Хаджатыя
Хаджатыя (ад «хаджы» — чалавек, які адбыў паломніцтва ў Мэку) — таварыства, якое ўзьнікла ў 1950-я гады ў Мэшхэдзе (Іран).
Хаджатыя да ісламскага перавароту ў Іране 1979 году
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Духоўным правадыром хаджатыі быў аятала Махмуд Халабі. Ён быў ненавісьнік багаістаў. Лічылася, што гэта вучэньне прадстаўляла самую галоўную пагрозу для ісламу. Рух утварыўся пасьля дзяржаўнага перавароту ў Іране ў 1953 годзе. Мэтай руху была падрыхтоўка кадраў для «навуковай абароны» шыізму ад нападаў з боку багаісцкай тэалёгіі. У Мэшхэдзе Халабі сустрэў мала энтузіязму. У Тэгеране ён меў больш посьпеху. У кола вучняў Халабі ў Тэгеране ўваходзілі адданыя ісламу купцы і прафэсіяналы. Ім, у сваю чаргу, удалося знайсьці пасьлядоўнікаў сярод студэнтаў рэлігійных і сьвецкіх вышэйшых школ. У канцы 1960-х гадоў прадстаўнікі другога пакаленьня хаджатыі паступілі ва ўнівэрсытэты і пачалі мадэрнізацыю і ўпарадкаваньне кіраўніцтва таварыства. Такім чынам, напачатку 1970-х гадоў хаджатыя зазнала зьмены ў арганізацыі, якія заключаліся ва ўскладненьні і разьдзяленьні абавязкаў. Хаджатыя засяродзіла сваю дзейнасьць на правядзеньні адкрытых спрэчак з багаістамі, дзе хаджатыі ўдалося вярнуць у іслам шмат людзей. Посьпехі Халабі прывялі да таго, што яго таварыства распаўсюдзіла свой уплыў на іншыя месты Ірану. Адмаўляючыся ад барацьбы з уладамі (з урадам шаха Рэзы Пэхлеві) хаджатыя пазьбегла судоў і ганеньняў улад. Больш за тое хаджатыя ішла на супрацоўніцтва з шахам. Сярод хаджатыі панавала думка, што бязбожная ўлада шаха больш прымальная за распаўсюджаньне багаісцкага й бальшавіцкага вучэньняў. Спакойным адносінам з уладамі дапамагала тое, што сярод хаджатыі большасьць чакала прышэсьця 12-га імама Махдзі. Толькі пасьля гэтага можна было пачаць сапраўдную барацьбу зь нявернымі. Халабі й яго пасьлядоўнікі патрабавалі ад сваіх вучняў маліцца, выконваць запаведы Алага, а змагацца супраць добраўзброенай улады шаха, зь іх пункту гледжаньня, немагчыма.
Хаджаты пасьля ісламскага перавароту ў Іране 1979 году
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля ісламскага перавароту ў 1979 годзе й прыходу да ўлады аяталы Хамэйні сярод хаджатыі пачаліся хістаньні й нават памяншэньне колькасьці пасьлядоўнікаў. Яны пераходзілі да вучняў Хамэйні, уключаліся ў барацьбу за рэлігійны лад у Іране.
Пасьля памяншэньня накалу барацьбы за рэлігійны лад і перамогі ісламістаў, таварыства хаджатыі пачало адраджацца. Да 1982 году ў мэджлісе было 50, а да 1983 году 60 паслоў, якія адкрыта або тайна праводзілі ў жыцьцё погляды Халабі. Гэтыя людзі былі галоўнымі дзеячамі, якія дамагаліся расправы з праціўнікамі сярод бальшавікоў і нават спакойных меншавікоў. У сваю чаргу хаджатыя ўвогуле не чаплялася да прыхільнікаў «буржуазных» Базаргана й Банісадра. Самыя галоўныя разыходжаньні паміж хаджатыяй і прыхільнікамі Хамэйні было пытаньне вярхоўнай улады. Паводле хаджатыі прыход 12-га імама будзе пасьля таго, як грахі людзей дасягнуць вялікіх памераў і прагнявяць нябёсы. Прыхільнікі Хамэйні лічылі, што да таго часу, як прыйдзе 12-ы імам, Іранам павінен кіраваць сьвятар, які будзе пільнаваць за дзяржавай, каб яна не парушала ісламскае права. Хаджатыя лічыць, што сьвятар паменшыць памер грахоў і прыход 12-га імама будзе адкладзены. Хаджатыя гэтага ня хоча. Ужо зь вясны 1982 году хаджатыя пачала выступаць з казаньнямі ў мячэтах, дзе выступалі супраць любых спроб зьмены ўлады. Для хаджатыі гэта была ціхая спроба бальшавікоў пачаць увядзеньне сваёй улады. Акрамя таго хаджатыя патрабавала пасьля сьмерці Хамэйні, каб Рада старцаў замяніла адзінаасобнае панаваньне Рахбара на Раду рахбараў.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Mahmoud Sadri "Ḥojjatiya". — Encyclopædia Iranica, online edition. — New York: 1996-.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|