is against Wikipedia policy. It'd be better not to have any flag on the main page at all. Ausir
I created voting page on this subject. Voting will be finished on June 8. --EugeneZelenko 03:20, 25.05.2005 (UTC)

Maybe little crazy idea...[рэдагаваць крыніцу]

What you think about run Wikipedia in Łacinka? It can be "translate" from this by bots...

It's technically possible to create Łacinka version using current Cyrillic database without creating separate Wiki. See Вікіпэдыя:Два альфабэты for details. --EugeneZelenko 03:08, 08.07.2005 (UTC)

Тэкставы рэдактар для аматараў лацінкі (і ня толькі)[рэдагаваць крыніцу]

Францускі эспэрантыст Thomas CORDONNIER распрацоўвае праект [Java Multlingva], часткай якога ёсьць тэкставы рэдактар Tekstilo. Гэты рэдактар яшчэ трохі сыраваты, але мае такую цікавую магчымасьць як пераназначэньня клявішаў для аўтаматычнай замены знакаў. Напрыклад, можна вызначыць наступныя спалучэньні клявішаў:

  • 'C=Ć
  • 'c=ć
  • ^c=č
  • ^C=Č
  • /L=Ł
  • /l=ł
  • 'N=Ń
  • 'n=ń
  • 'S=Ś
  • 's=ś
  • ^s=š
  • ^S=Š
  • ^u=ŭ
  • ^U=Ŭ
  • 'Z=Ź
  • 'z=ź
  • ^Z=Ž
  • ^z=ž

Ці як заўгодна інакш (можна нават вызначыць, каб пры друкаваньні кірыліца аўтаматычна пераўтваралася ў лацінку, скажам, націснуўшы ш, атрымліваем š і да г.п.). Праграма напісаная на Java, і, такім чынам, яе можна выкарыстоўваць амаль на якой заўгодна плятформе. Яна падтрымлівае мноства кадыровак, уключна з унікодам.

Што да беларускай лацінкі, дык аўтар менавіта ёй цікавіцца:

  • ці ёсьць патрэба ў падтрымцы (г.зн., вызначэньні клявішаў, канвэртацыя кірыліцы ў лацінку ў праграме, інтэрфэйс на лацінцы);
  • ці ёсьць, адпаведна, ахвотныя дапамагчы што да перакладу інтэрфэйса на лацінку (кірылічны, хаця не зусім поўны, ёсьць).

Калі хто зацікаўлены, калі ласка пішэце аўтару: franca НА javamul КРОПКА org. Пісаць пажадана на эспэранта ці францускай, магчыма таксама на расейскай. Ён, здаецца, трохі разумее і беларускую, але толькі трохі. --Gabix 09:50, 01.08.2005 (UTC)

Павялічыць надпіс 'беларуская Вікіпэдыя'[рэдагаваць крыніцу]

Трэба павялічыць 'беларуская', бо амаль не відаць.

Ня думаю, што трэба, бо крыху ніжэй тлустным ізноў пазначана, што гэта беларуская Вікіпэдыя. Ды і так абсалютна ясна, што гэта беларуская Вікіпэдыя, а ня нейкая іншая. Так што магчыма ёсьць нават сэнс наогул прыбраць «беларуская» з назвы разьдзелу. --Red_Winged_Duck 08:35, 11.11.2005 (UTC)
І можа залінкаваць яго на артыкул беларуская мова... --Rydel 10:44, 11.11.2005 (UTC)
Згодзен з Red_Winged_Duck, слова беларускае паўтараецца, і яго лепей прыбраць з назвы разьдзелу, каб назвы Вікіпэдыя і Зьмест былі аднолькавыя. Дарэчы у ангельскай, гішпанскай, францускай, нямецкай, польскай, расейскай (іншыя не праглядаў) вэрсіях мова падаецца дробным шрыфтам (на яе ўвага не акцэнтуецца) пасьля тлумачэньня тэрміну Вікіпэдыя. --EugeneZelenko 14:35, 11.11.2005 (UTC)
Выдаляем Беларуская з назвы разьдзелу? --Red_Winged_Duck 13:56, 15.11.2005 (UTC)
Я — за выдаленьне. --EugeneZelenko 14:55, 15.11.2005 (UTC)

Вікіпэдыя vs Уікіпэдыя (Ўікіпэдыя)[рэдагаваць крыніцу]

Ангельскай літары "w" адпавядае беларуская "ў", а "в" - гэта ўсёткі "v".

Але напэўна запозна нешта мяняць :(

Не абавязкова. Клясычны правапіс дапускае варыятыўнасьць у гэтым пытаньні (глядзі пункт 83 выданьня сучаснай нармалізацыі правілаў). Напрыклад, Вашынгтон (Washington). Так што ня ўсё так адназначна, і спакойна можна ўжываць менавіта варыянт Вікіпэдыя, тым больш, што ён ужо стала ўмацаваўся. --Red_Winged_Duck 10:06, 11.11.2005 (UTC)
> Ангельскай літары "w" адпавядае беларуская "ў", а "в" - гэта ўсёткі "v".
Лухта нейкая:
1) Як гэта «літара адпавядае літары»? Беларуская кірыліца і ангельская лацінка маюць розную колькасьць літараў, яны ужываюцца для вельмі адрозных моў, і пра нейкаю адпаведнасьць літараў казаць не выпадае. Пра адпаведнасьць можна разважаць хіба ў выпадках, калі для адной мовы выкарыстоўваюцца дзьве ці болей азбукі. Напрыклад, пра адпаведнасьць беларускай (ці сэрбска-харвацкай) кірыліцы і лацінкі, курдзкай арабіцы і лацінкі і да г.п.
2) Літара “w” у ангельскай перадае гук, якога ў беларускай няма.
3) Гук, які перадае «ў», у беларускай мове можа зьяўляцца адно пасьля галосных — такая ўжо наша фанэтыка.
--Gabix 15:10, 17.11.2005 (UTC)
2) І чым-жа w "window" адрозьніваецца ад "ў" у "рабіў"?
3) Калі казаць пра новыя правілы клясычнага правапісу, то ў некаторых замежных словах пішацца "ў" пасьля зычных: "тўід" (тўідавы пінжак), "тўіст" (танчылі тўіст), і г.д. НОВЫ ПРАВАПІС (правіла №83). --Rydel 18:49, 18.11.2005 (UTC)
2) І чым-жа w "window" адрозьніваецца ад "ў" у "рабіў"?
Тым жа, што і, напрыклад, «я» і, скажам, «з». Гэта розныя гукі! Паводле міжнароднай транскрыпцыі, адпаведна, [w] (зразумела, той гук, які пазначаецца першай літарай «w» у «windows») і [u]. Дарэчы, гэта ясна каму заўгодна, хто ангельскую (добра) вучыў: вось як транскрыбуецца слова «window», напрыклад, паводле слоўніка «Miriam-Webster»: ['win-(")dO] (гл. http://www.miriamwebster.com/dictionary/window), або паводле ангельска-расейскага слоўніка Lingvo: ['windəu] — розьніца паміж гукамі, якія перадаюць першая і другая літары «w», відавочная. Між іншым, першы (той самы ангельскі) — гэта зычны, а наш «ў» — паўгалосны.
Калі казаць пра новыя правілы клясычнага правапісу, то ў некаторых замежных словах пішацца "ў" пасьля зычных:
Ну, калі такую ху*ню туды ўлучылі, дык гэтыя «правілы» ржавага шэлега нявартыя! Выглядае, што адзіным прынцыпам было «ліш бы не па-рускі». Такі падыход ня менш шкодны, чым «праца» Атраховіча. Здаецца, мову трэба ўжо абараняць з двух франтоў. --Gabix 12:55, 21.11.2005 (UTC)

OpenOffice.org гаворыць па-нашаму![рэдагаваць крыніцу]

Для офіснага пакета OpenOffice.org існуе пакет для ўсталёўкі беларускага інтэрфэйса, знаходзіцца тут: [1]. На вялікі жаль, у мяне беларускі пакет не ўсталяваўся, бо ён існуе толькі для вэрсіі 2.0 RC2, а я маю зараз OOo 2.0.1. Цікава, мо' хто мае досьвед карыстаньня? --Gabix 09:38, 30.11.2005 (UTC)

Катэгорыі на галоўнай[рэдагаваць крыніцу]

Прапаную замяніць неіснуючую катэгорую Харэаграфічнае мастацтва на галоўнай на больш агульную катэгорыю Мастацтва. Тым больш, што там ужо ёсьць катэгорыя Танцы. --Red_Winged_Duck 13:38, 08.12.2005 (UTC)

Як быў усталяваны новы дызайн, зьніклі выпрацаваныя раней катэгорыі ў разьдзеле "Культура і мастацтва". Іх трэба вазьвярнуць. А менавіта: Архітэктура, Балет, Графіка, Жывапіс, Кіно, Літаратура, Міталёгія, Музыка, Опэра, Рэлігія, Скульптура, Сьпевы, Танцы, Тэатар, Эстамп.
Мовы ў гэтым разьдзеле не павінны быць, ёсьць разьдзел "Краіны, тэрыторыі, народы". — W.V.-S. 14:27, 08.12.2005 (UTC)
Прапаную наступны сьпіс катэгорыяў для гэтага разьдзелу: Катэгорыя:Архітэктура, Катэгорыя:Графіка, Катэгорыя:Жывапіс, Катэгорыя:Кіно, Катэгорыя:Літаратура, Катэгорыя:Міталёгія, Катэгорыя:Мовы, Катэгорыя:Музыка, Катэгорыя:Рэлігія, Катэгорыя:Танцы, Катэгорыя:Тэатар, Катэгорыя:Эстамп
Мовы варта пакінуць, бо ў разьдзеле «Краіны, тэрыторыі, народы» вядзецца пра геаграфію, а мовы – гэта больш культура, чым геаграфія.
Наступныя катэгорыі пакуль лічу немэтазгодным разьмяшчаць на галоўнай: Катэгорыя:Балет, Катэгорыя:Опэра, Катэгорыя:Скульптура, Катэгорыя:Сьпевы. Калі ж у іх нешта зьявіцца, можна вярнуцца да гэтага пытаньня. --Red_Winged_Duck 11:28, 12.12.2005 (UTC)
Іх мэтазгодна разьмясьціць усе з 2-х прычынаў. 1) Дае цэласнасьць усяму вышэйшаму разьдзелу. 2) Незапоўненасьць стымулюе да запаўненьня. — W.V.-S. 23:42, 12.12.2005 (UTC)

Гнать вас надо из Википедии![рэдагаваць крыніцу]

Устроили тут политическую тошниловку. Главный принцип Википедии - объективность! А вы что делаете? Вместо того чтобы написать хорошие статьи о городах, по культуре и архитектуре вы используете Вики для того чтоб в очередной раз облить дерьмом Лукашенко, Путина итд. Ну чем вы лучше БТ? оппозиционнеры млин..

  1. У Вас ёсьць заўвагі наконт нэўтральнасьці зьместу? Калі ласка, выкажыце іх на старонках абмеркаваньня адпаведных артыкулаў.
  2. Калі ласка, зарэгіструйцеся ў Вікіпэдыі. Прыемна абмяркоўваць спрэчныя пытаньні з тымі, хто падпісваецца за свае словы.
EugeneZelenko 04:03, 11.12.2005 (UTC)
Гэты расейскамоўны спадар мне падаецца трошкі псыхічна неўранаважаным. --JanMarozau 11:39, 11.12.2005 (UTC)
А ўсе гэтыя праўладныя нейкія неўранаважаныя: калі ня маюць аргумэнтаў, пачынаюць проста лаяцца... --Slaver 17:11, 11.12.2005 (UTC)
Што да мяне, то я у асноўным удзельнічаю альбо ў рускамоўнай, альбо ў ангельскай частцы вікіпедыі. Не ведаю, ці маюць месца палітычныя "спекуляванні" на старонках энцыкляпедыі, але ж я падтрымліваю нашага рускамоўнага спадара наконт таго, што вікіпедыя не месца для палітычных спрэчак. --Анатоль Ціктонаў 10:43, 19.02.2006 (UTC)
Правіла нэўтральнага пункту гледжаньня ў беларускай Вікіпэдыі ніхто не адмяняў. Калі ёсьць канкрэтныя заўвагі — іх заўсёды абмяркоўваюць. А вось на агульнае «ўсё ў вас ня так» цяжка штосьці адказаць... --EugeneZelenko 15:32, 19.02.2006 (UTC)
Ведаеце, я калі чытаў артыкул пра Лукашэнку, мне таксама падалося, што занадта тут суб'ектывізму. Вось, напрыклад: "Адсюль пачалася палітычная кар'ера будучага беларускага дыктатара." Я нават калі згаджаюся з тым, што ён дыктатар, але лічу што ў энцыкляпэдыі нельга выстаўляць ніякіх эмоцый. Трэба даваць факты, а не пункты гледжаньня. Але нават і статыстыка можа быць суб'ектыўнай. Таму, калі пішам 83% "за", то трэба дадаваць чаму так шмат і хто так ліча, а не так, што ўсе супраць. --Geniot 23:32, 19.04.2006 (UTC)
Мабыць найлепшы спосаб прывесьці артыкул да нэўтральнага пункту гледжаньня — адрэдагаваць яго. Варта толькі, каб падобныя зьмены адлюстроўваліся ў гісторыі ці ў абмеркаваньні старонкі, каб пазьбегнуць магчымых непаразуменьняў і непатрэбных спрэчак. Калі ў Вас будзе час, калі ласка, зрабіце гэта. --EugeneZelenko 03:23, 20.04.2006 (UTC)

Літоўская,Харвацкая, Латыская Вікіпэдыя (Latviešu) і іншыя[рэдагаваць крыніцу]

Літоўская Вікіпэдыя ўжо мае звыш 10000 артыкулаў 10042 на дадзены момант --JanMarozau 08:19, 16.12.2005 (UTC)

А гэта кожны можа паправіць сам, тут: Шаблён:WikipediaLang --Red_Winged_Duck 08:28, 16.12.2005 (UTC)

Харвацкая Вікіпэдыя таксама мае больш 10000 артыкулаў як і літоўская. Мне, нажаль, не паспела гэта рэдагаваць, то Вас прашу, каб гэта змянілі, калі не праблема! Жадаю ўдачы і поспеху беларускай Вікіпэдыі. Прывітанне з Заграба! hr:Suradnik:Ivanočka 15:30, 08.01.2006. (CET)

Зроблена. Дзякуй. --Red_Winged_Duck 14:35, 08.01.2006 (UTC)

У латыскай вікіпэдыі ўжо больш за 1000 артыкулаў.

Updated. Other languages too. --EugeneZelenko 04:32, 11.03.2006 (UTC)
>100000 арт. Нарвэская, фінская,
>50000 арт. Lumbaart,
>10000 арт. Bishnupriya, Manipuri, Telugu, Tamil, Sundanese, Javanese, Marathi, Jarash 09:24, 6 чэрвеня 2007 (UTC)
Абнавіў Шаблён:WikipediaLang, але ня ведаю, як называюцца усе мовы :-(. Калі ласка, дапамажыце. --EugeneZelenko 13:42, 6 чэрвеня 2007 (UTC)

Гады́ да н.э.[рэдагаваць крыніцу]

Ці не была б лепш, старонкі пра гэтыя гады вымяноўваць напрыклад не "44 да н. э.", а "-44" як робіцца ў шмат якіх Вікіпедыях? --MaximLitvin 10:45, 15.03.2006 (UTC)

Усё ж такі ў кнігах да н. э. (ці да РХ). --EugeneZelenko 14:34, 15.03.2006 (UTC)

Інтэрфэйс на наркамаўцы[рэдагаваць крыніцу]

З нагоды вядомай дыскусіі пра стварэньне асобнай Вікіпэдыі на наркамаўцы пытаньне да адміністрацыі: ці магчыма тэхнічна стварыць паралельны наркомаўскі інтэрфэйс у нашай Вікі, каб гарачыя голавы не вырушалі падобных абсурдных ідэяў, як там? --Czalex 10:27, 29.04.2006 (UTC)

Пра праблемы суіснаваньня правапісаў можна паглядзець у Гутаркі ўдзельніка:EugeneZelenko/Архіў_2#правапісы. На мой погляд тэхнічна можна зрабіць усё, акрамя перанакіраваньня катэгорый. Калі справа толькі ў тэхнічных пытаньнях... --EugeneZelenko 13:57, 29.04.2006 (UTC)
Можна было б стварыць такую мажлівасьць і даць опцыю на першай старонцы - а перакладаюць няхай ужо нашы адмыслоўцы-наркамаўцы. З дубляваньнем артыкулаў... хай за гэту справу возьмуцца таксама валянтэры з шэрагаў прыхільнікаў наркамаўкі, бо яны, я ўпэўнены, маюць дастаткова жаданьня і часу, каб зьдзейсьніць гэты важны гераічны ўчынак. Нам жа трэба наркамаўскі інтэрфэйс дзеля наступных прычынаў:
а) ачысьціць сумленьне: усё-ткі афіцыйная норма ёсьць афіцыйная норма, а ў энцыкляпэдыі павінна быць афіцыйная норма, хацяб побач з больш распаўсюджанай ва ўжытку тарашкевіцай
б) сапраўды прыцягнуць да справы і аўдыторыю філолагаў-кансерватараў (можа нават і трохі лукашыстаў - хаця ня ведаю, ці такія існуюць у прыродзе).
Іншая справа, што дужа выглядае, быццам ініцыятары стварэньня наркамаўскай Вікі кіраваліся ня клопатам пра мову, а дэструктыўнымі матывамі палітычнага характару.--Czalex 19:51, 30.04.2006 (UTC)
Прапаную спачатку перанесьці ўсе пераклады, зробленыя тут, у SVN, каб яны былі даступныя ў ВікіСлоўніку, ВікіКнігах і Commons. Першая частка — у Вікіпэдыя:MessagesBe.php. Потым з гэтага файла зрабіць наркамаўскі варыянт.
Дарэчы, якія коды існуюць для правапісаў? Памятую, былі нейкія прапановы ці стандарты, але дзе знайсьці? Якая назва мовы будзе? Наколькі разумею, «наркамаўка» — неафіцыйная назва.
EugeneZelenko 20:09, 30.04.2006 (UTC)
Так, трэба нешта рабіць, але як вы сабе ўяўляеце паралельны інтэрфэйс. Адна справа Галоўная старонка - зрабіць наладкі адпаведна нікаў відаць магчыма, а што рабіць з астатнім зьместам? Усе артыкулы трансліраваць - новыя ў час стварэньня, старыя зь цягам часу, толькі хто гэта будзе рабіць? Але насамрэч мне здаецца, што ўся гэтая справа ўзьнятая нейкімі манкуртамі (прабачце калі што) ў благіх мэтах, бо кажучы пра нейкую чысьціню мовы адначасова ініцыююць стварэньне Вікіпэдый на трасянцы і нейкай заходняпалескай мове (якая насамрэч ёсьць пераходны беларуска-украінскі дыялект) якія ўогуле ня маюць ніякіх нормаў, літаратуры і іншага, што трэба мове. --MaximLitvin 14:34, 29.04.2006 (UTC)
На мой погляд можна (і трэба) палепшыць сытуацыю з шаблёнамі (каб правапіс адпавядаў правапісу артыкула). Сыстэмныя паведамленьні таксама можна перакласьці.
Я супраць дубляваньня зьместу артыкулаў, бо ня бачу, хто будзе сынхранізаваць зьмест. Марудная праца без аніякай творчасьці...
EugeneZelenko 14:46, 29.04.2006 (UTC)

Нарэшце я б падтрымаў асобную Вікіпэдыю, калі б небачыў, што тыя ж самыя асобы ініцыююць трасянку і заходнепалескую мову - гэтага проста не разумею. Мо дзьве была б і лепш, але толькі ў выпадку калі б быў іншы падыход да справы. А з вышэйказанным падыходам да канструктыўнасьці вельмі далёка. Што і дзе зараз робяць гэтыя ініцыятары? Я б зразумеў, калі б ім было "цесна" ў межах гэтай Вікіпэдыі, але як пабачу ахвотнікаў ўогуле нешта рабіць няшмат. Ці яны назапашваюць матэрыялы :)) ? Нават калі б і падтрымаць, ці вам не здаецца, што па дзівацкі будзе выглядаць разьдзел In other languages з двума запар беларускімі мовамі - сьмех, што і казаць. Нейкі ад гэтэга агідны пах... --MaximLitvin 21:45, 30.04.2006 (UTC)

На гэты конт павучальная гісторыя малдаўскай Вікіпэдыі, у якой галоўным чынам адзін удзельнік дадаваў артыкулы з румынскай Вікіпэдыі на кірыліцы (замест таго, каб зрабіць падтрымку кірыліцы ў румынскай). Некаторы час назад малдаўскую Вікіпэдыю закрылі. --EugeneZelenko 04:31, 01.05.2006 (UTC)
Так, падобна на гэта. Мо гэта быў "расейскі" праэкт? Але я не ўяўляю сабе магчымасьці дзьвух альфабэтаў у румынскай Вікіпэдыі. --MaximLitvin 05:55, 01.05.2006 (UTC)
Ёсьць некаторыя моўныя вэрсіі, у якіх праграмна падтрымліваюцца адразу некалькі альфабэтаў: напрыклад, кітайская, сэрбскахарвацкая. Тэарэтычна, гэтак можна зрабіць і падтрымку łacinki. --EugeneZelenko 13:59, 01.05.2006 (UTC)
Малдаўскую Вікі насамрэч не закрылі, там нават яшчэ нешта адбываецца. І справа была ня толькі ў альфабэце. У дачыненьні кітайскай гаварыць пра розныя альфабэты проста недарэчна — кітайская ж гіерогліфамі карыстаецца. Адно што ёсьць дзьве нормы: тайваньская (г.зв. традыцайная) і КНР-аўская (спрошчаная), як раз тут сытуацыя нагадвае нашу (тым больш што КНР-аўская ёсьць вынікам іхняй рэформы правапісу). Што да сэрбскахарвацкай, дык там сапраўды дзьве абэцэды, але яны ў інтэрфэйсе існуюць разам, асобных варыянтаў няма. Аднак досьвед сэрбскахарвацкай цяжка назваць удалым: ёсьць атрыкулы толькі на лацінцы, ёсьць толькі на кірыліцы, ёсьць жменька ў двух варыянтах, і ёсьць нават мяшаныя кірылічна-лацінкавыя — каша, адным словам. --Gabix 09:00, 03.05.2006 (UTC)
Наколькі разумею, кітайскія мовы адрозьніваюцца напісаньнем гіерогліфаў, якія ў Unicode пазначаюцца рознымі кодамі. Адпаведна ёсьць код (ZhClient.php, ZhConversion.php), які транслюе тэкст ў залежнасьці ад установак удзельніка. Гэта нагадвае сытуацыю з кірыліцай/łacinkaj. Іншая праблема, што кірыліца і лацінскі альфабэт могуць выкарыстоўваць іншыя мовы, таму тэкст на іншых мовах (ангельскай, расейскай) у артыкуле павінен заставацца як ёсьць. --EugeneZelenko 14:22, 03.05.2006 (UTC)
Афіцыйна прызнаецца існаваньне адной кітайскай мовы. Тайвань нават прызнае нарматыўным пэкінскае вымаўленьне (толькі называюць яго там не «путунхуа», а «го-юй» = нацыянальная мова). У КНР і Тайвані па-рознаму пішуцца некаторыя гіерогліфы, але найбольш распаўсюджаныя — аднолькава, і таму простыя фразы таксама пішуцца аднолькава. Такім чынам, гэта адна пісьмовасьць, і мне ўсё ж гэта больш нагадвае сытуацыю «тарашкевіца — наркомаўка», чам «кірыліца — лацінка». Але аналёгіі тут умоўныя, і кітайскі досьвед для нас ня вельмі карысны. --Gabix 07:32, 04.05.2006 (UTC)

I jašče niabłaha było b łacinkavy interfejs... :) --JanMarozau 11:51, 01.05.2006 (UTC)

Хто добра ведае łacinku, PHP і MediaWiki — калі ласка, зрабіце. --EugeneZelenko 13:59, 01.05.2006 (UTC)

Новыя шаблёны[рэдагаваць крыніцу]

Удзельнік:Fobos2k зрабіў новы шаблён Userbox і зараз ужо ёсць удзельнікі якія "за вяртаньне нацыянальнай сымболікі". Мо гэта і добра (мо і я за гэта), алі ці паліткарэктна? --MaximLitvin 06:13, 01.05.2006 (UTC)

Нармальна гэта. Можа ў прынцыпе ня варта перабольшваць з шаблёнамі, як у ангельскай вікі ("гэты ўдзельнік зьяўляецца аматарам макаронаў з сырам", "зялёны не зьяўляецца ўлюблёным колерам гэтага ўдзельніка") - але зрэшты гэта справа густу--Czalex 07:33, 01.05.2006 (UTC)
Шаблёны пра інтарэсы/погляды/і г.д. — нармальна (для тых, каму гэта трэба). Але перакладаць на беларускую мову трэба, каб не нагадваць парадокс расейскага патрыятызму UAZ Patriot :-). --EugeneZelenko 13:54, 01.05.2006 (UTC)

Змены ў правілах[рэдагаваць крыніцу]

Прапаную змены ў правілах.

Дзеля адпаведнасці палітыцы нейтральнасці перафармуляваць пункт пра правапісы ў наступным выглядзе: «Дазваляюцца правапісы: стандартны («школьны») і прапанаваны В.Вячоркам (назва кніжкі 2005).» Дзеля зручнасці: перанесці гэты пункт у артыкул «:Правапіс» і даць на яго спасылку ў «:Як_рэдагаваць...» і «:Як_Ствараць...».

Дзеля адпаведнасці палітыцы WP «у артыкула няма ўладальніка» выдаліць з артыкулу «:Правапіс» патрабаванне прасіць дазволу на змену правапісу.

Пажаданасць аднаго варыянту пакінуць, але, магчыма, варта дадаць забарону такіх зменаў, якія ўтрымліваюць вылучна змену правапісу, без рэдагавання змесціва.

Катэгорыі і, магчыма, назвы артыкулаў, маюць дублявацца адразу, каб не было такіх гісторый, пра якія расказвае А.Гук (катэгорыя, упісаная ў стандартным правапісе выкідаецца, а тады з'яўляецца, але ў альтэрнатыўным) – калі ўсё так і было, то выпадак паскудны.

Катэгорыі на афіцыйнай мове забаронены. Целянко выдаляе з вялікім натхненнем, я ўжо спрачаўся... Прыклад: §32 Катэгорыя Гутаркі ўдзельніка:EugeneZelenko
Alexander Gouk 21:06, 10.05.2006 (UTC)

Службовыя старонкі мусяць існаваць (таксама) у стандартным правапісе. Yury Tarasievich 194.158.202.146 19:48, 10.05.2006 (UTC)

Дзеля адпаведнасці палітыцы нейтральнасці перафармуляваць пункт пра правапісы ў наступным выглядзе: «Дазваляюцца правапісы: стандартны («школьны») і прапанаваны В.Вячоркам (назва кніжкі 2005).»
Ёсьць правапіс афіцыйны, а ёсьць клясычны. Больш таго Вячорка ніякіх правапісаў не прапаноўваў, а толькі ўваходзіў у працоўную групу [2].
Прабачце, але ніхто не абавязаны карыстацца (нават ведаць!) вашым наваязам. Усе гэтыя зневажальныя "наркамаўкі", несапраўдныя "тарашкевіцы", і ўхвальнае "класічны" паходзяць ад тых самых асобаў, хто ад канца 1980-х кампіляваў і прапагандаваў альтэрнатыўныя правапісы.
Афіцыйны ці стандартны ці нармальны (літаратурная норма) -- гэта ў выніку выходзіць на адно, я хацеў, каб больш нейтральна (нават дадаў крыху непаважнае "школьны").
І чаму -- "Вячорка не прапаноўваў"? Праект Вячоркі (Спадчына 1(?)/1995), працоўная група пад кіраўніцтвам Вячоркі, і нават эпітэт "клясычны" для ўласнага праекту вынайдзены Вячоркам (пар. артыкулы ў «Спадчыне» з 1991 і 1994).
Паводле кожнай прыкметы гэты праект -- альтэрнатыўная прапанова, пра што кажуць, здаецца, і ў прадмове да самой кніжкі. Такое ж месца -- альтэрнатыўнай прапановы -- праекту і належыцца. Yury Tarasievich 11:33, 11.05.2006 (UTC)
Ёсьць даволі ўстаялыя назвы (афіцыйны, наркамаўка; клясычны, тарашкевіца), варта прывесьці ўсе назвы, каб усім усё было зразумела. --EugeneZelenko 13:14, 11.05.2006 (UTC)
Сп.Яўген, пакіньце гэтыя "устаялыя" хітрыкі. :) Бач, "каб усім зразумела". :) Я ў руху 20 гадоў, і ў 1986-м ніякай патрэбы неяк азначаць "школьны" правапіс не было. Усе гэтыя эпітэты прыдуманы "ў нас", у працэсе барацьбы, выражаюць POV. Вось калі будзеце мець цалкам асобны камплект усяго, там з вамі няхай хто хоча вадзіцца, хоць на галаве стойце. :) А пакуль агульнае, то мае быць нейтральнасць. Калі падумаць, то менавіта мой варыянт (нейтральнай дэфініцыі вашага правапісу) быў бы больш зразумелы шараговаму чытачу. Yury Tarasievich 14:15, 11.05.2006 (UTC)
Дзеля адпаведнасці палітыцы WP «у артыкула няма ўладальніка» выдаліць з артыкулу «:Правапіс» патрабаванне прасіць дазволу на змену правапісу. Пажаданасць аднаго варыянту пакінуць, але, магчыма, варта дадаць забарону такіх зменаў, якія ўтрымліваюць вылучна змену правапісу, без рэдагавання змесціва.
Як вырашыць праблему «вайны правапісаў»? Хто будзе вырашаць, што зьмена значная ці ня значная? Калі я дадаю адзін-два сказы - гэта ўжо рэдагаваньне зьместу артыкулу і я магу мяняць правапіс?
Не мяняць правапіс, а мяняць змесціва. Што і як напісаў, так і напісаў. Yury Tarasievich 11:33, 11.05.2006 (UTC)
Дык гэта ўжо ёсьць у Вікіпэдыя:ПравапісАле вельмі пажадана, каб у межах аднаго і таго-ж артыкулу (уключаючы спасылкі) пасьлядоўна захоўваўся толькі адзін варыянт правапісу..
Мабыць зьмену правапісу варта без дазволу мае сэнс дазволіць толькі ў выпадку накідаў, якія рука чалавека не кранала больш за (напрыклад) месяц. У выпадку паўнавартасных артыкулаў — як ёсьць, толькі з дазволу аўтара(ў)/адміністрацыі.
EugeneZelenko 13:14, 11.05.2006 (UTC)
Не так. Усё роўна брамка для кантролю. А ВП гэта GPL. Для каго пішаце ў нізе старонкі "калі не згодны з *неабмежаваным* рэдагаваннем -- не пішыце"?? Зрэшты, нейкіх партыкулярных артыкулаў, з вузкай сферы ведаў, ніхто і так не кране. Yury Tarasievich 14:15, 11.05.2006 (UTC)
На вялікі жаль, акрамя канструктыўнай працы, існуе і жаданьне змагацца за адзіны правільны правапіс. --EugeneZelenko 14:33, 11.05.2006 (UTC)
Барані божа. Дзівакуйце колькі хочаце -- але на ўласны рахунак. Yury Tarasievich 15:46, 11.05.2006 (UTC)
Гэткі адказ атрымліваюць усе «змагары». --EugeneZelenko 15:58, 11.05.2006 (UTC)
Бессэнсоўная заўвага. *Мне* не трэба ні за які правапіс змагацца. Дастатковы для маіх мэтаў правапіс ужо існуе, яго ў школе выкладаюць. Прасоўваеце свой POV (навязваеце безальтэрнатыўнае карыстанне вашай альтэрнатывай) вы і вашыя калегі, не я. Гэта ж вам не НН, і не прыватны сервер.
Магчыма, варта яшчэ раз падкрэсліць для "непанятлівых", што я НЕ прапаную масавага перапісвання артыкулаў. Проста не бачу патрэбы, па-за нармальным працэсам ВП. Але магчымасць карыстання нарматыўным правапісам у тэхнічных мэтах вы абавязаны даць у першую чаргу. Yury Tarasievich 16:50, 11.05.2006 (UTC)
Катэгорыі і, магчыма, назвы артыкулаў, маюць дублявацца адразу, каб не было такіх гісторый, пра якія расказвае А.Гук (катэгорыя, упісаная ў стандартным правапісе выкідаецца, а тады з'яўляецца, але ў альтэрнатыўным) – калі ўсё так і было, то выпадак паскудны.
Пакуль ня створаная сыстэма перанакіраваньняў для катэгорыяў [3], катэгорыі ня могуць стварацца ў іншым правапісе акрамя клясычнага, каб не было адначасова катэгорыяў Амэрыка і Амерыка і г.д. Гістарычна і працяглы час у беларускай Вікіпэдыі ўжываўся выключна клясычны правапіс, таму на гэты момант усё катэгорыі створаныя і ствараюцца выключна гэтым правапісам (да моманту, калі зьявіцца тэхнічная магчымасьць зьмяніць гэтую сытуацыю).
Пакуль няма тэхнічнай магчымасці, бясспрэчны прыярытэт мусіць мець інфармацыя, аформленая *стандартна*. Менавіта гэтага спажывец мае *права* чакаць ад вікіпедыі, якая прэтэндуе быць па-беларуску (у літаратурнай *норме*). Наколькі разумею з гісторыі мадыфікацый, правілы, якія ламаюць палітыку ВП, былі створаны такімі ад пачатку. Yury Tarasievich 11:33, 11.05.2006 (UTC)
Цалкам згодзен з Red_Winged_Duck — калі будзе тэхнічная магчымасьць ствараць катэгорыі з рознымі правапісамі, будзем ствараць (як зараз ствараюцца перанакіраваньні на артыкулы), а пакуль што, калі ласка, прытрымліваемся існуючай сыстэмы на клясычным правапісе. Пасьля таго, як перанакіраваньні на катэгорыі запрацуюць (галоўны боль у значна больш шматмоўным праекце Commons), можна паспрабаваць паказваць усе варыянты ці варыянт, адпавядаючы ўстаноўкам удзельніка/удзельніцы. --EugeneZelenko 13:14, 11.05.2006 (UTC)
Ну так, цалкам згодзен. Маналітная тройка сісопаў. :) Перакіраванні не працавалі -- ўсё ў альтэрнатыве, змесціва не было -- ўсё зноўку ў альтэрнатыве, змесціва ёсць -- усё гэтаксама. А на якой падставе? Калі вы адначасна з гэтым цвердзіце, што ў вашай адміністрацыі зроблена "па-беларуску" (гэта значыць, у нарматыўным, а не ў *нечыім* *партыкулярным* бачанні), то вы звычайна прасоўваеце POV, парушаеце палітыку ВП. Калі не можаце ў рамках адной суб-ВП забяспечыць сваю альтэрнатыўную прапанову тэхнічна -- то самі і цярпіце нарматыў. Што за гвалт, што гэта, страшная помста "русіфікатарам"? Але няўжо вам *хто* чым *тут* вінаваты? Yury Tarasievich 14:15, 11.05.2006 (UTC)
Калі ласка, давайце не ператвараць тэхнічныя пытаньні ў вялікую палітыку. Гэта аніяк нікому не дапаможа. У Вікіпэдыі ўжо ёсьць больш за 1000 катэгорый, якія напісаны клясычным правапісам (за выключэньнем супадаючых). І зь якой нагоды зьмешваць іх з іншым правапісам, і як адрозьніваць правапісы?
А ў тэрміну «па-беларуску» ёсьць розныя варыянты тлумачэньня.
EugeneZelenko 14:33, 11.05.2006 (UTC)
Нядоўга і перапісаць, праўда? А не трэба было навязваць свайго тлумачэння, дык не было б і клопату. Гэта называецца POV, і гэтаму не месца ў правілах. Нагадваю, што гэта 8 мільёнаў з перапісу, а не ваша "тлумачэнне", з'яўляюцца рацыяй існавання ўласна Be: Yury Tarasievich 15:46, 11.05.2006 (UTC)
Вам ніхто гэтага тлумачэньня не навязвае, а вось Вы гэта спрабуеце рабіць. Прабачце, але развагі пра мільёны — гэта з галіны прапаганды. --EugeneZelenko 15:58, 11.05.2006 (UTC)
Службовыя старонкі мусяць існаваць (таксама) у стандартным правапісе.
Калі ласка, зрабіце адпаведныя запыты і перакладзіце моўныя файлы (іх можна знайсьці ў SVN: [4]). Праблемы ў гэтым няма. --Red_Winged_Duck 10:28, 11.05.2006 (UTC)
Калі так, то і для мяне (тэхнічнай) праблемы няма, але cамо ажыццяўленне будзе залежаць ад таго, як будуць развязаны праблемы з папярэдніх пунктаў. Yury Tarasievich 11:33, 11.05.2006 (UTC)
А дарма, сп.Яўген, выкінулі "абразы". Каб мяне абразіць, трэба большага спрыту, чым во ў такога Ананіма з па-за ананізатара. Зрэшты, у кожнага другога з вашых "кумпляў" на языку трымцела тое самае. Але я хацеў у працяг той рэплікі прапанаваць задумацца над тым, што:
- хто (самахоць) *не* *ведае* сваёй мінуўшчыны, той сам сябе робіць слабым, бо не можа вучыцца;
- хто *не* *паважае* сваёй мінуўшчыны, той не паважае сябе, той поўніцца комплексамі, і робіцца лёгкаю здабычай як для ворага, так і для кожнага "свайго" маніпулятара;
- хто *не* *паважае* сваіх compatriots (а як гэта сказаць?), той ніколі нічога ад іх не даможацца дабром; таму яны ніколі не павераць;
- хоць бы гэта, самі для сябе, ОК? Yury Tarasievich 14:15, 11.05.2006 (UTC)
Мінуўшчына, як паказвае практыка, таксама розная бывае... --EugeneZelenko 14:33, 11.05.2006 (UTC)
Гэта ж пустая заўвага. Што, вас датычыць толькі "харошая"? Карацей, як наконт канкрэтных адказаў на тэхнічныя пытанні, якія датычаць суадносін вашых правілаў і палітыкі ВП? Yury Tarasievich 15:46, 11.05.2006 (UTC)
Якія пытаньні Вы ўласна маеце на ўвазе? Мабыць на ўсе ужо адказы атрымалі... --EugeneZelenko 15:58, 11.05.2006 (UTC)
Гэта не адказы, а ўхіленне ад давання адказаў. Я кажу пра неадпаведнасць пералічаных у пачатку 4 пунктаў правіл і практыкі Be: агульнай палітыцы ВП. Забудзьцеся на хвілінку пра маю асобу, і дайце, як адміністратар Be:, канкрэтныя адказы -- гэта не пярэчыць палітыцы ВП/гэта пярэчыць палітыцы ВП і будзе выпраўлена/гэта пярэчыць палітыцы ВП і НЕ будзе выпраўлена. Yury Tarasievich 16:50, 11.05.2006 (UTC)
Ну калі мае папярэднія адказы неяк Вас не задаволілі, паўтару мае меркаваньні:
  1. Прапанаваныя Вамі назвы адлюстроўваюць Ваш POV наконт правапісаў: што клясычны — гэта штосьці выключна сучаснае і мае падтрымку абмежаванай групы людзей. Трэба шукаць іншы, болей нэўтральны варыянт. Пошук NPOV — нармальны для Вікіпэдыі працэс.
  2. Каб сьвет (і Вікіпэдыя) складаўся выключна з людзей, якія паважаюць працу і погляды іншых — гэтае правіла было бы залішнім. На вялікі жаль, гэта ня так, таму лепей пакінуць правіла (з магчымымі зьменамі для забытых накідаў). Гэта правіла аднолькава ахоўвае інтарэсы прыхільнікаў і клясычнага і афіцыйнага правапісу. Лякальныя Вікіпэдыі могуць мець дадатковыя правілы, якія не абавязкова павінны быць унівэрсальнымі для ўсіх вэрсій.
  3. На жаль прапанаванае Вамі рашэньне — замяніць правапіс катэгорый з аднаго на другой — ня болей чым замена аднаго POV на другой. На мой погляд варта пачакаць, пакуль зьявіцца тэхнічная магчымасьць ствараць катэгорыі на абодвух правапісах. Гэты пункт пакуль што POV, але з вырашэньнем тэхнічнай праблемы будзе выпраўлены.
  4. Праца ў гэтым накірунку вядзецца, але ня трэба чакаць што гэта ўсё заўтра зваліцца з неба. Гэты пункт пакуль што POV, але з цягам часу будзе выпраўлены.
EugeneZelenko 13:43, 12.05.2006 (UTC)
1 Вось што было у маёй *сапраўднай* прапанове: «Дазваляюцца правапісы: стандартны («школьны») і прапанаваны В.Вячоркам (назва кніжкі 2005).»
Насамрэч, тут нават ёсць пэўны эмацыйны перакос на *вашу* карысць, г. зн., ужытыя словы «стандартны» (што занадта вузка) і «школьны» (крыху прыніжальна), але, напрыклад, не «нармальны», «нарматыўны», «літаратурная / акадэмічная норма», хоць і можна было б. Але і не «афіцыйны», бо ў нас гэтае слова мае падтэкст «неабавязковасці».
Далей, у азначэнні вашага правапісу я *не* ўжываў слова «альтэрнатыўны» -- хоць мог бы. Слова «клясычны» ёсць у назве нарматыўнай кніжкі па вашым правапісе (у дужках). Узгадваю тут «прапанову В.Вячоркі» таму, што гэта ўсяго адна альтэрнатыўная прапанова з многіх, што з'явіліся па 1926 г. Ніхто не абавязаны ані прызнаваць менавіта гэту прапанову «клясычнай», ані нават *ведаць* пра яе.
2 Патрабаванне прасіць дазволу перад рэдагаваннем *парушае* умовы ліцэнзіі ВП (ФДЛ). Эстэтыка, злыя людзі і іншае падобнае да гэтага не маюцца аніяк. Адзінае, што можна было б пакінуць у гэтым пункце, дык гэта пажаданасць рабіць *такія* выпраўленні *памылак*, якія б не мянялі правапісу.
Калі Вы змагаецеся за неабмежаваную свабоду — паспрабуеце адмяніць ў ангельскай вэрсіі en:Wikipedia:Three-revert rule, ці выдаліць магчымасьць абароны старонак ад рэдагаваньня з MediaWiki, бо гэта парушае правы вандалаў на свабодныя зьмены.
Дарэчы, а як Вы бы рэагавалі на зьмену правапісу Вашых перакладаў для OpenOffice у CVS/SVN на клясычны правапіс?
EugeneZelenko 14:34, 14.05.2006 (UTC)
3, 4 Гэта ВАША праблема. *Вы* надумалі карыстацца альтэрнатывай, то *вы* і турбуйцеся, пра тэхнічную магчымасць карыстання ёю ў рамках *адной* моўнай супольнасці без парушэнняў карэктнасці і свабоды выбару.
З іншага боку, як адміністрацыя пад-праекта ВП, вы МУСІЦЕ сёе-тое выконваць. Катэгорыі толькі ў альтэрнатыўным правапісе – ваша самавольства і бясспрэчнае парушэнне. Апроч таго, вам з самага пачатку на гэта звярталі ўвагу.
Калі ласка, дзеля павышэньня канструктыўнасьці абмеркаваньня, прапаную устрымлівацца ад далейшых пошукаў ворагаў і загадна-указальных інтанацый. --EugeneZelenko 14:34, 14.05.2006 (UTC)
Ай-ай, няўжо я няправільна падаў цару чалабітную?
Нагадаю Вам, што Вы — удзельнік, гэткі ж як усе іншыя (уключаючы адміністратараў). Але ніяк не інспэктар з вышэйшай інстанцыі. --EugeneZelenko 13:54, 17.05.2006 (UTC)
Цяжка як з вамі. :)
У правілах і службовых старонках Be:
1. Парушаецца нейтральнасць
1.1. назвы правапісаў палітызаваныя і абразлівыя
Давайце абмяркоўваць варыянт назваў, які задаволіць усіх. Адпаведна выправім. --EugeneZelenko 14:48, 17.05.2006 (UTC)
Задаволіць усіх нерэальна, затое можна зрабіць прыймальна для ўсіх.
Напрыклад, так: "Апроч звычайнага/стандартнага/нарматыўнага ("школьнага") правапісу дазваляецца карыстацца альтэрнатыўным (паводле "БЕЛАРУСКІ КЛЯСЫЧНЫ ПРАВАПІС. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя", 2005 )".
"Афіцыйны" нядобра таму, што ў нашай культурнай практыцы гэта слова мае канатацыю "неабавязковасці". Yury Tarasievich 19:43, 17.05.2006 (UTC)
У такім выпадку прапаную, для класычнага правапісу – “старанарматыўны”, для афіцыйнага – “нованарматыўны”. --MaximLitvin 16:36, 18.05.2006 (UTC)
1.2. правілы даюць перавагу альтэрнатыўнай прапанове правапісу
Давайце абмяркоўваць гэта на адпаведных старонках і адпаведна выпраўляць. --EugeneZelenko 14:48, 17.05.2006 (UTC)
Развязваецца фармулёўкай з пункту 1.1, вынесенай у асобны артыкул, на які паказваюць адсылкі з кожнага з артыкулаў, якія рэгулююць змесціва. Yury Tarasievich 19:43, 17.05.2006 (UTC)
Што наконт пп. 1.1, 1.2 ? І я не памятаю, ці быў на той кніжцы ISBN? Yury Tarasievich 07:20, 18.05.2006 (UTC)
Маўчанне -- знак згоды? Yury Tarasievich 19:05, 18.05.2006 (UTC)
Згоды на што? --EugeneZelenko 13:34, 19.05.2006 (UTC)
1.3. катэгорыі афармляюцца толькі ў альтэрнатыўным правапісе
(баг 3311 -- праблема тых, хто хоча дадаткова мець не-норму, а не тых, хто ведае норму)
Прапаную выпраўляць, калі будзе выпраўлены bug 3311. --EugeneZelenko 14:48, 17.05.2006 (UTC)
А я прапаную вашай фракцыі зрабіць жэст добрай волі і самім пачакаць выпраўлення бага 3311.
Тымчасам перапісаць катэгорыі ў стандарт магу, напрыклад, я. Класіфікатар у нязвыклай форме -- гэта большая нязручнасць, чым, магчыма, здаецца. Yury Tarasievich 19:43, 17.05.2006 (UTC)
Калі б гэтую праблемы было бы так проста вырашыць, напэўна, яе бы і вырашылі. Я за яе вырашэньне брацца ня буду, бо не хапае ведаў у PHP і MediaWiki.
Каб не адной з фракцый ня было крыўдна, прапаную зрабіць галасаваньне, тэрмінам (напрыклад) месяц. І весьці сыстэму катэгорый на правапісе, які задавальняе большасьць удзельнікаў і ўдзельніц.
EugeneZelenko 05:38, 18.05.2006 (UTC)
Таксама меркаваў аб гэтым, але трэба зрабіць умову каб удзельнічаць у галасаванні мелі толькі тыя хто стварыў хоць адзін артыкула да 15 траўня (напрыклад).--MaximLitvin 16:36, 18.05.2006 (UTC)
На мой погляд, лепей зрабіць гэтак — напісаў хоць адзін артыкул — галасуй (але запрасіць CheckUser не перашкодзіць, каб пазьбегнуць фальсыфікацый). Гэта каб меней крыўдаў на тэму «ніхто нас ня слухае» з боку тых, каму пакуль што лепей на Meta. --EugeneZelenko 13:34, 19.05.2006 (UTC)
Не, лічу, што нейкі тэрмін, напрыклад ужо 20 траўня, неабходны. А мо зрабіць цэнз па колькасьці ці аб'ёме створаных артыкулаў, стварыў напрыклад 5 артыкулаў ці на агульны аб'ём NN Кб - тады тэрмін не патрэбен, набраў цэнз калі ласка галасуй у любы час. --MaximLitvin 15:59, 19.05.2006 (UTC)
Ну, увялі вы гэта і без галасаванняў. І парушылі. Ужо ж пацверджана парушэнне. Вось і зараз давайце без галасаванняў. Жэст добрай волі і парушэнне выправіць. Спачатку агульнавядомая норма, потым усё іншае. Yury Tarasievich 07:20, 18.05.2006 (UTC)
Не разумею, што такога крыўднага для вас у тым, каб тымчасова пісаць катэгорыі толькі агульнавядомай нормай. Неяк не стасуецца гэтая крыўда з вашымі абвешчанымі пазіцыямі?.. Yury Tarasievich 07:20, 18.05.2006 (UTC)
Справа ня ў крыўдах, а ў працы, якая не ліквідуе наяўнасьці дыскрымінацыі. Калі зрабіць, як прапануеце Вы, дыскрымінацыя толькі зьменіць знак. На мой погляд, рашэньне, якое задавальняе большасьць — больш прымальны варыянт. --EugeneZelenko 13:34, 18.05.2006 (UTC)
Здаецце, вы няправільна ацэньваеце сітуацыю -- і таму выказваеце такія парадаксальныя меркаванні.
Думаю, вы бачыце іншы бок як адлюстраванне саміх сябе -- згуртаванымі вакол пэўных ("адзіна правільных") ідэй наконт мовы і правапісу, заўжды мабілізаванымі на барацьбу за перамогу тых ідэй. А гэта не так.
Сярэдні чалавек, які проста мае ахвоту "нешта зрабіць па-беларуску", не ведае нейкіх іншых правапісаў, апроч як з школы, дый наогул не думае пра такія рэчы як правапіс. Ён не думае і ў катэгорыях "каб было адзіна правільна", "каб было у такім правапісе, які падабаецце мне". Фактычна, па-за такімі спецыфічнымі месцамі, як РС і НН, ён і не абавязаны ведаць нічога па-над школьнай моўнай праграмай.
Але тут такі чалавек сустракае незразумелую сітуацыю, у якой ён выключна на падставе сваіх ведаў, раптам робіцца асобаю другога гатунку -- не можа напоўніцу карыстацца катэгорыямі, правіць тэкст, як гэта робіцца ў іншых моўных супольнасцях, карацей, удзельнічаць у працы ВП. Бясспрэчнае тэхнічнае (sic!) парушэнне.
А тое, што існуе пэўная суполка, якой хочацца, каб інфармацыя існавала і ў варыянце іх ініцыятывы -- трывіяльная логіка кажа, што, калі ўсё мае заставацца ў рамках адной моўнай ВП-супольнасці, то найперш мусіць быць тэхнічна забяспечаны нарматыўны варыянт. Такім чынам, развязанне багу 3311 гэта праблема не для "простага" карыстальніка, а праблема для тых, хто хоча дадатковых адмысловых азначэнняў катэгорый.
Yury Tarasievich 19:05, 18.05.2006 (UTC)
Ня бачу істотнай розьніцы паміж поглядамі: «Мой правапіс X лепей і мне добра вядомы і нічым іншым карыстацца і вывучаць не жадаю». Галасаваньне будзе лепей. --EugeneZelenko 13:34, 19.05.2006 (UTC)
1.4. правілы толькі ў альтэрнатыўным правапісе (ужо неактуальна)
2. Парушаецца ліцэнзія FDL
2.1. патрабуецца браць дазвол у аўтара
(пад FDL аўтара *не* *існуе* -- "хто не хоча быць *неабмежавана* праўлены -- няхай не піша")
Яшчэ раз паўтараю: у Вікіпэдыі ёсьць дадатковыя правілы, якія абмяжоўваюць абсалютную свабоду рэдагаваньняў. Калі Вас не задавальняюць бягучыя правілы якія не дазваляюць «вайну правапісаў», прапануйце іншыя. --EugeneZelenko 14:48, 17.05.2006 (UTC)
Гэта яшчэ раз не датычыць тэмы. Я не кажу пра неабмежаваную свабоду, я кажу пра тое, што нават з абмежаваннямі вікіпедыі аўтара ў артыкула не існуе і дазволу ніхто ні ў каго прасіць не мусіць. Дый думаю, што сама "вайна правапісаў" існуе больш як пудзіла дзеля апраўдання гэтага падпункту. Адзінае, што варта было б мець у рэгуляцыі правапісу -- дзеля ахайнасці -- засцярогу такога кшталту: "мінімальная адзінка праўкі тэксту, якая апраўдвае змену правапісу -- сказ". Yury Tarasievich 19:43, 17.05.2006 (UTC)
Магчыма з гэтым і пагадзіцца, але адзінкаю павінен быць не сказ, а % ад зместу. --MaximLitvin 16:36, 18.05.2006 (UTC)
Калі Вы сумняваецеся ў наяўнасьці небясьпекі войнаў правапісаў і лічыце, што дыскусіі ў Абмеркаваньне Вікіпэдыя:Правапіс ня мелі пад сабой глебы, зазірніце, напрыклад, у гісторыі старонак: Акавіта, Эспэранта. Калі гэтых прыкладаў ня хопіць, я знайду яшчэ.
Ня бачу неабходнасьці зьмяняць правапіс артыкула толькі пры дадаваньні аднаго сказу. На мой погляд больш канструктыўна будзе «Дазваляецца зьмяняць правапіс артыкула, калі аб'ём дадаваемага зьместу ня менш за аб'ём існуючага. Зьмена ў фарматаваньні не зьяўляецца нагодай для зьмены правапісу» — гэта аўтаматычна вырашыць праблему з накідамі і будзе стымуляваць напісаньне паўнавартасных артыкулаў.
EugeneZelenko 05:38, 18.05.2006 (UTC)
Проста мая няўдалая фармулёўка. Я наогул не маю на ўвазе рэшты тэксту, толькі ўласны тэкст. Магчыма, лепей будзе так: "мінімальная адзінка вашага новага/праўленага тэксту, якая можа мець адменны ад рэшты артыкулу правапіс -- сказ". Г. зн., упісанае ці праўленае слова мае захоўваць правапіс сказу, але, пачынаючы ад цэлага сказу, можна пісаць па-свойму. Гэта практычна выключае перапраўлянне выключна дзеля змены правапісу. Не самае лепшае з правіл, але дазволіць, прынамсі, зняць напружанне і адыйсці ад парушэння агульнай палітыкі ВП. Yury Tarasievich 07:20, 18.05.2006 (UTC)
Што тычыць "войнаў правапісаў"... Ну, паглядзеў я тыя абмеркаванні, і іншыя таксама. Мне здаецца, што, сама магчымасць яўлення "войнаў правапісаў" была падрыхтаваная неадпаведнасцямі ў правілах, пра якія я тут кажу. І, як мне здаецца, паводзіны "вашых" выглядаюць значна больш непрыстойна за "не вашых", прынамсі, з абмеркавання Абмеркаваньне Вікіпэдыя:Правапіс -- і закладаюць грунт не пад кампрамісы, а пад значна больш непрыемныя варыянты развіцця падзеяў. Yury Tarasievich 07:20, 18.05.2006 (UTC)
На час стварэньня Вікіпэдыя:Правапіс была праблема са зьменай афіцыйнага правапісу ў клясычны. Праз нейкі час знайшліся «аматары» з іншага боку. Сутнасьць людзей аднолькавая... :-)
У межах артыкула варта прытрымлівацца аднаго правапісу. Калі гэта ня зробіць аўтар сказу, за яго, хутчэй за ўсё, гэта зробяць іншыя. Ізноў жа ў межах GFDL. Таму лепей пакінуць пункт «Але вельмі пажадана, каб у межах аднаго і таго-ж артыкулу (уключаючы спасылкі) пасьлядоўна захоўваўся толькі адзін варыянт правапісу. Выкананьне гэтага правілу таксама палягчае праверку правапісу з дапамогай кампутара.» Нічога дрэннага ў ім няма.
EugeneZelenko 13:34, 18.05.2006 (UTC)
То як будзе канчаткова? Пажаданасць але неабавязковасць захоўваць адзін правапіс, мінімальная адзінка якую можна ў іншым правапісе адзін сказ і ніякіх дазволаў не прасіць? Yury Tarasievich 19:05, 18.05.2006 (UTC)
Мая прапанова цалкам: Дазваляецца зьмяняць правапіс артыкула, калі аб'ём дадаваемага зьместу ня менш за аб'ём існуючага. Зьмена ў фарматаваньні не зьяўляецца нагодай для зьмены правапісу. Але вельмі пажадана, каб у межах аднаго і таго-ж артыкулу (уключаючы спасылкі) пасьлядоўна захоўваўся толькі адзін варыянт правапісу. Выкананьне гэтага правілу таксама палягчае праверку правапісу з дапамогай кампутара. --EugeneZelenko 13:34, 19.05.2006 (UTC)
Мо лепей больш акрэсьлена, вось гэтак: У межах аднаго артыкула (ўключаючы спасылкі) павінен захоўвацца адзін варыянт правапісу, бо гэта забясьпечвае магчымасьць яго кампутэрнай праверкі. Кожны ўдзельнік можа вольна зьмяніць правапіс ў артыкуле калі дадае ў яго зьмест па аб'ёме ня меншы чым ужо існуючы аб'ём артыкула. Зьмена ў фарматаваньні, даданьне графічных файлаў не зьяўляюцца зьменай зьместу. --MaximLitvin 15:46, 19.05.2006 (UTC)
Гэты варыянт гучыць лепей і пасьлядоўней за мой. Дый пра выявы я забыўся :-) --EugeneZelenko 15:59, 19.05.2006 (UTC)
Дарагая адміністрацыя, не журыцеся, калі ласка, ані пра маё маральнае аблічча, ані пра сусветную справядлівасць, ані пра жыццё на марсе, а публічна, проста і канкрэтна адкажыце, калі ласка, па кожным з азначаных падпунктаў штосьці адно з "а) гэта адпавядае агульнай палітыцы/ліцэнзіі ВП або: гэта не адпавядае агульнай палітыцы/ліцэнзіі ВП і б) будзе выпраўлена ці в) не будзе выпраўлена".
У варыянтах а) і в) растлумачце, калі ласка, дарагая адміністрацыя, аб'ектыўныя падставы вашай пастановы.
Калі "суполка" (карыстальнікаў), па-вашаму, вызначаецца неяк іначай за "карыстальнікі, якія ўмеюць чытаць і пісаць па-беларуску", то, калі ласка, дарагая адміністрацыя, патлумачце, якім чынам.
Yury Tarasievich 14:33, 17.05.2006 (UTC)
Калі ад адміністрацыі чакаюцца "канкрэтныя адказы", то, значыць, на кожны з дыспутаваных пунктаў адказваецца штосьці адно з "1) правілы адпавядаюць агульным/правілы не адпавядаюць агульным і 2) будуць ці 3) не будуць выпраўлены".
Таксама вы ніяк не адказалі на мае заўвагі да вашых контр-прапановаў. Yury Tarasievich 11:54, 17.05.2006 (UTC)
Свае меркаваньні я ўжо выказваў (глядзіце вышэй). Паколькі нічога новага ў контр-прапановах ня было, я толькі пакінуў камэнтар з прыкладамі наконт немагчымасьці абсалютнай свабоды рэдагаваньняў у межах Вікіпэдыі (нават з улікам GFDL), калі гэта ў інтарэсах суполкі. Гэтак жа як у звычайным грамадзтве ёсьць законы, якія абмяжоўваюць свабоду людзей. Але ж Вы не прапануеце адмяніць крымінальны кодэкс РБ з нагоды абмежаваньня свабоды? --EugeneZelenko 13:54, 17.05.2006 (UTC)
Нарэшце, вы ніяк не тлумачыце свайго неаднаразовага цверджання пра тое, што "і ў мяне POV". Ці мо, па-вашаму, і патрабаванне пісаць граматна таксама POV? Yury Tarasievich 20:18, 13.05.2006 (UTC)
POV ёсьць у кожнага чалавека. --EugeneZelenko 14:34, 14.05.2006 (UTC)
  • Спадар Юры, ў мяне да Вас пытаньне. Чаму Вы не прапануеце карыстацца ў беларускай Вікіпедыі лацінскай літарай “і” замест кірылічнай? На мой погляд гэта яшчэ больш бы адпавядала Вашым мэтам. Калі Вы не зразумелі аб чым і навошта я пытаюся, тады ўжо я не зразумею Вашага імпэту ў гэтай справе. --MaximLitvin 16:57, 11.05.2006 (UTC)
Цьмяны для мяне сэнс вашае рэплікі, сп.Максім.
Каб у досаўскім cp866 было нармальнае беларускае «і», я выступаў у 1992. І ў прадстаўніцтва IBM пісаў. Не з-за мяне, вядома, але зрабілі-такі cp1131 -- у 1996-м :) І ў Unicode звяртаўся, каб дадалі да лацінскага блоку «short u». То да чаго гэта пра «і»? Мо, прапусцім?
Зараз выступаю, каб у пералічаных месцах змяніць правілы, бо ламаюць нейтральнасць.
Апошні пункт практычна больш не з'яўляецца праблемай, пасля кароткага удакладнення з Red_Winged_Duck.
Вось і ўсё. :) Yury Tarasievich 17:31, 11.05.2006 (UTC)
Не, прапускаць не будзем. Патлумачу, калі не зразумелі. Цалкам пераважаючая большасць тых хто карыстаецца "школьным" (як Вы кажыце) правапісам, мала таго, што робяць гэта раз пораз, але пры гэтым карыстаюцца лацінскай "і" (як і я рабіў невялікі час таму). Вы верагодна і самі гэта ведаеце. Для большасці "школьнікаў" беларуская Вікіпедыя проста неіснуе, пашукавікі не даюць ім на яе спасылак. Таму калі клапаціцца пра "школьнікаў" дык трэба каб у беларускай Вікіпедыі карысталіся лацінскай "і", а ўсё астатняе (ў тым ліку правапісы) ў параўнанні з гэтым ёсць нязначныя дробязі.
Усё ж не разумею, да чаго гэта. Да 1990-х на машынках замянялі «і» адзінкай, бо не было як. ДОС-аўская старонка 866 не ўтрымлівала асобных пазіцый беларускага «і», то замянялі лацінскім, бо не было як. З 1996-га ў ваконцах існуе тэхнічная магчымасць пісаць беларускае «і». Калі не пішуць, то мо, не ўмеюць наставіць свае ваконцы? Ці не ведаюць пра магчымасць? І ў кожным выпадку, гэта не падстава для далёкасяжных высноваў. Yury Tarasievich 20:18, 13.05.2006 (UTC)
Што да роўнапраўнасці, дык ня бачу дзе яна тутака парушаецца. Назвы артыкулаў пры неабходнасці дублююцца з перанакіраваннямі, калі з'явіцца тэхнічная магчымасьць будуць дублявацца і катэгорыі. На мой погляд змена зместу артыкула і змена правапісу ў артыкуле - розныя рэчы. Змест ніхто не забараняе рэдагаваць. Лічу, што калі робяцца значныя змены ў змесце, дык чаму не змяніць правапіс - калі ласка. А калі дадаецца адна дата, склад ці дробная праўка - навошта змяняць правапіс. Але як я бачу нешта нешмат ахвотнікаў пісаць артыкулы, больш ахвотнікаў змагацца за правапісы якія па сутнасці нічога не мяняюць (бач пра "і").
Запыт жа на змену правапісу на мой погляд увогуле не парушае вольнасці гэтае энцыклапедыі, бо не забараняе зменяць змест. Мяркую, што калі замест аднаго радка ў класічным правапісе з'явіцца поўнавартасны артыкул у "школьным", дык аніхто не заміне гэткай змене і нават запыта не спатрэбіцца. Запыт як я разумею існуе на змену правапісу без якой-кольвеч значнай змены зместу артыкула. Два правапісы (тым больш з такімі невялікімі адрозненнямі) ў адной энцыклапедыі магчымы, але ў адным артыкуле лепш гэта не рабіць у звычайных эстэтычных мэтах.
Увогуле не разумею ў чым цяжкасць зрабіць аўтатранслятар, каб напісаны ў любым правапісе ці лацінцы артыкул аўтаматычна трансляваўся для кожнага карыстальніка ў правапіс згодна яго прыватным наладкам. Мо нават і некалькі трасяначных варыянтаў зрабіць для ахвотнікаў.--MaximLitvin 17:21, 12.05.2006 (UTC)
То зрабіце. Адразу кажу – задача толькі здаецца трывіяльнай. А мне гэтага дык наогул не трэба. :) Асобна адказваць на рэшту вашай рэплікі, прабачце, не буду, каб не паўтарацца. У маім адказе EugeneZelenko усё ёсць. Yury Tarasievich 20:18, 13.05.2006 (UTC)

В рассылке [Wikipedia-l] подняли тему про белорусскую Вики и белорусскую орфографию (наркамаўка vs тарашкевіца). Кажется из сообщества никто в ней участия не принимает. --195.225.128.35 09:51, 14.05.2006 (UTC) (ajvol)

Дзякуй. Yury Tarasievich 11:36, 17.05.2006 (UTC)

Ізноў прапанова аб Вікі ў правапісе 1959 году[рэдагаваць крыніцу]

http://meta.wikimedia.org/wiki/Requests_for_new_languages#Other - вось тут, калі ня выдаляць, мая прапанова, уважліва прачытайце й прагаласуйце (калі, зноў кажу, ня выдаляць)antoś kaźmiarčuk 08:41, 09.07.2006 (UTC)

Хо-хо. Wikipedia:Articles_for_deletion/Myetrika_of_Grand_Duchy_of_Lithuania%2C_Ruthenia_and_Samogitia ---Yury Tarasievich 06:07, 12.07.2006 (UTC)

Дзе робяць гэтыя малюнкі са сферай і надпісам "Wikipedia: The free encyclopedia" на розных мовах? -- antoś kaźmiarčuk 14:03, 12.07.2006 (UTC)

Паглядзіце meta:Requests for logos. --EugeneZelenko 14:08, 12.07.2006 (UTC)

U rasejskaj vikipiedyi ŭžo bolš za 100,000 artykułaŭ Tony Iommer 23:00, 19.жніўня.2006 (UTC)

Выправіў. --EugeneZelenko 03:37, 20.жніўня.2006 (UTC)

Спроба рэфлексіі наконт рэгістрацыі Вікіпедыі для афіцыйнага правапісу[рэдагаваць крыніцу]

Я не хацеў бы тут падымаць гэтае пытанне, але вымушаны абставінамі. Шаноўнае спадарства! Як вы ўсе, мабыць, ведаеце, зараз адбываецца галасаванне за рэгістрацыю Беларускай Вікіпедыі на афіцыйным правапісе. Ці добра гэта? Я думаю, не. Не таму што людзі "посмелі" выказацца супраць цяперашняй сітуацыі на Вікіпедыі. А таму што гэта стаецца апошнім крокам для доказу права нармальнага існавання афіцыйнага правапісу ў межах існай Вікіпедыі. Ці магло б быць па-іншаму? Давайце высветлім спачатку прычыны такога кроку. Адной з асноўных прычынаў з'яўляецца правапісная рознасць артыкулаў, якія, у тэорыі павінны падтрымліваць completeness і consistency энцыклапедыі, аднак на справе маем сітуацыю, калі артыкул на афіцыйным правапісе спасылаецца на артыкул на неакласічным правапісе і наадварот. Здаецца, што гэтая праблема невырашальная. Для стварэння роўных умоў абодвум правапісам мы змушаныя дзяліць артыкулы на 2 часткі, якія як бы не карэлююць адна з адной (г.зн. артыкулы "Гішпанія" і "Іспанія", кожная частка павінна быць у адпаведным правапісе!) Але ж трэба прызнаць права беларусаў з абодвух лагераў бачыць артыкулы на сваім правапісе (незалежна, з якога Вы лагеру). Гэтую праблемы перанакіраваннямі не вырашыш. Атрымліваецца, для кожнага панятка, для кожнага артыкула павінны быць яго "сябра", напісаны на другім правапісе. Але ж што рабіць са спасылкамі? Калі артыкул "Эўропа" спасылаецца на "Гішпанія", а "Еўропа" на "Іспанію" - усё нармальна. Аднак калі з'яўляецца патрэба спасылання абодвух артыкулаў "Эўропа" і "Еўропа" на "Данію", узнікае праблема. Гэтая праблема закладзена ў самую аснову рознасці правапісаў. І яна вырашальная толькі двума спосабамі: 1. Поўны падзел Вікіпедыі на 2 розныя домены. 2. Падзел на 2 namespace-а (Classic і Official) у межах аднаго домена. (атрымліваем 2 некарэляцыйныя варыянты Вікі, на якія спасылаецца Галоўная Старонка be.wiki.org) Абодва варыянты патрабуюць падзел. Тады чым яны адрозніваюцца? Першы варыянт здаецца самым простым -> рэгістрацыя новай Вікі нашмат прасцей за тытанічную працу ў межах аднаго домена (а гэта і перанос артыкулаў у namespace-ы, і стварэнне яшчэ аднаго namespace-а, і некаторыя працы па падтрымцы гэтай канцэпцыі). Аднак ці лепшым ёсць гэты поўны падзел? Я думаю, такое дзеянне наробіць зашмат шкоды беларускай справе. Аднак: не трэба вінаваціць у гэтай шкодзе прыхільнікаў "адасаблення". У першую чаргу ў гэтым будуць вінаватыя тыя (з лагеру "альтэрнатыўшчыкаў"), якія не будуць гатовыя пайсці на кампраміс з "іншымі", якія будуць выступаць супраць стварэння 2 Вікі ў адной. Але спадзяюся, да гэтага не дойдзе. Другі варыянт звязаны з вялікімі тэхнічнымі намаганнямі, але ці яно таго не варта? Гэтая праца захавае беларускую Вікі-суполку адзінай, будзе сімвалам гатоўнасці супрацоўніцтва. Бо, зрэшты, не так важны сам падзел, колькі павага, згода і дапамога. У выніку, мы маем справу, якая ўпіраецца ў тэхнічныя і маральныя сцены. Наконт тэхнічных праблем. Пытанне да адміністратараў і адмыслоўцаў Вікі: ці магчымы тэхнічна падзел на 2 namespace-ы УСЯГО змесціва Вікі ў межах адной (разам з катэгорыямі і інш.)?

А наконт маральных сценаў: Ці гатовыя цяперашнія насельнікі Вікі працаваць разам з "нарматыўшчыкамі" над захаваннем адзінай суполкі? Ці гатовыя вы (маральна) на адасабленне афіцыйнага правапісу (з улікам поўнага захавання духу Вікі і супрацоўніцтва)? Памятайце, што вашыя "забабоны" у дачыненні да "нарматыўшчыкаў" могуць прывесці да падзелу Вікі на 2 розныя домены, а гэта будзе суправаджаца варожасцю, непаразуменнем і г.д. Дык як, хто гатовы на такія ахвярныя высілкі дзеля мовы?.. Booxter 09:18, 23.жніўня.2006 (UTC)

Я не зразумеў у чым мараль. Меркаванне на конт 2-х namespace-аў - паразважаўшы лепш две асобныя Вікі. А у чым справа, здаецца зараз на галасаваньні большасць "за"? Я тут падпіў троху... антыдыпрэсантаў, супакоіўся і ўжо не лічу, што гэта нешта благое. Тут у мяне яшчэ троху засталося антыдыпрэсантаў, пайду далечвацца... --MaximLitvin 13:49, 23.жніўня.2006 (UTC)
Зараз на галасаванні 17/14, для новай вікі гэта вельмі кепска, бо для яе трэба (зыходзячы з колькасці галасоў супраць) 42+/14 -- 82.209.211.229 16:02, 23.жніўня.2006 (UTC)
Во як :( , няведаў - зараз разумею чаму столькі тлуму вакол гэтага. Калі трэба 3/4 галасоў, мяркую Вікі ў афіцыйным правапісе ніколі не будзе :( . І навошта я тады хваляваўся так :/ --MaximLitvin 06:34, 24.жніўня.2006 (UTC)
Фігня-вайна:) Прарвемся;-) Booxter 10:30, 24.жніўня.2006 (UTC)
Запытаў падрабязнасьцяў пра Wikidata. --EugeneZelenko 13:56, 23.жніўня.2006 (UTC)
Не разумею, ну, дапусцім, з'явяцца (калі? калі?) спалучаныя назвагляды і катэгорыі, а што з афармленнем уласна тэксту? Yury Tarasievich 14:11, 23.жніўня.2006 (UTC)
Адказваю: namespace-ы не будуць перасякацца, а значыць, артыкулы будуць розныя. Адно што будзе агульным Галоўная старонка і абмеркаванні:) З аднаго боку, мы атрымаем 2 Вікі са стабілізаванымі правапісамі, з іншага боку, атрымаем агульную супольнасць, якая можа лёгка працаваць разам (калі ёсць жаданне, напрыклад, правіць артыкулы ў іншым правапісе). Booxter 15:26, 23.жніўня.2006 (UTC)
Ізноў не разумею -- з практычнага боку гэта анічым не адрозніваецца ад варыянту з 2 рознымі віксамі? Yury Tarasievich 18:55, 23.жніўня.2006 (UTC)
Калі ласка, трошкі цярпення да маіх пытанняў -- я не дужа разбіраюся ў дэталях вікі-тэхналогіі. Yury Tarasievich 18:59, 23.жніўня.2006 (UTC)
Нават з практычнага боку прасцей будзе супрацоўнічаць: назіраць за спісам зменаў, актуалізоўваць артыкулы. Ну і з маральнага боку таксама прывабней здаецца: усё-ткі няма падзелу... Booxter 19:52, 23.жніўня.2006 (UTC)
Гэта ўсяго толькі сеціўная пляцоўка, і падзел у яе быў закладзены з моманту пачатку яе напаўнення. Ну, а правапісны падзел наогул беларускай супольнасці даўно факт жыцця. Некаторыя з "іх", хто меней хітры, гэтым адкрыта ганарацца. Вось жа, калі ў такіх акалічнасцях вы ўсё яшчэ лічыце, што "мы" мусім станавіцца на галаву, абы толькі вось тут, у асобна ўзятай вікіпедыі, "не было падзелу", то -- поспехаў. Yury Tarasievich 05:16, 24.жніўня.2006 (UTC)
Ды не кажу я, што на галаву трэба станавіцца! Я ж да ІХ звяртаюся (у апошні ўжо мабыць раз), каб ЯНЫ на галаву сталі, каб ЯНЫ падумалі. Няўжо не зразумела?.. Але ж, як бачу, тут не дачакацца мне рэакцыі з ІХ боку. Раней яны спрачаліся, зараз - проста ігнаруюць:/
PS: што будзем рабіць з галасаваннем? ЯНЫ збіраюцца блакаваць яго да "поўнай перамогі":х Booxter 07:19, 24.жніўня.2006 (UTC)
Ніхто вам не адкажа. Галасаванне... ну што ж, папросім дапамогі ў зале. Калі гэта можна адным, чаму гэта нельга іншым? І ці сапраўды патрабуюцца 3/4? Гэта яшчэ вялікае пытанне.
А для сябе я вырашыў так -- так ці іначай, пакуль што буду пісаць "у стол", г.зн. у інкубатар. Колькі зраблю, столькі зраблю. Тутэйшая вікса можа служыць цэнтрам кансалідацыі толькі для прыхільнікаў "альтэрнатывы", а "нарматыў" тут існуе толькі дзеля прыліку, гэта ўжо даўно не сакрэт. Таксама, як справядліва заўважыў нехта ў меце, чаму я мушу падымаць з ... твор тых людзей, якія мяне ненавідзяць? Ад гэтага мне робяцца кепскія эмоцыі і нехарошы іміч.
Таксама і тое, што на бесперспектыўныя, бо ідэалагічныя, сваркі і спрэчкі "тут" мне ўжо проста шкада часу. І нашто мне псаваць сабе забаву, якою мае быць ВП, заўсёднымі канфліктамі з-за кожнай ... ... ... ідэалагемы?? Хто бачыў мае тэксты, той ведае, як я пішу. Англійскую, рускую, польскую віксы мне ніхто не забароніць. У белвіксе (то бо ў інк.), я прынамсі, змагу проста працаваць па-беларуску, не просячы "дазволу на змену правапісу" і г.д. Ні за якімі лічбамі гнацца не буду, а в вось над структурай інфармацыі
Калі хто "адсюль" захоча дапамагчы -- дзякуй, дапамога вітаецца. Калі хто "тут" хвалюецца, што, дзей, белвікаўцы проста перакапіруюць у інкубатар усё адсюль, то прашу супакоіцца, не надта тут і браць ёсць чаго, прынамсі, у тых пытаннях, якія цікавыя мне (як паказала нядаўняя гісторыя з нн). Хоць, у прынцыпе, забараніць рабіць такое ў ВП, пры захаванні пэўных правіл, ніхто не можа.
Але нават так можна -- ці хочаце, спадары "альтэрнатыўнікі", каб я даў слова, што не буду браць матэрыялу з "вашых" тэкстаў, каб "наркамаўская" вікса не "падымалася вашымі намаганнямі"? (толькі вызначце, з якіх канкрэтна не браць -- шаблончык зрабіце, ці што?) Маёй асабістай бібліятэкі, амаль упэўнены, мне будзе цалкам дастаткова. Yury Tarasievich 08:10, 24.жніўня.2006 (UTC)
Вы маеце права капіяваць, распаўсюджваць і мадыфікаваць любы тэкст, які тут прысутнічае згодна ўмоваў GFDL. Адзіная ўмова — Вы павінны не парушаць гэтых умоваў. У прыватнасьці артыкул 4.D, які патрабуе ўказваць уладальнікаў аўтарскіх правоў. Для гэтага ёсьць адпаведная тэхнічная магчымасьць — transwiki. Калі такой магчымасьці няма (не ўключаная), мабыць, дастаткова будзе напісаць «артыкул узяты з be:XXX» у апісаньні зьменаў пры стварэньні артыкула. У гісторыі арыгінальнага артыкула пералічаныя ўсе аўтары. Спадзяюся, што гэта будзе разумець кожны. --EugeneZelenko 13:47, 24.жніўня.2006 (UTC)

Не трэба нікому даваць слова не браць матэрыялаў адсюль: тут ёсць дастатковая колькасць якасных артыкулаў. Тым больш што рабіць гэта па-першае, ніхто не забараняе, а па-другое, і не змог бы забараніць. Пачаўся вялікі неканструктыў, пазітыўнае змешана з негатывам. Засвісцелі кулі. Шмат шальных. --Alexander Gouk 12:16, 24.жніўня.2006 (UTC)

Мне здаецца, што даволі ўжо гэтых ацэнак дзейнасці (дарэчы, з свайго боку я іх спыніў). Пазітыў ці негатыў, мая прапанова застаецца адкрытай, хто хоча мяне злавіць на слове -- калі ласка. Yury Tarasievich 12:28, 24.жніўня.2006 (UTC)

Я б параіў хлопцам не сьпяшацца са стварэньнем Вікіпэдыі на афіцыйным правапісе. Дачакайцеся, пакуль Рыгорыч Прэзыдэнт (зь вялікай літары і ніяк інакш, толькі іншымі літарамі) Рэспублікі Беларусь правядзе рэформу мовы [5]. А тое ж, бедныя-няшчасныя, ўсё прыйдзецца наноў перапісваць. Лепш ужо зараз пішыце артыкулы на «трасянке» — будзе падобна да новага правапісу! --Slaver 10:04, 26.жніўня.2006 (UTC)

Дзякуй за параду, але думаю, самі разбярэмся, на якім правапісе і як пісаць. Booxter 12:14, 26.жніўня.2006 (UTC)
Даволі бескультурная "парада". Карэляцыя захоўваецца. Yury Tarasievich 12:42, 26.жніўня.2006 (UTC)
Не Booxter, калі мы збіраемя рабіці Вікі на афіцыйным правапісе, то ні якім чынам "самі разбярэмся" тут не пасуе. Бо атрымаецца, что зноў не будзе Вікі на афіцыйным правапісе. Імго. Дык што трэба добра паразважаць над гэтым. Спадар Юры, а Вы упэўнены, што паміж новымі правіламі і 1957 будзе поўная карэляцыя? Я дык ні ў чым асабліва не ўпэўнены. --MaximLitvin 12:50, 26.жніўня.2006 (UTC)


Ну, будзе, ну, не будзе -- што з таго? :) Чаму я, або хто яшчэ, у 2006 годзе мушу марочыць сабе галаву праблемай 4 абсалютна бескарысных адрозненняў у арфаграфіі -- гэта не кажучы пра іх сацыяльны ўплыў??
Ну, будзе новая рэдакцыя. Ну, разгледзім. Думаю, будзе і пераходны перыяд. А пакуль тое, будзем працаваць.
Праца ў інкубатары не ганьбіць -- калі гэта праца. Праца, час і нервы не змарнуюцца -- гэта важна. Дарэчы, калі ахвота, зірніце на Бел-чырвона-белы сцяг і Пагоня (герб).
А тут, у (таксама-)альтэрнатыўным суполе, з усімі гэтымі цьмянымі перспектывамі, толькі і рабіць што чакаць. Модуля аўта-карэкцый, добрага настрою адмінаў, новых правіл, кніжкі кадыфікацыі, прыходу да ўлады, царства божага на зямлі. :) Yury Tarasievich 13:27, 26.жніўня.2006 (UTC)


Па-першае, новая Вікі не адразу будзе створана. Будзе час для аналізу шмат якіх рэчаў. Але гэта - пасля таго, як нам дадуць абяцанне на свой дамэн. Па-другое, новыя правілы ўводзяцца не з заўтрашняга дня. Так што ёсць час і на аналіз, і на рашэнні, і на абмеркаванне.
Што да маіх словаў "самі разбярэмся", дык тое "сіметрычны" адказ нахабнаму выпаду Slaver-а, не больш таго. Booxter 13:10, 26.жніўня.2006 (UTC)
Калі ласка, зазірніце ў гэтыя меркаваньні. Там ёсьць на чым падумаць і што прааналізаваць. Без аніякіх «ідэялагічных бомб». --EugeneZelenko 14:01, 26.жніўня.2006 (UTC)
Самы просты адказ такі, што паслухайце, ну нашто мне пераадольваць цяжкасці, якіх я не ствараў?
Нецікава, і што мне гэта дае, як прадстаўніку не-вашай супольнасці? Бо, не сакрэт, у вас вельмі ўстойлівая, эксклюзіўная супольнасць, спецыфічная мова (дакладней, варыянт мовы). Аб'ектыўна, бе.вікі не з'яўляецца фактарам кансалідацыі для ўсіх, а толькі для тых, хто падтрымлівае гэту супольнасць. Па стаўленні да аутсайдэраў (асобаў па-за групай) некаторыя з вашай супольнасці наогул чэмпіёны па нянавісці -- дарэчы, усе супраць прагаласавалі. То мы на якую ролю патрэбны?
Вось калі сапраўды без "ідэалаг. бомб", то проста дайце голас "за" белвіксу, як некаторыя вашыя калегі. Паўтаруся з Меты -- дзве віксы будуць карыснейшымі абодвум бакам. І спакайней усім. (Узяць хоць учорашні БЧБ сцяг) Yury Tarasievich 20:02, 26.жніўня.2006 (UTC)
Калі ласка, забудзьцеся хоць на хвіліну пра барацьбу і проста прачытайце той тэкст. Гаворка там ідзе менавіта пра асобны праект. --EugeneZelenko 20:32, 26.жніўня.2006 (UTC)
Канчайце з хворай галавы на здаровую. Жэрару -- што пішаце? "Разлом супольнасці!", "памажыце захаваць адзінства!". Ну так. Усё, як раней, пакуль напішуць софт, ізноў чакай ля мора пагоды. А супольнасць тая даўно не адзіная, пра што я і пішу, і гэта спакойна можна замацаваць. Вось дайце, калі ласка, голас "за" і справай пацвердзіце сваю добразычлівасць. Yury Tarasievich 22:01, 26.жніўня.2006 (UTC)
І вас, сп. Гук, прашу хоць бы зняць супраціў. Ужо пра падтрымку не прашу. Не хочаце, то ўжо і не перашкаджайце, калі ласка. Yury Tarasievich 22:01, 26.жніўня.2006 (UTC)
Мне таксама не хапае адзінага правапісу і надаеў існуючы разнабой. Таксама як і наэлекрызаваныя артыкулы адпаведнага зместу. Калі такія артыкулы стрымліваюць патэнцыяльнага ўдзельніка ад супрацоўніцтва - ім тут не месца, а калі і "месца", то ў маскімальна нейтральным варыянце. Я ўжо не раз паведамляў, чаго мне не хапае і з чым я не магу пагадзіцца. Наконт, голасу... Я за стварэнне двух Вікі-, але ў межах існуючай .be. Пагадніліся ж па галоўнай старонцы на афіцыйнай мове (праўда, быў толькі ўсяго адзін голас ад Яўгена Зелянко). Я сапраўды цяпер лічу, што тэхнічна — гэта не такая ўжо і складаная справа. Default — (афіцыйная), два штуршкі мышкай і карыстайся сабе тарашкевіцай адьбо афіцыйным правапісам колькі ўлезе. А ведаў агульнымі намаганнямі як ні варочай будзе больш. Базу звестак для канвертатара альбо алгарытмы парсавання трэба будзе час ад часу карміць, але ці прасцей пераносіць артыкулы адразу скапам і перапрацоўваць, ці перапрацоўваць потым новыя, зазірнуўшы ў "сшытак" суседа? --Alexander Gouk 22:31, 26.жніўня.2006 (UTC)
Рабіць жа несінхранізаваны варыянт у межах адной Вікі не мае ніякага сэнсу, прасцей новая асобная Вікі, каб не губляць марна час. Таму прапанова: месяц чакання. Калі вікі не працуе, ці справа адкладваецца на неакрэслены час і вакол яе поўзае туман (ды "шапаціць імглісты бор" :)), - асобная Вікі. Тады любы голас "супраць" - неабгрунтаваны. --Alexander Gouk 23:04, 26.жніўня.2006 (UTC)
Ён "шапаціць" ужо з год-два. А тое, што ён зараз "пачаў шумець", дык тое да часу, як рэгістрацыю не пройдзем. Потым зноў "зашапаціць"... Dejavu. Booxter 23:13, 26.жніўня.2006 (UTC)
Умоўная падтрымка новай Вікі ад суполкі? Напрыклад, маё "супаць" ўступае ў сілу толькі праз месяц (ну, 40 дзён) і толькі тады, калі справа не зварухнецца з месца. З варыянтам "за" такая ж сітуацыя. Тады і галасы збіраць не патрэбна было б. Усе "супраць" гублялі б у выніку агульнага пагаднення сваю сілу аўтаматычна. Думаю гэта быў бы вялізны крок (амаль што шпагат) да ўзаемаразумення. --Alexander Gouk 23:32, 26.жніўня.2006 (UTC)
Не ведаю, пра што вы тут. Што я вас прашу, гэта, калі ласка, рэальна зняць супраціў, і зрабіць гэта не праз месяц, а зараз.
Давайце глядзець рэальна на рэчы -- ніякай "адзінай супольнасці" даўно няма, хоць мова ў аснове і адна. Пастаўленая ў Меце прапанова нічога сама па сабе не расколвае, а толькі адлюстроўвае гэты стан рэчаў. Яшчэ з іншага боку, давайце не трагедызаваць, гэта ўсяго толькі пляцоўка Сеціва, у рэшце рэшт. :)
Яшчэ раз скажу, што найменшы агульны дзельнік для беларускамоўнасці гэта нарматыўны правапіс, і аніяк не бачу, чаму, зважаючы на арганізацыйныя і тэхналагічныя рэаліі вікіпедыі, не быць віксе, аформленай выключна ў ім. Гэта стандартны тэхналагічны працэс, і ніякіх праектаў, якія яшчэ ці рэалістычныя (?), і ці ўдадуцца (?), не трэба чакаць.
Менавіта з гэтых меркаванняў я і перамяніў свой голас у Меце на "за".
А хто жадае, можа працаваць у ўпадабаным вамі варыянце. Yury Tarasievich 06:08, 27.жніўня.2006 (UTC)
Ды тут ужо тысячы прапаноў зрабілі, і ніякай рэакцыі. Адзіны сумленны чалавек - Зелянко :( Booxter 23:51, 26.жніўня.2006 (UTC)
Ён стрымаў сваё слова не галасаваць супраць. --Alexander Gouk 23:57, 26.жніўня.2006 (UTC)
Хтоосьці гэта адмаўляе? Booxter 00:00, 27.жніўня.2006 (UTC)

Каму цікава, і хто яшчэ не адзначыўся [6] --Slaver 23:46, 27.жніўня.2006 (UTC)

Хто яшчэ не адзначыўся, адзначцеся таксама і тут. Таксама можна адзначыцца па гэтай і альтэрнатыўна па гэтай спасылцы. --Alexander Gouk 23:59, 27.жніўня.2006 (UTC)

Слушна. Артыкулы лепей за «рэлігійныя» спрэчкі. --EugeneZelenko 04:19, 28.жніўня.2006 (UTC)
Як Вы так можаце? Працу ж не бачаць. А так і пакрычаць можна, і паганарыцца на публіцы сваімі "Лепшымі" артыкуламі. Прасцей. Booxter 06:21, 28.жніўня.2006 (UTC)

Спроба дамовіцца[рэдагаваць крыніцу]

Спадару Юрыю Тарасевічу, як галоўнаму прапанэнту стварэньня асобнай вікі, ці працы ў інкубатары. Вельмі шкада, што вашыя высілкі ідуць на стварэньне з нуля таго, што ўжо створана (у гэтай вэрсіі амаль 5000 артыкулаў!). Чаму б разам, калі нас удвая болей, не працаваць над адным агульным праектам, і зрабіць яго ўтрая лепшым за гэтыя два асобныя недаварыянты? Далучайцеся, а не разьдзяляйце! Я ня супраць любога з правапісаў, я супраць драбленьня нашай і так невялікай супольнасьці на яшчэ меншыя. Як жа ж мы, людзі з агульнымі ідэямі, ня можам дамовіцца... І варыянт "хай яны/мы ідуць у асобную рэзэрвацыю, каб тут вока не мазолілі" - абсалютна не варыянт. --Monk 19:51, 29.жніўня.2006 (UTC)

Далучаюся. У нас розныя правапісы, але мова ў нас адна і тая ж самая. Ня важныя гэтыя мяккія знакі і Гішпаніі - важна, што разам мы робім тут агульны, адзіны беларускамоўны праект. 4600 артыкулаў - гэта зашмат, каб пачынаць усё з нуля, але вельмі і вельмі мала для вікіпэдыі такой мовы. Паўтаруся, справа не ў афіцыйным правапісе ці клясычным - справа ў электроннай энцыкляпэдыі на - хоць якой! - беларускай мове. Канфлікт сапраўды ня варты таго. Так склалося, што маем мяшанкавую вікіпэдыю, так, гэта нядобра. Але ўсё роўна, нават такая яна занадта малая, каб займацца пурызмам і змагацца супраць "няправільных" альбо "савецкіх" правапісаў.--Czalex 20:16, 29.жніўня.2006 (UTC)
Ёсць прапановы, як зрабіць з энцыклапедыі НЕ мяшанку? Трэба дзяліць Вікі на 2 namespace-ы. Гатовыя да гэтага? Booxter 21:04, 29.жніўня.2006 (UTC)
Я лічу, што такое выйсьце безумоўна лепей, чым стварэньне новай Вікіпэдыі. --Czalex 21:36, 29.жніўня.2006 (UTC)
Працую над такім варыянтам, праз два-тры тыдні будзе гатова. Скончу, скіну лінк. Азнаёміцца з тым, як гэта прыкладна выглядае можна на кітайскай альбо сербскай вікіпедыі, зрабіўшы рэгістрацыю. --Alexander Gouk 22:06, 29.жніўня.2006 (UTC)

Найперш, я не прапанент, я агітую, гэта факт, але спачатку я сумляваўся ці падтрымліваць такую ініцыятыву. Але віншую вас -- вашыя паводзіны, як суполу, і асабліва Монка, Белампа, Чалеца, пераважылі.

Калі нават не казаць пра іншыя рацыянальныя довады, вашае як суполу (нянавіснае) стаўленне да сваіх суайчыннікаў якія не падтрымліваюць вашага адмысловага разумення беларушчыны -- дэструкцыйны фактар. Прыходзіць момант, перапаўняецца чара, і болей "наркамаўцы" не лічаць магчымы для сябе і далей скакаць цераз гэты кіёчак.

Калі будзеце выступаць на РС, не забудзьце працытаваць вашых з ЖЖ.

Вельмі баюся, што гэтая змена тону выклікана толькі некарыснай для вашага бачання кан'юнктурай. У іншыя разы гэтыя самыя людзі трымалі цалкам іншую пазіцыю.

Наконт супрацоўніцтва 2-х ВП я ўжо казаў -- самы трывіяльны варыянт, калі існуе нефарм. размеркаванне ў пачынаных тэмах, а тады спісваць адна з адной. Будуць дзве роўнага аб'ёму, але з рознай арганізацыяй працы. Ні хто іншы як Чалец быў першы незадаволены што наркамаўская ВП падымецца за кошт ісціннай. Памятаеце маю прапанову? Як хочаце. Yury Tarasievich 05:20, 30.жніўня.2006 (UTC)

Не хапае словаў растлумачыць, як мне непрыемна тое, што вы мяне далучаеце да тых, хто быццам мае "нянавіснае стаўленьне" да суайчыньнікаў. Я якраз агітую за талерантнасьць і сяброўскае стаўленьне да ўсіх. Баюся, калі вы ўсіх вашых апанэнтаў запісваеце у "ненавісьнікі" і гд, вы набліжаецеся да падыходу кхп, у якіх "паўсюль ворагі" :(. А з такім антыканструктыўным падыходам нічога новага і канструктыўнага ня зробіш - можна толькі разбурыць існае. --Monk 13:43, 30.жніўня.2006 (UTC)
Во-во, а хваля бруду ўздымаецца ўсё вышей. Колькі ўжо казаў, што ня трэба падзяляцца на "тых" і "гэтых", а ўсё адно ўжо да лаянкі дайшло... --MaximLitvin 14:25, 30.жніўня.2006 (UTC)
Ай, не трагедызуйце. Новая вікіпедыя -- гэта ўсяго толькі яшчэ адна сеціўная пляцоўка. Нашто гэта вышукванне ў кожнай дробязі ідэйнага вымярэння, так пры камуністах было.
Вось вам было камфортна ў віксе з г.зв. суіснаваннем (але з негалосна насаджанай фаварызацыяй альтэрн. мовы), а шмат каму і некамфортна. Вы думаеце, што альтэрн. правапіс абавязкова мусіць быць, а шмат каму да яго няма цікавасці, і нашто тым людзям рабіць над сабой намаганні каб "суіснаваць" менавіта ў рамках адной пляцоўкі. Таму і ствараецца.
Паколькі гэта ствараецца ў сістэме вікіпедыі, г. зн. GFDL, не надта разумею, чаму гэта так вас непакоіць.
Паколькі гэта асобная мова ("русіфікавана-камуністычна-пачварная-мёртвая"), яна заслугоўвае асобнай вікіпедыі.
А што "трапляеце" да тых, хто нас без усякіх двукоссяў ненавідзіць, і жадае нашага знікнення -- дык прабачце, калі персанальна вы не такі. Але пераважна для вашай супольнасці гэта сапраўды так. Спасылка на дыскусію з заклікам усіх на барацьбу з "наркаманамі" тут была недалёка, пачытайце. Yury Tarasievich 14:24, 30.жніўня.2006 (UTC)

Сёньня ў «Начной Свабодзе» абмеркаваньне сытуацыі, якая склалася ў беларускай Вікіпэдыі [7]. --Slaver 12:03, 30.жніўня.2006 (UTC)

Другая спроба дамовіцца[рэдагаваць крыніцу]

Давайце, каб нікому не было крыўдна, зробім так:

  • УСЕ артыкулы, што ёсць тут, пераводзім у рэвізію-2005
  • Пішам у правілах: Дазваляецца пісаць толькі правапісам, прапанаваным ў кнізе "..."
  • Азначаемся недзе "уверсе" як Belarusian (Alt.) ці Alt.Belarusian для interwiki.

Гэта - самае, гааў, лагічнае выйсце, пры ўмове той, напрыклад, што асабіста я (зноў напрыклад) ніколі не пагаджуся на зліццё. Вашыя меркаванні? -- Казмярчук (82.209.209.46 19:04, 17.верасьня.2006 (UTC))

не зразумела. У дадзенай Вікіпэдыі дазволеныя два правапісы: афіцыйны і клясычны. Усе артыкулы павінны быць альбо на першым, альбо на другім--Czalex 20:42, 17.верасьня.2006 (UTC)
"Калі Вы супраць таго, каб Вашыя матэрыялы неабмежавана рэдагавалася і распаўсюджвалася, не дадавайце іх." Калі прыбраць "Правапіс — клясычны (тарашкевіца) і афіцыйны (наркамаўка)" (тое, што тлустымі), то будзе права адрэдагаваць усе артыкулы згодна з рэв.2005. Ці не гэтага вы дамагаліся раней, калі толькі пачалі сюды пісаць нарматыўным?? (Alt.Belarusian - "альтэрнатыўны беларускі правапіс") -- 82.209.208.210 10:53, 18.верасьня.2006 (UTC)
Мне гэта нагадвае показку, у якой увесь час перапытваюць "дзе мора". Yury Tarasievich 06:41, 18.верасьня.2006 (UTC)
? -- 82.209.208.210 10:53, 18.верасьня.2006 (UTC)
Растлумачце для тых, хто ў танку. Я, напрыклад, анічога не зразумеў. --Aliaks 06:57, 18.верасьня.2006 (UTC)
Глядзіце адказ Чалексу -- 82.209.208.210 10:53, 18.верасьня.2006 (UTC)

Спадаарства! Дайце адказ, ці зробім, як прапаную, ці зробім галасаванне ці вы адмаўляецеся ад прапановы? -- 82.209.208.70 15:01, 18.верасьня.2006 (UTC)

Я бачу, што ў працэсе барацьбы забылася тое, дзеля чаго існуе Вікіпэдыя, а менавіта напісаньне артыкулаў (а ніяк не барацьба). Калі ласка, займіцеся гэтым, ад гэтага будзе толькі карысьць усім.
Погляды спадара Тарасевіча пра назву правапісу, якія яму не падабаецца, ужо даўно вядомыя. Так дзеля чаго паўтарацца?
EugeneZelenko 15:16, 18.верасьня.2006 (UTC)
Па-першае дзякуй за параду, па-другое, вы пэўна таксама не разумееце, што я прапаную (бо я ніякім чынам не прапаную змяніць недзе назву правапісу - акрамя iwikis; а ці не здаецца вам, што Classic Belarusian будзе выглядаць недарэчна і звычайна будзе парушаць NPOV? Хаця, безумоўна, справа ваша). Дык вы не разумееце прапанову ці гэтак згаджаецеся з ёю? Карацей, проста адкажыце на простае пытанне па-над вашай заўвагай -- 82.209.208.70 15:44, 18.верасьня.2006 (UTC)
Alt.Belarusian гэтак жа парушае NPOV (вынаходніцтва сп. Тарасевіча).
Філязофскае пытаньне: калі Вам не падабаецца гэтая суполка, і Вы не жадаеце прымаць тут удзел, чаму Вы спрабуеце навязваць ёй свае погляды і правілы?
EugeneZelenko 15:56, 18.верасьня.2006 (UTC)
Будзем і надалей у партызанаў гуляцца? Карацей, проста адкажыце на простае пытанне па-над вашай заўвагай, пра назву я казаў - называйцеся хоць The only right belarusian, усё роўна. Будзьце ласкавым, адкажыце на пытанне -- 82.209.209.41 18:53, 18.верасьня.2006 (UTC)

Толькі, калі ласка, не звіздзіце пра "вынаходніцтва сп. Тарасевіча". За вашыя канфлікты з бацькамі ці за комплексы вашы, якія вы на ўвесь свет выстаўляеце, вам ніхто і нічым не абавязаны, у т.л. прызнаваць вас пупамі зямлі і соллю нацыі. А дурных -- і з гэтага боку няма, кожнаму ясна, якім жывым шчытом служыць вам тут "камуна-фашысцкая наркамаўка". Yury Tarasievich 18:24, 18.верасьня.2006 (UTC)

Адкажу па сутнасьці: сп. Казмярчук трымае тут усіх за ідыётаў, ці што? Большасьць задавальняе дазвол пісаць на наркамаўцы і на тарашкевіцы. Пры гэтым усе цярпліва чакаюць на мажлівае тэхнічнае вырашэньне праблемы катэгорыяў і назваў. А тут - такія прапановы! Можа сп. Казмярчук сам перакладзе ўсе наркамаўскія артыкулы на тарашкевіцу? Больш няма чым заняцца? Да гэтага пытаньня мы, магчыма, вернемся пасьля гіпатэтычнай рэгістрацыі ісьцінна-арыйскай наркамаўскай вікі. І вырашым яго самастойна. --Aliaks 17:00, 18.верасьня.2006 (UTC)
Не, я сам нічога рабіць не буду. А вам цяжка варухнуць пальцам дзеля свайго правапіса? -- 82.209.209.41 18:53, 18.верасьня.2006 (UTC)
Вы сур'ёзна нас за ідыётаў трымаеце? :) Мы ўсю віку перагонім у тарашкевіцу, каб Вы заявілі: "у Белвіке дыскрымінацыя - усю наркамаўку парэзалі! Дайце нам асобную віку!" :))) Паўтараю: зарэгіструйце спачатку наркавіку, а потым пагаворым. --Aliaks 19:05, 18.верасьня.2006 (UTC)
кожнаму ясна, якім жывым шчытом служыць вам тут "камуна-фашысцкая наркамаўка". Yury Tarasievich 18:24, 18.верасьня.2006 (UTC)... Не прайшло і гадзіны. :) Прынамсі, шчыра. Yury Tarasievich 20:08, 18.верасьня.2006 (UTC)
:))) Гэта ж Вы, сп. Тарасевіч, гадзіну таму прагаварыліся пра сутнасьць "спробы дамовіцца" - насамрэч чарговае правакацыі па расколу белвікі :) --Aliaks 21:07, 18.верасьня.2006 (UTC)

"Прагаварыўся" -- што за лухта. Нагадваю, што вы не пупы зямлі, калі каму спатрэбіцца вас "адсюль" высадзіць -- дык няхітрая справа. І ўвесь гэты тутэйшы "раскол", з-за якога праліта столькі слёз -- не больш як бура ў шклянцы вады. Глядзіце на рэчы прасцей. Людзям хочацца ўдзельнічаць у беларускамоўнай віксе без таго, каб увесь час мець на ўвазе вашыя мудрагельствы з правапісам і слоўнікам. Я іх падтрымаў. А пра дамовы гл. ніжэй. Yury Tarasievich 05:51, 19.верасьня.2006 (UTC)

Алякс, калі вы думаеце, што існуе нейкае таямнічае месца, куды сыходзяцца злыя дзядзькі і пачынаюць абмяркоўваць правакацыі, то вы памыляецеся, такога месца няма, і Юры не ведаў дагэтуль пра гэтую спробу. -- 82.209.208.202 21:31, 18.верасьня.2006 (UTC)
Адвучвайцеся быць "голасам народа". Ідыётамі я вас не лічу, аднак якое гэта мае дачыненне да справы? Пішу, як думаю... А думаў я тое практычна самае - а што ж? і ў вас паменее праблемаў, ды і ў таго праекта. -- 82.209.208.202 20:39, 18.верасьня.2006 (UTC)
Галоўная праблема белвікі - маючы быць раскол. Наконт "голасу народа" - дык гэта Вы спрабуеце ўцерці ўсім пра 6 млн. адданых прыхільнікаў наркамаўкі, голасам якіх Вы быццам зьяўляецеся. А мне да лямпачкі і "народ" і ягоныя "галасы": я не бальшавік, каб дбаць пра "народнае шчасьце". Я дбаю пра канкрэтныя асобы - сяброў, сваякоў і г.д. --Aliaks 21:07, 18.верасьня.2006 (UTC)
Я нікому нічога не спрабую "ўцерці". Наконт "голасу народа" я меў на ўвазе прыстойную звычку казаць "я" замест "мы". І таксама я не бачу бяды ў расколе. І вы яе не бачыце, звычайна ж трэба нешта адказаць, так? А наогул, нашто вы адыходзіце ад тэмы? -- 82.209.208.202 21:31, 18.верасьня.2006 (UTC)
Цудоўна, вернемся да тэмы: я супраць расколу і супраць ягонага паглыбленьня. А калі Вы ня бачыце бяды ад расколу - дык нічым дапамагчы не магу. Магу адно паспачуваць. --Aliaks 23:17, 18.верасьня.2006 (UTC)

Не ведаю, Антоне, нашто вам гэта. Перспектыўнасць "спроб дамовіцца" паказалі два галасаванні -- тут па правілах і ў меце. Таксама допісы ў ЖЖ. Каб дамаўляцца, найперш неабходна, каб абодва бакі бачылі адзін у адным не аб'екты палітычнай барацьбы, а жывых людзей. Пакуль што я гэтага ў "альтэрнатыўнікаў" не бачу, што і не дзіўна, зважаючы, якім чынам "камплектуюцца" іх "шыхты". Yury Tarasievich 05:51, 19.верасьня.2006 (UTC)

Беларусь заўсёды была "адзіная ў Еўропе краіна, дзе..." (далей па тэксту). Уникальная краіна. Адзіная ў Еўропе, дзе не існуе Вікіпедыі на сучаснай мове тытульнага народу. А большая яе частка - на архаічнай састарэлай і амаль нікім не ўжываемай акрамя нацыянальна заклапочаных мове. Да таго ж, раскол усё роўна ўжо існуе, так як ніхта амаль не рэдагуе істосна артыкулі, якія напісаны іншым варыянтам. Такая мая думка.--Alexander Amelchenko 06:28, 19.верасьня.2006 (UTC)

Маё меркаваньне, што ёсьць сэнс размаўляць пра нейкія зьмены ў палітыцы правапісаў у гэтай Вікіпэдыі будзе толькі калі зьявіцца Вікіпэдыя афіцыйным правапісам. Тады можна будзе перавесьці гэтую Вікіпэдыю цалкам на клясычны правапіс, таму што трымаць дзьве Вікіпэдыі з сучасным правапісам ня мае сэнсу. Зьмяніць жа правапіс ня будзе праблемай, для пачатку спатрэбіцца толькі пазначыць артыкулы адпаведным шаблёнам, а потым і перавесьці ў адзіны правапіс. Цікава вось толькі, які там стан стварэньня Вікіпэдыі з афіцыйным правапісам? --Red_Winged_Duck 12:58, 26.верасьня.2006 (UTC)

Дзякуй, мы адчуваем сябе выдатна (зрэшты, гэта вы маглі бачыць і самі). Заяўка пададзена, будзе разглядацца. Ну, а калі вы цікавіцеся, ці мелі эфект інтрыгі, то гэта не да нас. Yury Tarasievich 09:16, 27.верасьня.2006 (UTC)

Перагрэў сістэмы[рэдагаваць крыніцу]

Перагрэў сістэмы, падлік артыкулаў ідзе нейкім нікому не зразумелым чынам. Час ад часу скача на 4-5, а то і больш лічбаў уверх. Відаць забаўляецца сам з сабою. --Alexander Gouk 04:16, 1.кастрычніка.2006 (UTC)

Магчыма, старонку паказваюць розныя Squid-сэрвэры (доступу непасрэдна да базы зьвестак няма), у якіх не зусім сынхронная інфармацыя. --EugeneZelenko 14:32, 1.кастрычніка.2006 (UTC)

http://meta.wikimedia.org/wiki/Requests_for_new_languages/Ancient#Ruthenian

Яшчэ не так даўно на http://meta.wikimedia.org/wiki/Complete_list_of_language_Wikipedias_available насупраць спасылкі на гэтую мову стаяла be-x-old.wikipedia.org. Цяпер, ледзьве не тры дні таму, гэтую спасылку зьмянілі на беларускую мову. Што не можа не радаваць. Але застаюцца старонкі, на якіх тарашкевіцы ўвогуле няма, напрыклад http://meta.wikimedia.org/wiki/List_of_Wikipedias_by_edits_per_article
http://stats.wikimedia.org/EN/Sitemap.htm
На мой погляд, трэба шукаць распрацоўшчыкаў, якія падтрымліваюць адпаведныя скрыпты і запытаць дадаць be-x-old. Калі на старонцы яны не пазначаныя, можна паспрабаваць напісаць ліст у wikitech-l, альбо пагутарыць па IRC. --EugeneZelenko 14:04, 11 чэрвеня 2007 (UTC)

interwiki for bel-x-old/ссылки на эту википедию[рэдагаваць крыніцу]

как ставить? {{bel-x-old: название статьи}} не работает VickiDoronina 09:45, 8 красавіка 2007 (UTC)

Пра гэта паведамілі распрацоўшчыкам. Калі яны выправяць — невядома :-(.
З іншага боку, ідзе спроба рэгістрацыі коду варыянту мовы (падрабязнасьці). Калі гэта адбудзецца, то interwikis прыйдзецца выпраўляць (з be-x-old на іншы код).
EugeneZelenko 14:17, 8 красавіка 2007 (UTC)
як стане вядомы канчатковы код, калi ласка, сообщите мне в русской википедии, в обсуждении участника Vicki Doronina. пройду и проставлю ссылки как минимум на сотню статей VickiDoronina 16:20, 9 красавіка 2007 (UTC)
Так, канешне. Вялікі дзякуй за дапамогу! --EugeneZelenko 14:01, 10 красавіка 2007 (UTC)

Два галоўныя пытанні[рэдагаваць крыніцу]

Дамэн[рэдагаваць крыніцу]

Прапаную звярнуцца да гаспадароў Вікі (ці як яны правільна?) і патрабаваць перайменаваць абедзве бел. Вікіпэдыі, каб яны пачыналіся на be, а трэцяя літара вызначала правапіс. Напрыклад, ben - нарматыўны правапіс, bek - клясычны правапіс (альбо інш. літары). Тады ніякая з сучасных бел. Вікі ня будзе адной спадкаемцай старой адзінай, але дзве будуць цалкам паўнавартыя і самастойныя. Ёсць жа Вікіпэдыя нарвэскай мовы (букмол) і Вікіпэдыя нарвэскай мовы (нюношк)! --Rebel Extravaganza 22:15, 9 красавіка 2007 (UTC)

Правапіс[рэдагаваць крыніцу]

Раней суіснавалі некалькі варыянтаў правапісу, прытым "клясычнага" было аж некалькі. Цяпер і тут, як я бачу ідзе тэндэнцыя да ўніфікацыі. Скажам, я пішу клясычным правапісам, але апускаю "ь" пры асыміляцыйным памякчэнні свісцячых і пры падвойнай зычнай; некаторыя ўжываюць архаічнае напісанне запаз. слоў - без акання (політыка); канчаткі - у палёх, бацьком, глядзеце і г.д. І, мабыць, камусьці такая шматварыяцыйнасць падабаецца. Але гэта выклікае пэўныя праблемы ў Вікіпэдыі: розныя варыянты назваў аднаго артыкула, несупадзенне правапісаў пры рэдаґаванні аднаго артыкула рознымі карыстальнікамі...

Пры ўніфікацыі правапісу варта браць за прыклад адзін які-кольвек правапіс! Тут прапаноўваўся "Правапіс-2005", з якім я збольшага згодны. Але і ў ім ёсць пэўныя невялічкія спрэчныя месцы. Самае абуральнае для мяне ў ім напісанне twist – тўіст, swing – сўінг. Гук [ў] ува ўсіх сэнсах "непаўнавартасны" - яго ўзнікненне пазыцыйнае: пераход з "в" і ў большасці выпадкаў з "л", якія трапляюць ў пазыцыю ў канцы складу перад галоснай. І т.ч. "ў" пішацца толькі ў канцы складу (пасля яго ня можа быць галоснага гуку) і абавязкова перад галосным. Странна што, аўтары "Правапісу" гэтага ня ведаюць. Мабыць, у іншых вікіпэдыстаў могуць узнікнуць іншыя нараканні да гэтага правапісу. І т.ч. можа паўстаць патрэба ў стварэнні свайго правапісу на падмурку ўжо існага (напрыклад, ужо згаданага), дапрацаванне яго. --Rebel Extravaganza 22:16, 9 красавіка 2007 (UTC)

Вельмі і вельмі слушная заўвага наконт "пазіцыйнасці" білабіяльнага сананту. Аднак, разам з такой заўвагай вы карыстаецеся g-with-upturn, што, мякка кажучы, у слове "алгарытм" (напр.) -- грубая памылка. Калі Вашыя веды дазваляюць, паспрабуйце стварыць сваю пераапрацоўку тарашкевіцы. Паглядзім, што атрымаецца; для гэтага праекту ж ён будзе вельмі дарэчы. Тым больш, што нараканні на рэв2005 ужо, здаецца, выказаны (не ўсе, аднак дастаткова), каб унікнуць спрэчных момантаў у новай рэдакцыі. Адное скажу, аднак, дакладна -- для 99% тутэйшых удзельнікаў, "ь" -- гэта шчыт і сцяг. Усё таксама даўно выказана, і ўсім ведама, што мяккія знакі развярзаюць тэкст і толькі, але паспрабуйце ўпэўніць у гэтым удзельнікаў. А калі тут увядуць канвертацыю ў лацінку, то гемарою з марф. і фан. "ь" потым не абярэшся. -- 194.158.205.102 15:27, 17 красавіка 2007 (UTC)
Але я ніякім чынам не адгаворваю Вас ад працы над "перарэдакцыяй" рэв2005. Пабачыць такую працу было б цікава -- 194.158.205.102 15:30, 17 красавіка 2007 (UTC)
Прашу звярнуць увагу, што перапрацоўку правапіса можна разглядаць як уласныя даследванні, што супярэчыць палітыцы Вікіпедыі. --Astap 19:00, 18 красавіка 2007 (UTC)
Так, перад тым, як зарэгістраваць код на яго, патрэбна будзе сур'ёзная прамоцыя: друк etc -- 194.158.205.102 17:30, 21 красавіка 2007 (UTC)
Увесь час - адныя пражэкты... Mienski 20:50, 21 красавіка 2007 (UTC)

P.S.[рэдагаваць крыніцу]

Гэтыя два пытанні патрабуюць найхутчэйшага вырашэння. Дамэн - да канца месяца. Правапіс - максімум два месяцы. Я зусім ня часта бываю тут, таму ня ведаю як адбываецца працэдура, але гэтыя пытанні трэба абмеркаваць і прагаласаваць не зацягваючы, і большацю галасоў вырашыць як зрабіць.

Альґарытм наступных дзеянняў просты:

  • Вырашэнне пытання па назве дамэну
  • Вырашэнне пытання па правапісу
    • (Вар.1) Пакінуць мноства правапісаў
    • (Вар.2) прыняцце аднаго з правапісаў
      • (Вар.2А) узяць правапіс цалкам
      • (Вар.2Б) выправіць некаторыя правілы, каб яны задавальнялі большасць

--Rebel Extravaganza 22:16, 9 красавіка 2007 (UTC)

Чаму зьнікае артыкул?[рэдагаваць крыніцу]

Дзіўна, артыкул Фартэпіяна, які я зрабіў, адчыняецца ў разьдзеле "мой унёсак", аднак, калі спарабуеш адкрыць яго зь іншых месцаў або праз пашукавік - "не існуе". Што б гэта значыла? Удзельнік:Stachv

Індэкс пошуку звычайна абнаўляецца зрэдку, трэба пачакаць тыдзень–другі. Але ў артыкулах можна выкарыстоўваць спасылку на Фартэпіяна зараз. --EugeneZelenko 15:50, 18 траўня 2007 (UTC)
Ну добра, а чаму тады ён зьнік з майго сьпісу назіраньня? Удзельнік:Stachv
У назьве артыкула першапачаткова была лацінская літара «і» замест кірылічнай, таму калі гэта было знойдзена, артыкул быў перайменаваны, а папяпэдняя вэрсія выдаленая з-за памылкі ў назьве. З-за таго, што ў сьпісе назіраньня страрая назва, артыкул адтуль зьнік, а ў разьдзеле «Мой унёсак» назва хутчэй за ўсё ўводзілася з клявіятуры, таму літара «і» там правільная. І менавіта таму раней артыкула ў гэтым разьдзеле не было, а зараз ён зьявіўся. --zedlik 20:38, 18 траўня 2007 (UTC)
Дзякуй! Удзельнік:Stachv