Перайсьці да зьместу

Тацяна Процька

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тацяна Процька
Род дзейнасьці фізык, праваабаронца, гісторык
Дата нараджэньня 8 лютага 1951 (73 гады)
Месца нараджэньня Менск
Месца вучобы
Занятак фізык, праваабаронка
Месца працы

Тацьцяна Процька (8 лютага 1951, Менск) — беларуская грамадзкая дзеячка, фізык і гісторык. Старшыня БХК з 1995 году (з моманту заснаваньня арганізацыі) да 2008 году. Сябра касьцельнай рады касьцёла Сьвятога Валянціна ў Смалявічах[1]. Кандыдат філязофскіх навук (1983).

Скончыла фізычны факультэт Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэта і асьпірантуру Інстытуту філязофіі і права НАН Беларусі. Кандыдат філязофскіх навук (тэма дысэртацыі: «Зьмяненьне структуры фізычных ведаў у працэсе іх разьвіцьця»).

Працавала тэхнікам, інжынэрам катэдры фізыкі паўправаднікоў, выкладчыкам катэдры ядзернай фізыкі Белдзяржунівэрсітэту, старшым рэдактарам Белтэлерадыёкампаніі, рэдактарам радыёчасопіса «Наша мінуўшчына», палітычным камэнтатарам. Больш за 20 год працавала старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Аўтар больш чым 50 навуковых прац па гісторыі і мэтадалёгіі фізыкі, гісторыі Беларусі, у тым ліку чатырох манаграфій па гісторыі Беларусі савецкага пэрыяду, адной манаграфіі і больш чым дзесяці артыкулаў па правах чалавека.

Навуковыя інтарэсы: дзейнасьць спэцслужбаў у таталітарных і посттаталітарных дзяржавах.

Кіраўнік праектаў па абароне правоў чалавека фондаў TACIS, NED, фонда Сораса.

Узнагароджаная мэдалём Ф.Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра.

Замужам, мае дзьвюх дачок і чацьвёра ўнукаў.

  • В борьбе за трезвость: Страницы истории. Мн., 1988
  • Эксперыментатар з Беластоцкай гімназіі: Караль Чаховіч. Мн., 1990
  • Даследчык таямніц святла: Аляксандр Садоўскі. Мн., 1994
  • Пакутнік за Веру і Бацькаўшчыну: Мітрапаліт Мельхісэдэк. Мн., 1996
  • Из истории репрессий против белорусского крестьянства: 1929—1934 (разам з А. Урублеўскім). Мн.,1992
  • Вынішчэньне сялянства. Вёска Ўсходняй Беларусі пад цяжарам бальшавіцкіх рэпрэсіяў 30-х гадоў, Менск, БГАКЦ, 1998. — 135 с — (Архіў Найноўшай Гісторыі). — ISBN 985-6012-44—9
  • Становление советской тоталитарной системы в Беларуси (1917—1941 гг.). Менск, 2002. с.688.
  • Касьцёл у часе ІІ сусьветнай вайны, Наша вера, 1/1995
  • Невядомыя старонкі жыцця Мелхіседэка (Паеўскага), мітрапаліта Мінскага і Беларускага. Часопіс «Праваслаўе» № 19 (2013 год)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]