Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ядзерны/ядравы

[рэдагаваць крыніцу]

Як будзе слушна: ядзерны альбо ядравы? Лёгіка: ядро — ядры — ядравы. Ядзерны — калька з расейскай. Хто як мяркуе? —zedlik 16:51, 25 кастрычніка 2008 (UTC)

Суб'ектыўна мне больш даспадобы ядравы, як і увогуле суфікс ав/ов пры ўтварэньні прыметнікаў. --Казімер Ляхновіч 17:09, 25 кастрычніка 2008 (UTC)

"Наша дзяржава" чыя гэта наша? Падобныя выразы ў вікі недапушчальныя, тым больш у абраным артыкуле. --Чаховіч Уладзіслаў 20:10, 9 лютага 2012 (FET)

ЗробленаWizardist г 20:13, 9 лютага 2012 (FET)

Не дрэнна было б яшчэ спасылачкамі пацвердзіць не нейтральныя выказванні, накталт: Тым ня меней, у рыторыцы афіцыйных беларускіх уладаў часта сустракаюцца агулам варожыя выпады супраць Альянсу. --Чаховіч Уладзіслаў 20:20, 9 лютага 2012 (FET)

Гэта цалкам нэўтральнае сьцвярджэньне. Іншая справа, дзе б знайсьці другасную крыніцу, бо, уласна, першасных крыніц з, цытую, «варожымі выпадамі» хапае (google). — Wizardist г 21:27, 9 лютага 2012 (FET)
Гэта выказванне аднаго чалавека, нават зыходзячы з усім нам сумна вядомай палітычнай сітуацыі ў краіны, мы не можам прымаць яго як афіцыйную пазіцыю дзяржавы, а тым больш даваць ацэнку як "варожаму выпаду". Хай за нас гэта робяць СМІ. --Чаховіч Уладзіслаў 23:51, 9 лютага 2012 (FET)

Перш чым пачынаць вайну правак прапаную абмеркаваць. На мой погляд я часьцей сустракаю варыянт НАТО ў беларускім інфармацыйным палем. АПАД можна выкарыстоўваць як менш прыярытэтны варыянт. Dymitr 10:43, 10 ліпеня 2022 (+03)[адказаць]

Абмяркоўваецца тут. --Taravyvan Adijene (гутаркі) 14:23, 10 ліпеня 2022 (+03)[адказаць]

Удзельнік:W, раблю афіцыйнае папярэджаньне наконт працягу вайны рэдагаваньняў з парушэньнем Вікіпэдыя:Кансэнсус: калі справа пойдзе гэтак і далей, то артыкул давядзецца цалкам абараніць. Калі хочаце выпраўляць у ім маскалізмы, то рабіце гэта, калі ласка, без агрэсіўнага прасоўваньня рэдка ўжыванага скароту, які абмяркоўваецца тут і наконт якога бракуе мовазнаўчага абгрунтаваньня (бо выпадак не адзіны, ёсьць яшчэ, напрыклад, ЮНЭСКА): іншыя ўдзельнікі ў падобных выпадках відавочнага парушэньня кансэнсусу маюць права скасаваць усе рэдагаваньні разам, а не марнаваць свой час на аддзяленьне карыснага ад спрэчнага. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:06, 11 ліпеня 2022 (+03)[адказаць]

Вітаю! Як маецеся? Рабіў запыт наадварот на папярэджаньне апанэнта за вандалізм над дадзеным артыкулам супраць Вашай жа праўкі. Вялікі дзякуй за аднову скарота АПАД у дадзеным артыкуле разам са спасылкай на вартую даверу крыніцу пасьля вандалізму апанэнта. Адзіным артыкулам у Беларускай Вікіпэдыі пра ўстанову АПАД ёсьць Супрацьракетная абарона Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы з адпаведным скаротам. Таксама паводле рэкамэндацыі Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу: «Шматлікія артыкулы Вікіпэдыі грунтуюцца на навуковых матэрыялах. Такія крыніцы — акадэмічныя і рэцэнзаваныя публікацыі, манаграфіі, падручнікі — звычайна найбольш надзейныя». Таксама перавага мае надавацца крыніцам на мове адпаведнага разьдзелу Вікіпэдыі. У артыкуле адсутнічае хоць бы адна акадэмічная і рэцэнзаваная публікацыя, манаграфія або падручнік на беларускай мове, дзе прыводзіўся б іншы скарот, акрамя як АПАД. Буду ўдзячны за падтрымку ў справе Вікіпэдыя:Культура мовы, бо трансьлітарацыя апанэнта ўзятая з расейскай крыніцы або мас-мэдыя, што маюць ніжэйшы ўзровень надзейнасьці як крыніцы. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 15:58, 29 ліпеня 2022 (UTC+3)
Па-ранейшаму лічу, што прыдуманыя абрэвіятуры і ўсялякія маргінальныя тэорыі ня варта выкарыстоўваць у артыкуле, хіба што ў апошнюю чаргу, таму вярнуў стан да рэдагаваньняў удзельніка W. --Taravyvan Adijene (гутаркі) 11:15, 30 ліпеня 2022 (+03)[адказаць]
Вітаю! Ад часу стварэньня Шаблён:Арганізацыя 21 чэрвеня 2011 году ў дадзеным артыкуле выкарыстоўваецца абрэавіятура АПАД больш як 10 гадоў. Яе выкарыстаньне падмацавана беларускім словаўтварэньнем, што адпавядае Вікіпэдыя:Культура мовы, якую падтрымлівае адмін ад стварэньня ім адпаведнай старонкі 2 траўня 2011 году. У Беларускай Вікіпэдыі мэйнстрымам ёсьць навуковыя публікацыі на беларускай мове. Іншамоўныя крыніцы якраз належаць да маргінэсу, які сапраўды ня варта выкарыстоўваць у артыкуле, у тым ліку Вам самому. Прашу надалей не прыбягаць да вандалізму супраць правак, якія рабіў адміністратар на карысьць беларускага скароту адразу пасьля поўнай назвы, праз перасоўваньне і выдаленьне беларускага скароту ды яго замену расейскамоўнай калькай на падставе трансьлітарацыі, якая «ў сучаснай беларускай мове скасаваная і цалкам замененая на даволі неўпарадкаваную фанэтычную транскрыпцыю з украінскай, польскай, і, перш за ўсё, з расейскай мовы, што падспудна зьяўляецца асноўным мэтадам утварэньня навуковых тэрмінаў у сучаснай беларускай мове, і робіць немагчымай адзіную сыстэму дакладнай перадачы такой лексыкі зь першых крыніцаў». Таксама хацеў бы нагадаць, што Вікіпэдыя ня ёсьць Вашай уласнасьцю і Вашыя маргінальныя, па праўдзе, уяўленьні ў дадзеным выпадку, у тым ліку супярэчныя рэкамэндацыям самой Вікіпэдыі, не падлягаюць выкананьню іншымі ўдзельнікамі. Калі ня можаце прывесьці вартых даверу акадэмічных крыніцаў па-беларуску, то калі ласка, хоць не выстаўляйце сябе на сьмех заявамі пра маргінальнасьць. Беларусь - не Расея, і расейская мова і скароты зь яе праз калькі ня ёсьць мэйнстрымам у Беларускай Вікіпэдыі. Таму вяртаю даробак адміністратара пасьля Вашага чарговага вандалізму. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 18:43, 30 ліпеня 2022 (UTC+3)