Перайсьці да зьместу

Тым Бэрнэрз-Лі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тым Бэрнэрз-Лі
Timothy Berners-Lee
Дата нараджэньня 8 чэрвеня 1955(1955-06-08)[1][2][3][…] (70 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак спэцыяліст у галіне інфарматыкі, фізык, праграмоўца, прафэсар унівэрсытэту, вэб-распрацоўнік, інжынэр, вынаходнік, аўтар
Навуковая сфэра IT і інфарматыка
Месца працы
Сябра ў Нацыянальная акадэмія навук ЗША[8], Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d], Нацыянальная інжынэрная акадэмія ЗША[d], Асацыяцыя вылічальнай тэхнікі[d][9][10] і Лёнданскае каралеўскае таварыства[11]
Навуковая ступень бакаляўр мастацтваў[d]
Бацька Conway Berners-Lee[d]
Маці Mary Lee Woods[d]
Узнагароды
рыцар-камандор ордэна Брытанскай імпэрыі ордэн Крыжа зямлі Марыі 1 клясы Прэмія Ars Electronica[d] (1995) прэмія Уолеса Мак-Даўэла[d] (1996) Eduard-Rhein Technology Award[d] (1998) стыпэндыя Макартура[d] (1998) Японская прэмія[d] (2001) Millennium Technology Prize[d] (2004) Квадрыга[d] (2005) прэмія Чарлза Старка Дрэйпэра[d] (2007) Queen Elizabeth Prize for Engineering[d] (2013) сябра Лёнданскага каралеўскага таварыства[d] (2001) залаты мэдаль Нільса Бора[d] (2010) Каралеўскі мэдаль[d] (2000) Mountbatten Medal[d] (1996) прэмія прынцэсы Астурыйскай ў галіне тэхнічных і навуковых дасьледваньняў[d] (2002) узнагарода піянэра EFF[d] (2000) Lord Lloyd of Kilgerran Award[d] (1998) прэмія Марконі[d] (2002) сябра Каралеўскага таварыства мастацтваў[d] Заля славы Інтэрнэту[d] (2012) honorary doctorate of the University Polytechnic of Madrid[d] honorary doctorate of Lancaster University[d] прэмія Цьюрынга[d] (2016) Obedience Award[d] (2017) Fellow Awards[d] (2003) ордэн Заслугаў Lovelace Medal[d] (2006) прэмія сыстэмнага праграмнага забесьпячэньня ACM[d] (1995) мэдаль Альбэрта[d] (2002) honorary doctor of the Open University of Catalonia[d] (2008) Paul Evan Peters Award[d] (2000) OII Lifetime Achievement Award[d] (2014) член Каралеўскай інжынернай акадэміі навук Вялікабрытаніі[d] член Брытанскага камп'ютарнага таварыства[d] сябра Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і навук[d] ганаровы доктар Гарвардзкага ўнівэрсытэту[d] (2011) Axel Springer Award[d] (2017) Worthy of the City[d] (2014) ганаровы доктар Ельскага ўнівэрсытэту[d] (19 траўня 2014) Каралеўскі прамысловы дызайнер[d] (2009) IEEE Koji Kobayashi Computers and Communications Award[d] (1997) President's Medal[d] (2006) Sir Frank Whittle Medal[d] (2001) медаль Бодлі[d] (2002) IEEE Maxwell Award[d] (2008) ганаровы доктар Льескага ўнівэрсытэту[d] (2009) Dennis Gabor Medal and Prize[d] (1997) член Асацыяцыі вылічальнай тэхнікі[d] (2023) honorary doctorate of the Open University[d] (31 сакавіка 2000) Internet Archive Hero award[d] (2025)
Сайт w3.org/People/Berners-Lee

Сэр Ты́маці Джон «Тым» Бэ́рнэрз-Лі́ (анг. Timothy John «Tim» Berners-Lee; нарадзіўся 8 чэрвеня 1955 году, Лёндан, Вялікабрытанія)[12] — брытанскі інжэнэр, кампутарны спэцыяліст і прафэсар МТІ, якога зьвязваюць са стварэньнем інтэрнэту, першыя прапановы па якім зьявіліся ў сакавіку 1989 году.[13] 25 сьнежня 1990 году з дапамогай Робэрта Каё і маладых студэнтаў у CERN ён ажыцьцявіў першае злучэньне HTTP-кліента з сэрвэрам праз Інтэрнэт.

Дырэктар Кансорцыюма Сусьветнага павуціньня (W3C; анг. World Wide Web Consortium), які працуе з мэтай далейшага разьвіцьця Сеціва. Заснавальнік Фундацыі Сусьветнага павуціньня(en), старэйшы дасьледчык кампаніі і ганаровы кіраўнік-заснавальнік лябараторыі інфарматыкі і штучнага інтэлекту ў Масачусэцкім тэхналягічным інстытуце (CSAIL). Дырэктар Ініцыятывы па навуковым дасьледваньні сеціва (анг. The Web Science Research Initiative (WSRI)) і сябра дарадчай рады Цэнтру калектыўнага інтэлекту МТІ.[14] У красавіку 2009 году быў абраны сябрам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША.[15]

Бэрнэрз-Лі нарадзіўся ў Лёндане і быў адным з чатырох дзяцей, народжаных у сям’і Мэры Лі Ўудс і Конўэя Бэрнэрза-Лі[16]. Ягоныя бацькі працавалі над першым камэрцыйным кампутарам Ferranti Mark 1. Тымаці наведваў пачатковую школу Шын Маўнт, а потым перайшоў у школу Эмануэл, што месьцілася на паўднёвым захадзе Лёндану, дзе навучаўся з 1969 па 1973 год. Потым навучаўся ў Кўінз-коледж у Оксфардзе, з 1973 па 1976 гады, дзе ён атрымаў першаклясную ступень бакаляўра мастацтваў у галіне фізыкі[16]. У гэты ж час Бэрнэрз-Лі вырабіў кампутар са старога тэлевізара, які ён выкупіў у рамонтнай майстэрні[17].

Пасьля заканчэньня школы Бэрнэрз-Лі працаваў інжынэрам у тэлекамунікацыйнай кампаніі Plessey у Дорсэце. У 1978 годзе ён далучыўся да Нэша ў Фэрндаўне, дзе дапамог стварыць праграмнае забесьпячэньне для прынтараў[16].

Выбраныя прафэсійныя адзнакі і ўзнагароды

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • У 1994 годзе стаў адным з толькі шасьці сябраў Залі славы Сусьветнага сеціва.
  • У 1999 годзе часопіс «Тайм» назваў Бэрнэрза-Лі адным са 100 найбольш важных асобаў ХХ стагодзьдзя.[18]
  • У 2001 годзе абраны сябрам Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і навукаў.
  • У красавіку 2004 году першым атрымаў фінскую ўзнагароду Millennium Technology Prize.[19]
  • У 2004 годзе атрымаў ад брытанскай каралевы рыцарскі тытул Рыцара-камандора Ордэна Брытанскай імпэрыі.[20]
  • У 2005 годзе названы найвялікшым брытанцам 2004 году — за свае дасягненьні і за выказваньне традыцыйных брытанскіх рысаў «няўпэўненасьці ў сабе, рашучасьці, вострага сэнсу гумару і здольнасьці прыстасоўвацца».[21]
  • У 2007 годзе названы брытанскай газэтай «Тэлеграф» першым (разам з Альбэртам Гофманам) у сьпісе 100 найвялікшых жывых геніяў.[22]
  • У 2011 годзе разам з Эвансам Вадонга і Тэдам Тэрнэрам атрымаў узнагароду Міхаіла Гарбачова «Чалавек, які зьмяніў сьвет».
  • Вынаходніцтва Бэрнэрза-Лі атрымала сваё прызнаньне праз удзел вучонага ў цырымоніі адкрыцьця Алімпійскіх гульняў у Лёндане 27 ліпеня 2012 году.
  1. http://www.w3.org/People/Berners-Lee/Longer.html
  2. IMDb (анг.) — 1990.
  3. 1 2 Timothy Berners-Lee // Brockhaus Enzyklopädie (ням.)F.A. Brockhaus, 1796.
  4. http://www.ecs.soton.ac.uk/people/timbl
  5. 1 2 інфармацыйна-навуковая бібліяграфія DBLP / пад рэд. dblp Team — 1993.
  6. https://www.csail.mit.edu/user/769
  7. https://theodi.org/team/timbl
  8. NNDB (анг.) — 2002.
  9. ACM Digital Library (анг.)ACM.
  10. https://www.acm.org/media-center/2024/january/fellows-2023
  11. https://royalsociety.org/people/timothy-berners-lee-11074
  12. Біяграфія на сайце W3C (анг.)
  13. «Tim Berners Lee — Time 100 People of the Century». Time: «He wove the World Wide Web and created a mass medium for the 21st century. The World Wide Web is Berners-Lee’s alone. He designed it. He loosed it on the world. And he more than anyone else has fought to keep it open, nonproprietary and free».  (анг.)
  14. «Draper Prize». Масачусэцкі тэхналягічны інстытут  (анг.)
  15. «Timothy Berners-Lee Elected to National Academy of Sciences». Dr. Dobb's Journal  (анг.)
  16. 1 2 3 «Berners-Lee Longer Biography». World Wide Web Consortium.
  17. «He caught us all in the Web!». The Hindu. 2018-09-01. ISSN 0971-751X.
  18. Time 100 People of the Century часопіс «Тайм» Праверана 28 ліпеня 2012 г.
  19. Millennium Technology Prize 2004 awarded to inventor of World Wide Web Millennium Technology Prize Праверана 28 ліпеня 2012 г.
  20. Web's inventor gets a knighthood Millennium Technology Prize Праверана 28 ліпеня 2012 г.
  21. Three loud cheers for the father of the web The Daily Telegraph Праверана 28 ліпеня 2012 г.
  22. Top 100 living geniuses The Daily Telegraph Праверана 28 ліпеня 2012 г.
  • Berners-Lee, Tim with Fischetti, Mark. Weaving the Web. — Harper Collins Publishers,1999. — ISBN 0-06-251586-1
  • Cailliau, Robert and Gillies, James. How the Web was Born: The Story of the World Wide Web. — Oxford University Press, 2000. — ISBN 0-19-286207-3
  • Gaines, Ann. Tim Berners-Lee and the Development of the World Wide Web (Unlocking the Secrets of Science). — Mitchell Lane Publishers, 2001. — ISBN 1-58415-096-3
  • Stewart, Melissa. Tim Berners-Lee: Inventor of the World Wide Web (Ferguson’s Career Biographies). — Ferguson Publishing Company, 2001. — ISBN 0-89434-367-X

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]