Абмеркаваньне:Віленскі саміт 2023 году
Выгляд
Вандалізм удзельніка Taravyvan Adijene
[рэдагаваць крыніцу]Вітаю, Удзельнік:Taravyvan Adijene! Як маецеся? Зьвярнуўся да вас на вашай уласнай старонцы гутарак (Гутаркі ўдзельніка:Taravyvan Adijene#Віленскі саміт 2023 году), але вы не адказваеце. Ці можаце, калі ласка, патлумачыць прычыну працягу вашага вандалізму супраць дадзенага артыкула, што выяўляецца ў навязваньні расейскай трансьлітарацыі замест беларускага скароту, хоць дадзенае пытаньне абмяркоўвалася на карысьць беларускага скароту з вашым удзелам на старонцы Абмеркаваньне:Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 10:40, 25 ліпеня 2023 (UTC+3)
- Вельмі шкада, што раней, здаецца, ніхто не зьвянуў увагу, але скарот НАТО ёсьць у кнізе «Беларускі клясычны правапіс: Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя»: «Пры асваеньні абрэвіятуры-пазычаньні трансьлітаруюцца: НАТО (NATO), ЮНЭСКО (UNESCO) (п. 93)». На ўсякі выпадак таксама падам прыклады ўжываньня скароту НАТО ў рэцэнзаваных навуковых часопісах: 1) Ланеўскі А. Гісторыя палітычнай неэфектыўнасці: польскі погляд на беларускую апазіцыю // Беларускі Гістарычны Агляд. Т. 23, 2016. С. 306; 2) Камусэлa Т. Расійскія «окраины» і польскія «Kresy»: аб’ектыўнасць і гістарыяграфія // Беларускі Гістарычны Агляд. Т. 26, 2019. С. 159; 3) Часноўскі М. Эвалюцыя грамадскага ладу і міжнароднай палітыкі сучаснай Польшчы // Белорусский журнал международного права и международных отношений. № 2, 1998. С. 80—82. Сюды ж Рада Беларускай Народнай Рэспублікі. Гадавік за 2016 г. С. 54: Падкрэсьліваем неабходнасьць адзінства дзеяньняў у рамках Арганізацыі Паўночнаатлянтычнае Дамовы супраць новых пагрозаў і выказваем падтрымку паглыбленьню супрацоўніцтва Альянса з Украінай і яе стратэгічнай мэце атрымаць сяброўства ў НАТО, а таксама афіцыйны сайт пана Зянона Пазьняка: Інфармацыя да саміту НАТО. Таму заклікаю Ўдзельніка:W спыніць гэту бязглуздую вайну рэдагаваньняў датычна пытаньня, якое ня можа лічыцца прынцыповым і мець нейкія повязі з наркамаўкай або русіфікацыяй. Прынамсі выпраўляць скарот НАТО на АПАД ва ўнёску іншых удзельнікаў дакладна ня варта. Мяркую, што ўдзельнікам Stary Jolup, Dymitr, Jarash, magnus108, Gleb Leo варта зьвярнуць увагу на гэтае абмеркаваньне. Магчыма, хтосьці зь іх захоча выказацца. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:46, 31 ліпеня 2023 (+03)
- Вітаю! Як маецеся? На жаль, паўтараецца неразуменьне, якое было ў Абмеркаваньне:Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы праз падмену панятка скарот (абрэвіятура) трансьлітарацыяй, якой ня месца ў беларускай мове, пра што шматкроць згадвалася ў ранейшых абмеркаваньнях наконт перайманьня расейскіх калек замест выкарыстаньня ўласнай школы беларускага перакладу. Ужо згадваў, што згаданыя вамі вышэй аўтары знаходзіліся пад уплывам расейца, што вядзе той часопіс на Факультэце міжнародных адносін БДУ з усімі наступствамі. Толькі беларускамоўны дасьледнік Андрэй Валодзькін здолеў па-за ягоным уплывам надрукаваць некалькі артыкулаў з уласна беларускім скаротам АПАД. Вось такая сапраўдная русіфікацыя беларускай навуковай тэрміналёгіі, за якую маем і заклікаю стаяць у дадзеным разьдзеле Вікіпэдыі, як за Вікіпэдыя:Беларускія гістарычныя назвы, супраць якіх, нагадаю, выступае мой апанэнт. Таму хутчэй ня варта падмяняць беларускі скарот АПАД на расейскую трансьлітарацыю НАТО, тым больш абмаскальваць унёсак іншага ўдзельніка, зроблены на падставе першакрыніцы па-ангельску. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 22:27, 2 жніўня 2023 (UTC+3)
- Напраўду не зусім разумею чаму скарот НАТО гэта расейская калька. На афіцыйнай старонцы польскага ўраду таксама выкарыстоўваецца скарот NATO, такая ж справа з скаротам NATO на старонцы міністэрства замежных справаў Аўстрыі. У дадатак, на старонцы найбуйнейшай італьянскай газэты La Repubblica таксама скарот NATO. Вядома, што з улікам расшыфроўкі абрэвіятуры на адпаведныя мовы выяўляецца, што гэта трансьлітэрацыя. --Dymitr 23:43, 2 жніўня 2023 (+03)
- Правіла Вікіпэдыя:Беларускія гістарычныя назвы тычыцца геаграфічных аб’ектаў на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Адпаведна, назва амэрыканскага вайсковага зьвязу ня мае дачыненьня да гэтага правіла. Вы праігранавалі спасылкі на БКП-2005, Раду БНР і Зянона Пазьняка. Зрэшты, вы не падалі нейкіх сьведчаньняў на карысьць таго, што аўтары далёка ня поўнага сьпісу публікацыяў у рэцэнзаваных часопісах знаходзяцца пад чымсьці ўплывам. Пагатоў часопіс Беларускі Гістарычны Агляд (2 публікацыі) выдаецца пры ЭГУ, а не БДУ. Урэшце, далучаюся да пададзенага вышэй пытаньня: вы сапраўды лічыце, што выкарыстаньне скароту НАТО як асноўнага ў польскай (pl:NATO) і нямецкай (de:NATO) мовах ёсьць расейскай калькай і вынікам маскалізацыі? --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:57, 2 жніўня 2023 (+03)
- Вялікі дзякуй за пытаньні і водгукі ад абодвух удзельнікаў вышэй. Пісаў наконт гэтага пытаньня некалькі гадамі раней і ўжо некалькі разоў, але, відаць, адсутнасьць правіла пра БНТ дае пра сябе ведаць, таму пастараюся ўзнавіць даўнейшыя довады ў карысьць захаваньня беларускіх скаротаў і шырэй тэрміналёгіі. Утварэньне тэрміналёгіі кіруецца ў тым ліку такой дысцыплінай, як тэорыя перакладу, якая, сярод іншага, падзялае мовы на тыя, што аддаюць перавагу або дапускаюць трансьлітарацыю замежных скаротаў на шкоду ўласнай тэрміналягічнай школе і на тыя, што — не. Вышэй пералічаныя прыклады калькаваньня ў некалькіх мовах належаць да першага прыкладу, у які звычайна трапляюць больш даўнія школы перакладу, але не найлепшыя. Беларуская моўная традыцыя словаўтварэньня належыць да другога пераліку моваў, адсутных сярод згаданых, як больш новых і таму сучасных для існай тэорыі перакладу. Гэта той выпадак, калі не было дабра — бяда дапамагла. У сваю чаргу тэрміналёгія ў кожнай галіне ўтвараецца ў ходзе апрабацыі ў спэцыялізаваных выданьнях, як той сумнавядомы часопіс пад кіраўніцтвам расейца, адкуль бяруцца ўсе гэтыя расейскія трансьлітарацыі і іншыя забароны на напісаньне Балтыя замест Прыбалтыка, таму бяда не абмяжоўваецца адным гэтым замежным скаротам, а наогул тычыцца русіфікацыі ўсіх навуковых працаў. Таму і ня згадваў тыя 3 спасылкі, як вытворныя ў выкарыстаньні русіфікаванай тэрміналёгіі, бо належаць да неспэцыялізаваных крыніцаў, якія самі вымушана бяруць за ўзор распрацоўку пад рэдакцыяй расейца. Таксама зьвяртаў увагу на саміх аўтараў, што паходзяць з той школы міжнародных адносін, якая зазнае русіфікацыю насуперак таму курсу тэорыі перакладу, які дарэчы выкладаецца на тым самым Факультэце міжнародных адносін БДУ, а не на выданьнях, у якіх потым тыя русіфікаваныя аўтары друкуюцца. Як бачна, русіфікуюць і геаграфічныя назвы і скароты ўстановаў, таму бяда мае агульнае поле для ўсёй тэрміналёгіі міжнародных дачыненьняў і геаграфіі, хай сабе і замежных краінаў. Для разбору ўсіх гэтых палётаў патрэбны новы Ян Станкевіч, які б задакумэнтаваў шырэйшую русіфікацыю тэрміналёгіі, падобна 1960-м гадам. Таму, што тычыцца пытаньняў, то так, лічу падмену беларускага скароту АПАД тым рэдактарам адзінага ў Беларусі профільнага навуковага часопіса ў сваёй галіне на НАТО вынікам шматгадовай маскалізацыі. І гэта выяўляецца адрозьненьнем шырэйшай тэрміналёгіі па-беларуску маладзейшых дасьледнікаў на навукова-практычных канфэрэнцыях і ў больш агульнатэматычных навуковых часопісах, якія рэдагуюць беларусы, ад русіфікаванай. Пішу пра гэта з уласнага прыкладу і знаёмых, калі адна і тая самая навуковая праца прымалася да друку ў іншых выпадках, як то зборніках і часопісах, і наадварот русіфікавалася і русіфікуецца тым рэдактарам з канчатковым урэшце пераводам аўтара на расейскую празь некалькі гадоў такіх фокусаў. Буду ўдзячны за падтрымку ня толькі вузка аднаго гэтага скароту па-беларуску АПАД, але і шырэй усёй БНТ незалежна ад галіны ведаў, аж да матэматыкі, тым больш, што 12 жніўня пачнецца Месяц істотных артыкулаў, да ўдзелу ў якім запрашаю. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 10:16, 4 жніўня 2023 (UTC+3)
- Якія яшчэ мовы, апроч беларускай, належаць да другога азначага вамі тыпу? Увогуле, ці ёсьць вартыя даверу крыніцы на тое, што беларуская мова мае належыць менавіта да другога тыпу, ці не маглі б вы падаць дакладныя цытаты з гэтых крыніцаў? Зрэшты, у гэтым разьдзеле дзее правіла Вікіпэдыя:Правапіс і ў БКП-2005 дакладна прапісваюцца ў частцы 4 «Правапіс абрэвіятураў»: «Пры асваеньні абрэвіятуры-пазычаньні трансьлітаруюцца» (п. 93) з прыкладамі НАТО і ЮНЭСКО (абрэвіятура ЮНЭСКО таксама падаецца ў якасьці прыкладу ў п. 73). Ці прапануеце вы адкідаць гэты пункт БКП-2005? --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:02, 4 жніўня 2023 (+03)
- Вялікі дзякуй за дадатковыя пытаньні. Да 2-га тыпу спачатна належала француская мова, але тое адбылося задоўга да ўзьнікненьня тэорыі перакладу. Ужо паводле гэтай тэорыі ў Эўропе да 2-га тыпу належыць ісьляндзкая школа перакладу. Ня маю зараз падручніка па тэорыі перакладу. Пры гэтым такая крыніца звычайна зьмяшчае якраз пералік моваў, што адносяць да 1-га тыпу, як выняткі з правіла. Іншыя дапомна адносяць да цалкам адпаведных тэорыі перакладу. Апошняе і самае важнае, у Беларускім клясычным правапісе 2005 году падкрэсьліваецца толькі дапушчэньне таго, што пазычаньні трансьлітаруюцца менавіта «пры асваеньні». З таго часу маем паступальнае разьвіцьцё беларускай школы перакладу (як прыклад Віня-Пых праз год у 2007 годзе) і БНТ, у тым ліку ўласнабеларускі скарот АПАД. Таму супярэчнасьць з БКП 2005 году адсутнічае і наадварот дадзены пункт 93 БКП сьведчыць на карысьць пераходу на беларускія скароты і найменьні адразу па ўзьнікненьні дадатковых кампэтэнцыяў у беларускіх перакладнікаў, як у эўрапейскіх, гэтак і ў азіяцкіх мовах.--Удзельнік:W 11:25, 6 жніўня 2023 (UTC+3)
- На жаль, ваш адказ не адпавядае правілу Вікіпэдыя:Магчымасьць праверкі. Падайце, калі ласка, цытаты з канкрэтных вартых даверу крыніцаў. Пагатоў, у Ісьляндзкай і Францускай Вікіпэдыях выкарыстоўваюцца інтэрнацыянальныя скароты (напрыклад, is:Flokkur:UNESCO, fr:Langue classée en danger par l'UNESCO, fr:Ambassadeur auprès de l'UNESCO), што ставіць пад сумнеў тое, што вы сьцьвярджаеце без спасылак на вартыя даверу крыніцы. Што да астатняга, то Віня-Пых — гэта хіба скарот? Плюс якое дачыненьне да скаротаў мае БНТ (т.б. Беларуская навуковая тэрміналёгія з 1920-х гадоў)? Зрэшты, дадатковыя прыклады незасваеньня скаротаў ад небеларускіх назваў з БКП-2005 (п. 94) «КГБ — кагэбісцкі й КГБісцкі» і «НКВД — энкавэдыст і НКВДыст» відавочна зьняпраўджваюць вашую інтэрпрэтацыю заахвочваньня БКП-2005 да пераходу на беларускія скароты. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 14:35, 6 жніўня 2023 (+03)
- Зь 2008 году існуе скарот КДБ у Беларускай Вікіпэдыі, а зь 2014-га — НКУС . Калі ласка, будзе ўважлівыя да засваеньня беларускіх скаротаў. Віня-Пых ёсьць прыкладам асваеньня іншамоўнай лексыкі па-за расейскай школай перакладу, як і АПАД, да чаго заклікае сучасная нармалізацыя Беларускага клясычнага правапісу 2005 году. Зьвяртаю ўвагу на працяг блытаньня тэрмінаў трансьлітарацыя і скарот, што замінае разуменьню. Ужо зьвяртаў увагу на францускі прыклад да ўтварэньня тэорыі перакладу, што важна для разуменьня непасьлядоўнасьці ў прымяненьні. Зь ісьляндкай школай знаёмы менш, што не адмяняе першаснасьць асвоенай лексыкі перад перайманьнямі. Вікіпэдыя:Магчымасьць праверкі варта прымяняць да навязваньня расейскай калькі НАТО, бо менавіта ёй падмяняецца першасны пераклад у адпаведнасьці зь беларускім скаротам, пацьверджаным уласнабеларускай тэрміналёгіяй паводле крыніцы. То-бок цяжар доказу патрэбы ў забароне беларускага скароту ў Беларускай Вікіпэдыі ляжыць на апанэнце, да якога шматкроць зьвяртаўся тут і на старонцы гутарак, але той ігнаруе ўсе спробы абмеркаваньня. Таму выглядае, што довады ў апанэнта на карысьць вандалізму супраць беларускага скароту адсутнічаюць, як і ў ранейшых абмеркаваньнях.--Удзельнік:W 9:30, 9 жніўня 2023 (UTC+3)
- ВП:НЯЧУЮ. Раблю вам афіцыйнае папярджваньне за адмову выконваць правіла Вікіпэдыя:Магчымасьць праверкі. Калі вы далей будзеце выпраўляць сьцьверджаныя ў БКП-2005 агульнапрынятыя абрэвіятуры для небеларускіх арганізацыяў без паданьня цытатаў з вартых даверу крыніцаў на вашыя сьцьверджаньні пра «школы перакладу» і да т. п., то атрымаеце блякаваньне. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:01, 9 жніўня 2023 (+03)
- Зь 2008 году існуе скарот КДБ у Беларускай Вікіпэдыі, а зь 2014-га — НКУС . Калі ласка, будзе ўважлівыя да засваеньня беларускіх скаротаў. Віня-Пых ёсьць прыкладам асваеньня іншамоўнай лексыкі па-за расейскай школай перакладу, як і АПАД, да чаго заклікае сучасная нармалізацыя Беларускага клясычнага правапісу 2005 году. Зьвяртаю ўвагу на працяг блытаньня тэрмінаў трансьлітарацыя і скарот, што замінае разуменьню. Ужо зьвяртаў увагу на францускі прыклад да ўтварэньня тэорыі перакладу, што важна для разуменьня непасьлядоўнасьці ў прымяненьні. Зь ісьляндкай школай знаёмы менш, што не адмяняе першаснасьць асвоенай лексыкі перад перайманьнямі. Вікіпэдыя:Магчымасьць праверкі варта прымяняць да навязваньня расейскай калькі НАТО, бо менавіта ёй падмяняецца першасны пераклад у адпаведнасьці зь беларускім скаротам, пацьверджаным уласнабеларускай тэрміналёгіяй паводле крыніцы. То-бок цяжар доказу патрэбы ў забароне беларускага скароту ў Беларускай Вікіпэдыі ляжыць на апанэнце, да якога шматкроць зьвяртаўся тут і на старонцы гутарак, але той ігнаруе ўсе спробы абмеркаваньня. Таму выглядае, што довады ў апанэнта на карысьць вандалізму супраць беларускага скароту адсутнічаюць, як і ў ранейшых абмеркаваньнях.--Удзельнік:W 9:30, 9 жніўня 2023 (UTC+3)
- На жаль, ваш адказ не адпавядае правілу Вікіпэдыя:Магчымасьць праверкі. Падайце, калі ласка, цытаты з канкрэтных вартых даверу крыніцаў. Пагатоў, у Ісьляндзкай і Францускай Вікіпэдыях выкарыстоўваюцца інтэрнацыянальныя скароты (напрыклад, is:Flokkur:UNESCO, fr:Langue classée en danger par l'UNESCO, fr:Ambassadeur auprès de l'UNESCO), што ставіць пад сумнеў тое, што вы сьцьвярджаеце без спасылак на вартыя даверу крыніцы. Што да астатняга, то Віня-Пых — гэта хіба скарот? Плюс якое дачыненьне да скаротаў мае БНТ (т.б. Беларуская навуковая тэрміналёгія з 1920-х гадоў)? Зрэшты, дадатковыя прыклады незасваеньня скаротаў ад небеларускіх назваў з БКП-2005 (п. 94) «КГБ — кагэбісцкі й КГБісцкі» і «НКВД — энкавэдыст і НКВДыст» відавочна зьняпраўджваюць вашую інтэрпрэтацыю заахвочваньня БКП-2005 да пераходу на беларускія скароты. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 14:35, 6 жніўня 2023 (+03)
- Вялікі дзякуй за дадатковыя пытаньні. Да 2-га тыпу спачатна належала француская мова, але тое адбылося задоўга да ўзьнікненьня тэорыі перакладу. Ужо паводле гэтай тэорыі ў Эўропе да 2-га тыпу належыць ісьляндзкая школа перакладу. Ня маю зараз падручніка па тэорыі перакладу. Пры гэтым такая крыніца звычайна зьмяшчае якраз пералік моваў, што адносяць да 1-га тыпу, як выняткі з правіла. Іншыя дапомна адносяць да цалкам адпаведных тэорыі перакладу. Апошняе і самае важнае, у Беларускім клясычным правапісе 2005 году падкрэсьліваецца толькі дапушчэньне таго, што пазычаньні трансьлітаруюцца менавіта «пры асваеньні». З таго часу маем паступальнае разьвіцьцё беларускай школы перакладу (як прыклад Віня-Пых праз год у 2007 годзе) і БНТ, у тым ліку ўласнабеларускі скарот АПАД. Таму супярэчнасьць з БКП 2005 году адсутнічае і наадварот дадзены пункт 93 БКП сьведчыць на карысьць пераходу на беларускія скароты і найменьні адразу па ўзьнікненьні дадатковых кампэтэнцыяў у беларускіх перакладнікаў, як у эўрапейскіх, гэтак і ў азіяцкіх мовах.--Удзельнік:W 11:25, 6 жніўня 2023 (UTC+3)
- Якія яшчэ мовы, апроч беларускай, належаць да другога азначага вамі тыпу? Увогуле, ці ёсьць вартыя даверу крыніцы на тое, што беларуская мова мае належыць менавіта да другога тыпу, ці не маглі б вы падаць дакладныя цытаты з гэтых крыніцаў? Зрэшты, у гэтым разьдзеле дзее правіла Вікіпэдыя:Правапіс і ў БКП-2005 дакладна прапісваюцца ў частцы 4 «Правапіс абрэвіятураў»: «Пры асваеньні абрэвіятуры-пазычаньні трансьлітаруюцца» (п. 93) з прыкладамі НАТО і ЮНЭСКО (абрэвіятура ЮНЭСКО таксама падаецца ў якасьці прыкладу ў п. 73). Ці прапануеце вы адкідаць гэты пункт БКП-2005? --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:02, 4 жніўня 2023 (+03)
- Вялікі дзякуй за пытаньні і водгукі ад абодвух удзельнікаў вышэй. Пісаў наконт гэтага пытаньня некалькі гадамі раней і ўжо некалькі разоў, але, відаць, адсутнасьць правіла пра БНТ дае пра сябе ведаць, таму пастараюся ўзнавіць даўнейшыя довады ў карысьць захаваньня беларускіх скаротаў і шырэй тэрміналёгіі. Утварэньне тэрміналёгіі кіруецца ў тым ліку такой дысцыплінай, як тэорыя перакладу, якая, сярод іншага, падзялае мовы на тыя, што аддаюць перавагу або дапускаюць трансьлітарацыю замежных скаротаў на шкоду ўласнай тэрміналягічнай школе і на тыя, што — не. Вышэй пералічаныя прыклады калькаваньня ў некалькіх мовах належаць да першага прыкладу, у які звычайна трапляюць больш даўнія школы перакладу, але не найлепшыя. Беларуская моўная традыцыя словаўтварэньня належыць да другога пераліку моваў, адсутных сярод згаданых, як больш новых і таму сучасных для існай тэорыі перакладу. Гэта той выпадак, калі не было дабра — бяда дапамагла. У сваю чаргу тэрміналёгія ў кожнай галіне ўтвараецца ў ходзе апрабацыі ў спэцыялізаваных выданьнях, як той сумнавядомы часопіс пад кіраўніцтвам расейца, адкуль бяруцца ўсе гэтыя расейскія трансьлітарацыі і іншыя забароны на напісаньне Балтыя замест Прыбалтыка, таму бяда не абмяжоўваецца адным гэтым замежным скаротам, а наогул тычыцца русіфікацыі ўсіх навуковых працаў. Таму і ня згадваў тыя 3 спасылкі, як вытворныя ў выкарыстаньні русіфікаванай тэрміналёгіі, бо належаць да неспэцыялізаваных крыніцаў, якія самі вымушана бяруць за ўзор распрацоўку пад рэдакцыяй расейца. Таксама зьвяртаў увагу на саміх аўтараў, што паходзяць з той школы міжнародных адносін, якая зазнае русіфікацыю насуперак таму курсу тэорыі перакладу, які дарэчы выкладаецца на тым самым Факультэце міжнародных адносін БДУ, а не на выданьнях, у якіх потым тыя русіфікаваныя аўтары друкуюцца. Як бачна, русіфікуюць і геаграфічныя назвы і скароты ўстановаў, таму бяда мае агульнае поле для ўсёй тэрміналёгіі міжнародных дачыненьняў і геаграфіі, хай сабе і замежных краінаў. Для разбору ўсіх гэтых палётаў патрэбны новы Ян Станкевіч, які б задакумэнтаваў шырэйшую русіфікацыю тэрміналёгіі, падобна 1960-м гадам. Таму, што тычыцца пытаньняў, то так, лічу падмену беларускага скароту АПАД тым рэдактарам адзінага ў Беларусі профільнага навуковага часопіса ў сваёй галіне на НАТО вынікам шматгадовай маскалізацыі. І гэта выяўляецца адрозьненьнем шырэйшай тэрміналёгіі па-беларуску маладзейшых дасьледнікаў на навукова-практычных канфэрэнцыях і ў больш агульнатэматычных навуковых часопісах, якія рэдагуюць беларусы, ад русіфікаванай. Пішу пра гэта з уласнага прыкладу і знаёмых, калі адна і тая самая навуковая праца прымалася да друку ў іншых выпадках, як то зборніках і часопісах, і наадварот русіфікавалася і русіфікуецца тым рэдактарам з канчатковым урэшце пераводам аўтара на расейскую празь некалькі гадоў такіх фокусаў. Буду ўдзячны за падтрымку ня толькі вузка аднаго гэтага скароту па-беларуску АПАД, але і шырэй усёй БНТ незалежна ад галіны ведаў, аж да матэматыкі, тым больш, што 12 жніўня пачнецца Месяц істотных артыкулаў, да ўдзелу ў якім запрашаю. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 10:16, 4 жніўня 2023 (UTC+3)
- Вітаю! Як маецеся? На жаль, паўтараецца неразуменьне, якое было ў Абмеркаваньне:Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы праз падмену панятка скарот (абрэвіятура) трансьлітарацыяй, якой ня месца ў беларускай мове, пра што шматкроць згадвалася ў ранейшых абмеркаваньнях наконт перайманьня расейскіх калек замест выкарыстаньня ўласнай школы беларускага перакладу. Ужо згадваў, што згаданыя вамі вышэй аўтары знаходзіліся пад уплывам расейца, што вядзе той часопіс на Факультэце міжнародных адносін БДУ з усімі наступствамі. Толькі беларускамоўны дасьледнік Андрэй Валодзькін здолеў па-за ягоным уплывам надрукаваць некалькі артыкулаў з уласна беларускім скаротам АПАД. Вось такая сапраўдная русіфікацыя беларускай навуковай тэрміналёгіі, за якую маем і заклікаю стаяць у дадзеным разьдзеле Вікіпэдыі, як за Вікіпэдыя:Беларускія гістарычныя назвы, супраць якіх, нагадаю, выступае мой апанэнт. Таму хутчэй ня варта падмяняць беларускі скарот АПАД на расейскую трансьлітарацыю НАТО, тым больш абмаскальваць унёсак іншага ўдзельніка, зроблены на падставе першакрыніцы па-ангельску. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 22:27, 2 жніўня 2023 (UTC+3)
- Слушная заўвага наконт скароту НАТО. Dymitr 16:45, 1 жніўня 2023 (+03)
- Я ўжо раней казаў, што мне больш да спадобы абрэвіятура АПАД. Але ж, відавочна, пакуль трэба выкарыстоўваць менавіта варыянт НАТО (NATO). --Ліцьвін (гутаркі) 23:05, 1 жніўня 2023 (+03)
- Калі мелася на ўвазе, што мне прыйдзе паведамленьне, то яно не прыйшло. Відаць, трэба выкарыстоўваць шаблён:Зьвярнуцца. Што тычыцца выпраўленьня скароту НАТО на АПАД «ва ўнёску іншых удзельнікаў», то ёсьць такое правіла en:WP:OWN. Паводле гэтага правіла, калі адзін аўтар выкарыстаў у артыкуле сымбалі, прынятыя на рэфэрэндуме 1995 году, ніхто не замінае іншаму ўдзельніку выправіць іх на іншыя сымбалі. Што тычыцца праблемы з НАТО, можна выкарыстоўваць поўную форму «Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы», калі ўжо так складана прыйсьці да паразуменьня. Jarash (гутаркі) 23:45, 2 жніўня 2023 (+03)
- У гэтым моўных разьдзеле на гэты момант няма правіла en:WP:OWN, правілы іншых моўных разьдзелаў ня маюць ніякага дачыненьня да гэтага разьдзелу. Выпраўленьні ў чужым унёску маюць быць аргумэнтаванымі на падставе вартых даверу крыніцаў, іначай падобныя выпраўльні будуць перашкаджаць нармальнаму функцыянаваньню гэтага разьдзелу. P. S. На ўсякі выпадак напомню (магчыма, хтосьці іншы забыўся), як вы прасоўвалі на Вікісховішчы расейска-савецкую трансьлітарацыю замест Беларускай лацінкі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:05, 3 жніўня 2023 (+03)
- Датычна правіла асваеньня - варта зьвярнуць увагу і на абрэвіятуру "UN": наколькі слушна выкарыстоўваць у якасьці перакладу "ААН"? Magnus108 (гутаркі) 21:43, 14 верасьня 2023 (+03)
- Слушна выкарыстоўваць менавіта ААН, бо ў адрознасьць ад розных «ААНАНК», сьцьвярджаецца ў БКП-2005 (п. 94), шырока выкарыстоўваецца ў вартых даверу крыніцах (у тым ліку у артыкуле «Арганізацыя аб'яднаных нацый» першага тому Беларускай энцыкляпэдыі, с. 461). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:51, 15 верасьня 2023 (+03)