Віня-Пых (кніга)
| «Віня-Пых» | |
| Winnie-the-Pooh | |
| Жанр: | Дзіцячы раман |
|---|---|
| Аўтар: | Алан Мілн |
| Мова арыгіналу: | Ангельская |
| Публікацыя: | 14 кастрычніка 1926 (100 гадоў таму) |
| Выдавецтва: | Мэтуэн (Лёндан, Ангельшчына) |
| Колькасьць старонак: | 128 |
| Ілюстратар: | Эрнэст Шэпард |
| Пераклад на беларускую: | 2007 |
| Перакладчык: | Віталь Воранаў |
| Носьбіт: | Кніга |
| Наступны твор: | «Хатка ў Пыхавым закутку» |
| ISBN: | 978-985-5487-12-X |
| Электронная вэрсія | |
«Віня-Пых» — першая кніга прыгодаў пра Віня-Пыха, аўтарства А. А. Мілна, напісаная ў 1926 годзе. Працяг прыгодаў у кніжцы «Хатка ў Пыхавым Закутку».
Некаторыя часткі кнігі былі папярэдне друкаваныя ў форме апавяданьняў. Першая частка, напрыклад, была адаптаваная з апавяданьня «Падазроныя Пчолы», апублікаванага ў London Evening News, у час Божага Нараджэньня 1925 году.
Кніга была перакладзеная ў больш чым 30 моваў, у тым ліку і на беларускую, а таксама лацінскую і мову эспэранта.
На беларускую мову кніжка была перакладзеная ў 2003 годзе, але з прычыны доўгай працэдуры набываньня аўтарскіх правоў на выданьне, у форме кніжкі выйшла толькі ў 2007 годзе накладам у 2000 асобнікаў[1] у выдавецтве «Белы Крумкач» (Познань, Польшча). Пераклад на беларускую — Віталь Воранаў.
Аўдыёкніга з беларускім перакладам выйшла ў 2022 годзе, у выдавецтве Кніжны Воз. Ролі агучылі Андрэй Дробыш (Трус), Алег Гарбуз (Віня-Пых, Сава), Крысціна Дробыш (Крыштусь Родзька, Кенга, Малеча Ру), Андрэй Мілюхін (апавядальнік, Парсючок, Іа).
У 2026 годзе ў Беластоку адбылася прэм'ера дзіцячага спектакля Прыгоды Віня-Пыха і яго сяброў, пастаўленага рэжысёрам Бернардам Мацеем Баням. Спектакль быў падрыхтаваны дзецьмі і стаў адной з першых сцэнічных інтэрпрэтацый беларускага перакладу твора.
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Віня-Пых
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ЧАСТКА ПЕРШАЯ, у якой мы знаёмімся зь Віня-Пыхам і грамадкай Пчолаў, і тут акурат пачынаюцца ўсе прыгоды
- ЧАСТКА ДРУГАЯ, у якой Пых ідзе ў госьці і захрасае ў дзірцы
- ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ, у якой Пых і Парсючок пайшлі на паляваньне і ледзь не злавілі Лыску
- ЧАСТКА ЧАЦЬВЁРТАЯ, у якой Восьлік Іа губляе хвост, а Пых ягоны хвост знаходзіць
- ЧАСТКА ПЯТАЯ, у якой Парсючок сустракае Мамантука
- ЧАСТКА ШОСТАЯ, у якой Іа сьвяткуе свой Дзень Народзінаў і атрымлівае два падарункі
- ЧАСТКА СЁМАЯ, у якой Кенга і Малеча Ру зьяўляюцца ў Лесе, а Парсючку даюць лазьню
- ЧАСТКА ВОСЬМАЯ, у якой Крыштусь Родзька вядзе палярную Ікспыдыцыю на Паўночнае Канцавосьсе
- ЧАСТКА ДЗЕВЯТАЯ, у якой Парсючок цалкам акружаны вадою
- ЧАСТКА ДЗЕСЯТАЯ, у якой Крыштусь Родзька ладзіць імпрэзу ў гонар Пыха, а пасьля мы ўсе разьвітваемся
Хатка ў Пыхавым закутку
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ЧАСТКА ПЕРШАЯ, у якой у Пыхавым закутку будуюць хатку для Іа
- ЧАСТКА ДРУГАЯ, у якой у лес прыбывае Тыгрык і снедае
- ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ, у якой ладзяцца пошукі, а Парсючок ізноў ледзь не сустракае Мамантука
- ЧАСТКА ЧАЦЬВЁРТАЯ, у якой выяўляецца, што Тыгрыкі ня надта лазяць па дрэвах
- ЧАСТКА ПЯТАЯ, у якой Трус мае вельмі заняты дзень, і мы даведваемся, чым звычайна займаецца Крыштусь Родзька «па раніцах»
- ЧАСТКА ШОСТАЯ, у якой Пых вынаходзіць новую гульню, а Іа далучаецца
- ЧАСТКА СЁМАЯ, у якой Тыгрыка адскокваюць
- ЧАСТКА ВОСЬМАЯ, у якой Парсючок здзяйсняе нешта выдатнае
- ЧАСТКА ДЗЕВЯТАЯ, у якой Вослік Іа знаходзіць Сядзібу, і Сава перасяляецца туды
- ЧАСТКА ДЗЕСЯТАЯ, у якой Крыштусь Родзька і Пых трапляюць у зачараванае месца, і мы пакідаем іх там
Цытаты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сьпярша ён падумаў: «Гэтае бзыканьне мусіць нешта азначаць. Так не бывае, каб нейкае бзыканьне гудзела і бзыкала проста так, зь ніадкуль. Калі я чую бзыканьне, значыць, хтосьці бзыкае, а дзеля таго, каб бзыкаць, наколькі я разумею, трэба быць пчалой».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Аляксандар Пукшанскі. Віні Пух стаў дзяўчынкай і загаварыў па-беларуску // Жырандоля. — 5 верасьня 2009. — № 24 (70). — С. 4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт кніжкі
- Мілн Алан. Віня-Пых // Сеціўная крама «Прастора»