Іказьнь (возера)
Возера
Іказьнь
Іказьнь на мапе Беларусі ![]() ![]() Іказьнь | |||||||||||||||||||||
![]() |
Іказьнь — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 14 км на ўсход ад Браслава, каля вёскі Іказьнь. Належыць да групы Абстэрнаўскіх азёр.

Іказьнь знаходзіцца ў басэйне ракі Друйка. Плошча возера складае 2,38 км². Найбольшая глыбіня возера — 8,4 м. Даўжыня — 2,97 км, найбольшая шырыня — 0,8 км. Даўжыня берагавой лініі — 12,7 км. Аб’ём вады ў возеры складае 7,94 млн м³, плошча вадазбору возера — 25,3 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 12—15 мэтраў. У верхняй частцы схілы разараныя, на паўднёвым усходзе — парослыя лесам.
Берагі возера нізкія, абразійныя, знаходзяцца пад хмызьняком. У паўночна-заходнім заліве возера берагі сплавінныя. Мелкаводзьдзе Іказьні пяшчанае і пяшчана-галечнае. На глыбінях дно высланае сапрапэлем.
На возера знаходзяцца 2 астравы, агульная плошча якіх складае 0,012 км².
Возера зарастае слаба. Шырыня прыбярэжнай паласы надводнай расьліннасьці не перавышае 10 мэтраў, месцамі адсутнічае ўвогуле.
З Іказьні на паўночным захадзе выцякае рака Усьвіца, якая злучае вадаём з возерам Дрывяты.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1..
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Іказьнь (возера) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў