Skype
Skype | |
![]() | |
Распрацоўка | Skype Technologies (Microsoft) |
---|---|
Апошняя вэрсія |
7.18 (Windows Desktop) |
Напісаны на | Delphi, Objective-C, C++ з Qt[6] |
АС | крос-плятформавая |
Тып | сафтфон |
Ліцэнзія | прапрыетарная |
Афіцыйная старонка | www.skype.com |
Skype (бел. Скайп) — крос-плятформены інтэрнэт-камунікатар на аснове тэхналёгіі peer-to-peer.
Skype робіць магчымым бескаштоўныя галасавыя размовы і наўпроставыя відыётрансьляцыі паміж крыстальнікамі праграмы, а таксама танныя размовы з тэлефоннымі абанэнтамі стацыянарных і мабільных сетак з дапамогаю тэхналёгіі VoIP (Voice over IP) (SkypeOut). Акрамя таго Skype дазваляе ажыцьцяўляць выклікі са стацыянарных і мабільных тэлефонаў на skype-рахункі (SkypeIn) і абмен тэкставой інфармацыі з дапамогаю ўручную набранага тэксту, падтрымліваецца перасылка файлаў.
Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Быў створаны швэдзкімі праграмістамі Ніклясам Зэнстрэмам і Янусам Фрыысам ды групай эстонскіх праграмістаў з Таліну. Праграма дзейнічае на некалькіх сыстэмных плятформах. 26 жніўня 2007 зьвілася вэрсія 2.1 beta для сыстэмы Linux.[7]
2 верасьня 2009 году зьявілася інфармацыя, што eBay пагадзілася прадаць 65% сваіх акцый Skype за $2 млрд, пакінуўшы сабе 35%.[8]
У 2011 годзе Skype быў прададзены карпарацыі Microsoft[9].
Мовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На 2015 г. выданьне праграмы пад Windows мела інтэрфэйс на беларускай і 96 іншых мовах[10]. Пад Windows Phone — таксама на беларускай і 48 іншых мовах[11]. Пад Андроід — на 33 мовах[12]. Пад Mac OS — на 32 мовах[13]. Пад iOS(en) — на 31 мове[14]. На 2012 г. выданьне пад Лінукс мела інтэрфэйс на 20 мовах[15].
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Microsoft. "Skype". App Store. Apple. Праверана 3 лютага 2016(анг.)
- ^ Cimmino, M. (18 чэрвеня 2014). "Skype 4.3 for Linux". Skype Garage Blog. Microsoft. Праверана 3 лютага 2016(анг.)
- ^ Liive, Raul (2 лютага 2012). "Skype 2.1 update for Symbian: Support for Nokia 701 and 603". Skype Garage Blog. Microsoft. Праверана 19 сакавіка 2012.(анг.)
- ^ Skype - free IM & video calls - Android Apps Google Play(анг.)
- ^ Kingwell, L. (12 красавіка 2014). "Skype 2.25 and Qik Fliks Come to Windows Phone". Skype Blogs. Праверана 3 лютага 2016.(анг.)
- ^ "What programming language was Skype originally written in?" - Quora(анг.)
- ^ Skype for Linux 2.1 Beta out now // Skype Blogs (анг.)
- ^ Skype прададзены, але падвешаны Наша Ніва
- ^ Microsoft Officially Welcomes Skype — About Skype(анг.)
- ^ Скайп // Крама Windows(en), 2014 г. Праверана 12 траўня 2015 г.
- ^ Скайп // Windows Phone, 11 лютага 2015 г. Праверана 12 траўня 2015 г.
- ^ На якіх мовах Скайп даступны ў Андроідзе(анг.) // Скайп, 2015 г. Праверана 12 траўня 2015 г.
- ^ На якіх мовах Скайп даступны ў Mac(анг.) // Скайп, 2015 г. Праверана 12 траўня 2015 г.
- ^ Скайп // iTunes(en), 24 красавіка 2015 г. Праверана 12 траўня 2015 г.
- ^ Скайп 4.1 для Лінукса(анг.) // Скайп, 15 лістапада 2012 г. Праверана 12 траўня 2015 г.