Перайсьці да зьместу

Твэрдошын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Твэрдошын
славац. Tvrdošín
Герб Твэрдошына Сьцяг Твэрдошына
Дата заснаваньня: 1265
Краіна: Славаччына
Край: Жылінскі
Раён: Твэрдошын
Плошча:
  • 56,553 км²
Вышыня: 592 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 043
Паштовы індэкс: 027 44
Нумарны знак: TS
Геаграфічныя каардынаты: 49°20′13″ пн. ш. 19°33′1″ у. д. / 49.33694° пн. ш. 19.55028° у. д. / 49.33694; 19.55028Каардынаты: 49°20′13″ пн. ш. 19°33′1″ у. д. / 49.33694° пн. ш. 19.55028° у. д. / 49.33694; 19.55028
Твэрдошын на мапе Славаччыны
Твэрдошын
Твэрдошын
Твэрдошын
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.tvrdosin.sk

Твэрдо́шын (па-славацку: Tvrdošín, па-вугорску: Turdossin) — горад у паўночнай Славаччыне ў падножжа Ораўскай Магуры. Насельніцтва каля 9 тыс. чалавек.

Ваколіцы Твэрдошына былі заселеныя людзьмі яшчэ ў антычнасьці. У мястэчку былі знойдзеныя парэшткі шматлікіх славянскіх паселішчаў IX ст. Ужо ў тых часах па рацэ Орава быў усталяваны гнадлёвы шлях з Вугоршчыны ў Польшчу. Імаверна, што ўжо Андраш II на месцы сучаснага гораду заснаваў нешта накшталт вугорскай мытні. З 1111 году даходзяць згадкі пра вёскі Тоарсін і Доардзі, а ў 1183 — пра вёску Тура, якая, верагодна, і зьяўлялася Твэрдошынам. У XII ст. Твэрдошын меў 100—200 пасяленцаў. Першая пісьмовая згадка пра горад датуецца 1265 годам. Пазьней Твэрдошын уваходзіўся ў навакольную тэрыторыю Ораўскага замка. Прывілеем ад 15 ліпеня 1369 году кароль Людовік I Анжуйскі надаў гораду магдэбурскае права. Мястэчка стала цэнтрам рамёстваў, дзе вырабляліся палотны, гаршкі і скураныя вырабы. Палітычныя ўзрушэньні XVI ст. спрычынілі мескую мытню да ўпадку. У XVII ст. мястэчка прыйшло ў заняпад у выніку турэцкіх войнаў і антыгабсбурскіх паўстаньняў. У XVIII ст. мястэчка было адноўлена і ў 1777 годзе стала нават адміністрацыйным цэнтрам. У 1910 годзе насельніцтва Твэрдошына складала 1 600 чалавек, зь якіх 1 300 былі славакамі, 200 — вугорцамі і 100 чалавек — немцамі. У XX ст. Твэрдошын стаў найважнейшым цэнтрам рэгіёна Ораўскай Магуры. У 1965 горад вярнуў сабе гарадзкія правы, скасаваныя ў 1922 годзе. Цяпер у Твэрдошыне працуе малочны, мясны і некаторыя іншыя аб’екты харчовай прамысловасьці.

Выбітныя мясьціны

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Драўляны касьцёл Усіх Сьвятых

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найстарэйшым гарадзкім збудаваньнем зьяўляецца драўляны гатычны касьцёл другой паловы XV ст. з барокавым алтаром XVIII ст., які ў 2008 годзе разам зь іншымі драўлянымі цэрквамі славацкіх Карпатаў быў унесены ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Галерэя Марыі Мэдзьвецкай

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Твэрдоўшчыне разьмяшчаецца галерэя Марыі Мэдзьвецкай — карцінная выстава мясцовага мастака са шляхетнай сям’і.

  1. ^ The 2021 Population and Housing CensusБраціслава: Statistical Office of the Slovak Republic.