Ільля Джугір
| Ільля Джугір | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 11 лютага 1999[1] (27 гадоў) | |
| Рост | 187 см[2] | |
| Вага | 74 кг[2] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Колас Ігумен[d] | |
| Нумар | 19 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2017—2019 | Тарпэда-БелАЗ | 1 (0) |
| 2018 | → Мікашэвічы | 11 (1) |
| 2019 | → Крумкачы | 10 (1) |
| 2020 | Ворша | 19 (1) |
| 2021 | Кронан[d] | 1 (0) |
| 2022—2023 | Жодзін-Паўднёвы | 53 (2) |
| 2024 | Трактар[d] | |
| 2024— | Колас Ігумен[d] | 7 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Ільля Джугір (нарадзіўся 11 лютага 1999 году) — беларускі футбаліст, абаронца клюбу «Аўтазаводзец-Трактар».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ». У 2016 годзе далучыўся да дублюючага складу клюбу, а ў лістападзе таго ж году склаў з клюбам доўгатэрміновую дамову. У 2017 годзе галоўны трэнэр жодзінцаў Ігар Крывушэнка запрасіў гульца да галоўнай каманды. Запачаткаваў кар’еру ў Найвышэйшай лізе 16 верасьня 2017 году ў матчы супраць «Крумкачоў», які стаў адзіным у складзе клюбу ў найвышэйшым дывізіёне.
У жніўні 2018 году аддадзены ў арэнду мікашэвіцкаму «Граніту» да канца сэзону[3]. Першы свой матч згуляў супраць бабруйскай «Белшыны». Хутка замацаваўся ў першай адзінаццатцы каманды. У сакавіку 2019 году аддадзены ў арэнду НФК[4]. У жніўні 2019 году вярнуўся ў «Тарпэда-БелАЗ» з арэнды[5]. У красавіку 2020 году прыяднаўся да «Воршы», у складзе якой дэбютаваў 18 красавіка ў матчы супраць «Ліды».
У 2021 годзе згуляў толькі адзін матч у складзе спаўпецкага «Кронану». У 2022 годзе далучыўся да другалігавага клюбу «Жодзін-Паўднёвы», дзе стаў ключавым гульцом клюба. У лютым 2023 году працягнуў супрацу з клюбам, які прасунуўся ў Першую лігу. Цягам усяго сэзону футбаліст выступаў у клюбе ў ролі ключавога гульца пачатковага складу. З улікам ліквідацыі клюбу ў лютым 2024 году футбаліст далучыўся да сталічнага «Аўтазаводца-Трактара».
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Тарпэда-БелАЗ | 2017 | Найвышэйшая ліга | 1 | 0 |
| Граніт | 2018 | Першая ліга | 11 | 1 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 11 лютага
- Нарадзіліся ў 1999 годзе
- Нарадзіліся ў Жодзіне
- Футбалісты клюбу «Колас» Ігумен
- Футбалісты клюбу «Тарпэда-БелАЗ» Жодзін
- Футбалісты клюбу «Граніт» Мікашэвічы
- Футбалісты клюбу «Крумкачы» Менск
- Футбалісты клюбу «Ворша»
- Футбалісты клюбу «Кронан» Стоўпцы
- Футбалісты клюбу «Жодзін-Паўднёвы»
- Футбалісты клюбу «Трактар» Менск
- Беларускія футбалісты