Перайсьці да зьместу

Упсала

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Упсала
швэдз. Uppsala
Упсальскі сабор і цэнтар гораду
Упсальскі сабор і цэнтар гораду
Герб Упсалы


Краіна: Швэцыя
Плошча: 48,77 км²
Вышыня: 15 м н. у. м.
Насельніцтва (2015)
колькасьць: 149 245 чал.
шчыльнасьць: 3060,18 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 018
Паштовы індэкс: 751 70 - 757 59
Геаграфічныя каардынаты: 59°50′59.140″ пн. ш. 17°38′20.209″ у. д. / 59.84976111° пн. ш. 17.63894694° у. д. / 59.84976111; 17.63894694Каардынаты: 59°50′59.140″ пн. ш. 17°38′20.209″ у. д. / 59.84976111° пн. ш. 17.63894694° у. д. / 59.84976111; 17.63894694
Упсала на мапе Швэцыі
Упсала
Упсала
Упсала
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.uppsala.se

Упса́ла (па-швэдзку: Uppsala) — горад у Швэцыі.

Старажытны ўнівэрсытэцкі горад, адміністрацыйны цэнтар лэну Ўпсала, у ляндскапе Ўплянд, цэнтар аднайменнай камуны. Знаходзіцца за 67 км на поўнач ад Стакгольму, на беразе ракі Фюрыс. Стакгольмскі аэрапорт Арлянда, разьмешчаны прыкладна на паўшляху ў бок швэдзкай сталіцы, зьвязвае Ўпсалу з усёй Швэцыяй і рознымі краінамі Сьвету. Насельніцтва Ўпсалы складае 149 245 чалавек[1] (чацьверты паводле колькасьці насельніцтва горад Швэцыі, пасьля Стакгольму, Гётэборгу й Мальмё). Да 1719 году ва Ўпсале праходзілі важныя дзяржаўныя сходы, каранацыі швэдзкіх каралёў. Радзіма рэжысэра Інгмара Бэргмана.

Упсальскі замак

Напачатку сваёй гісторыі (з 1164—1167 гадоў) Упсала мела назву Эстра Арас (па-швэдзку: Östra Aros), а Ўпсалай называлася цяперашняя Старая Ўпсала (па-швэдзку: Gamla Uppsala), у паўночнай частцы сучаснага гораду[2]. Аднак у 1280 цэнтар арцыбіскупства быў перанесены ў Эстра Арас (даслоўна «Усходні Арас», бо існуе яшчэ й «Заходні Арас»), а разам зь ім — і назва Ўпсала. У 1435 годзе быў пабудаваны Ўпсальскі сабор (аднак найстарэйшай царквой у горадзе зьяўляецца Царква Сьвятой Тройцы, вядомая з 1221). 6 красавіка 1520 году ва Ўпсале адбылася гэтак званая Бітва Страсной пятніцы, паміж войскамі дацкага караля Крыстыяна II і сялянамі–швэдамі, прыхільнікамі Стэна Стурэ Маладога, скончыўшаяся перамогаю датчанаў. Забудова гораду была доўгі час неўпарадкаваная, часта адбываліся пажары, і толькі з часоў кіраваньня каралевы Крыстыны (XVII стагодзьдзе) Упсала набыла пэўную пляніроўку. У XIX стагодзьдзі ў горад зь яго навакольляў быў пераведзены Ўпляндзкі полк, што станоўча паўплывала на адносны рост гораду. У нашыя дні Ўпсала — тыповы ўнівэрсытэцкі горад, у якім вучацца і працуюць 40 000 студэнтаў, 2300 дактарантаў і 6000 супрацоўнікаў унівэрсытэту[3].

Партнэрскія гарады

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упсаласховішча мультымэдыйных матэрыялаў