Віленскі саміт 2023 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віленскі саміт 2023 году
саміт Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы
КраінаЛетува Рэдагаваць
Цяперашняе месцазнаходжаньнеВільня Рэдагаваць
ПапярэднікМадрыдзкі саміт 2022 году Рэдагаваць
Дата пачатку11 ліпеня 2023 Рэдагаваць
Дата заканчэньня12 ліпеня 2023 Рэдагаваць

Ві́ленскі са́міт НАТО 2023 го́ду — зьезд прадстаўнікоў урадаў-удзельнікаў Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы (НАТО), які адбыўся 11—12 ліпеня 2023 году ў Вільні (Летува).

Саміт быў афіцыйна прапанаваны падчас Мадрыдзкага саміту 2022 году(uk),[1] а яго даты былі вызначаныя 9 лістапада 2022 году[2].

11 ліпеня 2023 году старшыні ўрадаў на паседжаньні Паўночнаатлянтычнай рады абнародавалі Камюніке Саміту Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы (НАТО), якое налічвала 90 артыкулаў. У 12-м артыкуле Камюніке адзначалася: «Мы вырашылі заснаваць Раду НАТО—Украіна, … дзе хаўрусьнікі і Ўкраіна засядаюць у якасьці роўных сябраў, каб прасоўваць… эўраатлянтычныя памкненьні Ўкраіны да сяброўства ў НАТО»[3]. У 65-м артыкуле згадвалася: «Мы дамовіліся заснаваць Марскі асяродак бясьпекі вызначальнай падводнай інфраструктуры НАТО ў рамках Марскога камандаваньня НАТО (МарКам)»[4].

Перадумовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі ў сваім выступе перад Летувіскім Соймам у студзені 2023 году назваў саміт лёсавызначальным[5].

Ужо ў лютым 2023 году й Швэцыя, і Фінляндыя спадзяваліся, што Вугоршчына й Турэччына завершаць неабходныя ратыфікацыі дакумэнтаў для іх прыёму ў сябры.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]