Вэб-старонка
Вэб-старо́нка — інфармацыйны рэсурс Сеціва, які можа быць адкрыты пры дапамозе вэб-браўзэра. Гэтая рэсурс звычайна мае фармат HTML або XHTML і можа прадастаўляць навігацыю да іншых старонак пасродкам гіпэртэкставых спасылка.
Вэб-старонка, апроч тэксту, таксама можа ўтрымліваць статычныя і дынамічныя выявы, гукавыя альбо відэа-файлы, аплеты, скрыпты (JavaScript, VBScript), якія дазваляюць рабіць зьмест старонкі дынамічным.
Вэб-старонкі могуць захоўвацца на лякальным кампутары альбо на аддаленым вэб-сэрвэры. Вэб-старонкі запытваюцца і перадаюцца пасродкам пратаколу HTTP.
Вэб-старонкі могуць складацца з статычных тэкставых файлаў, якія захоўваюцца на вэб-сэрвэры, а могуць дынамічна генэравацца вэб-сэрвэрам, калі прыйшоў запыт браўзэра.
Колеры і выявы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вэб-старонкі звычайна ўтрымліваюць інструкцыі, згодна зь якімі вызначаюцца колеры тэксту і фону, разьмяшчэньня і спасылак на малюнкі ці іншыя мэдыя-фарматы. Разьмяшчэньне і колеры звычайна ўтрымліваюцца ў інструкцыях каскадных табліц стыляў (CSS), якія могуць быць альбо ўбудаванымі ў старонку, альбо захоўвацца ў асобным файле, да якога зьвяртаецца старонка па спасылцы ў сваім HTML-кодзе. Апошняе ў значнай ступені актуальна для вялікіх табліц стыляў, якія зьяўляюцца агульнымі для ўсяго вэб-сайту: дзякуючы асаблівасьцям работы пратаколу HTTP браўзэр загружае табліцу стыляў толькі аднойчы і пасьля выкарыстоўвае кэшаваную копію.
Выявы ў абсалютнай большасьці выпадкаў захоўваюцца на вэб-сэрвэры як асобныя файлы.
Элемэнты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вэб-старонка можа ўтрымліваць вялікую колькасьць відаў інфармацыі, якую можна праглядзець, праслухаць альбо якая можа ўзаемадзейнічаць з канчатковым карыстальнікам:
- Успрымальная (бачная) інфармацыя:
- Тэкставая інфармацыя: з разнастайнымі спосабамі прамалёўкі.
- Нятэкставая інфармацыя:
- Статычныя выявы растравай графікі, звычайна наступных фарматаў: GIF, JPEG, PNG; альбо вэктарных фарматаў такіх, як SVG або Flash.
- Анімаяваныя выявы, звычайна фарматы, якія тут ужысвюцца, — гэта анімаяваны GIF і SVG, але таксама можа быць Flash, Shockwave або Java-аплет.
- Аўдыё, звычайна фарматаў MIDI або WAV альбо Java-аплеты.
- Відэа, звычайна фарматаў WMV (Windows), RM (Real Media), FLV (Flash Video), MPG, MOV (Quicktime)
- Інтэрактыўная інфармацыя: больш складаная, далучаная да інтэрфэйсу інфармацыя.
- Узаемадзеяньне «на старонцы»:
- Інтэрактыўны тэкст: фармат DHTML.
- Інтэрактыўная ілюстрацыі: пачынаючы ад выявы «націсьні, каб прайгаць» да гульняў, звычайна з выкарыстаньнем скрыптоў, Flash, Java-аплетаў, SVG або Shockwave.
- Кнопкі: для формаў, якія прадастаўляюць альтэрнатыўны інтэрфэйс, звычайна з выкарыстаньнем скрыптоў і DHTML.
- Міжстаронкавае ўзаемадзеяньне:
- Гіпэрспасылкі: стандартныя «перайсьці да іншай старонкі».
- Формы: прадастаўляючы большую ступень узаемадзеяньня з сэрвэрам і сэрвэрнымі базамі дадзеных.
- Узаемадзеяньне «на старонцы»:
- Унутраная (схаваная) інфармацыя:
- Камэнтары
- Мэтазьвесткі з сэмантычнай мэта-інфармацыяй, зьвесткамі пра кадаваньне, аб’яўленьнем тыпу дакумэнта (DTD) і інш.
- Зьвесткі пра стылі: інфармацыя пра выяўленьне аб’ектаў (напрыклад, атрыбуты памеру малюнкаў) і візуальныя вызначэньні, такія як каскадныя табліцы стыляў.
- Скрыпты, звычайна напісаныя на мове JavaScript, якія дадаюць на старонку функцыянальнасьць і інтэрактыўнасьць.
- Заўвага: на баку сэрвэра вэб-старонка таксама можа мець інфармацыю пра апрацоўку аб’ектаў.
Вэб-старонка таксама можа ўтрымліваць дынамічна згенэраваныя інфармацыйныя элемэнты, якія залежаць, напрыклад, ад браўзэра або месцазнаходжаньня карыстальніка, выкарыстоўваючы мэханізм адсочваньня IP-адрасу і/або інфармацыю з маркёрамі (біркамі).
З больш агульнага пункту погляду, практычна ўсе старонкі маюць агульныя рысы па аб’яднаньні зьвестак ў пэўныя інфармацыйныя блёкі: загаловак, навігацыя, зьмест і іншыя.