Касьцёл Божага Цела (Іказьнь)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Божага Цела
Касьцёл Божага Цела
Касьцёл Божага Цела
Краіна Беларусь
Вёска Іказьнь
Каардынаты 55°37′30″ пн. ш. 27°15′35″ у. д. / 55.625° пн. ш. 27.25972° у. д. / 55.625; 27.25972Каардынаты: 55°37′30″ пн. ш. 27°15′35″ у. д. / 55.625° пн. ш. 27.25972° у. д. / 55.625; 27.25972
Канфэсія Каталіцкая царква і каталіцтва
Эпархія Віцебская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль нэараманскі стыль
Дата заснаваньня 1912
Касьцёл Божага Цела на мапе Беларусі
Касьцёл Божага Цела
Касьцёл Божага Цела
Касьцёл Божага Цела
Commons-logo.svg Касьцёл Божага Цела на Вікісховішчы

Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Іказьні. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка. Дзейнічае. Твор архітэктуры нэараманскага стылю. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каталіцкая парафія ў старажытным мястэчку Іказьні зьявілася, відаць, не пазьней за 1499 год. Уладальнік мястэчка Іван Сапега, сакратар вялікага князя Аляксандра, у 1501 годзе атрымаў ад Папы Аляксандра VI дазвол на будаваньне парафіяльнага касьцёла пад тытулам Сьвятога Духа.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па другім падзел Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Іказьнь апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. Драўляныя будынкі неаднаразова зьнішчаліся пажарамі (апошні драўляны касьцёл збудавалі ў 1814 годзе). Нарэшце ў 1906 годзе пачалося будаваньне мураванага касьцёла, якое скончылася 17 верасьня 1912 году.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1919 годзе ксёндз Міхал Буклярэвіч стаў адным з арганізатараў сялянскага паўстаньня супраць бальшавіцкай улады. Пры здушэньні выступленьня сьвятара і ягоную сястру расстралялі. У 1940-я гады савецкія ўлады зьнішчылі помнік на магіле сьвятара і яго сястры. У кастрычніку 1995 году мясцовыя жыхары аднавілі помнік.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праект касьцёла, 1912 г.

Помнік архітэктуры нэараманскага стылю. Гэта 2-вежавая, 3-нэфавая базыліка з трансэптам, апсыдай і закрысьціямі. Абапал галоўнага фасаду ўзвышаюцца 2 магутныя шатровыя вежы, паміж якімі 2-схільны шчыт з акном-ружай у цэнтры[1]. Дэкор будынка даволі стрыманы. Апрача разнастайных праёмаў і нішаў, у ім выкарыстоўваюцца ступеньчатыя контрфорсы і аркатура.

Вакол касьцёла агароджа з бутавага каменю. На цьвінтары знаходзіцца валун з памятным надпісам сьвятару Міхалу Буклярэвічу і ягонай сястры Эміліі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]