Перайсьці да зьместу

Тымаці Шаламэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тымаці Шаламэ
па-француску: Timothée Chalamet
Дата нараджэньня 27 сьнежня 1995(1995-12-27)[1] (30 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак актор
Навуковая сфэра акторства[d][7]
Узнагароды
Залаты Дэрбі[d] (2018) Готэм[d] (2017) кінапрэмія Галіўуду[d] (2017) кінапрэмія Галіўуду[d] (2018) прэмія «Незалежны дух» за найлепшую мужчынскую ролю[d] (2018) Прэмія Нацыянальнай рады кінакрытыкаў ЗША за прарыў году[d] (2017) Lucille Lortel Award for Outstanding Lead Actor in a Play[d] (2016) прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША за найлепшую мужчынскую ролю[d] (23 лютага 2025) Critics' Choice Movie Award for Best Actor[d] (4 студзеня 2026) прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю — камэдыя альбо м’юзыкал[d] (11 студзеня 2026)
IMDb ID 3154303
Подпіс Выява аўтографу

Ты́маці Гэл Шаламэ́ (па-ангельску: Timothée Hal Chalamet; нарадзіўся 27 сьнежня 1995 году) — амэрыканскі актор францускага паходжаньня. За сваю кар’еру ён атрымаў некалькі ўзнагародаў, у тым ліку намінацыі на прэмію Оскар, тры кінапрэміі BAFTA, тры прэміі Залаты Глёбус ды іншыя.

Нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў сям’і амэрыканкі, якая працуе брокерам, і францускага рэпартэра, які раней працаваў у нью-ёрскім карэспандэнцкім пункце газэты Le Parisien[8][9]. Шаламэ пачаў сваю акторскую кар’еру ў кароткамэтражных фільмах і рэклямных роліках, перш чым зьявіцца ў тэлевізійным драматычным сэрыяле «Бацькаўшчына» ў 2012 годзе. Праз два гады ён дэбютаваў у камэдыйнай драме «Мужчыны, жанчыны і дзеці» (2014), а затым зьявіўся ў фантастычнай кінастужцы «Інтэрстэлар» (2014). Акторскі прарыў Шаламэ адбыўся ў 2017 годзе дзякуючы ролі Эліё Пэрлмана ў рамантычнай драме Люкі Гуаданьіна «Пакліч мяне сваім імем», пасьля чаго ён зьявіўся ў фільмах «Сьпякотныя летнія ночы» (2017) і «Лэдзі Бэрд» (2017), а таксама ў вэстэрне «Непрыяцелі» (2017). У 2021 годзе актор выканаў галоўную ролю у Поля Атрэйдэса ў эпічнай навукова-фантастычнай стужцы Дэні Вільнёва «Дзюна», а таксама зьявіўся ў фільме Ўэса Андэрсана «Францускі дыспэтчар».

Акрамя таго, у тым жа годзе Шаламэ сыграў ролю панка-скейтэра ў камэдыйным фільме Netflix Адама Макея «Не глядзі ўверх»[10], які атрымаў неадназначныя водгукі крытыкаў[11]. Джастын Чанг з Los Angeles Times палічыў Шаламэ «салодка шчырым» у сваёй маленькай ролі[12]. У наступным годзе актор ўзьяднаўся з Гуаданьіна, каб зрабіць кінастужку «Разам з косткамі» (2022), у якім ён зняўся разам з Тэйларам Расэлам[13]. Гэты праект стаў ягоным першым прадусэрскім фільмам. Прэм’ера кінастужкі адбылася на 79-м міжнародным Вэнэцыянскім кінафэстывалі.

У 2023 годзе Шаламэ другі раз стаў вядоўцам перадачі «Суботнімі вечарамі ў жывым этэры». Затым ён выканаў ролю Ўілі Ўонкі ў музычным фільме «Ўонка» рэжысэра Пола Кінга, за што атрымаў 9 мільёнаў даляраў[14]. Шаламэ быў адзіным выбарам Кінга на ролю. Рэжысэр ўзяў актора без праслухоўваньня пасьля таго, як пабачыў ягоныя школьныя выступы на YouTube, якія пацьвердзілі ягоныя навычкі сьпеваў і танцаў[15]. Шаламэ прасьпяваў сем песень зь фільму. Дэрэк Сьміт з часопіса Slant ухваліў Шаламэ за тое, што ён «напоўніў Ўонку цеплынёй і пяшчотай, якія знаходзяцца ў ідэальным унісоне зь яскравым і дзіўным сьветам, які стварыў Кінг»[16]. Ягонае выкананьне прынесла яму яшчэ адну намінацыю на прэмію «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю. «Ўонка» назьбіраў больш за 550 мільёнаў даляраў ва ўсім сьвеце і стаў самым касавым фільмам з Шаламэ ў галоўнай ролі[17].

Шаламе паўторна выканае ролю Пола Атрэідэса ў сіквэле «Дзюны» пад назовам «Дзюна: Частка другая»[18]. Ён таксама абавязаўся сыграць Боба Дылана ў біяграфічным фільме «Зусім невядомы» рэжысэра Джэймза Мэнгалда.

  1. https://www.elle.com/culture/celebrities/a69874897/timothee-chalamet-30th-birthday-party/
  2. https://people.com/all-about-timothee-chalamet-parents-8410522
  3. https://nyulocal.com/does-timoth%C3%A9e-chalamet-go-here-cdfdad26b28
  4. https://www.vogue.fr/vogue-hommes-en/article/story12-fun-facts-about-timothee-chalamet2403
  5. https://www.suggest.com/timothee-chalamet-chlamydia-nyu/974/
  6. https://web.archive.org/web/20180426144632/https://www.stitcher.com/podcast/panoply/happy-sad-confused/e/52486078
  7. Chalamet, Timothée // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  8. «The Arrival of Timothée Chalamet». GQ.
  9. «Timothée Chalamet, le nouveau chouchou de Hollywood». Le Journal de Dimanche.
  10. Kroll, Justin (14.10.2020). «Leonardo DiCaprio, Meryl Streep, Jonah Hill, Timothée Chalamet, Ariana Grande, Cate Blanchett, Others Join Jennifer Lawrence In Netflix’s 'Don't Look Up' For Adam McKay». Deadline Hollywood.
  11. «Don’t Look Up: Mixed reviews for Leonardo DiCaprio satire». BBC News.
  12. Chang, Justin (7.12.2021). «'Don’t Look Up' review: Scattershot Netflix satire». Los Angeles Times.
  13. Kroll, Justin (28.01.2021). «Hot Package: Luca Guadagnino Eyes New Project 'Bones & All' With Timothée Chalamet And Taylor Russell Circling Lead Roles». Deadline Hollywood.
  14. Lang, Brent; Donnelly, Matt; Rubin, Rebecca (20.07.2022). «Inside Movie Stars' Salaries: Joaquin Phoenix Nabs $20M for Joker 2, Tom Cruise Heads to Over $100M and More». Variety.
  15. Zemler, Emily (11.07.2023). «'Wonka' Director Can’t Wait for You to See Hugh Grant’s Sassy Oompa Loompa». Rolling Stone.
  16. Smith, Derek (4.12.2023). «Wonka Review: A Delightfully Inventive Confection with Dollops of Menace». Slant.
  17. Malhotra, Rahul (5.01.2024). «'Wonka' Overtakes 'Dune: Part One' at the Global Box Office». Collider.
  18. Couch, Aaron; McClintock, Pamela (26.10.2021). «'Dune 2' a Go From Legendary, Warner Bros». The Hollywood Reporter.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]