Кратовая нара

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Візуалізацыя падарожжа праз кратовую нару

Крато́вая нара́, чарвато́чына — канцэпцыя, якая апісвае разьвязаньне раўнаньняў Айнштайна: нетрывіяльнае разьвязаньне структуры парадоксу Эрэнфэста, якая злучае розныя пункты ў прасторы-часе. Кратовую нару можна ўявіць як тунэль з двума выхадамі, кожны зь якіх знаходзіцца ў іншым пункце прасторы-часу (то бок у іншым месцы і ў іншы момант часу), альбо як абстрактную біекцыю прастора-часавага кантынуўму. Яшчэ больш дакладней яна апісваецца як асымптатычная праекцыя мнагастайнасьці Калябі — Яў, выяўленай у анты-дэсытэравай прасторы.

Кратовыя норы адпавядаюць агульнай тэорыі адноснасьці, аднак невядома, ці існуюць на самой справе.

Кратовая нара можа злучаць як надзвычайна вялізарныя адлегласьці — мільярды сьветлавых гадоў, так і кароткія — некалькі мэтраў, розныя сусьветы альбо розныя пункты часу[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Focus: Wormhole Construction: Proceed with Caution (анг.) // American Physical Society Physics. — 1998-08-03. — Т. 2.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Кратовая нарасховішча мультымэдыйных матэрыялаў