Перайсьці да зьместу

Мёрскае возера

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Мёрскае
Панарама Мёрскага возера
Панарама Мёрскага возера
Возера Мёрскае
Краіна Беларусь
Плошча 1,15 км²
Плошча вадазбору 63,6 км²
Максымальная глыбіня 13,2 м
Сярэдняя глыбіня 4,5 м
Найбольшая даўжыня 3,49 км
Найбольшая шырыня 0,63 км
Даўжыня берагавой лініі 8,8 км
Вышыня над узроўнем мора 139 м[1]
Аб’ём вады 5,24 млн м³
Каардынаты 55°37′2.75″ пн. ш. 27°36′49.65″ у. д. / 55.6174306° пн. ш. 27.6137917° у. д. / 55.6174306; 27.6137917Каардынаты: 55°37′2.75″ пн. ш. 27°36′49.65″ у. д. / 55.6174306° пн. ш. 27.6137917° у. д. / 55.6174306; 27.6137917
Мёрскае на мапе Беларусі
Мёрскае
Мёрскае
Мёрскае
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Мёрскае — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Мёрыцы. Знаходзіцца ў межах Мёраў. Належыць да групы Абстэрнаўскіх азёр. Плошча паверхні возера 1,15 км². Даўжыня 3,49 км, найбольшая шырыня 0,63 км. Найбольшая глыбіня дасягае 13,2 м, сярэдняя складае 4,5 м. Аб’ём вады 5,24 млн м³ Даўжыня берагавой лініі 8,8 км.

Возера Мёрскае

Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з захаду на ўсход. Схілы маюць вышыню 6—9 мэтраў, пераважна разараныя, месцамі знаходзяцца пад хмызьняком. Берагі пясковыя, на поўдні і на захадзе знаходзяцца пад хмызьняком, на паўднёвым усходзе забалочаныя. Мелкаводзьдзе пясковае, глыбакаводная зона высьцілаецца глеем.

Мае выспу, якая знаходзіца ў заходнім плёсе возера. Плошча выспы складае 0,044 км². Цэнтральны і заходні плёсы разьдзяляюцца дамбай.

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Злучаецца пратокай з возерам Асінаўкай.

Зарастае каля траціны плошчы. Расьліннасьць пашыраецца да глыбіні 1,8—2 м.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, карась, плотка, верхаводка ды іншыя віды рыбаў[2].

  1. ^ а б GeoNames (анг.) — 2005.
  2. ^ Міронаў В. Мёрскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 3: Катэнарыя ― Недайка / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. С. 350.
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 3: Катэнарыя ― Недайка / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 485 с.