Давід

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Давыд
іўр. דָּוִיד
Цар Ізраілю
Rey David por Pedro Berruguete.JPG
Цар Давыд працы Пэдра Бэругетэ (XV стагодзьдзе)
Arms of Ireland (Variant 1) (Historical).svg 2-і цар аб’яднанага Ізраільскага царства
Папярэднік Саул
Наступнік Саламон
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся невядома,
Памёр 970 да н. э. або 969 да н. э.[1],
Нашчадкі Саламон
Сужэнец Бэрсабія, Авігея[d], Эгла[d][2][3], Мелхола[d], Ахіноам[d], Нагіф[d], Абіталь[d] і Суламіта
Бацька Ясэй

Давы́д (па-габрэйску: דָּוִד; каля 1035 да н. э., Бэтлеем — каля 965 да н. э., Ерусалім) — цар юдэйскі, потым другі цар ізраільска-юдэйскі, малодшы сын Ясэя з Бэтлеема. У ісламскай традыцыі Дауд.

Паводле Старога запавету, у юнацтве Давыд пасьвіў авечак і вылучаўся добрай гульняў на арфе, дзякуючы гэтаму трапіў да двара цара Саула для суцяшэньня яго сваёй гульняў у час царскага сумнага настрою. Пасьля Давыд стаў царскім збраяносцам, а неўзабаве і зяцем цара Саула. Перамога, атрыманая Давыдам у адзінаборстве з філістымлянскім асілкам Галіяфам, зрабіла яго героем, але стала прычынай варожых да яго адносінаш цара Саула, які быў схільны бачыць у ім свайго ворага і некалькі разоў хацеў забіць. Гэта вымусіла Давыда хавацца ад перасьледу Саула ў п аўднёвай Палестыне, дзе ён стаў на чале вольніцы, а потым паступіць на службу да філістымлянаў[4].

Пасьля гібелі ў бітве зь філістымлянамі Саула і ягоных сыноў Давыд быў абвешчаны царом Юдэі, да якой ён потым далучыў тэрыторыю ізраільскіх плямёнаў, захапіў хананейскі горад Ерусалім, куды перанёс з Хэўрона сваю сталіцу, і стварыў моцнае цэнтралізаванае Ізраільска-Юдэйскае царства, якое дасягнула межаў Эгіпту. У выніку краіна і ейная сталіца значна ўзмацнелі і ўзбагаціліся. У мэтах павялічэньня аўтарытэту сталічнага горада Давыд перанёс у Ерусалім гэтам званы каўчэг запавету і ўвёў пры ім правільнае богаслужэньне. Ён правёў перапіс насельніцтва (каля 973 да н.э., ня скончаны), устанавіў падаткі, апроч народнага апалчэньня стварыў атрады целаахоўнікаў з іншаземцаў (крыцянаў і філістымлянаў)[4].

Давыд меў намер пабудаваць у сталіцы храм у гонар Егавы, то бок Першы ерусалімскі храм), аднак міжусобіцы паміж ягонымі шматлікімі шлюбнымі і пазашлюбнымі нашчадкамі перашкодзілі яму ажыцьцявіць да канца гэтую задуму. Пры жыцьці Давыд толькі пасьпеў сабраць у Ерусалім для пабудовы храма вялізныя сумы грошай у золаце і срэбры, працоўных і каменячосаў, нарыхтаваць шмат жалеза, медзі і кедравай драўніны. Пабудаваў жа гэты храм ягоны сын Саламон, які нарадзіўся ад Батшэбы, якую Давыд забраў у аднаго са сваіх воінаў — Урыя[4].

У габрэйскім фальклоры Давыд паказваецца сьмелым пераможцам асілка Галіяфа. Біблеістыка адмаўляе прыпісваемае Давыду рэлігіёзнай традыцыяй складаньне псалмоў[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с. — ISBN 5-343-00151-3

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Давідсховішча мультымэдыйных матэрыялаў