Перайсьці да зьместу

Вэстэрос

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вэстэрос
Населены пункт
Вэстэроскі хмарачос
Вэстэроскі хмарачос
Герб
Краіна Швэцыя
Лэн Вэстманлянд
Геаграфія
Плошча 52,9 км²
Вышыня НУМ 17 ± 1 м
Часавы пас
Каардынаты 59°36′35″ пн. ш. 16°32′47″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 117 746 чал. (2015)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 021
Паштовы індэкс 72X XX
Сайт www.vasteras.se
Вэстэрос на мапе Швэцыі
Вэстэрос
Вэстэрос
Вэстэрос

Вэстэрос (па-швэдзку: Västerås) — горад у Швэцыі, за 112 км на паўночны захад ад Стакгольму, цэнтар аднайменнай камуны і лэну Вэстманлянду. Разьмешчаны на возеры Мэлярэне ў вусьці ракі Свартану. Насельніцтва на 2015 год — 117 746 чалавек (пяты паводле колькасьці насельніцтва горад Швэцыі).

З пачатку свайго заснаваньня ў X стагодзьдзі горад называўся А́рас (гэта азначала ў той час «вусьце ракі»), пазьней — Вэстра Арас (даслоўна «Заходні Арас», каб адрозьніваць яго ад Усходняга Арасу), і ў пачатку XVII стагодзьдзя набыў сучасную назву Вэстэрос (што ўжо можна перакласьці як «(Горад) на захад ад узгорку», т. б. ад узгорку Бадэлюндаосэн).

Вэстэроская катэдра

Вэстэрос быў заснаваны ў 990 годзе і належыць да найстарэйшых гарадоў Швэцыі (разам з Сыгтунай, Люндам і Скарай, якая старэйшая за вышэйпералічаныя гарады ўсяго на два гады). У гэты час Вэстэрос быў другім паводле значнасьці горадам Швэцыі. З XII стагодзьдзя Вэстэрос становіцца значным цэнтрам хрысьціянства. У XIII стагодзьдзі ў ім быў узьведзены ўмацаваны замак. У 1521 годзе мела месца Бітва за Вэстэрос, у якой войскі Густава Вазы перамаглі датчанаў. У 1527 годзе ў Вэстэроскім замку адбыўся г. зв. Рэфармацыйны рыксдаг, на якім Густаў Ваза скасаваў каталіцтва ў якасьці афіцыйнай рэлігіі краіны. У 1623 годзе біскуп Юганэс Рудбэкіюс заснаваў у Вэстэросе першую ў Швэцыі гімназію, а ў 1630 годзе — першую школу для дзяўчынак. У тым самым годзе ў Вэстэросе быў выяўлены першы выпадак паляндры. Горад таксама неаднаразова цярпеў ад пажараў, у т. л. у 1714 годзе. У 1907 годзе ў Вэстэросе быў пабудаваны Гарадзкі гатэль, які ўключаў 40 пакояў, рэстарацыі, музычныя кавярні ды краму па продажы алкаголю. З канца XIX стагодзьдзя Вэстэрос становіцца значным прамысловым цэнтрам: тут пабачылі сьвет такія прадпрыемствы як электратэхнічнае ASEA (з 1988 году — ABB), Nordiska Metall AB, а таксама першы супэрмаркет сеткі ICA.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Вэстэроссховішча мультымэдыйных матэрыялаў