Інкунабула

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Нюрнбэрская хроніка. Інкунабула выданьня 1493 року.

Інкунабула (ад па-лацінску: Incunabula — калыска, пачатак) — кнігі, выдадзеныя ў Эўропе ад пачатку кнігадрукаваньня і да 1 студзеня 1501 г. Выданьні гэтага пэрыяду вельмі рэдкія, бо іхні наклад складаў 100—300 асобнікаў, радзей — 1000 і больш.

Апісаньне і мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя тэрміну[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрмін упершыню выкарыстаны Бэрнардам фон Малінкротам ў 1639 року ў памфлеце «De ortu et progressu artis typographicae» («Разьвіцьцё прагрэсу друкарскага мастацтва») і замацаваўся ў XVIII стагодзьдзі.

Першапачаткова інкунабулы вонкавым выглядам нагадвалі рукапісныя кнігі (адсутнасьць тытульнага аркушу, выходныя зьвесткі ў канцы тэксту ў каляфоне, рукапіснае афармленьне ініцыялаў, рубрык-заставак). Паступова яны набылі рысы друкаванай кнігі. Друкавалі інкунабулы пераважна гатычным шрыфтам. Пры наборы выданьняў антычных аўтараў і пісьменьнікаў-гуманістаў карысталіся шрыфтам лацінскай альфабэтнай сыстэмы, у 1480—1490-я гг. — глаголіцай і кірыліцай[1].

Інкунабулы дзеляць на два тыпы: ксыляграфічныя і друкарскія. Друкарскім чынам была выкананая Біблія Гутэнбэрга. Некаторыя аўтары лічаць інкунабуламі выданьні, выкананыя толькі друкарскім чынам.

Асноўнымі пакупнікамі інкунабул былі навукоўцы, шляхта, адвакаты і сьвятары. Як правіла, інкунабулы друкаваліся гатычным шрыфтам без абзацаў.

Пералік бібліятэк са зборамі інкунабул[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Самымі вялікімі зборамі інкунабул валодаюць:

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інкунабулаў беларускага паходжаньня няма, але яны вядомы на Беларусі з XV—XVI стст. Найчасьцей іх прывозіла зь іншых краін моладзь, якая вучылася ў Кракаве, Ляйпцыгу, Падуі, Балёньні й інш. Паводле каталёгаў XVI—XVIII стст. інкунабулы меліся ў бібліятэках манастыроў, навучальных устаноў, кнігазборах прыватных асоб. Захаваліся інкунабулы зь бібліятэкі Радзівілаў (11 зь іх у бібліятэцы Расейскай АН), зь бібліятэкі Храптовічаў у Шчорсах (З). У бібліятэках Вільні захоўваецца больш за 100 інкунабул з розных гарадоў Беларусі, у тым ліку з Горадні (зь бібліятэк кляштараў дамініканцаў і кармэлітаў, езуіцкага калегіюму), зь Нясьвіжу, Слоніму, Дзярэчыну, Жыровіцкага манастыра базылянаў (Слонімскі раён), з манастыроў Полацку, Маладзечанскай настаўніцкай сэмінарыі й інш. Шмат інкунабул зьберагалася ў прыватных калекцыях магнатаў[1].

42 экзэмпляры інкунабул зьберагаюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, 4 — у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай АН Беларусі[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]