Індычы
Індычы | |
трансьліт. Indyčy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Пелішчанскі |
Насельніцтва: | 31 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225054 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°18′58″ пн. ш. 23°56′58″ у. д. / 52.31611° пн. ш. 23.94944° у. д.Каардынаты: 52°18′58″ пн. ш. 23°56′58″ у. д. / 52.31611° пн. ш. 23.94944° у. д. |
± Індычы |
Інды́чы[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Пелішчанскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1800 г. па фундацыі Тамаша Канюшэўскага ў Індычах пабудавана драўляная ўніяцкая царква Нараджэньня Божай Маці, пасьля скасаваньня Уніі прыхаджане пераведзены ў праваслаўе. У сярэдзіне XIX ст. сяло ў Жыцінскай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі. Адносілася да маёнтку Пелішча, уласнасьці Лышчынскіх. У 1885 г. — 19 двароў, 239 жыхароў, праваслаўная царква, карчма, у вёсцы разьмяшчалася валасное праўленьне. У 1890 годзе ў складзе Індыцкай сельскай грамады. Паводле перапісу 1897 году ў сяле 27 двароў, 218 жыхароў, хлебазапасны магазын, карчма. У выселку Індычы 5 двароў, 15 жыхароў. У 1905 г. — 314 жыхароў.
У 1921—1939 гг. вёска Індычы ў складзе Жыцінскай гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва Польшчы. У 1923 г. — 15 двароў, 60 жыхароў. У 1940 г. — 40 двароў, 194 жыхары. З 12 кастрычніка 1940 году вёска ў Пелішчанскім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці БССР. У Другую сусьветную вайну на франтах загінулі і прапалі бязь вестак 10 жыхароў вёскі. У траўні 1943 г. за сувязь з партызанамі расстраляны 2 жыхары вёскі. У 1960-я г. царква ў Індычах разбурана.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1960 год — 147 жыхароў; 1970 год — 131 жыхароў; 1999 год — 62 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 46 жыхароў; 2009 год — 31 жыхар[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 173
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі, Том 4, Берасьцейская вобласьць, кніга ІI, Менск, «БЕЛАРУСКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ», 2007