Чарлз Дарвін
Чарлз Робэрт Да́рвін (па-ангельску: Charles Robert Darwin; 12 лютага 1809, Шрусбэры, Шропшыр, Ангельшчына — 19 красавіка 1882, Даўн-гаўс, Кент) — ангельскі прыродазнаўца, стваральнік тэорыі эвалюцыі ў біялёгіі (дарвінізм). Прапанаваў і даказаў тэорыю, паводле якой усе віды ўзьніклі ў выніку эвалюцыі й паходзяць ад аднаго ці некалькіх агульных прародзічаў. Адным з асноўных паняцьцяў тэорыі быў натуральны адбор. Яшчэ пры жыцьці Дарвіна ягоная ідэя, паводле якой мае месца эвалюцыя, была прызнаная навуковай супольнасьцю і ўсім грамадзтвам. У той жа час вучэньне пра натуральны адбор заняла галоўнае месца ў тлумачэньні эвалюцыі толькі ў 1930-я, зараз жа яно стала падмуркам сучаснай тэорыі эвалюцыі. У зьмененай форме тэорыя Дарвіна па сёньняшні дзень застаецца адной з асноўных у біялёгіі, паколькі яна тлумачыць шматлікасьць біялягічных відаў[16].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чарлз Робэрт Дарвін — другі сын Робэрта Ўорынга Дравіна ды Сюзанны Ўэджўуд, дачкі прамыслоўца Джазайі Ўэджўуда. Дарвін — унук ангельскага натураліста, лекара і паэта Эразма Дарвіна. Маці Дарвіна памерла, калі яму было восем гадоў. Яго выхоўвалі тры старэйшыя сястры. Ад 1818 да 1825 Дарвін вучыўся ў англіканскай школе Шрусбэры. Чарлз Дарвін выявіў цікавасьць да натуральнай гісторыі падчас вучобы ва Эдынбурскім ўнівэрсытэце (1825-1827), дзе ён вывучаў спачатку мэдыцыну, а потым тэалёгію. Перайшоў вучыцца ў Коледж Хрыста Кэмбрыдзкага ўнівэрсытэта. У 1831 годзе скончыў Кембрыдзкі ўнівэрсытэт са ступеньню бакаляўра мастацтваў. Падчас пяцігадовага падарожжа на караблі «Бігл» HMS Beagle (1831—кастрычнік 1836) Чарлз Дарвін заняўся геалягічнымі дасьледаваньнямі і правёў назіраньні, якія даказвалі актуалістычныя ідэі Чарлза Лаела. Напрацягу падарожжа ён сабраў узоры расьлін і жывёл, у тым ліку выкапневых жывёл. Апублікаваньне падарожных запісаў (па-ангельску: The Journal of a Naturalist) Дарвіна зрабіла яго вядомым публіцыстам. Прапанаваў тэорыю ўзьнікненьня атолаў. Ён заняўся праблемай геаграфічнага разьмеркаваньня ў дзікай прыродзе, сабраў калекцыю акамянеласьцяў, дасьледаваў зьмяненьне відаў. Першыя ідэі пра натуральны адбор узьніклі ў Дарвіна ў 1838 годзе. Паколькі раней аналягічныя ідэі лічыліся ерэтычнымі, ён давяраў іх толькі самым блізкім сябрам, у той жа час працягваў дасьледаваньні. У 1839 годзе ажаніўся, у 1842 пераехаў зь Лёндана ў Даўн (графства Кент). У 1858 годзе Дарвін атрымаў ад Альфрэда Расэла Ўоласа рукапіс артыкула, у якім апісвалася тэорыя, падобная да дарвінаўскай. Гэта прымусіла іх абодвух апублікаваць свае тэорыі разам. Дарвін не верыў у Бога, але быў з гонарам пахаваны ў Ўэстмінстэрскім абацтве.
Паходжаньне відаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чарльз Дарвін апублікаваў сваю тэорыю паходжаньня відаў сумесна зь іншым ангельскім навукоўцам Альфрэдам Расэлам Ўолесам 1 ліпеня 1858 году. У 1859 г. ён апублікаваў вялікую кнігу «Паходжаньне відаў», у якой сьцьвярджаў, што біялягічныя віды паступова фармаваліся пад уплывам натуральнага адбору[17]. Тэорыя эвалюцыі абапіраецца на прынцыпы генэтычнай зьменлівасьці, спадчыннасьці. У гэтай кнізе быў сфармуляваны прынцып клясыфікацыі, які пазьней быў названы ў гонар Дарвіна.
Працы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1859 «Паходжаньне відаў шляхам натуральнага адбору» (анг. On the Origin of Species by Means of Natural Selection) — апісваецца працэс эвалюцыі ад агульнага продка, што стала навуковым тлумачэньнем шматлікасьці відаў у прыродзе.
- 1868 «Зьмяненьне свойскіх жывёл і культурных расьлін» (па-ангельску: The Variation of Animals and Plants under Domestication, у двух тамах)
- 1871 «Паходжаньне чалавека й палавы адбор» (анг. The Descent of Man, and Selection in Relation to Sex)
- 1872 «Тлумачэньне эмоцыяў чалавека й жывёлінаў» (анг. The Expression of Emotions in Man and Animals)
- 1875 «Насякомаедныя расьліны» (анг. Insectivorous Plants)
- 1876 «Эфэкт перакрыжаванага й самаапыленьня ў расьлінным сьвеце» (анг. The Effects of Cross and Self Fertilisation in the Vegetable Kingdom)
- 1880 «Моц руху расьлінаў» (анг. The Power of Movement in Plants)
- 1881 «Фармаваньне расьліннай глебы пад уплывам дзеяньня чарвякоў» (анг. The Formation of Vegetable Mould through the Action of Worms)
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мэдаль Коплі (1853)
- Замежны чалец-карэспандэнт Пецярбурскай Акадэміі навук (1867)
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У гонар Дравіна названая гумарыстычная прэмія. У Валагодзкай і Яраслаўскай абласьцях Расеі ў ганар Дарвіна названы запаведнік.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Lundy D. R. Charles Robert Darwin // The Peerage (анг.)
- ^ а б Charles Darwin // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ Charles Robert Darwin // KNAW Past Members (анг.)
- ^ http://link.springer.com/content/pdf/10.1007/978-1-4020-5818-9_7.pdf
- ^ Charles Darwin // BD Gest' (фр.)
- ^ Bedroom where Charles Darwin died to be opened to the public (брыт. анг.) — 2016. — ISSN 1756-3224; 1354-4322
- ^ https://www.francetvinfo.fr/monde/royaume-uni/stephen-hawking-sera-enterre-au-cote-de-newton-et-darwin-a-l-abbaye-de-westminster_2666542.html
- ^ а б в Oxford Dictionary of National Biography (анг.) / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ^ Cambridge Alumni Database (анг.) — University of Cambridge.
- ^ https://search.amphilsoc.org/memhist/search?creator=darwin;smode=advanced;f1-date=1869
- ^ https://www.amacad.org/sites/default/files/academy/multimedia/pdfs/publications/bookofmembers/electionIndex1850-1899.pdf
- ^ https://www.zsl.org/blogs/artefact-of-the-month/charles-darwin-zsl-london-zoo
- ^ http://www.ras.ru/news/shownews.aspx?id=6904027a-321e-40ae-9387-6a5cfa28bf4c#content
- ^ www.accademiadellescienze.it (італ.)
- ^ а б в г д е ё ж з і к л Kindred Britain
- ^ Поўны збор твораў Чарлза Дарвіна ў сеціве — Біяграфія. darwin-online.org.uk Праверана 29 мая 2015 г.
- ^ Наука. Подробная иллюстрированная энциклопедия / Главный редактор Адам Харт-Дэвис. — Москва: АСТ, Астрель, 2010. — С. 198. — ISBN 978-5-17-072536-6
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дарвін Чарлз Робэрт // БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. — С. 53.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дарвін Чарлз Роберт // Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: БелЭн, 1998. ISBN 985-11-0108-7.
- Desmond, Adrian J. (23 верасьня 2023) Charles Darwin. Encyclopedia Britannica. Праверана 29 верасьня 2023 г.
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 12 лютага
- Нарадзіліся ў 1809 годзе
- Нарадзіліся ў Ангельшчыне
- Памерлі 19 красавіка
- Памерлі ў 1882 годзе
- Пахаваныя ў Ўэстмінстэрскім абацтве
- Выпускнікі Кембрыдзкага ўнівэрсытэту
- Дактары кананічнага і грамадзянскага права
- Узнагароджаныя Каралеўскім мэдалём
- Узнагароджаныя мэдалём Коплі
- Сябры Лёнданскага каралеўскага таварыства
- Брытанскія навукоўцы
- Аўтары батанічных таксонаў
- Ангельскія геолягі
- Удзельнікі кругасьветных падарожжаў