Растравая графіка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Смайлік у верхнім левым куце зьяўляецца растравай выявай. Пры павелічэньні ён выглядае як вялікі смайлік справа. Кожны квадрат зьяўляецца піксэлам. У большым павелічэньні паказаны тры піксэлы зь іх значэньнямі чырвонага, зялёнага і сіняга кампанэнтаў колеру.

У кампутарнай графіцы растравай выявай (або лічбавай выявай) называюць файл зьвестак ці структуру піксэлаў ці каляровых кропак у выглядзе простакутнай сеткі на кампутарным маніторы, паперы ці іншым носьбіце. Растравыя выявы захоўваюцца ў файлах выяў розных фарматаў.