Андэрс Онгстрэм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Андэрс Онгстрэм
па-швэдзку: Anders Jonas Ångström
Anders Ångström painting.jpg
Нарадзіўся 13 жніўня 1814(1814-08-13)[1][2]
Лёгдэ, Мэдэльпад, Швэцыя
Памёр 21 чэрвеня 1874(1874-06-21)[1][2] (59 гадоў)
Упсала
Навуковая сфэра фізыка, астраномія
Месца працы Упсальскі ўнівэрсытэт
Альма-матэр Упсальскі ўнівэрсытэт
Вучні Робэрт Тален
Вядомы як заснавальнік спэктраскапіі
Узнагароды і прэміі

Андэрс Юнас Онгстрэм (па-швэдзку: Anders Jonas Ångström), таксама Ангстрэм (празь няслушнае вымаўленьне швэдзкай літары Å; нар. 13 жніўня 1814 у Лёгдэ, Мэдэльпад, Швэцыя, памёр 21 чэрвеня 1874 ва Ўпсале) — швэдзкі фізык і астраном, адзін з заснавальнікаў спэктраскапіі. У яго гонар была названа адзінка вымярэньня даўжыні — ангстрэм, а таксама адзін з кратараў на Месяцы. Онгстрэм зьяўляўся прафэсарам (з 1858 году) і рэктарам (у 1870—1871) Упсальскага ўнівэрсытэту. Яго праца «Аптычныя дасьледаваньні» (па-швэдзку: Optiska undersökningar; 1852) стала фундамантальнай у галіне спэктрааналізу. Андэрс Онгстрэм таксама дасьледаваў спэктар Канцавоснага зьзяньня.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]