Перайсьці да зьместу

Тым Бэрнэрз-Лі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тым Бэрнэрз-Лі
Timothy Berners-Lee
Дата нараджэньня 8 чэрвеня 1955(1955-06-08)[1][2][3][…] (69 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак спэцыяліст у галіне інфарматыкі, фізык, праграмоўца, прафэсар унівэрсытэту, вэб-распрацоўнік, інжынэр, вынаходнік
Навуковая сфэра інфармацыйныя тэхналёгіі і інфарматыка
Месца працы
Сябра ў Нацыянальная акадэмія навук ЗША[8], Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d], Нацыянальная інжынэрная акадэмія ЗША[d], Асацыяцыя вылічальнай тэхнікі[d][9][10] і Лёнданскае каралеўскае таварыства[11]
Навуковая ступень бакаляўр мастацтваў[d]
Бацька Conway Berners-Lee[d]
Маці Mary Lee Woods[d]
Узнагароды
рыцар-камандор ордэна Брытанскай імпэрыі афіцэр ордэна Брытанскай імпэрыі ордэн Крыжа зямлі Марыі 1 клясы Прэмія Ars Electronica[d] (1995) прэмія Уолеса Мак-Даўэла[d] (1996) Eduard-Rhein Technology Award[d] (1998) стыпэндыя Макартура[d] (1998) Японская прэмія[d] (2001) Millennium Technology Prize[d] (2004) Квадрыга[d] (2005) прэмія Чарлза Старка Дрэйпэра[d] (2007) Queen Elizabeth Prize for Engineering[d] (2013) сябра Лёнданскага каралеўскага таварыства[d] (2001) залаты мэдаль Нільса Бора[d] (2010) Каралеўскі мэдаль[d] (2000) Mountbatten Medal[d] (1996) прэмія прынцэсы Астурыйскай ў галіне тэхнічных і навуковых дасьледваньняў узнагарода піянэра EFF[d] (2000) Lord Lloyd of Kilgerran Award[d] (1998) прэмія Марконі[d] (2002) сябра Каралеўскага таварыства мастацтваў[d] Заля славы Інтэрнэту[d] (2012) honorary doctorate of the University Polytechnic of Madrid[d] honorary doctorate of Lancaster University[d] прэмія Цьюрынга[d] (2016) Obedience Award[d] (2017) Fellow Awards[d] (2003) ордэн Заслугаў Lovelace Medal[d] (2006) прэмія сыстэмнага праграмнага забесьпячэньня ACM[d] (1995) мэдаль Альбэрта[d] (2002) honorary doctor of the Open University of Catalonia[d] (2008) Paul Evan Peters Award[d] (2000) OII Lifetime Achievement Award[d] (2014) член Каралеўскай інжынернай акадэміі навук Вялікабрытаніі[d] член Брытанскага камп'ютарнага таварыства[d] сябра Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і навук[d] ганаровы доктар Гарвардзкага ўнівэрсытэту[d] (2011) Axel Springer Award[d] (2017) Freedom of the City[d] (2014) ганаровы доктар Ельскага ўнівэрсытэту[d] (19 траўня 2014) Каралеўскі прамысловы дызайнер[d] (2009) IEEE Koji Kobayashi Computers and Communications Award[d] (1997) President's Medal[d] (2006) Sir Frank Whittle Medal[d] (2001) Bodley Medal[d] (2002) IEEE Maxwell Award[d] (2008) ганаровы доктар Льескага ўнівэрсытэту[d] (2009) Dennis Gabor Medal and Prize[d] (1997) член Асацыяцыі вылічальнай тэхнікі[d] (2023)
Сайт w3.org/People/Berners-Lee

Сэр Ты́маці Джон «Тым» Бэ́рнэрз-Лі́ (анг. Timothy John «Tim» Berners-Lee; нарадзіўся 8 чэрвеня 1955 году, Лёндан, Вялікабрытанія)[12] — брытанскі інжэнэр, кампутарны спэцыяліст і прафэсар МТІ, якога зьвязваюць са стварэньнем інтэрнэту, першыя прапановы па якім зьявіліся ў сакавіку 1989 году.[13] 25 сьнежня 1990 году з дапамогай Робэрта Каё і маладых студэнтаў у CERN ён ажыцьцявіў першае злучэньне HTTP-кліента з сэрвэрам праз Інтэрнэт.

Дырэктар Кансорцыюма Сусьветнага павуціньня (W3C; анг. World Wide Web Consortium), які працуе з мэтай далейшага разьвіцьця Сеціва. Заснавальнік Фундацыі Сусьветнага павуціньня(en), старэйшы дасьледчык кампаніі і ганаровы кіраўнік-заснавальнік лябараторыі інфарматыкі і штучнага інтэлекту ў Масачусэцкім тэхналягічным інстытуце (CSAIL). Дырэктар Ініцыятывы па навуковым дасьледваньні сеціва (анг. The Web Science Research Initiative (WSRI)) і сябра дарадчай рады Цэнтру калектыўнага інтэлекту МТІ.[14] У красавіку 2009 году быў абраны сябрам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША.[15]

Бэрнэрз-Лі нарадзіўся ў Лёндане і быў адным з чатырох дзяцей, народжаных у сям’і Мэры Лі Ўудс і Конўэя Бэрнэрза-Лі[16]. Ягоныя бацькі працавалі над першым камэрцыйным кампутарам Ferranti Mark 1. Тымаці наведваў пачатковую школу Шын Маўнт, а потым перайшоў у школу Эмануэл, што месьцілася на паўднёвым захадзе Лёндану, дзе навучаўся з 1969 па 1973 год. Потым навучаўся ў Кўінз-коледж у Оксфардзе, з 1973 па 1976 гады, дзе ён атрымаў першаклясную ступень бакаляўра мастацтваў у галіне фізыкі[16]. У гэты ж час Бэрнэрз-Лі вырабіў кампутар са старога тэлевізара, які ён выкупіў у рамонтнай майстэрні[17].

Пасьля заканчэньня школы Бэрнэрз-Лі працаваў інжынэрам у тэлекамунікацыйнай кампаніі Plessey у Дорсэце. У 1978 годзе ён далучыўся да Нэша ў Фэрндаўне, дзе дапамог стварыць праграмнае забесьпячэньне для прынтараў[16].

Выбраныя прафэсійныя адзнакі і ўзнагароды

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • У 1994 годзе стаў адным з толькі шасьці сябраў Залі славы Сусьветнага сеціва.
  • У 1999 годзе часопіс «Тайм» назваў Бэрнэрза-Лі адным са 100 найбольш важных асобаў ХХ стагодзьдзя.[18]
  • У 2001 годзе абраны сябрам Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і навукаў.
  • У красавіку 2004 году першым атрымаў фінскую ўзнагароду Millennium Technology Prize.[19]
  • У 2004 годзе атрымаў ад брытанскай каралевы рыцарскі тытул Рыцара-камандора Ордэна Брытанскай імпэрыі.[20]
  • У 2005 годзе названы найвялікшым брытанцам 2004 году — за свае дасягненьні і за выказваньне традыцыйных брытанскіх рысаў «няўпэўненасьці ў сабе, рашучасьці, вострага сэнсу гумару і здольнасьці прыстасоўвацца».[21]
  • У 2007 годзе названы брытанскай газэтай «Тэлеграф» першым (разам з Альбэртам Гофманам) у сьпісе 100 найвялікшых жывых геніяў.[22]
  • У 2011 годзе разам з Эвансам Вадонга і Тэдам Тэрнэрам атрымаў узнагароду Міхаіла Гарбачова «Чалавек, які зьмяніў сьвет».
  • Вынаходніцтва Бэрнэрза-Лі атрымала сваё прызнаньне праз удзел вучонага ў цырымоніі адкрыцьця Алімпійскіх гульняў у Лёндане 27 ліпеня 2012 году.
  1. ^ http://www.w3.org/People/Berners-Lee/Longer.html
  2. ^ IMDb (анг.) — 1990.
  3. ^ а б Timothy Berners-Lee // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  4. ^ http://www.ecs.soton.ac.uk/people/timbl
  5. ^ а б інфармацыйна-навуковая бібліяграфія DBLP — 1993.
  6. ^ https://www.csail.mit.edu/user/769
  7. ^ https://theodi.org/team/timbl
  8. ^ NNDB (анг.) — 2002.
  9. ^ ACM Digital Library (анг.)ACM.
  10. ^ https://www.acm.org/media-center/2024/january/fellows-2023
  11. ^ https://royalsociety.org/people/timothy-berners-lee-11074
  12. ^ Біяграфія на сайце W3C (анг.)
  13. ^ «Tim Berners Lee — Time 100 People of the Century». Time: «He wove the World Wide Web and created a mass medium for the 21st century. The World Wide Web is Berners-Lee’s alone. He designed it. He loosed it on the world. And he more than anyone else has fought to keep it open, nonproprietary and free».  (анг.)
  14. ^ «Draper Prize». Масачусэцкі тэхналягічны інстытут  (анг.)
  15. ^ «Timothy Berners-Lee Elected to National Academy of Sciences». Dr. Dobb's Journal  (анг.)
  16. ^ а б в «Berners-Lee Longer Biography». World Wide Web Consortium.
  17. ^ «He caught us all in the Web!». The Hindu. 2018-09-01. ISSN 0971-751X.
  18. ^ Time 100 People of the Century часопіс «Тайм» Праверана 28 ліпеня 2012 г.
  19. ^ Millennium Technology Prize 2004 awarded to inventor of World Wide Web Millennium Technology Prize Праверана 28 ліпеня 2012 г.
  20. ^ Web's inventor gets a knighthood Millennium Technology Prize Праверана 28 ліпеня 2012 г.
  21. ^ Three loud cheers for the father of the web The Daily Telegraph Праверана 28 ліпеня 2012 г.
  22. ^ Top 100 living geniuses The Daily Telegraph Праверана 28 ліпеня 2012 г.
  • Berners-Lee, Tim with Fischetti, Mark. Weaving the Web. — Harper Collins Publishers,1999. — ISBN 0-06-251586-1
  • Cailliau, Robert and Gillies, James. How the Web was Born: The Story of the World Wide Web. — Oxford University Press, 2000. — ISBN 0-19-286207-3
  • Gaines, Ann. Tim Berners-Lee and the Development of the World Wide Web (Unlocking the Secrets of Science). — Mitchell Lane Publishers, 2001. — ISBN 1-58415-096-3
  • Stewart, Melissa. Tim Berners-Lee: Inventor of the World Wide Web (Ferguson’s Career Biographies). — Ferguson Publishing Company, 2001. — ISBN 0-89434-367-X

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]